Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Перадумовы фармавання пал1тычнай 1 прававой думк1 белару-ск1х гуман1стау.




Спецыф1ка Адраджэння у ВКЛ абумоулена цэлым шэрагам фактарау. Перш за усе, сам адраджэнск1 светапогляд быу прышлым, яго носьб1-там1 стал1 выхадцы з Княства, як1я атрымал1 адукацыю у еурапейск1х ун1-верс1тэтах, а таксама тыя заходнееурапейцы, як1я был1 запрошаны ц1 па сваёй иныцыятыве прыехал1 на тэрыторыю ВКЛ. 1дэ1 Адраджэння был1 вы-мушаны сутыкнуцца з рэча1снасцю Княства 1 змян1цца, прыстасоуваючыся да яе.

Мадэрн1зацыя грамадства прывяла да шэрагу асабл1васцяу бела-рускага права. Па-першае, асноунай крын1цай ус1х саслоуных прававых с1стэм 1 у матэрыяльным 1 фармальным сэнсах стала дзяржауная улада 1 яе прававыя акты.

Па-другое, штучнае паскарэнне пабудовы разв1тога феадальнага гра-мадства прывяло да яго доугага укаранення у XV - першай палове XVI стст., доугаму афармленню карпаратыуных прававых с1стэм, 1х прынцыпау, функцый. Пасля Крэускай ун11, з працэсам фармавання феадальных аднос1н, па-чынаецца паскоранае занявольванне сялян.

Станауленне гарадскога саслоуя таксама адбывалася не адначасова. Пасля заключэння Крэускай ун11 вял1к1 князь выдае прыв1ле1 на самак1ра-ванне па магдэбургсюм праве. Гарадское насельн1цтва на той момант яшчэ не было сфармавана як саслоуе, усведамляючае свае эканам1чныя 1 прававыя 1нтарэсы. Колькасна яно было невял1кае

Толыа з актыв1зацыяй занявольвання сялян у сяр. XV ст. пачауся рост насельн1цтва гарадоу. Тады ж узрасла зац1кауленасць княжай улады у па-вел1чэнн1 прыбытку ад гандлю, прыцягненн1 новых жыхароу, што 1 выкл1-кала у канцы XV ст. хвалю надавання гарадам магдэбургскага права: у 1441 г. яго атрымау Слуцак, у 1498 - Полацак, 1499 - Менск 1 1нш. [6, с. 136]. Пры гэтым перавод на магдэбургскае права быу хутчэй не вын1кам змагання гараджан за свае правы, кольк1 спосабам, з дапамогай якога цэнтральная улада 1мкнулася забяспечыць эканам1чны уздым кра1ны.

У так1х умовах 1дэ1 Рэнесансу, уласц1выя перыяду пачатку распаду феадальнага ладу, як1 адбывауся у Заходняй Еуропе, прыйшш у только сфармаванае саслоунае грамадства. Аб'ектыуна яны магл1 быць успрыня-тыя тольк1 эл1тай дзяржавы, якая 1мкнулася адпавядаць заходнееура-пейск1м культурным тэндэнцыям.

Адсутнасць дастатковых унутраных перадумоу для успрымання 1дэй Адраджэння прывяла 1х да спецыф1чнай мадыф1кацы1. Анал1з канкрэтнага г1сторыка-прававога матэрыялу сведчыць аб тым, што гуман1стычна-рэ-фармацыйныя 1дэ1 не атрымал1 у Беларус1 паслядоунай буржуазнай 1нтэр-прэтацы1, а асвойвал1ся кампрам1сна, узгаднял1ся з тольк1 што укаранён-ным1 феадальным1 уяуленням1 аб дзяржаве 1 праве. Асабл1васцю эпох1 Адраджэння у ВКЛ была меншая, чым у Заходняй Еуропе, кантрастнасць пам1ж рэнесансавым1 1 сярэднявечна-хрысц1янск1м1 формам1 1 метадам1 мыслення, адносная размытасць межау пам1ж 1м1. Таму, на думку сучасна-га беларускага ф1лосафа У. Конана, дзеля вызначэння базавай 1дэйнай асновы рэнесансавай пал1тыка-прававой думк1 Беларуси XVI ст. трэба выкарыстоуваць тэрм1н "хрысц1янска-рэнесансавы гуман1зм", як1 адлю-строувае пераемнасць дзвюх эпох [3, с. 38].

