Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Дадатак 4. Колькасць кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды. Беларуская мова Дыктанты Пераказы




Дадатак 4

Колькасць кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды

 

Вучэбныя прадметы

Колькасць кантрольных работ у год па класах

  V VІІ VІІІ ІХ (ІХ’) Х ХІ (ХІ’)

Беларуская мова

Дыктанты
Пераказы
Тэставая работа

Беларуская лiтаратура

Класныя сачыненнi

Руская мова

Дыктанты
Пераказы
Тэставая работа

Руская лiтаратура

Класныя сачыненнi

Родная мова нацыянальнай меншасці

Дыктанты
Пераказы
Замежная мова
Матэматыка
Інфарматыка
Фізіка. Астраномія (фізіка)
Фізіка. Астраномія (астраномія)
Хімія
Біялогія

 

Дадатак 5

Прыкладны аб’ём кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Класы

Аб’ём кантрольнага дыктанта

Аб’ём слоўнікавага дыктанта
V

85-90 слоў

12-15 слоў

90-100 слоў

15-20 слоў
VІІ

100-110 слоў

20-25 слоў
VІІІ

110-125 слоў

25-30 слоў
ІХ (IX’)

125-155 слоў

30-35 слоў
Х

155-175 слоў

35-40 слоў
ХІ (XІ’)

175-200 слоў

40-45 слоў
Клас

Аб’ём тэкстаў для пераказаў

V

80-100 слоў

100-120 слоў

VІІ

120-180 слоў

VІІІ

180-220 слоў

ІХ (IX’)

250-350 слоў

Х

350-450 слоў

ХІ (XІ’)

450-600 слоў

Клас

Прыкладны аб’ём сачыненняў

V

0, 5-1 старонка

1-1, 5 старонкі

VІІ

1-1, 5 старонкі

VІІІ

1, 5-2 старонкі

ІХ (IX’)

2-3 старонкі

Х

3-4 старонкі

ХІ (XІ’)

да 5 старонак

       

 

Дадатак 6

Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“

Клас Колькасць арфаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў Колькасць пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў
V 2-3
2-3
VІІ 3-4
VІІІ 4-5
ІХ (IX’) 5-10
Х 10-15
ХІ (XІ’)  28 15-20

 

Дадатак 7

Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“

Клас

Кантроль уменняў пісьмовага маўлення па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“

Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання

Агульнаадукацыйная ўстанова

Гімназія

Ліцэй

III -

-

-

IV 20 слоў

-

-

V 30 слоў

40 слоў

-

VI 45 слоў

60 слоў

-

VII 60 слоў

80 слоў

-

VIII 75 слоў

100 слоў

-

IX (ІХ’) 90 слоў

130 слоў

-

    філалагічны накірунак фізіка-матэмат., хіміка-біялагіч., грамадазнаўчы накірункі фізіка-матэмат. накірунак хіміка-біялагіч. накірунак грамадазнаўчы накірунак філалагічны накірунак
X
XI (XI’)

 Дадатак 8

Аб’ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення

  Класы Аб’ём рэферата пры камп’ютэрным наборы Аб’ём рэферата пры              напісанні ад рукі
ІХ (IX’) 8-10 старонак 10-12 старонак
Х 12-14 старонак 14-15 старонак
ХІ (XI’) 15-17 старонак 17-19 старонак
Экзаменацыйны рэферат 15-17 старонак 17-19 старонак

 

Узор афармлення рэферата:

Тытульны ліст

Назва агульнаадукацыйнай установы

 

Назва рэферата

 

Выканаў(ла)

Прозвішча, імя, імя па бацьку

вучань(іца)___ класа

 

Месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год напісання рэферата

Змест(апошняя старонка)

Уводзіны

Асноўная частка

Назва главы

Назва раздзела

Назва падраздзела

Назва главы

Назва раздзела

Назва падраздзела

Заключэнне

Спіс літаратуры

Дадаткі

 

Урокі па развіцці пісьмовага маўлення вучняў. Методыка навучання сачыненням у школе.

Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення цесна ўзаемазвязана. Гэта адзначаецца як у Канцэпцыі літаратурнай адукацыі, так і ў вучэбных праграмах.

