Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Піктаграфічнае пісьмо




Першапачатковым этапам начартальнага пісьма было пісьмо малюнкавае, ці піктаграфічнае (ад лац. pictus – намаляваны і грэч. grapho – пішу). У ім змест цэлага паведамлення перадаваўся з дапамогай рэалістычных або сімвалічных малюнкаў, якія называюцца піктаграмамі (гл. рыс. 4).

 

 
 

Рыс. 4. Піктаграфічны запіс умоў абмену паўночнаамерыканскім індзейцам 30 забітых ім на паляванні баброў на бізона, марскую выдру і авечку:

1 – 30 рысак побач з выявай бабра паказваюць на колькасць забітых баброў;

2 – стрэльба, якой яны былі забіты;

3 – знак скрыжаваных рук, які сімвалізуе абмен;

4 – бізон; 5. – марская выдра; 6 – авечка.

 

 

Праверце сябе.

Навуковы, вокіс, наогул, атам вугляроду, мой вопыт, оптыка, астравы, заржавець, вугал, павуцінне, шмат абласцей, участак, волава, многа льну, дрот іржавы, памкнуцца, адно імгненне.

Прынцыповая асаблівасць піктаграфічных знакаў у тым, што за піктаграмай не замацавана канкрэтная моўная адзінка, што яна не адлюстроўвае фанетыку маўлення, яго падзел на словы і сінтаксічныя адзінкі. Таму піктаграму можна растлумачыць на розных мовах. Пры гэтым яе можна “прачытаць” як слова, сінонім гэтага слова, словазлучэнне, сказ з рознымі варыяцыямі сэнсу, некалькі сказаў.


Першы этап у гісторыі піктаграфіі прадстаўлены самымі простымі малюнкамі, якія паказвалі падзеі, з’явы і г.д. Тут усё, што мела нагляднасць, знаходзіла прамое выражэнне ў малюнках, якія ствараліся для кожнага канкрэтнага выпадку і не былі ўстойлівымі. Знакі гэтай разнавіднасці атрымалі назву наглядна-выяўленчых піктаграм (рыс. 5).

Рыс. 5. “Зімовыя аповеды” паўночнаамерыканскага індзейца Янканай-дакота.

“Аповеды” ахопліваюць час з зімы 1800/01 да зімы 1870/71; напісаны на скуры бізона. Кожны год абазначаўся выявай, якая перадавала самыя важныя падзеі гэтага года (эпідэмію, смерць знакамітых, удалае паляванне і г.д.). Гады лічыліся па зімах, таму і летапісы мелі назву зімовыя аповеды”.

 
 

Некаторыя выявы поўнасцю набылі ўмоўны характар (напрыклад, любоўнае пісьмо маладой юкагіркі – рыс. 6). Такія малюнкі атрымалі назву ўмоўных піктаграм.

Рыс. 6. Любоўнае пісьмо маладой юкагіркі да жанатага рускага

Змест пісьма: “Ты ідзеш, ты кахаеш рускую, якая перапыняе табе шлях да мяне; з’явяцца дзеці, і ты будзеш шчаслівы. А я буду вечна сумаваць і думаць толькі пра цябе, калі б нават і знайшоўся іншы мужчына, які б закахаўся ў мяне”.

Рамка АВ абазначае дом. Фігура С – дзяўчыну, якая сумуе. F – гэта руская жанчына з шырокай спадніцай Н. G – рускі мужчына. Сімпатыя рускай да свайго мужа выражана пры дапамозе перакрыжаваных ліній, што паміж імі. Р і Q – двое дзяцей пары F і G. К, L сімвалізуюць горкае каханне юкагіркі, што падкрэсліваецца лініяй J. М выражае думкі і сум юкагіркі па каханым. О – юкагір, думкі якога N прыкаваны да дзяўчыны.

Піктаграфія – досыць даступны від пісьма, асабліва пры выкарыстанні наглядна-выяўленчых сродкаў перадачы паведамлення. Да таго ж піктаграфія не звязана з канкрэтнай мовай. У сувязі з гэтым выкарыстанне піктаграфіі (у адрозненне ад наступных тыпаў пісьма) не патрабавала спецыяльнага навучання пісьму і рабіла яе зручным сродкам зносін разнамоўных плямёнаў. Дзякуючы такому характару, яна мае некаторае прымяненне і ў наш час (напрыклад, алімпійская сімволіка, дарожныя знакі, указальнікі на выставах і г.д.).

Тое, што піктаграфія звычайна характарызавалася нагляднасцю і была даступнай для ўсіх, з’яўлялася, безумоўна, станоўчым фактам. Аднак такому пісьму былі ўласцівы і значныя недахопы. Так, з’яўляючыся недасканалым, прымітыўным і неўпарадкаваным пісьмом, піктаграфія дапускала розныя тлумачэнні паведамленняў і не давала магчымасці перадаваць складаныя паведамленні, якія змяшчалі адцягненыя паняцці (напрыклад, смеласць, страх, гнеў, сон і г. д.). Па гэтай прычыне піктаграфічнае пісьмо на пэўнай ступені развіцця чалавечага грамадства перастала задавальняць патрэбы пісьмовых зносін. І тады на яго аснове ўзнікае другі тып пісьма, больш дасканалы, – пісьмо ідэаграфічнае.

 

Запішыце па-беларуску.

Дефект, деформация, теплота, коэффициент, деталь, цилиндр, дырка, технический, картотека, твердый, модификация, термометр, теорема, ориентир, мультистабильность, метрический, реактор, тело, синтез, термопара, диэлектрический, унипотентный, фреттинг-коррозия, монтер, гвардейский.

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...