С1туацыя ускладнялася 1 тым, што на беларуск1х землях перакрыжоу-вал1ся два магутныя 1дэалаг1чныя плын1 - праваслаунага Усходу 1 ката-л1цкага Захаду.

15.Пал1тычныя 1 прававыя погляды Ф. Скарыны.

Францыск Скарына (1490 - 1551) - выдатны прадстаун1к нацыяналь-най пал1тычнай 1 прававой думк1 эпох1 Адраджэння. Яго творчасць з'яу-ляецца яскравым прыкладам спецыф1чных рысау Адраджэння на землях Вял1кага княства Л1тоускага

Эпоха Адраджэння, якая стала перыядам нараджэння еурапейсюх народнасцей, у тым л1ку беларускай (станауленне беларускай народнасц1 XIV - XVI стст.), замест 1дэяу сусветнай хрысщянскай 1мперы1 на першае месца высунула 1дэ1 патрыятызму. Светапогляд Ф. Скарыны таксама пра-сякнуты моцным1 нацыянальна-патрыятычным1 1дэям1. Значнае месца у прадмовах 1 пасляслоуях Ф. Скарына адводз1ць пал1-тычным праблемам. Для абазначэння дзяржавы Ф. Скарына ужывае у сва1х працах узыходзячыя да антычнай пал1тычнай думк1 так1я тэрм1ны, як "посполитое доброе", "отчина своя", "собрание людское" 1 1нш. Яны пав1н-ны был1 азначаць арган1зацыю насельн1цтва, якое займае акрэсленую тэры-торыю 1 падпарадкоуваецца адной уладзе, мэтай якой з'яуляецца дасягнен-не усеагульнай карысц1, дабрабыту 1 згоды. Пал1тычным 1дэалам Ф. Скарыны з'яуляецца асветная, гуманная 1 моцная манарх1я.

У адпаведнасц1 з рэал1ям1 тагачаснага грамадства, Ф. Скарына не адмауляу 1снавання у 1м маёмаснай няроунасц1, л1чыу нармальным яго станаваю структуру, аднак пры гэтым ён закл1кау да сацыяльна-пал1тычнай згоды, л1чыу, што узаемааднос1ны пам1ж "богатыми" 1 "убогими" пав1нны складвацца на аснове "братолюбия", "друголюбия", "

Асабл1вую ц1кавасць выкл1каюць думк1 беларускага гуман1ста аб праве, яго структуры. Адмауляючы сярэднявечныя ун1версал1сцк1я 1дэ1, ён адзначае, што п1саны закон пав1нен быць "почтивый, справедливый, мож­ный, потребный, пожиточный подле прирождения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не имея в собе закритости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаний".

Значную ц1кавасць уяуляюць погляды Ф. Скарыны на клас1ф1кацыю права, Ф. Скарына падзяляе натуральна-прававыя погляды на прыроду права. Падзяляе само права на натуральнае 1 п1санае.

Мысл1цель адзначае, што праведнаму чалавеку 1ншых законау не патрэбна, бо яго законам з'яуляецца сумленне 1 пачуццё асаб1стай адказ-насц1. Заканадауства ж п1санае патрэбна для людзей злых, няправедных, каб з дапамогай страха пакарання прымус1ць 1х жыць добрасумленна.