Асноўныя жанры творчых прац па літаратуры класіфікуюцца па наступных групах:

*  пераказ, эцюд, эсэ, сачыненне;

*  анатацыя, водгук, рэцэнзія;

*  казка, апавяданне, верш;

*  нататка, замалёўка, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс;

*  канспект, рэферат, даклад;

*  ліст, дзённік.

Такі жанравы падзел абумоўлены адрозненнем зместу і спосабам яго выкладання. Падлічана, што чалавек за жыццё выкарыстоўвае каля 800 жанравых тэкстаў у сваёй маўленчай практыцы. Такім чынам, навучанне розным жанрам як відам творчага афармлення мовы з’яўляецца практычна неабходным.

Праграма прадугледжвае разнастайныя віды пісьмовых работ: пісьмовыя адказы на пытанні па тэкстах вывучаных твораў з выкарыстаннем фактычнага матэрыялу і цытат, падрабязныя пераказы зместу невялікіх сюжэтных твораў або ўрыўкаў па складзеных планах, сачыненні тыпу апісання і апавядання, сачыненні-разважанні на літаратурную тэму, па творах іншых відаў мастацтва і г. д. Усе яны як важныя віды вучэбнай дзейнасці, актыўная форма праверкі ведаў вучняў садзейнічаюць больш глыбокаму засваенню імі літаратурнага матэрыялу, замацаванню навыкаў пісьма, удасканаленню моўнай граматнасці, развіцця камунікатыўнай культуры.

Пісьмовыя работы бываюць класныя і дамашнія. Яны адрозніваюцца не толькі ўмовамі, месцам напісання і колькасцю часу на іх выкананне, але і мэтай і методыкай падрыхтоўкі да іх. Мэта класных работ – выявіць якасць набытых ведаў, праверыць глыбіню засваення праграмнага матэрыялу, узровень граматнасці школьнікаў. Да іх выканання вучань павінен быць падрыхтаваны як практычна (ведаць фактычны матэрыял, па якім праводзіцца пісьмовая работа), так і тэарэтычна (умець правільна і грунтоўна асэнсаваць пастаўленую праблему). Мэта дамашніх работ – пашырыць і замацаваць навыкі і ўменні, набытыя ў класе. Рыхтуючыся да дамашніх заданняў, вучань мае магчымасць пашыраць і паглыбляць веды па канкрэтнаму матэрыялу за кошт накаплення новых фактаў і доказаў, мяняць кампазіцыйную структуру работы, удакладняць яе план і г. д.

Па сваіх вучэбных мэтах пісьмовыя работы могуць быць навучальныя і кантрольныя. Задача першых–азнаямленне вучняў з новым тыпам пісьмовых работ, паступовая выпрацоўка ўменняў і замацаванне практычных навыкаў іх выканання. Задача другіх – выяўленне якасці набытых ведаў, глыбіні засваення праграмнага матэрыялу, узроўню моўнай граматнасці школьнікаў, накапленне адзнак.

Кожны жанр творчай працы мае сваю адметнасць, але тэхналогія навучання розным жанрам засноўваецца на агульнай структуры ці можна сказаць этапах, асабліва калі навучанне адбываецца непасрэдна на ўроках развіцця мовы.

Першы этап – гэта ўвядзенне паняцця. Ён прадугледжвае азнаямленне з азначэннем жанру, які абраны для вывучэння, яго відамі і асаблівасцямі. Засваенне сутнасці паняцця пачынаецца з увядзення тэрмінаў, іх асэнсавання. Тэрміны неабходна абавязкова запісваць на дошцы. Па-першае, наяўнасць зрокавага раду павышае эфектыўнасць успрымання інфармацыі, па-другое, ажыццяўляецца слоўнікавая праца, прывіваецца элементарная пісьменнасць.

Другі этап – гэта азнаямленне і аналітычнае назіранне.

Вучням лягчэй скласці аб нечым уяўленне, засвоіць матэрыял, калі яны маюць магчымасць звярнуцца да адпаведных прыкладаў, узораў. Але мэта аналітычнага назірання – не магчымасць калькавання, а сродак самастойнай выпрацоўкі своеасаблівага алгарытму, які адлюструе асноўныя патрабаванні і жанравыя прыкметы, дапаможа фармаваць неабходныя ўменні.

