Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Бібліятэкі. Тэма 4. Сутнасць школьнага краязнаўства і яго турысцка-краязнаўчы накірунак




Бібліятэкі

Перад тым, як пачаць вывучэнне краю, неабходна правесці азнаёміцца з тым, што ўжо зрабілі папярэднікі. Такім чынам, важнейшай задачай краязнаўства з’яўляецца ўкладанне бібліяграфіі краю. Яна выконваецца прафесійна бібліятэкамі. Аднак, кожны даследчык можа рабіць яе самастойна.

Праца па ўкладанні бібліяграфіі пэўнага рэгіёна складаецца з дзвюх частак: 1) бібліяграфія твораў пра край (мясцовых і замежных аўтараў); 2) бібліяграфія выданняў, якія выйшлі на тэрыторыі краю, але маюць інфармацыі пра яго.

Бібліятэкі з'яўляюцца цэнтрамі захаваня краязнаўчай інфармацыі ў рэгіёне. Бібліятэка – установа культурна-асветніцкага і навукова-дапаможнага характара, якое арганізуе грамадскае карыстанне кнігамі, часопісамі, газетамі. Асноўныя функцыі задачамі з'яўляецца збор, захаванне, прапаганда і выдача чытачам кніг, а таксама інфармацыйна-бібліяграфічная праца.

У краязнаўчых аддзелах бібліятэк праводзіцца такая праца. Імі ствараюцца бібліяграфічныя паказчыкі, а таксама ўкладанне каталогаў. Яны ўкладаюцца алфавітныя (па прозвішчах аўтараў, назваў кніг), тэрытарыяльныя (па рэгіёнах, раёнах і гарадах), персанальныя (асобныя фонды), артыкулаў у перыядычным друку, аўтарэфератаў, публікацый на замежных мовах. Апісанне робіцца абавязкова на картках. Інфармацыя змяшчаецца толькі на адным баку: прозвішча і ініцыялы аўтара, назва кнігі на мове арыгіналу,, пераклад на родную мову, месца выдання, назва выдавецтва, год выдання, колькасць старонак, наяўнасць ілюстрацый, кат, схем, памеры кнігі. Калі трэба занатаваць асобны артыкул, то пасля назвы артыкула пішацца назва кнігі ці часопіса, год, нумар тому, выпуска, а таксама старонкі. Зразумела, што з назвы не заўсёды зразумела пра змест артыкула, у квадратных дужках пажадана даць кароткі змест артыкула і ягоную ацэнку. Асабліва каштоўны ў краязнаўчай бібліяграфіі звесткі, якія ўтрымліваюцца ў артыкулах, якія змяшчаюцца ў перыядычных выдання. Іх аўтары – краязнаўцы-аматары, знайшоўшы цікавы матэрыял публікуюць іх у газетах, так як ў навуковыя выданні ім прайсці не дазваляе недастатковы ўзровень навуковай падрыхтоўкі. У газетным артыкулу, як правіла цяжка падаць поўны аб’ём інфармацыі, з прычыны спецыфікі выдання, якое жадае скараціць артыкул. Таксама трэба канстатаваць, што сур’ёзных навуковых выданняў, прысвечаных гісторыі горада ў практычна няма. Тыя адзінкі, што былі выдадзены ў савецкія часы, як правіла састарэлі і маюць ідэалагічных штампаў. У такой сітуацыі публікацыі ў перыядычных выданнях, навуковых зборніках маюць надзвычайную актуальнасць.

Маючы бібліяргафію выданняў па пэўным рэгіёне, абавязкова трэба яе папаўняць, г. зн. апісваць ўсё, што выдаецца ў друку з часам.

У апошні час ствараюцца электронныя базы дадзеных, у якія ўнесены звесткі, што змяшчаюцца ў картатэцы. Пошук праводзіцца кампутарам па ключавых словах, аўтарах, тэмах і інш.

