Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Пытанне 5. Вяртанне ў склад БССР усходніх раёнаў Беларусі ў 1924-1926 гг. Новы адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел.




Пытанне 5. Вяртанне ў склад БССР усходніх раёнаў Беларусі ў 1924-1926 гг. Новы адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел.

Пасля ўтварэння СССР беларускя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы сталі дамагацца вяртання ў склад БССР этнічных беларускіх тэрыторый. У 1923 годзе на VII з’ездзе КП(б)Б была вынесена рашэнне аб вяртанні ў склад БССР раёнаў, дзе большасць насельніцтва складаюць беларусы. Дзеля гэтага ЦВК СССР была ўтворана спецыяльная камісія, і 7 сакавіка 1924 года Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову “Аб аб’яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый Савецкага Саюза з большасцю беларускага насельніцтва”. Але БССР вярнулі толькі 16 паветаў, і то не цалкам. У 1926 годзе да БССР былі далучаны яшчэ 2 паветы, у выніку чаго насельніцтва павялічылася ў 3 разы, а тэрыторыя – ў 2 разы. За РСФСР захаваліся частка Смаленскай і Гомельскай губерняў.

Пасля вяртання значных тэрыторый СНК БССР вынес пастанову, згодна з якой БССР падзялялася на 10 акруг, 100 раёнаў і 1202 сельсаветы. У 1927 годзе былі ліквідаваны 4 акругі, а ў 1930 годзе – астатнія 6 акруг, і ў БССР засталося толькі раённы падзел.

У 1938-1939 гг. на тэрыторыі БССР былі ўтвораны 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Палеская, Пінская.

 

Пытанне 6. Канстытуцыя БССР 1927 года.

Пасля прыняцця Канстытуцыі СССР 1924 года пачалася распрацоўка Канстытуцыі БССР. Быў падрыхтаваны праект, але пасля змен у партыйным кіраўніцтве, змянілася палітыка дзяржавы і праект быў адхілены. У 1927 годзе новай камісіяй быў створаны праект, які на 8-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў 11 красавіка 1927 года, быў аднагалосна зацверджаны.

Канстытуцыя складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў. У 1 главе замацоўваліся асноўныя задачы, мэты, грамадскі і дзяржаўны лад. Задачай канстытуцыі з’яўлялася гарантаваць дыктатуру пралетарыяту. Дыктатуру ад імя пралетарыяту выконвала партыя бальшавікоў. Дзяржаўныя органы павінны былі падпарадкоўвацца партыі.

Носьбітам вярхоўнай улады абвяшчаўся Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Праца з’яўлялася абавязкам усіх грамадзян.

Абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды саюзаў, друку, сходаў, рэлігіі. Але некаторыя групы людзей пазбаўляліся ўсіх праў, якімі яны карысталіся са шкодай для сацыялістычнай рэвалюцыі. Замацоўвалася роўнасць правоў усіх грамадзян. Беларуская мова абвяшчалася пераважнай для ўземаадносін.

Главы 2-6 былі прысвечаны органам дзяржаўнай улады. Вышэйшым органам быў Усебеларускі з’езд Саветаў. Ён камплектаваўся з прадстаўнікоў гарадскіх Саветаў і акруговых Саветаў. Паміж з’ездамі Саветаў рэспублікай кіраваў ЦВК БССР. У перыяд паміж сесіямі ЦВК вышэйшым заканадаўчым распарадчым і кантралючым органам быў яго Прэзідыум.

Функцыі ўрада выконваў СНК, які ажыццяўляў кіраванне праз народныя камісарыяты. Было ўтворана 13 камісарыятаў, але некаторыя з іх павінны былі падпарадкавацца не органам БССР, а адпаведным камісарыятам СССР.

Главы 7-10 прысвячаліся парадку фарміравання і дзейнасці органаў мясцовай улады. Вышэйшым органам у акрузе або раёне быў раённы з’езд Саветаў. Іх выканаўчымі органамі былі выканаўчы камітэт з’езда, паміж сесіямі – яго прэзідыум. Ніжэйшымі адзінкамі былі гарадскія, местачковыя і сельскія саветы.

Глава 11 замацоўвала прынцыпы выбарчага права. Права выбіраць мелі асобы з 18 гадоў. Шмат грамадзян пазбаўляліся выбарчых правоў (гэта духавенства, прыватныя гандляры, псіхічна хворыя і г. д. ). Такім чынам, выбарчае права не было ўсеагульным.