Неабходна ўлічваць, што праца над адным жанрам вядзецца ў адпаведнасці са вучэбнымі праграмамі па беларускай літаратуры ў розных узроставых групах, а значыць, і матэрыялы для аналітычнага назірання, і складзеныя на аснове іх алгарытмы павінны быць зарыентаваны на ўзроставыя асаблівасці.

Напрыклад, малодшыя падлеткі, разгледзеўшы з дапамогай настаўніка некалькі ўзораў анатацый, змогуць скласці план-алгарытм наступнага зместу:

1. Хто аўтар, якая назва і жанр твора?

2. Аб чым гаворыцца ў творы (скарыстаць элемент зацікаўлення)?

3. Каму адрасуецца твор?

Настаўніку неабходна паказаць вучням, дзе ў кнізе змяшчаюцца анатацыі, зачытаць іх. Напрыклад, варта звяртацца да розных відаў анатацый на адзін і той жа твор, папярэдняе знаёмства з якім не праводзілася.

Трэці этап – гэта планаванне і назапашванне матэрыялу. Гэты прадтэкставы этап найбольш дыферэнцыраваны, бо кожны жанр творчай працы ў сілу сваёй адметнасці патрабуе і адметнай, спецыфічнай падрыхтоўкі. З найбольш агульных можна вызначыць вывучэнне і адбор матэрыялу, ключавых слоў, прыкладаў, занатоўка тэзісаў, аргументаў. Асноўныя намаганні скіроўваюцца на выпрацоўку ўмення ўявіць у думках, «спраектаваць» вобраз будучай працы (рэцэнзіі, эсэ, сачынення ці інш. ), а затым зафіксаваць, запісаць план-накід. Важна таксама прывіць уменне занатоўваць. Практыка паказвае, што калі вучань прачытае матэрыял прыкладна ў тысячу слоў, а ў працэсе чытання або адразу пасля яго напіша пяцьдзесят, у якіх падагуліць прачытанае, то справіцца з працай больш якасна, чым калі прачытае дзесяць тысяч слоў і не запіша нічога. Сам працэс занатовак абвастрае ўвагу, дапамагае вучню чытаць або абдумваць матэрыял асэнсавана. Калі звяртацца да абранага намі канкрэтнага прыкладу працы з малодшымі падлеткамі над анатацыяй, то для яе мэтанакіраванага, лагічнага і паслядоўнага правядзення выкарыстоўваецца наступны план.

1. Чытанне і асэнсаванне твора.

2. Вызначэнне зместу і афармленне яго перадачы некалькімі сказамі.

3. Вызначэнне сэнсавых частак тэксту твара.

4. Выбар сказаў, у якіх перададзена галоўная думка кожнай часткі.

5. Назапашванне ключавых слоў.

6. Адбор і афармленне інтрыгуючых момантаў (не дагаварыць, спыніцца на самым цікавым месцы).

Чацвёрты этап – тэкставы. Гэта праца над стварэннем уласнага тэксту. На гэтым этапе актуалізуюцца веды па тэорыі літаратуры, узгадваюцца паняцці – тэкст, тып тэксту, стыль, логіка-кампазіцыйная структура. Гэтыя веды даюць магчымасць паглыбляць уменні фармуляваць тэму, ідэю, тэзісы ў адпаведнасці са зместам; уменні звязваць кампаненты працы, улічваючы заканамернасці маўленчай камунікацыі; уменні выкарыстоўваць сродкі выразнасці, характэрныя жанру, над якім вядзецца праца.

За аснову кампазіцыйнай будовы бярэцца традыцыйнае трохчасткавае дзяленне: пачатак, асноўная частка, заключэнне.

Практыка паказвае, што даволі складаным для вучняў з’яўляецца падбор, пабудова першага, пачатковага сказа, а таму настаўніку варта ўдзяліць гэтаму належную ўвагу. Эфектыўны метад – калектыўная праца над пачатковымі сказамі, асабліва тады, калі настаўнік прапануе вучням прааналізаваць некалькі ўзораў адной творчай працы.

