Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Арганізацыйныя патрабаванні да ўрока




Арганізацыйныя патрабаванні да ўрока

1. наяўнасць раскладу, праграмы, падручнікаў, памяшкання, настаўніка, вучняў.

Дыдактычныя патрабаванні да ўрока

1. выразнае фармуляванне адукацыйных задач і іх састаўных элементаў, усведамленне іх сувязі з развіццёвымі, выхаваўчымі і практычнымі задачамі. Вызначэнне месца ў агульнай сістэме ўрокаў: паглядзець рэтраспектыўна і перспектыўна (што вядома, што паўтарыць, актуалізаваць, што будзе выкарыстана ў далейшым? ). Напрыклад, вывучэнне ў 5 класе легенды У. Караткевіча “Лебядзіны скіт”. З гэтым пісьменнікам вучні знаёміліся ў 4 класе, а таксама вывучалі легенды і паданні. Паняцце “сістэма вобразаў” будзе паглыбляцца ў далейшым. З праграмнага артыкула фармулюецца тэма і адукацыйная мэта. На аснове патрабаванняў да навыкаў і ўменняў падаецца развіваючая мэта. Урок літаратуры ўтрымлівае вялікі выхаваўчы патэнцыял, і выхаваўчая мэта фармулюецца са зместу вывучаемага матэрыялу. У нашым прыкладзе гэта мэта – захапіць вучняў лепшымі чалавечымі якасцямі, увасобленымі ў вобразе старца;

2. вызначэнне аптымальнага зместу ўрока ў адпаведнасці з патрабаваннем навучальнай праграмы і мэтамі ўрока, улікам узроўню падрыхтаванасці вучняў;

3. прагназаванне ўзроўню засваення вучнямі навуковых ведаў, сфарміраванасці ўменняў і навыкаў як на ўроку, так і на асобных яго этапах;

4. выбар найбольш рацыянальных метадаў, прыёмаў і сродкаў навучання, стымулявання і кантролю, аптымальнага іх уздзеяння на кожным этапе ўрока, спалучэнне розных форм калектыўнай, групавой і індывідуальнай працы на ўроку і максімальную самастойнасць у вучэнні навучэнцаў;

5. рэалізацыя на ўроку ўсіх дыдактычных прынцыпаў;

6. стварэнне ўмоў паспяховага навучання школьнікаў.

Гігіенічныя патрабаванні да ўрока

1.         тэмпературны рэжым;

2.         фізіка-хімічныя ўласцівасці паветра (неабходнасць праветрывання);

3.         асвятленне;

4.         папераджэнне стамлення школьнікаў;

5.         чаргаванне відаў дзейнасці (змена слухання выкананнем прац);

6.         своечасовае правядзенне фізкультхвілінак;

7.         прытрымліванне правільнай працоўнай паставы навучэнца;

8.         адпаведнасць класнай мэблі росту школьніка.

Метадычныя патрабаванні да ўрока

1.         настаўнік павінен ведаць не толькі агульнадыдактычныя, але і спецыфічныя прынцыпы, метады і прыёмы выкладання прадмета;

2.         урок павінен быць эмацыйным, выклікаць цікавасць да вучэння і выхоўваць патрэбнасць у ведах;

3.         тэмп і рытм урока павінны быць аптымальнымі, дзеянні настаўніка і вучняў, завершанымі;

4.         неабходны поўны кантакт ва ўзаемадзеянні настаўніка і вучняў на ўрока;

5.         павінна дамінаваць атмасфера добразычлівасці і актыўнай творчай працы;

6.         па магчымасці варта мяняць віды дзейнасці вучняў, аптымальна спалучаць розныя метады і прыёмы навучання, наборы заданняў з арыентацыяй на павышаную актыўнасць вучняў, індывідуальны падыход, віды кантролю.

7.         забяспечваць прытрымліванне адзінага арфаграфічнага рэжыму школы;

8.         настаўнік павінен забяспечваць актыўнае вучэнне кожнага школьніка.

Літаратуразнаўчыя патрабаванні да ўрока

1. урок павінен уключаць веды па адпаведнай навуцы – літаратуразнаўстве: тэорыю і гісторыю літаратуры;

2. настаўнік павінен прытрымлівацца правіл літаратуразнаўчага аналізу;

3. веды па літаратуры павінны быць навуковымі, а таксама ўтрымліваць індывідуальны падыход да ацэнкі з’яў.

Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры:

1. Урок павінен быць цэласным (мець свой стыль, сваю канцэпцыю).

2. Урок павінен быць звязаным з папярэднім і з наступнымі заняткамі, быць звяном ва ўсёй сістэме ўрокаў па тэме.

