Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Літаратура




Літаратура: Найбольш каштоўнымі выданнямі па анамастыцы з’яўляюцца працы праф. А. В. Суперанскай А. В., якія прысвечаны тлумачэнню паходжанняў прозвішчаў. Напрыклад, “Имя через века и страны” (1990), “Словарь русских личных имен” (1999), ці шматлікія публікацыі ў часопісе “Наука и жизнь”. Імёны і іх тлумачэнне змяшчаюцца ў эжнцыклапедыях, слоўніках (Сарока Ю. Слоўнік асабовых імёнаў, Мн., 2001)

  1. Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. – Мн., 1966.
  2. Ваше имя? Рассказы об именах разных народов. – М.: Армада-Пресс. 2001. – 254 с.
  3. Генкин В. М. Ойконимия и катойконимия Белорусского Поозерья. – Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2009. – 115 с.
  4. Жучкевич В. А. Общая топонимика. Мн.: Высшая школа, 1980. – 287 с.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с. Имя внутригородского объекта в истории: Об урбанонимах Беларуси ХVI – нач. ХХ в. – Мн.: Высш. школа, 2003. – 301 с.
  6. Имя – через века и страны. – М.: Наука, 1990. – 190 с.
  7. Лемцюгова В. П. Беларуская айканімія. – Мн., 1970.
  8. Лыч Л. М. Назвы зямлі беларускай. – Мн.: Універсітэцкае, 1994. – 128 с.
  9. Любители слова: Языкознание для детей. – М., 2002. – 80 с.
  10. Намитокова Р. Ю. Региональная ономастика: Учебно-методическое пособие. — Майкоп, 2005. — 70с.
  11. Пракаповіч І. Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага раёну. – Наваполацк, 2004 с. – 44 с.
  12. Рогалеў А. Ф. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). – Гомель: Барк, 2008. – 216 с.
  13. Словарь русских личных имён. – М.: АСТ. 1998. – 528 с.; М.: Эксмо, 2003. – 554 с.; М., 2004. – 554 с.; М., 2005. – 554 с.
  14. Суперанская А. В. Имя через века и страны. – М.: «Наука», 1990. – 192 с.
  15. Суперанская А. В. Как Вас зовут? Где Вы живёте? – М.: Наука, 1964. – 94 с.
  16. Суперанская А. В., Суслова А. В. Современные русские фамилии. – М.: Наука, 1981; Изд. 2-е, 1984. – 176 с.
  17. Современный словарь русских имён. – М.: Айрис-пресс. 2005. – 375 с.
  18. Что такое топонимика? – М.: Наука, 1985. – 176 с.

 


Нумізматыка. Нумізматычныя крыніцы дапамагаюць у краязнаўстве ў датаванні старажытных комплексаў. Так, знойдзеная манета ў храме, майстэрні, памяшканні дапаможа вызначыць прыблізны час іх існавання. Знаходкі манет сведчаць пра гандлёвыя сувязі з суседнімі і далёкімі народамі, узровень жыцця розных груп насельніцтва, пра шляхі зносін, якія праходзілі па мясцовасці. Асаблівую каштоўнасць у іх вызначэнні маюць скарбы.

Якасць манет сведчыць пра макраэканамічныя працэсы, якія мелі месца ў гаспадарцы краіны. Напрыклад, аб пагаршэнні становішча жыхароў горада сведчаць знаходкі т. зв. “барацінак” – нізкапробных срэбраных манет, якія выбіваліся ў Рэчы Паспалітай ў ХVІІ ст. Значэнне маюць не толькі якасць, але вага. Так, “чашуйкі” (назва манеты, якая выкарыстоўвалася ў Маскоўскім царстве, але была ў карыстанні ў грашовай сістэме ВКЛ) – мелі вагу пры Іване Жахлівым 0, 58 г., пры Пятры І – 0, 28 г.

Скарбы на Віцебшчыне. Асобны артыкул.

