Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэставае заданне № 5.




1. Назавіце асноўныя этапы геаграфічных даследванняў Беларусі ________________

_________________________________________________________________

 

2. Хто з даследчыкаў рэльефа Беларусі склаў першую геамарфалагічную карту Цантральнай Беларусі ў масштабе 1: 840 000?

А). Г. П. Гельмерсен, Б). Э. І. Эйхвальд, В). А. П. Карпінскі, Г). А. Э. Гедройц, Д). А. Б. Місуна.

 

3. Хто ўнес найбольшы ўклад у кліматычныя даследаванні на даваенным этапе?

 А). П. А. Туткоўскі, Б), М. Ф. Бліадуха, В). А. І. Кайгарадаў, Г). Я. Н. Афанасьеў, Д). М. М. Цапенка, Е). А. А. Смоліч, Ж). В. П. Якушка, З). В. А. Дзяменцьеў.

 

4. Якія тэктанічныя структуры I парадку, з пералічаных, адносяцца да адмоўных?

1. Балтыйская сінекліза, 2. Беларуская антэкліза, 3. Аршанская ўпадзіна, 4. Маскоўская сінекліза, 5. Латвійская седлавіна, 6. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 7. Палеская седлавіна, 8. Прыпяцкі прагін.

 

5. У які час у асноўным сфарміраваўся Прыпяцкі прагін?

1. верхні пратэразой (рыфей-венд), 2. ніжні палеазой (кембрый-сілур), 3. верхні палеазой (дэвон-пермскі), 4. мезазой, 5. палеаген-неаген.

 

6. У якіх рэгіёнах Беларусі сустракаюцца кембрыйскія адклады?

1. заходні, 2. паўднёва-заходні, 3. паўночна-заходні, 4. паўночны, 5. цантральны, 6. паўднёвы, 7. усходні, 8. паўднёва-усходні.

 

7. У межах якіх тэктанічных структур сустракаюцца адклады трыасавай сістэмы?

1. Латвійская седлавіна, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Брагінска-Лоеўская седлавіна, 7. Палесская седлавіна.

 

8. Расстаўце чацвярцічныя зледзяненні зафіксаваныя ў Беларусі ў храналагічнай паслядоўнасці: а) бярэзінскае, б) дняпроўскае, в) нараўскае (беларускае), г) паазёрскае, д) сожскае.

1. а-б-в-г-д, 2. а-д-в-г-б, 3. б-г-д-а-в, 4. б-в-а-г-д, 5. в-а-б-д-г, 6. в-а-б-г-д, 7. г-а-б-в-д, 8. д-б-в-а-г.

 

9. Якое міжледнікоўе раздзяляе нараўскае і бярэзінскае зледзяненні?

1. александрыйскае, 2. муравінскае, 3. налібокскае, 4. шклоўскае.

 

10. Якія карысныя выкапні з пералічаных па характару выкарыстання адносяцца да групы неметалічных?

1. баксіт-даўсанітавыя руды, 2. жалезныя руды, 3. бурштын, 4. золата, 5. гаручыя сланцы, 6. фасфарыты, 7. каалін, 8. цырконій.

 

11. Да якой тэктанічнай структуры прыстасаваны буйнейшыя радовішчы жалезных руд ў Беларусі?

1. Беларуская антэкліза, 2. Аршанская ўпадзіна, 3. Варонежская антэкліза, 4. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, 5. Прыпяцкі прагін, 6. Латвійская седлавіна, 7. Палесская седлавіна, 8. Лукаўска-Ратнаўскі горст.

 

12. З пералічаных ніжэй выдзеліце распрацоўваемае радовішча даламітаў?

1. Асташкавічскае, 2. Акалоўскае, 3. Брынеўскае, 4. Жыткавічскае, 5. Любанскае, 6. Петрыкаўскае, 7. Руба, 8. Тураўскае.

 

13. Якая глыбіня расчлянення рэльефа найбольш характэрна для ўзвышшаў?

1. 0 - 5 м, 2. 5 - 10 м, 3. 10 – 40 м, 4. 50 – 100 м, 5. 100 – 150 м, 6. 150 - 200 м, 7. 200 – 260 м, 8. 260 – 300 м.

 

14. Якая морфаструктура ўтварылася на пясчана-гліністых пародах дэвону, мелу, палеагену цэнтральнай часткі Беларусі?

1. дэнудацыйная сталова-астанцовая раўніна, 2. дэнудацыйная субгарызантальная раўніна, 3. пластова-акумулятыўная раўніна, 4. структурна-дэнудацыйная раўніна, 5. цокальная раўніна.

 

15. Якія тыпы рэльефу Беларусі, з пералічаных адносяцца да гляцыяльнай групы?

1. азерны, 2. азерна-алювіяльны, 3. азерна-ледніковы, 4. леднікова-акумулятыўны, 5. леднікова-экзарацыйны, 6. тэрмакарставы, 7. фітагенны, 8. флювіягляцыяльны.

 

16. У якой частцы Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджанне платападобныя лёсавыя раўніны?

1. заходняя, 2. паўдневая, 3. паўночная, 4. усходняя, 5. цэнтральная.

 

17. Пераважна які генэзіс мае Лучосская раўніна?