П1санае права Ф. Скарына падзяляу на боскае, царкоунае 1 земскае. Крын1цай апошняга гуман1ст л1чыць суверэнную волю народаЗемскае права Ф. Скарына падзяляе на: паспал1тае права (яно уключала у сябе нормы грамадзянскага, сямейнага, крым1нальнага права), м1жнароднае, дзяржаунае ("царскае"), ваеннае ("рицерское"), гарадское ("местьскае"), марское, гандлёвае ("купецькое") права.

У адпаведнасц1 з распаусюджаным1 у эпоху Рэнесансу 1дэям1, Ф. Скарына называу у якасц1 мэт крыминальнага пакарання - застрашванне злачынцы 1 адначасова папярэджанне 1ншым асобам, здольным да злачын-ства. У параунанн1 з м1нулай эпохай, кал1 злачынства разглядалася у катэ-горыях прыватнага права 1 1нтарэсу, гэта быу значны крок да забеспячэння правапарадку 1 бяспек1 у кра1не.

Як адз1н з лепшых прадстаун1коу гуман1зму эпох1 Адраджэння, Ф. Скарына з'яуляуся прых1льн1кам 1дэ1 м1ру пам1ж народами ("вечнага м1ру

16.Пал1тычныя 1 прававыя погляды М. Гусоускага. Да л1ку беларуск1х гумашстау XVI ст. адносщца М1кола Гусоуск (каля 1480 - 1533) - выдатны паэт-гуман1ст эпох1 Адраджэння.

Станауленне светапогляду М. Гусоускага праходз1ла у Заходняй Еуропе, у Италии - сэрцы заходнееурапейскага Рэнесансу. галоуны твор М. Гу-соускага "Песня пра зубра" (Поуная назва "Песня пра постаць, дз1касць зубра 1 паляванне на яго").

Паэма складаецца з дзвюх частак. У першай даецца ап1санне зубра, яго знешняга выгляду, паводз1н у розных с1туацыях, стане ведау аб 1м. У другой расказваецца аб небяспечным 1 цяжк1м паляванн1 на гэтага звера. У паэме выкладзена прадуманая рэнесансная канцэпцыя гарман1чных адно-с1н чалавека, прыроды 1 грамадства. Бясспрэчная пастаноука М. Гусоуск1м праблемы аховы навакольнага асяроддзя, ашчадных аднос1н да скарбау прыроды, рацыянальнага, гаспадарскага выкарыстання прыродных багац-цяу. Захапленне Папы паляваннем паэт-дыпламат выкарыстау для 1нфа-рмавання Усяленскага пасаду аб сваёй радз1ме, яе вел1чы, разв1цц1, прабле-мах. У паэме М. Гусоуск выказау Льву X як свае пал1тычныя погляды, так 1 пал1тычную праграму беларуска-польскай дыпламатычнай м1с11. У творы паэт паспрабавау прыцягнуць увагу заходнееурапеск1х народау да выра-шэння найбольш небяспечных м1жнародных праблемау.

Ап1сваючы княжанне В1таута, М. Гусоуск1 закранае у сва1м творы перш за усё крытэры1 ацэнк1 пал1тычнай дзейнасц1 1дэальнага манарха. Гэта, у першую чаргу, экспанс1ян1сцкая знешняя пал1тыка, пашырэнне ме-жау дзяржавыГалоунай мэтай дзейнасц1 В1таута было стварэнне моцнай, бая-здольнай армии, ваенная арганизацыя 1 ваенная навука:Наступным крытэрам 1дэальнага манарха з'яуляецца справядл1васць.У гады княжання В1таута людз1 прытрымл1вал1ся законау, вяршыуся жорстк1, але справядл1вы вел1какняжацк1 суд:

Умацаванне дзяржаунай улады служыла з' яуленню высокага м1ж-народнага аутарытэта дзяржавы, перад як1м сх1лял1ся нават так1я моцныя краины-суседи, як Крымскае ханства, Маскоускае княства, Атаманская 1мперыя. Ва уяуленн1 М. Гусоускага 1дэальны уладар не тольк1 мужны ваяр ц1 суровы суддзя, але 1 добры хрысц1ян1н.

