Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Газета “Вячэрні Мінск”: праграма гарадскога выдання і яе рэалізацыя.




1 нумар – 1 лістапада 1967 г. 4 паласы, А1, беларуская мова, шмат ілюстрацый, інфармацыі і аб’яў, пазбягала вялікіх артыкулаў і афіцыйных дэкларацый, нягледзячы на тое, што газета была сталічным партыйным і савецкім органам, органам Мінскага гаркама КПБ і гарадскога Савета дэпутатаў.

Рэдакцыя “Вячэрняга Мінска” зместам першага нумара вызначала напрамкі новага грамадска-палітычнага выдання: шырокая і аператыўная інфармацыя аб жыцці сталіцы і яе насельніцтва; імкненне выкарыстаць у афармленні газеты навейшыя формы і метады апрацоўкі інфармацыі. Газета змяшчала шмат фотаздымкаў, карыкатур і сатырычных малюнкаў, аб’яў і рэкламы. Асабліва шмат плошчы газета адводзіла вытворчай інфармацыі з прадпрыемстваў і ўстаноў Мінска, пісала аб дзейнасці сталічных партыйных і савецкіх органаў. “ВМ” прывабіў да сябе пасляваеннае пакаленне літаратараў, беларускіх паэтаў: Віктара Шымука, Уладзіміра Аляхновіча, Антона Бялевіча, Пятра Прыходзькі, Анатоля Астрэйкі. Рэдактарам быў Г. С. Лысоў.

28. Крызісныя з’явы ў грамадстве і тэматыка друку 70-80-х гг. ХХ ст.

У грамадска-палітычных выданнях 1970-х гг. Інфармацыя размяркоўвалася нераўнамерна: большасць плошчы займалі матэрыялы аб непасрэднай дзейнасці партыйных арганізацый, а потым дракаваліся дэрэктывы цэнтральных і рэспубліканскіх кіруючых прат.органаў, матэрыялы аб рабоце камуністаў на вытворчасці і сярод насельніцтва, аб дзйнасці Саветаў усіх узроўняў. Нязначная колькасць публікацый была прысвечана аналізу спраў на прадпрыемствах і ў калгасах, дзярж.установах і ўстановах адукацыі. Інфармацыя была фактычна поўнасцю партыйнай, падцэнзурнай іў большасці шаблоннай і заштампаванай. У 1970-х гг. У парт.кіраўніцтве савецкай краіны яскрава праявілася пазіцыя адступлення ад прынцыповай лініі асуджэння аўтарытарных метадаў кіраўніцтва і нават пераацэнкі культу асобы. Са СМІ знікалі матэрыялы, якія крытыкавалі палітыку сталінізму і сталі праяўляцца тэндэнцыі вяртання ды зыходных пазіцый ў гэтай праблеме.Паступова пачаў згортвацца працэс перагляду абвінаваўчых спраў і рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта маўчалі і СМІ.

Сацыяльную важнасць зместу СМІ збяднялі матэрыялы аб парт.сходах, канферэнцыях, пленумах і з’ездах розных арганізацый., якія друкаваліся на першых і наступных старонках газет і часопісаў, такім чынам абмяжоўваючы плошчу для публікацый на тэмы, у якіх сапраўды цікавілі чытачоў.

Тым не менш у пачатку 70-х у БССР выходзіла 221 газета.Найбольш папулярныя “Звязда”,”Чырвоная змена”, “СБ”, “Знамя Юності”, “Зорька” і інш.

У 80-х гг. У СМІ шырока рэкламаваліся поспехі савецкай знешняй палітыкі ў той час, як кіраўнікі партыі і ўрада здавалі пазіцыі сацыялістычнага лагера і савецкай краіны перад еўрапейскімі структурамі і ЗША. Паступова слабела сацыялістычная эканоміка. У гэты час СМІ фактычна дэзынфармавалі грамадскую думку маніпуляцыйнай інфармцыяй. СМІ ператварыліся ў моцны ідэялагічны інстытут, які выконваў праграмныя палажэнні Камуністыч.партыі.

