Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Беларуская народная песня парэформеннага перыяду




Беларуская народная песня парэформеннага перыяду

Асноўны жанр к. XIX – пач. XX – песні змагання. Песні сацыяльнага пратэсту выступілі як падрыхтоўчы этап у фарміраванні рэвалюцыйнай песеннай класікі. Песні змагання, у якіх назіраецца апора на традыцыі сялянскага меласу і сялянскага маўлення, прадстаўлены разнастайнымі жанрамі:

· рэвалюцыйны гімн нярэдка абапіраўся на традыцыі гераічнага канта. Шмат твораў гэтага жанра дэманструюць сувязь з польскай рэвалюцыйнай традыцыяй. У фарміраванні нацыянальнай песеннай рэвалюцыйнай традыцыі вялікую ролю адыграла паэзія Я. Купалы. Яго вершы - «А хто там ідзе» (муз. Рагоўскага), «Не пагаснуць зоркі ў небе» (муз. Янчука) - ператварыліся ў рэвалюцыйныя гімны і мелі надзвычайную папулярнасць.

· сатырычныя памфлеты, у якіхвысмейвалі жандармаў, гарадавых, цара, яго міністраў («Уся Расія трыумфуе», «Нагаечка») – нярэдка выконвалі на розныя матывы: то вядомых прыпевак, то жартоўных песнь, то проста скандзіравалі на двух гуках у межах чыстай кварты.

· спецыфічны жанр “гутаркі” ператварыўся з літаратурнага ў музычны. Для яго характэрны: агітацыйны характар, дыялагічнасць формы, заснаванай на прастадушных пытаннях і добра абдуманых адказах («Гутарка Данілы са Сцяпанам»).

· песні сацыяльнага пратэсту, што распавядалі пра «нядолю» сялян, пра стыхійныя бунты на заводах складаліся паўсюдна. Вылучаюцца песні-скаргі, песні-праклёны («Ой, садома»), песні-заклікі плакатна-гнеўнага характару.

· сацыяльны пратэст пранікае ў гістарычныя песні. «Ой, закурэла»

· распаўсюджаны лірыка-паэтычны маналог, які спалучаў у сваім змесце патэтычную лірыку, напужаны драматызм і магутны парыў «Гэта крык, што жыве Беларусь» (муз. Янчука).

· грамадзянская лірыка распавядае пра трагічны лёс рэвалюцыянера ці рэвалюцыянеркі. Вельмі распаўсюджаны тып ямшчыцкай балады.

Песні змагання дэманструюць апору на традыцыі каляндарных, бяседных, кантавых, прыпевачных напеваў. У рэвалюцыйным рэпертуары беларусаў аселі песні розных народаў: «Варшавянка», «Дубінушка», «Марсельеза», «Ешчэ полска не згінева».

Беларуская народная інструментальная музыка

Інструментальны фальклор на Беларусі мае не меньшае багацце традыцый, чым песенны. Характэрна разнайстайнасць уключэння інструментальнай музыкі ў агульную тканіну народнай творчасці. Вылучаюць уласна інструментальную, інструментальна-танцавальную, песенна-танцавальную, інструментальную музыку гульняў і абрадаў (яна-неад’емлімая частка каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў).

Музычны інструментарый Беларусі падзяляюць на тры групы: духавыя, струнныя, ударныя.

Духавыя (аэрафоны) ў сваю чаргу ўключаюць у сябе:

мундштучныя . Амбушурны рог – рабілі напачатку з рогаў жывёл, а потым з дрэва. Форму рога ў драўляным варыянце часам замянялі на прамую – так узніклі трубы. Драўляныя трубы-сурмы, якімі карысталіся пастухі і платагоншчыкі, дасягалі 2м ў даўжыню.

язычковыя. Язычковы рог. Жалейка (інш. назвы – ражок, чаротка) – пры захаванні вызначальнай адзінкі – адзінарнага язычка-пішчыка – дапускае варыянты па матэрыяле (саломіна, пер'е, чарот, рог), наяўнасці раструба, памерах. Жалейка мае голас моцны (за кошт раструба) крыху рэзкі. Назву дала месца, дзе расла іва (галоўны матэрыял) - на могілках («жальніках»). Кларнет. Дуда (валынка) мела асноўныя дэталі - скураны мех (53-30-58), «соска», перабор (свірэль), гук.

свабодныя аэрафоны. Карынка, берасцянка, жужалка, ліст травы дапамагаюць гукападржанням, папулярным у дзяцей.

флейтавыя. Дудка (свірэль)прадольная флейта з 3 пальцавымі адтулінамі, скаладаецца з 2 не скрэпленых паміж сабою ствала даўжынёю 23-25 см, мае гук нягромкі, мяккі. Парная дудка – 2 ствалы рознай даўжыні з 3 адтулінамі на кожнай - даюць магчымасць выконваць двухгалосныя мелодыі. Першыя акарыны (ад італ. гусяня) рабілі з полага арэха, пазней – з гліны. Свісцёлкі – дзіцячыя цацкі са свістком і 2 пальцавымі дзірачкамі.

Группа струнных (хордафоны) прадстаўлена ўласна беларускімі інструментамі: смык, цымбалы, басэтля (выключна ансамблевы інструмент, мясцовыя назвы якога адлюстроўваюць басовую функцыю, якую «басоля» ці «кантрабас» выконвае ў ансамблях), бандурка, скрыпка, калёсная ліра; і групай запазычаных у іншых народаў – мандаліна, гітара (з II паловы 18 ст. ), балалайка.

