Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

У сусветнай мастацкай традыцыі




УВОДЗІНЫ

Вобраз вандроўніка з’яўляецца вобразам-архетыпам, бо праходзіць праз усю чалавечую культуру і сусветную літаратуру. Сама з’ява вандроўніцтва таксама выступае архетыпавай, таму пытанне аб вандроўніцтве як стане чалавечага духу не губляе сваёй актуальнасці. «Усе мы вандроўнікі і прышэльцы на час свайго зямнога існавання, і павінны памятаць пра гэта, каб не прывязвацца празмерна да зямнога і не аддаваць перавагу часовым каштоўнасцям над вечнымі» [35]. Актуальнай застаецца праблема мастацкай тыпалогіі вандроўных герояў, абумоўленая адрознасцю іх унутранага і ідэйна-эстэтычнага зместу, якая залежыць ад нацыянальных асаблівасцей літаратур, менталітэту і культуры народа, сацыяльна-гістарычных умоў. Асаблівую цікавасць уяўляе аналіз вобразаў вандроўных герояў у беларускай літаратуры, бо беларусы ― людзі з кансерватыўнай свядомасцю, якія нялёгка адмаўляюцца ад звыклага, таму сама з’ява вандроўніцтва для беларусаў з’яўляецца выключнай. Героі-вандроўнікі актуалізуюцца ў літаратуры пры адлюстраванні пэўнага крызісу грамадства, у пераломныя жыццёвыя і гістарычныя моманты.

Вобраз вандроўніка і матыў шляху ― узаемаабумоўленыя ўстойлівыя фармальна-змястоўныя кампаненты літаратурнага тэксту. Іх даследаваннем займалася даволі вялікая колькасць вучоных-літаратуразнаўцаў, філосафаў, фалькларыстаў, але іх даследаванні маюць пераважна вузкаскіраваны практычны характар. У якасці найбольш грунтоўных можна вылучыць працы Т. Б. Шчапанскай, І. В. Жука. Да матыву шляху і вобразаў вандроўнікаў у творчасці Я. Купалы звярталіся У. М. Конан, П. В. Васючэнка, А. А. Лойка, Ант. Адамовіч і інш. У літаратуразнаўчай навуцы адсутнічае адзіны погляд на шлях як элемент мастацкай сістэмы, а таксама пакуль што няма адзінай класіфікацыі літаратурных тыпаў вандроўнікаў.

Аб’ект даследавання ― матыў шляху і вандроўныя героі ў вобразна-выяўленчай сістэме еўрапейскіх літаратур.

Прадмет даследавання ― спецыфіка мастацкага асваення матыву шляху і тыпалогія вобразаў вандроўных герояў у творах славянскіх літаратур.

Мэта даследавання ― выявіць эстэтычную каштоўнасць матыву шляху і канцэптуальную адметнасць вобразаў вандроўных герояў у творах славянскіх літаратур.

Мэта даследавання дасягалася шляхам вырашэння наступных задач:

1. Прааналізаваць навуковую літаратуру па вызначанай праблеме і даць азначэнне ключавых паняццяў даследавання.

2. Выявіць асаблівасці метафорыка-сімвалічнага напаўнення матыву шляху.

3.Разгледзець паняцце «культура шляху» і вылучаныя на яго аснове тыпы вандроўных людзей.

4. Правесці тыпалагічнае параўнанне і выявіць канцэптуальную разнастайнасць вобразаў вандроўных герояў у творах беларускай і рускай літаратур.

5. Вызначыць ідэйна-мастацкую функцыю вобраза шляху ў творах Я. Купалы як нацыянальнага класіка.

6. Прасачыць асноўныя мастацкія тэндэнцыі ў стварэнні вобразаў вандроўнікаў у рамане ХХ стагоддзя.

Пры выкананні работы былі выкарыстаны тэарэтычныя метады аналізу і сінтэзу, параўнальна-гістарычны, параўнальна-тыпалагічны аналіз і структурны аналіз літаратурных з’яў.

Практычная значнасць вынікаў дадзенай работы заключаецца ў магчымасці выкарыстання тэарэтычнага матэрыялу ў далейшай распрацоўцы тэмы вандроўніцтва і звязаных з ім вобразаў ва ўсходнеславянскіх літаратурах. Практычныя назіранні і вывады могуць быць карыснымі настаўнікам-філолагам, вучням, якія маюць патрэбу ў глыбокім вывучэнні і даследаванні мастацкага тэксту, асэнсаванні ідэйнай накіраванасці асобных вобразаў, усім, хто цікавіцца архетыпавай з’явай вандроўніцтва і яе выяўленнем у літаратуры. Дадзеная работа можа мець свой працяг у даследаванні ідэйнага зместу вобразаў вандроўных герояў у літаратурах свету.

Практычная апрабацыя вынікаў праведзенага даследавання:

Публікацыі:

1. Зданович, Н. В. Архетип странника в восточнославянских литературах / Н. В. Зданович // Наука і вища освіта: тези доповідей учасників XVIII Міжнародноï науковоï конференціï студентів і молодих учених, Запоріжжя, 22―23 квітня 2010 р.: у 4 т. / Класичний приватний університет; под ред. В. М. Огаренко [и др.]. ― Запоріжжя: Вид-во КПУ, 2010. ― Т. 2. ― 362 с.