 

Беларускі самвыдат

«Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971–1990 г.» падзяляецца на дзве часткі, згодна з храналогіяй беларускага незалежніцкага руху: перыёдыкі 1971—87 г. і перыёдыкі 1988–90 г. Чаму менавіта такая храналогія? У 1971 г., узятым за дату нараджэння беларускага незалежніцкага друку, выйшаў часопіс «Блакітны ліхтар», які выдаваўся ў Наваполацку накладам адзін асобнік тамтэйшымі студэнтамі політэхнічнага інстытута і школьнікамі (В. Мудровым, В. Шлыкавым, А. Рыбікавым, пазней да іх далучыліся студэнты–гісторыкі з Менску У.Арлоў і Г. Кулажанка). «Блакітны ліхтар» задумляўся як мастацка–літаратурны часопіс. Нягледзячы на тое, што часопіс быў пераважна апалітычны, КДБ зацікавілася ім, і пасля прафілактычных гутарак чэкістаў з выдаўцамі выхад перыёдыка быў спынены.

Пасля «Блакітнага ліхтара» У. Арлоў разам са студэнтамі 3–га курса гістфака БДУ Г. Кулажанкам, І. Чарняўскім, Э. Зайкоўскім заснаваў літаратурны альманах «Мілавіца». Яна выдавалася ў 1974—76 г., зноў жа накладам адзін асобнік, пакуль у выдавецкія справы не ўмяшалася КДБ.

Вельмі цікавым быў перыёдык 1975—76 г. — «Гутарка», рэдагаваны Сымонам Бурачком. За гэтым псеўданімам хаваўся вядомы беларускі гісторык Мікола Ермаловіч. Механізм выдання быў даволі унікальны. Мікола Ермаловіч рыхтаваў нумар часопісу ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна, а потым перадаваў яго мастаку Яўгену Куліку, які ў сваю чаргу памнажаў і распаўсюджваў «Гутаркі». Такім чынам выйшла каля 50–ці «Гутарак» па розных надзённых тэмах.

Да 1981—88 г. належаць выданні «Бурачок», «Люстра дзён», «Идиот», «Містыка», «Набойні». Апошнія выданні можна класіфікаваць як літаратурныя часопісы, «Бурачок» і «Люстра дзён» вызначаюцца як гамадска–палітычныя.

У 1988–1990 г.— значная лібералізацыя грамадскага жыцця, якая дала першыя свабоды слова. Хоць Беларусь была запаведнікам камунізму і дэмакратычныя перамены ў ёй пачаліся толькі з падзеннем камуністычнай дыктатуры ў Маскве, умовы 1988—1991 г. усё ж моцна адрозніваліся ад абставінаў 1970–х.

Нацыянал–дэмакратычныя — «Белорусская трибуна», «Весткі Адраджэння», «Мартыралог», «Навіны Беларускага народнага фронту за перабудову „Адраджэньне“», «Наша слова», «Свабода», «Студэнцкая думка», «Супольнасць»; рэлігійныя выданні — «Вера», «Праваслаўная думка», «Унія»; выданні беларускай правінцыі —Гомля, Наваполацка, Полацка, Горадні, Берасця, Магілёва, Маладэчна, Баранавічаў, Слуцка, Мазыра і г.д.; літаратурныя выданні — «Ксэракс беларускі», «Літаратура» і г.д. Рэпрэзентаваныя ў кнізе і выданні нацыянальных меншасцяў: газета габрэйскай моладзі — «Мадригин», заходнепалескія выданні «Балесы Полісся» і «Збудінне», сюды ж унесены і сатырычныя выданні («Анекдотъ», «Позірк»), і перыёдыкі, якія класіфікуюцца як нармальная жоўтая прэса, напрыклад, «Светские ведомости». У даведнік уключаныя і беларускія перыёдыкі, выдадзеныя па–за межамі Беларусі: «Голас беларуса» (Рыга), «Грунвальд» (Талін), «Рокаш» (Джэзказган), «Шляхам Скарыны» (Масква).

ў 1991 г. прэса стала сапраўды свабоднай, з’явілася безліч новых выданняў, але іх апісанне становіць прадмет даследавання іншай эпохі.

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...