Зацятае змаганне з Маскоуск1м княствам, цыв1л1зацыйнае супраць-стаянне з Крымск1м ханствам 1 Турцыяй вымушае дзяржаву трымаць у напружанн1 свае ваенныя с1лы, руйнуе дабрабыт жыхароу. М. Гусоуск1 падкрэсл1вае, што, прымаючы удары з усходу на сябе, ВКЛ засланяе грудзям1 хрысц1янск1я народы Еуропы.Паэт-дыпламат выразна бачыць пагрозу, што нав1сла над усёй хры-сц1янскай цыв1л1зацыяй. Моцная 1 ваяун1чая Асманская 1мперыя пагражае усей Заходняй Еуропе, але тольк1 ВКЛ 1 Польшча, сцякаючы крывёю, адб1-ваюць яе напады. Астатн1я народы Еуропы выступаюць пабочным1 наз1-ральн1кам1, вядуць м1ж сабой кровапрал1тныя м1жусобныя войны, аслабля-ючы адз1н аднаго. Паэт асуджае братазабойчыя войны еурапейск1х дзяржау пам1ж сабой, 1х агрэс1уную знешнюю пал1тыку у аднос1нах адна да адной.

Адз1нству хрысц1янскага свету пагражае рэфармацыйны рух. Гусоу-ск1 адмоуна став1цца да дзейнасц1 Лютэра, як1 пазбав1у храмы хараства, забаран1у мал1цца святым 1 Дзеве Мары1, адпрэчыу 1нстытут святарства 1, тым самым, расх1стау найстаражытнейшыя усто1 рэл1г11. Паэт крытыкуе Рэфармацыю, абвинавачвае яе у намеры скасаваць не тольки духоуную, але 1 свецкую уладу,

Адмауляючы вайну м1ж хрысц1янам1, паэт-гуман1ст прызнае неабхо-днасць справядл1вых, абарончых войнау.

17.Пал1тычныя 1 прававыя погляды М. Л1твина.

К сярэдз1не XVI ст. адбылося пашырэнне крыз1сных з'явау у гра-мадск1м 1 дзяржауным ладзе ВКЛ. З гэтага часу ап1санне праблемау 1 пошук шляхоу выхаду з крыз1су станов1цца адной з галоуных тэмау у пал1тычнай 1 прававой думк1 ВКЛ 1 Рэчы Паспал1тай. У сярэдзше XVI ст. яна была выразна пастаулена у творы выдатнага мысл1целя-гуман1ста М1халона Л1тв1на "Аб норавах татар, л1тоуцау 1 маскв1цянау".

У сва1м творы аутар выкарыстоувае распаусюджаны у часы Рэне-сансу л1таратурны прыём, парауноуваючы 1снуючы у ВКЛ грамадск1 1 дзяр-жауны лад з норавам1 1 звычаям1 шшых народау. 1дэал1зацыя жыцця апошн1х пав1нна была стаць пабуджальным матывам для рэфарматарскай дзейнасцд у Айчыне. Як палымяны патрыёт мысл1цель выстуту з рэзкай крытыкай грамадскага 1 дзяржаунага ладу ВКЛ, судовых устаноу, 1снуюча-га права, часам не зус1м абгрунтавана прыводзячы у якасц1 асновы для пе-раймання парадк1 Маскоускай дзяржавы 1 Крымскага ханства.