У Віцебскай абласной бібліятэцы, а таксама кожнай раённай бібліятэцы створаны краязнаўчыя аддзелы, супрацоўнікі якіх праводзяць фарміраванне фондаў літаратуры пра свой край, складаюць даведачна-бібліяграфічны апарат, рыхтуюць і публікуюць краязнаўчыя тэматычныя бібліяграфічныя і методыка-бібліяграфічныя выданні, праводзяць выставы, сустрэчы з вядомымі людзьмі. Адной з важных задач дзейнасці аддзела з'яўляецца складанне рэкамендальных спісаў літаратуры па гісторыі, культуры рэгіёна і іншых баках жыцця краю.

Асобна адзначым распрацоўку электронных рэсурсаў. Першы – электронная база дадзеных « Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць » уяўляе сабой асобны раздзел на сайце бібліятэкі, на якім прадстаўлены звесткі па гісторыі, розных сферах эканомікі і культурнага жыцця ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці. асобны гонар – раздзел пра славутых землякоў, які ўключае найбольшую колькасць асоб, інфармацыю пра іх жыццёвыя і творчыя лёсы, рэдкія фотаздымкі.

Другі – электронная калекцыя “ Віцебшчына: дакументальная спадчына ”, якую складаюць рэдкія і выданні, якія карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў дарэвалюцыйныя кнігі, якія пераведзены ў лічбавую форму, у тым ліку і выданні А. П. Сапунова, М. Я. Нікіфароўскага, “Памятныя кніжкі Віцебскай губерні” і іншыя, усяго каля 1 тысячы назваў.

 


Тэма 4. Сутнасць школьнага краязнаўства і яго турысцка-краязнаўчы накірунак

У адносінах да школьнага краязнаўства як у савецкай, так і ў постсавецкай навуцы, не існуе адназначнага вызначэння. Вядомы савецкі даследчык П. В. Іваноў, які ў сваёй працы “Педагогические основы школьного краеведения” пад школьным краязнаўствам разумее “даступнае і пасільнае для навучэнцаў, усеагульнае і шматвобразнае па формам і метадам, пазнанне сваёй мясцовасці (школы, мікрараёна, горада, сяла, раёна) яго прыроды, працоўнага і грамадскага жыцця, эканомікі і культуры, яго мінулага і перспектыў развіцця, якое ажыццяўляецца ў працэсе вучэбнай і пазакласнай работы ў сувязі з задачамі агульнай і працоўнай адукацыі, выхавання і грамадска карыснай працы школьнікаў пры актыўным удзеле настаўнікаў”.

На наш погляд, школьнае краязнаўства, – гэта ўдалы прыклад спалучэння грамадскага і дзяржаўнага краязнаўства. З аднаго боку ў ім прысутнічае пэўнае кіраўніцтва з боку Міністэрства адукацыі і падначаленых яму структур (абласныя, гарадскія, раённыя аддзелы адукацыі), выдзяляюцца некаторыя сродкі на заробак захавальнікам школьных музеяў і на правядзенне заняткаў у краязнаўчых гуртках. З другога, удзел настаўнікаў і вучняў у большай ступені мае добраахвотны характар і праяўляецца у асноўным у выглядзе пазашкольнай дзейнасці. У вывучаемы перыяд (з 1960-х і да канца 1980-х гг. ) краязнаўства ва ўрочнай, праграмнай працы ў школах Беларусі практычна адсутнічала. Нават само вывучэнне гісторыі БССР насіла факультатыўны характар.

Школьнае краязнаўства з’яўляецца састаўной часткай вучэбна-выхаваўчай працы з дзецьмі і падлеткамі. Выхоўвае: патрыятычнае пачуццё да Радзімы;

абуджэнне цікавасці да пазнання гісторыі краю,

самастойнага гістарычнага мыслення і творчай працы;

павышэнне інтарэсу вучняў (і настаўнікаў) да вывучэння гісторыі “малой Радзімы”;

выхаванне любові да сваёй зямлі, адчування велічы працы землякоў;

актывізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў ходзе заняткаў краязнаўствам;

устанаўленне больш цесных міжпрадметных сувязей у працэсе навучання.

Удзел у краязнаўчай працы спрыяе развіццю камунікатыўных, пошукава-даследчых навыкаў, эстэтычнаму і патрыятычнаму выхаванню.