Першы ўспамін пра выкарыстанне скрыпкі – 1566 ”Ліст вялікага князя Літоўскага Сігізмунда-Аўгуста”. Скрыпкі былм трохструннымі, не пакрывалася лакам, не вельмі напеўнай.; галоўныя плюсы – высокая тэсітура і рухавасць.

Ударныя інтрументы падзяляюць па спосабах гукастварэння на мембранныя (бубен, барабан, катлы, грэбень) і самагучальныя (ідыяфоны). Ідыяфоны ў сваю чаргу бываюць:

þ па якіх б'юць - біла, талеркі, лыжкі, званы, брусочкі, калотка;

þ якія трасуць - кляшчотка, бразготкі (тэрмін «бразготкі» часам ужываецца як назва канкрэтнага інструмента – драўлянай каробачкі з гронкай сухой фасолі, а часам да групы ударных – трашчотак, шархуноў, званоў, талерачак на бубне); шархуны (раней былі жаночым упрыгожваннемі мелі функцыю аберэга – да 11 пустацелых шарыкаў са шротам унутры).

þ скрабковыя - трашчотка, рубель.

þ шчыпковыя - варган.

У канцы 19 ст. традыцыйныя інструменты саступаюць сваё месца новаму клавішна-пнеўматычнаму інструменту – гармоні. Якіх існуе мноства падвідаў ад хромкі да баяна). Аднак выканальніцкія традыцыі (валыначныя педалі) захаваліся пры ігры на гармоніку.

У музычный практыцы беларусаў назіраюцца ўстойлівыя замацаванні асобных інструментаў за адпаведнымі групамі насельніцтва (узроставымі ці прафесійнымі), а часам і за канкрэтнымі дзеяннямі. Скрыпка, цымбалы, гармонік, басэтля, барабан, кларнет – традыцыйныя інструменты, што абслугоўваюць абрадавыя і неабрадавыя святы. У гісторыі духоўнай культуры народа скрыпач («музыка») адыгрывае значную ролю. Ён – удзельнік валачобнікаў, калядоўшчыкаў, без яго вяселле - не вяселле (адорвалі рушніком, поясам, караваем). Дуда гучала на Каляды, жніво, у валачобным абрадзе, на вяселлі. Дудка – пры выкананні жніўных, косарскіх, вясельных мелодый. Тыпова дзіцячымі лічыліся свістулька, дудачка, жалейка без дзірачак. Балалайка, мандаліна, гітара былі любімымі інструментамі музычнага адпачынку інтэлігенцыі.

Музычную сістэму інструментальных найгрышаў традыцыйна падзяляюць на чатыры самастойных групы: сігнальныя, гукапераймальныя, песенныя і танцавальныя.

Найбольш старажытны пласт складаюць сігнальныя найгрышы. Традыцыі гукавой сігналізацыі захоўваліся на Беларусі да сярэдзіны XIX ст. З іх дапамогай звалі людзей на агульны збор, абвяшчалі аб пажары, набліжэнні ворага і г. д. Натуральна іх блізкасць дапесенных клічных напеваў У наш час сігнальныя найгрышы захаваліся толькі ў пастухоў і паляўнічых. Шырока распаўсюджаны сезонна прымеркаваныя найгрышы пастухоў на трубе, роге (пад час працы), адзіночнай і парнай дудцы, жалейцы (на адпачынку). Паляўнічыя выкарыстоўвалі трубу, манок або вабік. Гэта конусная трубка, з яе дапамогай імітуецца голас жывёлы, на якую ідзе паляванне: мікат – на казлоў, рог – на аленя, драўляны свісток – на ліса, пішчык – на рабчыкаў. Вельмі шырокай і пераважна песеннай па вытоках з'яўляецца група найгрышаў, якія маюць дакладнае прымеркаванне па часе выканання. Па большасці гэтыя найгрышы ўваходзяць у сольны рэпертуар.

Народныя музыкі самі рабілі свае інструменты, а манеру выканання і рэпертуар пераймалі ў майстроў, або былі самавучкамі. Паколькі некаторыя з народных інструментаў даволі складаныя як па канструкцыі, тэхналогіі вырабу, так і па тэхніцы выканання, пачалі ўтварацца “цахі” дудароў, скрыпачоў, лірнікаў. Скамарохі – першыя музыканты-прафесіяналы вандравалі па вёсках і гарадах і неслі з сабой песні, пляскі, весялосць. Існавалі з XYI да канца XYII ст., але ў XX срыпачоў працягвалі называць скамарох.

На Беларусі распаўсюджана традыцыя не толькі сольнага, але і ансамблевага музіцыравання. Ансамблі аднародныя (2-3скрыпкі і цымбалы; скрыпка і басэтля) і разнародныя (скрыпка і гармонік; скрыпка, кларнет, гармонік, барабан). Найбольш распаўсюджаныя ансамблевыя групы – “траістая музыка” (скрыпка-меладычнае сэрца музыкі, цымбалы-гарманічная аснова і бубен рытмічны кароль; часам – скрыпка, гармонь, бубен, або 2 скрыпкі і басэтля), “струнная музыка” (скрыпка, балалайка, мандаліна і гітара). Ансамблі пашыранага саставу ў цэнтральных і заходніх рэгіёнах Беларусі атрымалі назву аркестры (скрыпка, гармонік, балалайка, кларнет, барабан, бразготкі).

Цікавасць выклікае арыгінальны жанр, у якім ў поўнай меры раскрываюцца фантазія і вынаходлівасць народных творцаў - так званыя “былічкі”. Гэта жанр скрыпічнай ілюстрацыі да расказаў (напр. «Цялушачка»)

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...