Перш за усё, ён абураецца недахопам1 у грамадск1м ладзе ВКЛ, як1, на яго думку, служыу 1нтарэсам прыв1леяваных ал1гарх1чных груп. Вельм1 шкодным ён л1чыу 1мкненн1 сва1х суграмадзян да раскошы, багацця, мар-натрауства. Прычым не само багацце з'яуляецца злом, а тое як яно пера-размяркоуваеццаУ параунанн1 з татарам1 практыка ВКЛ, кал1 шляхта вызвалял1ся амаль ад усяляк1х падаткау, а увесь цяжар па утрыманню дзяржаунага апа-рату ускладауся на плечы сялян 1 гараджан, была недарэчнай 1 нера-цыянальнай

Эканам1чныя заганы кра1ны цесна звязаны з пал1тычным1. Вышэйшае саслоуе злоужывае сва1м прыв1леяваным станов1шчам. Усе пасады у струк­туры дзяржаунай улады, як вышэйшыя, так 1 н1жэйшыя, сканцэнтраваны у руках магнатау. М. Литвиш л1чыць неабходным зраб1ць к1раванне прафес1йным, нават прызначаць на адну пасаду некальк1 чалавек, увесц1 абавязковае 1нфарма-ванне службоуцам1 насельн1цтва аб вын1ках сваёй працы.

Несправядл1васць наз1раецца 1 у судаводстве. Перш за усе, шкоду кра1не прынос1ць плата за правасуддзе, бо прыводз1ць да беспакаранасц1 злачынцау з-за адсутнасц1 грошай у пацярпелых.

Iснаванне шматл1к1х саслоуных судоу, дзе суддзям1 выступаюць пры-ватныя асобы прыводз1ць да непрафес1янал1зму судовай улады, да злоужы-ванняу, парушэння правоу, несправядл1васц1. Найвял1кшая справядл1васць адбываецца у манарыяльных судах - судах феадалау над сялянам1, у як1х апошн1я н1кол1 не знойдуць справядл1васц1. Нават за забойства шляхц1чам селян1на, першы будзе вымушаны тольк1 выплац1ць кампенсацыя сваякам заб1тага, кал1 яны усё ж змогуць дамагчыся правасуддзя.

У татарау 1 маскв1цянау "права суда над ус1м1 падданым1 баронау 1 шляхты, як у грамадзянск1х, так 1 у крым1нальных справах, належыць не прыватнай асобе, а прызначанаму грамадскаму чыноун1ку, прычым цвяро-заму 1 такому, як1 жыве разам з ус1м1

Для вырашэння праблемы М. Л1тв1н прызывае да забеспячэння роу-насц1 саслоуяу перад законам, прапануе увесц1 у княстве агульнасаслоуныя суды, а права вынясення смяротных прысудау ускласц1 тольк1 на цэнтраль-ныя суды, рэфармаваць адм1н1страцыйнаю с1стэму ВКЛ, рэарган1заваць вял1какняжацкую канцылярыю, судаводства 1 судауладкаванне, павыс1ць абароназдольнасць кра1ны 1 г.д.

 

 

18.Жыццёвы шлях 1 погляды Л. Сапеги на дзяржаву 1 права. Л. I. Сапега (1557 - 1633) паходз1у са знатнага магнацка-княжацкага роду, другога па магутнасщ у ВКЛ пасля Радз1вглау. Ён нарадз1уся 4 краса-в1ка 1557 г. непадалёку ад В1цебска (маёнтак Астроуна), першапачатковую адукацыю атрымау пры двары М1калая Радз1в1ла Чорнага. Потым на пра-цягу некальк1х гадоу слухау лекцы1 на юрыдычным факультэце Лейпцыг-скага ун1верс1тэта.

Пасля вяртання на радз1му Л. Сапега займау самыя важк1я дзяр-жауныя пасады у ВКЛ. У 1581 - 1585 гг. ён писар вялики литоуски, у 1585 -1589 гг. - падканцлер л1тоуск1, у 1589 - 1623 гг. - канцлер вялики литоуски 1 з 1623 г. - гетман Вял1кага княства Л1тоускага.