Глава 12 рэгулявала правядзенне выбараў. Глава 13 замацоўвала герб, сцяг і сталіцу рэспублікі.

 

Пытанне 7. Развіццё заканадаўства ў 1920-я гады.

З 1919 па 1923 гады, у асноўным, у Беларусі дзейнічалі расійскія нарматыўныя акты.

У галіне грамадзянскага права першыя дэкрэты Савецай улады “Аб зямлі” і “Аб утварэнні Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі (ВСНГ)” дазвалялі ВСНГ канфіскаваць, рэквізоўваць і прымусова адбіраць на карысць дзяржавы прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы. Дэкрэтам УЦВК 1918 года была праведзена нацыяналізацыя прамысловасці і транспарту. У той жа год было адменена спадчыннае права. Пасля смерці ўся маёмасць пераходзіла дзяржаве. З пачаткам НЭПа было дазволена мець у прыватнай уласнасці невялікія гандлёвая і прамысловыя прадпрыемствы.

У 1922 годзе быў прыняты Грамадзянскі кодэкс РСФСР, які ў 1923 годзе быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі БССР. У 1923 годзе быў таксама ўведзены ў дзеянне на тэрыторыі БССР Грамадзянска-працэсуальны кодэкс РСФСР. Гэтыя кодэксы былі распрацаваны на палажэннях новай эканамічнай палітыкі, што спрыяла развіццю эканомікі БССР. Але, пачынаючы з 1929 года, прыватная ўласнасць пачынае скасоўвацца, праводзіцца прымусовая калектывізацыя, што выклікала неабходнасць змен у Грамадзянскі і Грамадзянска-працэсуальны кодэксы.

Крымінальнае права грунтавалася на дэкрэтах “Аб судзе” 1917-1918 гадоў. Так, Дэкрэт №3 забараняў карыстацца дарэвалюцыйным заканадаўствам. У 1918 годзе быў уведзены масавы тэрор супраць буржуазіі.

Першы Крымінальны кодэкс РСФСР быў прыняты ў 1922 годзе і ўведзены ў дзеянне на тэрыторыі БССР. Пасля ўтварэння СССР і прыняцця “Асноўных пачаткаў крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік” у БССР быў распрацаваны свой Крымінальны кодэкс, які быў прыняты ў 1928 годзе. Адначасова з крымінальным правам развівалася і крымінальна-працэсуальнае. У 1922 годзе на тэрыторыі БССР быў уведзены ў дзеянне Крымінальны кодэкс РСФСР.

Акрамя гэтага ў 20-я гады былі прыняты Зямельны кодэкс (1923г. ), Лясны кодэкс (1924 г. ), Папраўча-працоўны кодэкс (1926 г. ), Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы, Водна-меліярацыйны кодэкс (1927 г. ), Кодэкс аб працы (1929 г. ).

 

Дадатковая літаратура па тэме:

1. Адамушка У. Палiтычныя рэпрэсii 1920–1950-х г. г. на Беларусi. – Мн., 1994.

2. Васілевіч Р. А., Доўнар Т. І., Юхо І. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. – Мн., 2001.

3. Декреты Советской власти: В 13 т. Т. 1–4. – М., 1957–1968.

4. Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Беларуси. (послектябрьский период). – Мн., 1997.

5. Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Амалфея, 2007.

6. История государства и права Белорусской ССР: В 2 т. Т. 1. – Мн., 1970.

7. История Советской Конституции (1917–1956 гг. ) / Под ред. С. С. Студеникина. – М., 1957.

8. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.

9. Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. (1917–1945 гг. ). – Мн., 2000.

10. 1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии: док. и материалы /сост. В. Д. Селеменов и др.; науч. ред. М. Ф. Шумейко. – Мн., 2005.

11. Платонаў Р. Палiтыкi. Iдэi. Лёсы: грамадзянскiя пазiцыi ва ўмовах нарастання iдэолага-палiчнага дыктату ў Беларусi 20–30 гадоў. – Мн., 1996.

12. Широков А. Т. ЦИК Белоруской ССР в 1919–1936 г. г. – Мн., 1979.

13. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. – Мн., 1993–2003.

 

Пытанні для самакантролю:

1. Ахарактырызуйце дзяржаўна-прававыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР да ўтварэння СССР?

2. Якія былі асноўныя накірункі нацыянальнай палітыкі БССР у 1924-1927 гг.?

3. Дайце характарыстыку Канстытуцыі БССР 1927 года?

4. Якія кодэксы былі прыняты ў 20-я гады ў Беларусі?

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...