 

 

Геральдыка. Адной з найважнейшых спецыяльных гістарычных дысцыплін якія маюць цесную сувязь з краязнаўствам з’яўляецца геральдыка. Геральдыка дапамагае вырашаць задачы, якія ставіць перад вучоным лакальная гісторыя. Па гербу можна даведацца пра тое каму належала рэч ці ягоны цітул. Герб дапамагае ў датаванні артэфакта; герб дапамагае прасачыць лёсы рэчаў; па гербу можна даведацца пра заняткі яго гаспадара. Герб дапамагае вызначыць эканамічныя, культурныя, роднасныя сувязі.

Выклікае цікавасць сучасная геральдыка. У СССР цікавасць да гарадской геральдыкі з’явілася ў 1960-я гг. Тлумачыцца гэта з разнявольваннем грамадскай свядомасцю, звязанай з хрушчоўскай “адлігай”, паваротам да гуманітарных ведаў. Пачалі ўносіцца змены ў элементы старых гербаў, а таксама складацца новыя гербы, прычым, як для новых гарадоў, так і старых. Неведанне правіл геральдыкі, ігнараванне іх па ідэалагічных матывах прывялі да таго, што шэраг новых гербаў маюць заганы: парушана важнейшае геральдычнае правіла – “метал на метал, фініфць на фініфць не накладваюцца”. Сімволіка гарадоў часта аднаабразна (шэсцярні, аўтамабілі, значкі атама). У гербах падаюцца назвы гарадоў, што вельмі непажадана. Не заўжды вытрымліваецца геральдычная накіравансць фігур.

У незалежнай Беларусі ў пач. ХХІ ст. геральдыка адтымана новае нараджэнне. Свае геральдычныя знакі атрымалі ўсе вобласці, сотні гарадоў і нават вёсак. Сваю сімволіку маюць установы, ведамствы, прадпрыемствы, нават прыватныя асобы. Асаблівую цікавасць уяўляе геральдыка Узброеных сіл і сілавых структур Рэспублікі Беларусь. Аднак, сустракаюцца некаторыя выпадкі, калі з трох галоўных чыннікаў складання герба: законы геральдыкі, веды і эрудыцыя стваральніка герба, жадання заказчыка, на жаль, часта прэваліруе апошняе.

Сучасная геральдыка Беларусі

У Дзяржаўны геральдычны рэгістр унесена 1 358 усіх такіх адзінак захавання розных відаў сімволікі. У прыватнасці, гэта гербы і сцягі 197 адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак: абласцей, раёнаў, гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і вёсак. Па абласцях лічбы такія: па Брэсцкай — 43, па Віцебскай — 42, па Гомельскай — 32, па Гродзенскай — 28, па Мінскай — 30, па Магілёўскай — 22. Нагадаю, у большасці з іх маецца поўнае геральдычнае забеспячэнне — герб і сцяг. 150 найменняў у рэгістры — гэта эмблемы, сцягі, нагрудныя знакі дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджаныя ўказамі кіраўніка дзяржавы. Астатняя колькасць — знакі, эмблемы, штандарты дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый, якія яны заснавалі самастойна.

У Віцебскай вобласці ў канцы зімы 2011 г. былі зацверджаны афіцыйныя геральдычныя сімвалы наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: гербы і сцягі Віцебскага раёна, гарадскіх пасёлкаў Бягомль Докшыцкага раёна, Балбасава Аршанскага, Лынтупы Пастаўскага, Арэхаўск Аршанскага раёна; сцягі горада Верхнядзвінск і Верхнядзвінскага раёна, горада Гарадок і раёна, горада Докшыцы і раёна, горада Талачын і раёна, гарадскога пасёлка Ушачы і Ушацкага раёна, горада Дуброўна.

Асаблівасці геральдыкі Віцебшчыны

1. Геральдыка Віцебшчыны пачала распрацоўвацца і была прынятая адной з першых у незалежнай Беларусі.