Л. Сапегу належыць заслуга рэфармавання судауладкавання ВКЛ, стварэння у 1581 г. Трыбунала Вял1кага княства Л1тоускага - саслоунага шляхецкага суду другой 1 апошняй 1нстанцы1, як1 пра1снавау да канца XVIII ст. Ён прымау удзел у рабоце камиссии па стварэнню Статута ВКЛ 1588 г., спрычын1уся да яго прыняцця 1 выдання. Л. Сапега атрымау ад караля вы-ключнае права на выданне Статута "тсьмом беларуск1м 1 польским друка-вац1 1 у паветы рассылац1".

Статут ВКЛ 1588 г. юрыдычна замацавау аднос1ны, як1я склал1ся па-м1ж ВКЛ 1 Каралеуствам Польск1м пасля Любл1нскай ун11. Ён адлюстравау значную дзяржауна-пал1тычную самастойнасць княства, адасобленасць яго тэрыторы1, дзяржауных устаноу, арм11, заканадауства, суду, казны, дзяр-жаунай беларускай мовы ад Каралеуства Польскага, што было дасягнута дзякуючы усебаковым намаганням Льва Сапеп. У "Звароце" да ус1х са-слоуяу ВКЛ, змешчаным у якасц1 прадмовы да Статута, Л. Сапега з гона-рам адзначау: "...Не обчым (не чужым) як1м языком, але сва1м уласным (беларуск1м) права п1саныя маем".

У сва1х творах Л. Сапега выкладае асаб1стае разуменне прававой дзяржа-вы. Трэба адзначыць, што яго погляды на дзяржаву 1 права знаходзяцца пад уплывам гуман1стычных традыцый эпох1 Адраджэння. Леу Сапега выступае як прых1льн1к моцнай, ун1тарнай 1 цэнтрал1заванай кра1ны, але у адрозненне ад прых1льн1кау абсалютызму, ён л1чыць, што цэнтрал1зацыя 1 адз1нства кра1ны могуць быць гарантаваны не шляхам узмацнення аднаасобнай улады, а шляхам устанаулення трывалага дзяр-жаунага правапарадку.

Падставай права Л. Сапега, як рэнесансны мысл1цель-гуман1ст, л1-чыць натуру чалавека, той розум 1 прадбачл1васць, як1м1 Бог адарыу таго. Розум з'яуляецца крын1цай 1 маральных, 1 прававых азначэнняу, прычым апошн1я вын1каюць з першых.

Валадарства закона Л. Сапега цесна звязвае з катэгорыяй свабоды.

Менав1та для абароны грамадзянск1х свабодау 1 1снуе права.

Аднак для забеспячэння законнасц1 недастаткова тольк1 добрых зако-нау. Неабходна каб кожны чалавек вывучау законы сваёй кра1ны, ведау свае правы 1 абавязк1, разумеу межы сваёй свабоды.

Леу Сапега 1дэйна абгрунтавау падыход дзяржавы да вырашэння рэлигийнага пытання у ВКЛ. З свецк1х дзяржауных паз1цый ён выступае за рэл1г1йную талерантнасць. Будучы прых1льн1кам ун11, ён л1чыу, што кожны мае права сам рабщь свой рэлигийны выбар

19.Пал1тычная 1 прававая думка пратэстантызму. Яе асабл1васци на беларуск1х землях.

У Еуропе з сярэдз1ны XV - XVI стст. мела месца Пратэстанцкая рэвалюцыя (Рэфармацыя).