Апроч таго, што кожны пачатак індывідуальны, вучні павінны з дапамогай настаўніка вылучыць пэўную тыповасць. Яна заключаецца ў тым, што творчая праца можа пачынацца з вызначэння тэмы, асабістай думкі, цытаты, рытарычнага пытання, параўнання, заінтрыгоўваючай фразы, міні-экскурсу і г. д. Такім чынам, наступным этапам працы будзе калектыўная пабудова пачатковых сказаў па зададзеных накірунках. Адразу ж зазаначым, што аналагічным чынам будуецца праца і над заключэннямі.

Пры пабудове асноўнай часткі вучні выпрацоўваюць навыкі фармавання тэксту са зместавым напаўненнем адпаведна жанру, спосабаў арганізацыі і сувязі тэкставых кампанентаў. Найперш пры стварэнні тэксту вучні павінны арыентавацца на чатыры асноўныя правілы:

– падпарадкоўваць увесь матэрыял тэме і асноўнай думцы;

– вытрымліваць паслядоўнасць, не дапускаць пераскоквання думкі;

– адбіраць словы і сказы, якія найбольш дакладна перадаюць думкі;

– лагічна звязваць часткі, абзацы.

Пяты этап – паслятэкставы, або рэдагаванне. Пры стварэнні тэксту, нават маючы адпаведны вопыт, складана пазбегнуць пэўных пралікаў. Рэдагаванне дапамагае дабіцца неабходнай дасканаласці. Выпрацоўку навыкаў рэдагавання мэтазгодна праводзіць, першапачаткова азнаёміўшы вучняў з наступнымі патрабаваннямі:

– прааналізуйце, ці рэалізавана ваша задума;

– адкіньце лішняе;

– узмацніце малавыразныя моманты;

– абдумайце сродкі выразнасці;

– прасачыце стылёвую вытрыманасць;

– прааналізуйце звязнасць і лагічную завершанасць;

– зрабіце неабходныя папраўкі: замяніце слова, словазлучэнне, сказ; памяняйце паслядоўнасць, зрабіце перастаноўку сказаў, частак тэксту там, дзе гэта неабходна.

Асаблівасці падрыхтоўкі да напісання эсэ і сачыненняў. Удасканаленне літаратурнай адукацыі ўзмацняе акцэнт на ўкараненне сінтэзаванага навуковага і творчага элемента ў працэсе навучання маўленню, скіроўвае ўвагу на культурнафарміруючы аспект.

Класіфікацыя сачыненняў. Па мэтах навучання школьныя сачыненні бываюць навучальныя і кантрольныя, па месцу выканання – класныя і дамашнія. У залежнасці ад жанравых асаблівасцей вылучаюцца такія віды сачыненняў, як апавяданне, апісанне, разважанне, анатацыя, рэцэнзія, водзыў, рэпартаж і інш.

Надзвычай распаўсюджаным з’яўляецца сачыненне-апавяданне, якое мае на мэце паслядоўную падачу падзей: пачатак іх, развіццё і канец. Работа над такім сачыненнем пачынаецца з авалодання ўменнем напісання самага простага апавядання, у аснове якога знаходзіцца выпадак, што адбыўся з самім вучнем або яго сябрамі. Паступова работа над сачыненнем-апавяданнем ускладняецца: у ім усё большае месца займае творчы вымысел.

Больш складаным тыпам вучнёўскіх сачыненняў з’яўляецца сачыненне-апісанне. Яно патрабуе аналітычнага падыходу да раскрыцця тэмы: умення выявіць характэрныя прыметы прадмета, акрэсліць іх важнасць і зрабіць пэўныя вывады. Гэтыя сачыненні пішуцца як на матэрыяле літаратурных твораў, так і на аснове спецыяльна арганізаваных назіранняў, асабіста перажытага, творчага ўяўлення, таму патрабуюць фарміравання ўменняў і навыкаў адбору і сістэматызацыі матэрыялу.