2. Выкарыстанне гістарычных гербаў (віцебскі герб – аўтэнтычны, Полацк, Віцебскай вобласці, Лепель, Паставы, Браслаў, Орша, Дрыса (Верхнядзвінск)

3. Выкарыстанне рэлігійнай сімволікі: Віцебск – Спас, Орша – крыж, Ушачы – Св. Лаўрэн, Шуміліна – архангел Міхаіл, Мёры – Лебедзь (сімвал Збаўцы), Браслаў – Усебачачае вока, Відзы – пчала, сімвал Божай Маці, Падсвілле – рыбы, сімвал першых хрысціян

4. Выкарыстанне пры распрацоўцы герба геральдычных знакаў валадароў населеных пунктаў: Лёзна – Агінскія, Бешанковічы – Сапегі, Чашнікі – Валадковічы, Лапацінскія.

5. Пераважнае выкарыстанне іспанскага шчыта

6. Адлюстраванне ў геральдыцы значнай ролі гандлю і ракі Дзвіны: Полацк – карабель, баркі, лодкі – Бешанковічы, Дзісна, Друя, грошы – Багушэўск.

7. Выкарыстанне ў якасці знакаў і фігур жывёл і птушак: Гарадок – леў, Расоны - лось, Паставы – рыбы, Копысь – чорны заяц, пчала

8. Некаторая  частка новаствораных гербаў выкарыстанне тэхнагенных сімвалаў: Навалукомль – ротарны вал

 

Літаратура

1. Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. – Мн.: Беларусь, 2006. – 256 с.

2. Гербы городов, губерний, областей и посадов Российской империи внесенные в полное собрание законов с 1649 по 1900 го. Составил П. П. фон-Винклер. – С-Пб, 1899 [репринтное издание]. – М.: «Планета», 1990. – 224 с.

3. Цітоў А. Геральдыка Беларусі (ад пачаткаў – да канца ХХ стагоддзя). – Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2007. – 128 с.

4. Леонтьева Г. А. Палеография, хронология, археография, геральдика: Учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000. – 200 с.

5. Историческое краеведение Белоруссии: учебное пособие для исторических факультетов вузов республики / Э. М. Загорульский [и др. ]; под ред. Э. М. Загорульского. – Минск: Изд. БГУ им. В. И. Ленина, 1980. – 263 с.

6. Інтэрнэт крыніцы

Генеалогія – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вызначэннем і паходжаннем роднасных сувязяў той ці іншай асобы ці сям’і, вывучае гісторыію асобных родаў і іх ролю ў розных сферах жыцця грамадства пэўнай эпохі.

Грэчаскае слова генеалогія літаральна азначае “радаслоўная”. У грэкаў існаваў нават асобны дзеяслоў – пералічваць (выводзіць) род, складаць радаслоўную.

З мэтай даследавання генеалогіі, для аднаўлення радаслоўных найбольшую цікавасць уяўляюць наступныя віды дакументаў: метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі, уліковыя дакументы розных ведамстваў і ўстаноў (розных саслоўяў, нацыянальнасцяў, веравызнанняў).

Гэтыя дакументы пераважна захоўваюцца ў НГАБ у г. Мінску (тэрыторыі былых Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, часткова Гродзенскай губерній Расійскай імперыі) і НГАБ у г. Гродна (тэрыторыі Гродзенскай і часткова Віленскай губерняў). Некаторыя матэрыялы можна выявіць ў архівах ораганаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (ЗАГСы).

Інфармацыю можна шукаць самастойна, ці скарыстацца паслугамі спецыялістаў архіва. Архівы выконваюць некаторыя віды працы па замове:

Біяграфічныя запросы: устанаўленне і пацверджанне даты нараджэння, шлюбу, смерці канкрэтных асоб. Для гэтага трэба запоўніць заўленне.

Генеалагічныя запросы: правядзене даследаванняў па гісторыі сям’і.

Тэматычныя запросы: правядзенне даследаванняў па гісторыі населенага пункта, установы, а таксама пацверджанне пражывання, вучобы, працы і іншых фактаў, састаўленне перачняў дакументаў пна розныя тэмы (гісторыя царквы, прыхода, святароў і інш. )

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...