Рэфармацыя (лат. гегогтайоп - пераутварэнне, перабудова) - гэта са-цыяльна-пал1тычны 1 рэл1г1йны рух, нак1раваны супраць рымска-катал1ц-кай царквы 1 яе рол1 у пал1тычнай с1стэме грамадстваУ Заходняй Еуропе Рэфармацыя была выкл1кана цэлым шэрагам сацыяльна-эканам1чных 1 пал1тычных фактарау. Так, неабходна адзначыць 1мкненне заможнай частк1 купцоу, жыхароу гарадоу аказваць уплыу на унутраную пал1тыку кра1ны. Перш за усе яны 1мкнул1ся забяспечыць дам1наванне агульнадзяржаунай пал1тык1, заканадауства у гандлёвай сферы, пераадоленне феадальнай раздробленасц1 кра1ны, гарантавання бяспек1 гандлю, скасавання унутрыдзяржауных мытных зборау 1 г.д. Пры рэал1за-цы1 сва1х памкненняу яны сустрэл1ся з проц1дзеяннем феадалау 1 царквы, якая асвячала феадальна-саслоуную структуру грамадства. Царква сама была буйнейшым феадалам, таму у Заходняй Еуропе Рэфармацыя - рух, як1 1мкнууся абмежаваць уладу царквы, пазбав1ць яе маёмасц1, знайшоу шырокую падтрымку сярод жыхароу гарадоу, мелкага дваранства.

У Вял1кае княства Л1тоускае 1дэ1 Рэфармацы1 пачал1 пран1каць з XV ст., кал1 В1таут падтрымл1вау м1жнародныя сувяз1 з гус1там1. У пачатку XVI ст. на Беларус1 атрымал1 распаусюджванне 1дэ1 Рэнесансу 1 пратэстантызму (рэфармацыйны рух праяв1уся у ВКЛ галоуным чынам у формах лютэран-ства, кальв1н1зму 1 арыянства (антытрын1тарызму)). Аднак позн1 прыход феадальных аднос1н, неразв1тасць гарадоу 1 буржуазных аднос1н не дазво-л1л1 гуман1стычна-рэфармацыйным 1дэям зраб1ць пераварот у сацыяльнай структуры грамадства.

У найбольшай ступен1 с1нтэз традыцыйных феадальных 1 1навацый-ных рэфармацыйных 1дэй выяв1лася у дзяржауна-прававой сферы. Перш за усё, быу успрыняты прынцып прыярытэту правапарадку, прычым пры-ярытэту п1санага правапарадку.

Узн1кшыя у рамках лютэранства 1дэ1 аб абсалюце свецкай улады у асобе манарха, таксама падзялял1ся найбольш выдатным1 духоуным1 дзе­ячам1 той эпох1 - Ф. Скарынам, М. Гусоуск1м, А. Воланам, С. Будным, П. Скаргам, але не укаран1л1ся у ВКЛ,

Кальв1н1зм, наадварот, быу успрыняты магнатам1 1 шляхтай. Такая эл1тарнасць успрымання пратэстантызму прывяла да таго, што 1дэ1 абмежа-вання улады манарха, удзелу у к1раванн1 дзяржавы народа, шырокага сама-к1равання на месцах распаусюдз1л1ся тольк1 на прыв1легираванае шляхоцкае саслоуе. У XVI ст. яны абмежавал1 уладу манарха прадстаушчым органам Соймам, на месцах стварал1ся земск1я соймш, была сфармаваная асобная ад адм1н1страцы1 судовая с1стэма земск1х шляхецк1х судоу на чале з Тры-буналам ВКЛ, якая дзейн1чала на прынцыпах выбарнасц1 1 нязменнасц1 суддзяу. Большасць асаб1стых 1 грамадзянск1х правоу, у тым л1ку права уласнасц1 на зямлю, распаусюджвал1ся у асноуным на шляхту.

Эл1тарнасць пратэстантызму у ВКЛ прывяла да наступлення эпох1 спачатку шляхецкай дэмакраты1, а потым 1 магнацкай ал1гарх11.

20.Пал1тычныя погляды прадстаун1коу лютэранства: А. Кульва.

Пачатак Рэфармацы1 на беларуск1х землях звязаны з распаусюджван-нем тут лютэранск1х 1дэй. Лютэранства пачало пран1каць на земл1 Вял1кага княства Л1тоускага у 20-я гады XVI ст. з Усходняй ПрусН 1 Л1вонН (сучасная Латв1я).