Цікавай формай работы, якая набывае выключнае значэнне ў развіцці навыкаў звязнай мовы, з’яўляецца сачыненне-разважанне. Яно ўяўляе сабой ланцуг пэўных вывадаў па тэме, выкладзеных у адпаведнай паслядоўнасці і ў згодзе з той задумай, якую ажыццяўляе аўтар сачынення. Яно можа заключаць у сабе адказы на пытанні па тэме, разважанні па дыскусійных праблемах, раскрыццё пэўнага паняцця. Пры рабоце над такім сачыненнем неабходна памятаць, што яно як адна з разнавіднасцей вучнёўскіх пісьмовых работ цесна звязана з папярэднімі, што ў пэўнай меры заключаюць у сабе элементы разважання.

Практыкуюцца ў школе і сачыненні-нарысы – пісьмовае паведамленне пра пэўныя падзеі рэчаіснасці. Назапашваючы неабходны для сачынення-нарыса матэрыял, варта прадумаць план яго збору і групіроўкі: біяграфія героя, яго знешні выгляд, абставіны, у якіх ён жыве (жыў) і працуе (працаваў), самы цікавы эпізод з жыцця героя, яго ўчынкі. Для таго каб больш наглядна паказаць мэты і задачы такога тыпу сачынення, настаўнік знаёміць вучняў з газетнымі нарысамі, акрэслівае іх спецыфіку.

Сачыненне-рэцэнзія ўяўляе сабой крытычны аналіз, меркаванне, водзыў аб мастацкім творы, прагледжаным кінафільме, спектаклі. Аналіз робіцца звычайна ў такой паслядоўнасці: час з’яўлення твора і яго аўтар, месца выдання твора: тэма, ідэя, асноўныя праблемы і іх раскрыццё; характарыстыка вобразаў і вызначэнне іх ролі ў творы; мастацкае ўвасабленне пісьменніцкай задумы, значэнне твора, грамадская каштоўнасць яго праблем і г. д.

Сачыненне-рэпартаж – гэта водгук на найбольш важныя падзеі часу. Работу над ім таксама неабходна пачынаць з акрэслівання яго спецыфікі і задач. Мэта яго – узнавіць тую ці іншую падзею ва ўсёй яе паўнаце, каб зрабіць чытача яе саўдзельнікам.

Адна з дамінуючых роляў у развіцці пісьмовага маўлення належыць такім жанрам, як пераказ, эцюд, эсэ, сачыненне. Мы дазволім сабе не спыняцца на тэхналогіі навучання пераказу, бо на сённяшні дзень гэта тэхналогія добра распрацавана.

Настаўніку важна ўлічваць, што перш чым прыступіць непасрэдна да навучання гэтым жанрам, неабходна выкарыстоўваць цэлую сістэму практыкаванняў, якія падрыхтоўваюць да напісання звязанага тэксту.

Такімі практыкаваннямі могуць быць:

· тлумачэнне загалоўка тэксту або падбор яго і матываванне;

· выдзяленне абзацаў у тэксце, устанаўленне логікі пабудовы;

· выдзяленне ў тэксце апавядання, апісання, разважання і тлумачэнне мэтазгоднасці іх;

· адказы на пытанні, складанне сказаў, аб’яднаных тэмай;

· аднаўленне дэфармаванага тэксту, скарачэнне частак тэксту ці перастаноўка іх;

· выяўленне непаўнаты тэксту і дапаўненне яго неабходным матэрыялам;

· дапісванне пачатку ці заканчэння тэксту;

· замена ў тэксце няўдалых выразаў, падбор больш яркіх і вобразных планаў;

· складанне планаў, пераказаў;

· аналіз ключавых слоў, слоў-арыенціраў, якія нясуць найбольшую сэнсавую і вобразную нагрузку і інш.

Зразумела, што такія практыкаванні выконваюцца ў сярэдніх класах. Такім чынам рыхтуецца база для больш складанай працы ў старшых класах.

Апошнім часам у якасці падрыхтоўчай працы ў 6-7 класах настаўнікамі выкарыстоўваецца такі жанр, як эцюд.

Эцюд называюць малой формай творчай працы вучняў, які дазваляе ім усвядоміць сябе як асобу, паспрабаваць разабрацца і паразважаць над нейкай з’явай, фактам, падзеяй. Слова “эцюд” абазначае першапачатковы накід (звычайна з натуры) будучага твора або яго часткі. У плане развіцця творчых здольнасцей вучняў гэта навучанне замалёўцы з натуры нейкага эпізода жыцця, які можа быць статычным, як фотаздымак, або дынамічным, як кінафільм. Самае ж важнае, на чым настаўнік павінен акцэнтаваць увагу вучняў, – гэта перадача ўласных уражанняў і перажыванняў ад убачанага.