1. канцовых марэн, 2. марэнны, 3. водна-ледніковы, 4. азёрна-ледніковы, 5. азёрна-алювіяльны, 6. марэнна-водна-ледніковы, 7. алювіяльны.

 

18. Якая велічыня гадавой сумарнай сонечнай радыяцыі характэрна для паўднёвых раёнаў Беларусі?

1. менш 3500 МДж/м2, 2. 3500-3600 МДж/м2, 3. 3600-3700 МДж/м2, 4. 3700-3800 МДж/м2, 5. 3800-3900 МДж/м2, 6. 3900-4000 МДж/м2, 7. больш 4000 МДж/м2.

 

19. Як тэрытарыяльна змяняецца студзеньская тэмпература паветра ў Беларусі?

1. павялічваецца з поўначы на поўдзень, 2. павялічваецца з поўдня на поўнач, 3. павялічваецца з захаду на ўсход, 4. павялічваецца з усходу на захад, 5. павялічваецца з паўночнага-усходу на паўднёвы- захад, 6. павялічваецца з паўночнага-захаду на паўднёвы-усход, 7. павялічваецца з паўднёвага-захаду на паўночны-усход, 8. павялічваецца з паўднёвага-усходу на паўночны-захад.

 

20. Калі на паўднёвым-захадзе Беларусі сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз 0о С у перыяд уздыму тэмпературы?

1. апошняя дэкада лютага, 2. першая дэкада сакавіка, 3. другая дэкада сакавіка, 4. трэцяя дэкада сакавіка, 5. першая дэкада красавіка, 6. другая дэкада красавіка, 7. трэцяя дэкада красавіка, 8. першая дэкада мая.

 

21. Якая адносная вільготнасць паветра назіраецца ў Беларусі зімой?

1. 20 –30 %, 2. 30 – 40 %, 3. 40 – 50 %, 4. 50 – 60 %, 5. 60 – 70 %, 6. 70 – 80 %, 7. 80 – 90 %, 8. 90 – 100 %.

 

22. У якім сезоне года найбольшая колькасць дзён з ападкамі?

1. лета, 2. восень, 3. зіма, 4. вясна.

 

23. Якая сумарная працягласць рэк і ручаёў, што ўваходзяць у гідраграфічную сетку Беларусі?

1. каля 30, 8 тыс. км, 2. каля 56, 5 тыс. км, 3. каля 72, 2 тыс. км, 4. каля 80 тыс. км, 5. каля 90, 6 тыс. км, 6. каля 104, 5 тыс. км, 7. каля 110 тыс. км, 8. каля 125, 4 тыс. км.

 

24. Якой максімальнай велічыні дасягае сярэднешматгадовы модуль сцёку на тэрыторыі Беларусі?

1. 3, 5 л/с з 1 км2, 2. 4, 5 л/с з 1 км2, 3. 5, 5 л/с з 1 км2, 4. 6, 5 л/с з 1 км2, 5. 7, 5 л/с з 1 км2, 6. 8, 5 л/с з 1 км2, 7. 9, 5 л/с з 1 км2, 8. 10, 5 л/с з 1 км2.

 

25. Якая з пералічаных рэк мае меньш працяглае разводдзе?

1. Бярэзіна, 2. Вілія, 3. Дняпро, 4. Друць, 5. Заходняя Дзвіна, 6. Нёман, 7. Прыпяць, 8. Сож.

 

26. Як называецца тып азерных катлавін, якія ўтварыліся ў выніку ледніковага выворвання? ________________________________________

 

27. Які канал злучае сістэму Дняпра і Немана? __________________

 

28. Які тып глеб з’яўляецца самым распаўсюджаным у Беларусі. _____________________

 

29. Якая магутнасць тарфянага гарызонту ў тарфяніста-глеевых глебах.

1. да 30 см, 2. 30-50 см, 3. 50-100 см, 4. 100-200 см. 5. больш 200 см.

 

30. Якія глебы па механічнаму складу з’яўляюцца самымі ўрадлівымі на тэрыторыі Беларусі?

1. гліністыя, 2. пясчаныя, 3. сугліністыя, 4. супясчаныя.

 

31. Колькі відаў імхоў уваходзіць у склад флоры Беларусі?

1. больш 7000, 2. 2232, 3. 1680, 4. 477, 5. 435, 6. 27.

 

32. У межах якой геабатанічнай падзоны найбольш пашыраны асінавыя лясы?

1. дубова-цемнахвойных лясоў, 2. грабава-дубова-цемнахвойных лясоў, 3. шыракаліста-хваёвых лясоў.

 

33. Якія віды раслін з пералічаных характэрны для вярховых балот?

1. багун балотны, 2. трысцёг, 3. журавіны, 4. сфагнум, 5. чорная бяроза, 6. хвоя, 7. асака, 8. рагоз.

 

34. Колькі пазваночных жывёл уваходзіць у склад фауны Беларусі?

1. больш 30 000, 2. 462, 3. 307, 4. 74, 5. 58, 6. 13, 7. 7

 

35. Назавіце біясферны запаведнік Беларусі?

 

 

      Загадчык

 кафедрай геаэкалогіі                                                                        А. М. Вітчанка

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...