Стауленне лютэран да свецкай улады абап1ралася на уяуленн1, што чалавек жыве у двух сферах: у сферы "евангелля" (рэл1г1йная сфера, стауленне да царства нябеснага) 1 у сферы "закона" (царства зямное, дзяр-жава). Кал1 б добрых людзей, сапраудных хрысц1ян было больш, то не бы­ло б неабходнасц1 н1 у каралях, н1 у князях, н1 у мячы, н1 у законе

Сапраудны хрысц1ян1н не патрабуе н1 права, н1 мяча, але ён пав1нен клапац1цца аб 1ншых людзях. Для забеспячэння бяспек1 1 спакою ён пав1-нен плац1ць падатк1, пачытаць начальства, служыць, раб1ць усё, што 1дзе на карысць свецкай улады. "

Выкарыстоуваючы словы апосталау Пятра 1 Паула аб паходжанн1 улады ад Богам, Лютэр апраудвау свецкую уладу ва ус1х яе непрывабных праявах. Акты дзяржаунага гвалту у тым выпадку, кал1 яны садзейн1чаюць грамадскай карысц1, не асуджаюцца, нягледзячы на 1х супярэчнасць з новазапаветнай этыкай. У той жа час нас1лле, нак1раванае супраць свецкай улады, М. Лютэр адназначна адмауляе Ва ус1м астатн1м свецкая улада пав1нна быць абсалютна незалежнай ад царквы.

А. Кульва. Лютэранск1я 1дэ1 з'явшся на тэрыторы1 Вял1кага княства Л1тоускага з Нямеччыны. Iх правадн1кам1 был1 студэнты з ВКЛ, як1я наву-чал1ся у нямецк1х ун1верс1тэтах, асабл1ва у Лейпцыгск1м. Першым значным прадстаунжом лютэранства на Беларуси быу Аураам Кульва (каля 1510 -1545 гг.), як1 атрымау адукацыю 1 навуковую ступень доктара тэалог11 у Герман11. У 1539 г. ён прыбыу у В1льню 1 пачау выкладаць у заснаванай лютэранскай школе. З-за пагрозы арышта ён пак1нуу В1льню 1 выехау у Крулявец (Кен1гсберг),

Ун1верс1тэт у Круляуцы быу створаны спецыяльна для распаусюдж-вання лютэранства на землях Вял1кага княства Л1тоускага 1 Польшчы. Ва ун1верс1тэце было заснавана некальк1 кафедрау на польскай, л1тоускай 1 бе-ларускай мовах, а таксама устаноулена некальк1 стыпендый для выхадцау з Беларуси, Л1твы 1 Польшчы, друкавалася пратэстанцкая л1таратура.

Лютэранства не аказала якога-небудзь значнага уплыву на насель-н1цтва Беларус1 1 Л1твы 1 распаусюдз1лася у асноуным сярод 1ншаземных гандляроу. У адрозненн1 ад Цэнтральнай Еуропы у ВКЛ гарады не был1 настольк1 уплывовым1, каб пачаць адыгрываць самастойную ролю у дзяр-жаунай пал1тыцы. Яны не стал1 апорай у спробах каралёу Рэчы Паспал1тай дамагчыся абсалютызацы1 улады. Веравызнанне жыхароу гарадоу шмат у чым залежала ад уплыву магнатау. Апошн1я ж не падзялял1 1дэ1 станау-лення абсалютызму, а был1 прых1льн1кам1 рэспубл1канск1х 1дэй, прынцы-пау шляхецкай дэмакратыи. Таму найбольшае распаусюджанне сярод прых1льн1кау Рэфармацы1 атрымау кальв1н1зм з яго 1дэяй абмежавання улады манарха выбарным1 1нстытутам1.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...