 

Удзел у краязнаўчай працы садзейнічае выхаванню: патрыятычнага пачуцця да Радзімы; абуджэнню цікавасці да пазнання гісторыі краю; фарміраванню самастойнага гістарычнага мыслення і творчай працы; павышэнню інтарэсу вучняў (і настаўнікаў) да вывучэння гісторыі “малой Радзімы”; выхаванню любові да сваёй зямлі, адчування велічы працы землякоў; актывізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу; устанаўленню цесных міжпрадметных сувязяў у працэсе навучання.

Удзельнікі краязнаўчай дзейнасці не толькі даследуюць свой край, але і змяняюць яго ў працэсе гэтай дзейнасці (праводзяць добраўпарадкаванне, узводзяць помнікі і манументы, разбіваюць паркі і сады і інш. ). Адсюль, на наш погляд, вынікае асаблівая важнасць і запатрабаванасць школьнага краязнаўства ў педагагічнай працы.

Удзельнікі краязнаўчай дзейнасці не толькі даследуюць свой край, але і змяняюць яго ў працэсе гэтай дзейнасці (праводзяць добраўпарадкаванне, узводзяць помнікі і манументы, разбіваюць паркі і сады і інш. ). Адсюль, на наш погляд, вынікае асаблівая важнасць і запатрабаванасць школьнага краязнаўства ў педагагічнай працы.

 

Разглядаючы школьнае краязнаўства як від педагагічнай дзейнасці, патрэбна адзначыць, што яно ўключае ў сябе:

па-першае, набыццё навучэнцамі ведаў пра Радзіму як праз тлумачэнне настаўніка, так і праз самастойнае вывучэнне гісторыі Беларусі;

па-другое, самастойнае здабыванне ведаў (“пераадкрыццё” вядомых фактаў і з’яў акаляючага жыцця, якія ўжо вядомы з курсаў агульнай гісторыі ці гісторыі Беларусі);

па-трэцяе, вывучэнне роднага краю ў працэсе даследавання, які завяршае пазнавальны і навуковы інтарэс асобы.

 

У школьным краязнаўстве вылучаюцца два асноўныя кампаненты: праграмны (урочная, пазаўрочная) і пазашкольны. Праграмная краязнаўчая праца прадстаўляе сабой вывучэнне і накапленне канкрэтных фактаў і з’яў, звязаных з гісторыяй і сучаснасцю “малой Радзімы”, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе выкладання розных школьных прадметаў. Сюды можна аднесці работу настаўнікаў па вывучэнню роднага краю, распаўсюджванню краязнаўчых ведаў, падбору вучэбнага матэрыялу да ўрокаў і г. д.

Адзначым, што дзяленне ўмоўнае і яны ўзаемазамяняльныя (з паходаў выцякае распрацоўка маршрутаў і наадварот, калі распрацоўваем, то ідзем у паход). У графічнай форме прапорцыі можна прадставіць у форме піраміды, дзе самая вялікая частка, базіс – гэта пазашкольная, меншая – пазаўрочная, і самая маленькая – урочная.

Дзеля ўзору прывядзем некалькі прыкладаў.

Урочная. Краязнаўства заўжды выкаоыстоўваецца на уроках гісторыі, Сусветнай і Беларусі. Яго наяўнасць залежыць ад ведаў настаўніка і распрацаванасці тэм ў літаратуры і перыядычным друку. Ёсць і абмежаванне ў часе – 45 хвілін і праграма не дазваляюць прывесці значную колькасць прыкладаў.

Значна шырэй магчымасці ў пазаўрочнай краязнаўчай працы:

У паходзе, экскурсіі, экспедыцыі атрымліваем інфармацыю, якая становіцца матэрыялам для таго, каб стаць пачаткам працы ў адным з выказаных вышэй накірункаў. Напрыклад, 7 цудаў Віцебскага раёна, ці прэзентацыю – “Што вы ведаеце пра Лужасна, Віцебскі раён? ”. Цяпер зробім рэфлексію – важнейшы элемент любога пахода, экскурсіі – што вы цяпер ведаеце пра Віцебскі раён? Дзякуй.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...