Выпрацоўка ўмення пісаць эцюды арганічна падводзіць вучняў да больш складанага жанру – эсэ.

Эсэ ў перакладзе з французскай мовы абазначае вопыт, накід. Яшчэ можна сустрэць такія назвы, як спроба, узважванне, разважанне, нарыс. Падаецца і некалькі азначэнняў гэтага жанру. Вучняў якраз і мэтазгодна знаёміць з некалькімі, даючы ім магчымасць параўнаць, паразважаць.

Спынімся на трох прыкладах.

1. Эсэ – гэта суб’ектыўнае разважанне, якое трактуе філасофскія, сацыяльныя, літаратурныя праблемы не ў сістэматызавана-навуковым выглядзе, а не ў вольнай форме.

2. Эсэ – празаічнае сачыненне, якое прадстаўляе ў нязмушанай форме агульныя або папярэднія меркаванні па канкрэтным пытанні і не прэтэндуе на яго вычарпальную трактоўку.

3. Эсэ – суб’ектыўнае успрыняцце, уражанне, суб’ектыўная ацэнка, незвычайны пункт погляду на прадмет размовы, выкладзены ў адвольнай форме.

Для больш грунтоўнага ўсведамлення сутнасці жанру эсэ вучняў варта пазнаёміць з некалькімі ўзорамі-прыкладамі і падвесці да наступных высноў:

· эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз сябе;

· эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з’яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум;

· эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак;

· эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную мовай;

· эсэ мае невялікі аб’ём.

Па жанрава-стылістычнай форме эсэ падзяляюцца на некалькі відаў:

- эсэ-нататка; блізкая да газетнага жанру;

- эсэ-мастацкая замалёўка, лірычная мініяцюра, эскіз з натуры;

- эсэ-партрэт;

- эсэ-біяграфія або аўтабіяграфія;

- эсэ-ўспамін;

- эсэ-дзённікавы запіс;

- эсэ-водгук (ён выказвае меркаванне, роздум, але не прэтэндуе на разгорнутую і аргументаваную ацэнку) і інш.

Вучняў неабходна знаёміць з імі, заахвочваючы да самастойнай расшыфроўкі, дапаўняючы і ілюструючы ўрыўкамі-прыкладамі.

Поспех і добрыя вынікі пры напісанні эсэ залежаць, па-першае, ад таго, наколькі трывала і асэнсавана вучні ўсвядомілі асноўныя прыкметы гэтага жанру. настаўніку варта падрыхтаваць і выкарыстоўваць наступную памятку.

Асноўныя патрабаванні да эсэ:   Вучню неабходна:  
1. Канкрэтная тэма. Дакладна вызначыць, сфармуляваць і абдумаць тэму.
2. Навукова-канкрэтная аснова. Азнаёміцца і прааналізаваць матэрыял па тэме.
3. Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання. Выявіць асабістую пазіцыю.
4. Арыентаванасць на жывую гутарковую мовы. Выкарыстоўваць вобразныя сродкі.
5. Права на дадумванне, фантазію, вымысел. Спраецыраваць уласны вымысел на тэму, прытрымлівацца рэальнага, гістарычнага або іншага кантэксту.
6. Свабодная кампазіцыя. Выбраць форму, структуру.
7. Камунікатыўнасць, адрасаванасць другому чытачу. Уявіць адрасата.
8. Праблемнасць. Пры магчымасці ўбачыць праблему ў тэме і раскрыць яе.
9. Арыентацыя на мэту. Падзяліцца роздумам, перажываннямі, расказаць пра пэўную з’яву, твор, аўтара і інш. праз сябе.

Авалоданне школьнікамі ўменнем пісаць эсэ з’яўляецца добрай асновай да напісання сачыненняў.

З мэтай навучання і ўдасканалення маўленчай дзейнасці вучняў у праграме па беларускай літаратуры прадугледжана навучанне такому жанру працы.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...