2. Зданович, Н. В. Вобраз вандроўніка ў беларускай літаратуры (на прыкладзе драмы Я. Купалы «Раскіданае гняздо») / Н. В. Здановіч // V Международная научно-практическая конференция молодых исследователей «Содружество наук. Барановичи ― 2010», Барановичи, 19 – 20 мая 2010 г.: в 2 т. / Барановичский государственный университет; под ред. А. В. Никишовай [и др.]. ― Барановичи: РИО БарГУ, 2010. ― Т. 2. ― 324 с.

3. Здановіч, Н. У. Мастацкі тып вандроўніка ў творах беларускай літаратуры як носьбіт народнай мудрасці / Н. У. Здановіч // Сучасні наукові парадигми мови, літератури, юридичноï лінгвістики та документознавства: матеріали міжнародноï студентськоï науково-практічноï конференціï, Луганськ, 25 травня 2010 р. / Луганський державний університет внутрішніх справ імені Е. О. Дідоренка. ― Луганськ: РВВ ЛДУВС ім. Е. О. Дідоренка, 2010. ― 256 с.

4. Зданович, Н. В. Христианские мотивы в русской и белорусской литературах на примере образа странника / Н. В. Зданович // Христианство в Европе: взгляд в прошлое или путь в будущее: материалы международной студенческой конференции-семинара, Минск, 10 – 11 декабря 2010 г. / ГУО «Институт теологии имени святых Мефодия и Кирилла» Белорусского государственного университета; сост. Г. Н. Петровский. ― Минск: Ковчег, 2010. ― 284 с.

5. Здановіч, Н. У. Канцэптуальная адметнасць вобразаў вандроўнікаў у беларускай літаратуры / Н. У. Здановіч // Сучасні наукові парадигми мови, літератури, юридичноï лінгвістики та документознавства: матеріали ІІ міжнародноï студентськоï науково-практічноï конференціï, Луганськ, 12 травня 2010 р. / Луганський державний університет внутрішніх справ імені Е. О. Дідоренка. ― Луганськ: РВВ ЛДУВС ім. Е. О. Дідоренка, 2011. ― 280 с.

6. Вандроўны музыка ў мастацкім паказе Якуба Коласа / Н.В. Зданович // Новая формула науки 2010 [элект. ресурс]: материалы V Респ. науч.-прак. конф. молодых исследователей, 22 дек. 2010 г., Барановичи, Респ. Беларусь / редкол.: Ю. В. Башкирова (гл. ред.) [и др.] — Барановичи: РИО БарГУ, 2011. — С. 249-251.

7. Зданович, Н. В., Белая Е. И. Странник как «свидетель» и субъект истории в романе ХХ века / Н. В. Зданович, Е. И. Белая // «Учимся быть учёными»: материалы ІІ Международного фестиваля исследовательской и проектной деятельности школьников, студентов, аспирантов / МГПИ; под. ред. Е. А. Шашенковой. ― М.: УЦ Перспектива, 2011. ― 264 с.

8. Здановіч, Н. У. Матыў шляху ў сістэме вобразаў у творах Я. Купалы / Н. У. Здановіч // Новая формула науки ― 2011: материалы І Международной научно-практической конференции молодых исследователей, Барановичи, 22 декабря 2011 г. / М-во образования Респ. Беларусь, учреждение образования «Барановичский государственный университет», педагог. фак.; под ред. З. Н. Козловой. ― Барановичи: РИО БарГУ, 2012. ― 250 с.

Выступленні на канферэнцыях:

1. V Международная научно-практическая конференция молодых исследователей «Содружество наук. Барановичи – 2010», БарГУ, 19 ―20 мая 2010. Даклад «Вобраз вандроўніка ў беларускай літаратуры (на прыкладзе драмы Я. Купалы «Раскіданае гняздо»)».

2. V научно-практическая конференция «Новая формула науки ― 2010», Барановичи, БарГУ, 22 декабря 2010. Даклад «Вандроўны музыка ў мастацкім паказе Я. Коласа».

3. І Международная научно-практическая конференция молодых исследователей «Новая формула науки ― 2011», Барановичи, БарГУ, 22 декабря 2011. Даклад «Матыў шляху ў сістэме вобразаў у творах Я. Купалы».

4. XIV Республиканская научно-методическая конференция молодых учёных, Брест, БрДУ імя А. С. Пушкіна, 11 мая 2012. Даклад «Вандроўны герой у еўрапейскіх літаратурах: мастацкая канцэпцыя і тыпы».

 

ГЛАВА 1

МАТЫЎ ШЛЯХУ І ТЫПАЛОГІЯ ВОБРАЗАЎ ВАНДРОЎНІКАЎ

У СУСВЕТНАЙ МАСТАЦКАЙ ТРАДЫЦЫІ

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...