3. Метады і прыёмы, эмацыйны тон урока павінны адпавядаць прыродзе, характару вывучаемага матэрыялу.

4. Працэс засваення павінен рухацца ад простага да складанага, развіваць розныя бакі асобы школьнікаў.

5. На ўроку павінна арганічна спалучацца дзейнасць настаўніка, класа, вучня.

6. Урок павінен быць эмацыянальным, разнастайным, цікавым, насычаным адукацыйным матэрыялам.

На кожным уроку павінны быць вытрыманы агульнаадукацыйныя прынцыпы:

· вучэбна-арганізацыйны, г. зн. павінны стварацца спрыяльныя ўмовы дзейнасці, абсталёўвацца рабочае месца, рацыянальна планавацца праца на ўроку;

· вучэбна-інфармацыйны – уменне ажыццяўляць бібліяграфічны пошук працаваць з кнігай, даведнікамі і іншымі інфармацыйнымі крыніцамі (слоўнікамі, дадатковай літаратурай і г. д. );

· вучэбна-інтэлектуальны – трэба вучыць матываваць сваю дзейнасць, лагічна ўспрымаць і асэнсоўваць матэрыял, рацыянальна запамінаць, выдзяляць галоўнае, набываць навыкі самастойнага ўспрымання самакантролю;

· вучэбна-камунікатыўны – лагічна будаваць і перабудоўваць свае думкі вусна і пісьмова, пераказваць і сістэматызаваць інфармацыю, сціскаць і пашыраць яе, каменціраваць, рабіць водзывы, валодаць маналагічнай мовай і ўмець весці дыялог.

Класіфікацыя ўрокаў у залежнасці ад падыходаў:

1. Найбольшае распаўсюджванне атрымала класіфікацыя, якая адлюстроўвае этапы вывучэння літаратурнага твора (В. Галубкоў):

урокі чытання твора (першаснае ўспрыманне);

урокі аналізу, асэнсаванні твора (аналітычнае чытанне, паглыблены аналіз);

абагульненне вывучанага настаўнікам (заключнае слова), навучэнцамі (выніковыя выказванні, адказы на пытанні вусна або пісьмова);

 урокі пазакласнага чытання.

2. Вылучаецца тып урокаў у залежнасці ад роду, жанру твора:

урок вывучэння лірычнага твора;

урокі этычнага твора (малой, сярэдняй або вялікай формы);

урокі вывучэння драматычнага твора (камедыі, драмы, трагедыі, п'есы-казкі).

3. Тып уроку абумоўліваецца спосабам яго правядзення, формай падачы матэрыялу:

урокі-лекцыі (уступныя, аглядныя, падагульняючая, лекцыі з элементамі гутаркі);

урокі-гутаркі (аналітычныя гутаркі, эўрыстычныя з элементамі каментаванага, выразнага чытання);

экскурсіі, завочныя экскурсіі (у літаратурны музей, запаведнік, па месцах падарожжа пісьменніка);

урокі-дыспуты з нагоды аднаго творы, творчасці пісьменніка, літаратурнай тэмы, праблемы, па методыцы правядзення падобны да ўрока-дыскусіі, адрозненне толькі ў тым, што свае погляды на спрэчныя пытанні выказваюць два-тры вучні, а не ўвесь клас, што і з’яўляецца адмоўным у такім відзе ўрока;

урок-літаратурна-музычная кампазіцыя (мантаж), прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху пісьменніка, агляднай тэме, нейкі праблеме і інш.

урок-віктарына як уводзіны ў тэму або падрахунак яе вывучэння;

урок-самастойная праца над артыкулам падручніка, крытычным артыкулам, самастойны аналіз твора або яго фрагмента (індывідуальная або групавая праца).

урок-дыскусія калектыўнае абмеркаванне пытанняў, якія могуць выклікаць несупадзенне думак,

урок-даследаванне, грунтуецца на самастойным спасціжэнні нескладанай тэмы, развівае даследчыя здольнасці. Вымагае падрыхтоўкі пытанняў-заданняў, алгарытмаў.

урок-доказ, карысны пры абагульненні вывучанага. Ён вымагае выкарыстання схем, апор, табліц і інш. На ўроку-доказе рэалізуецца вучэбна-інфармацыйны прынцып навучання.

урок-дэманстрацыязаснаваны на выкарыстанні вучэбных фільмаў, праглядзе тэлеспектакляў, тэлеўрокаў. Але каб урок не быў успрыняты вучнямі як забава, адпачынак, варта нацэльваць вучняў на асэнсаванне, аналіз, даваць неабходныя каментарыі.

4. Дыдактычная мэта ўроку таксама можа вызначаць яго тып:

урокі навучання пісьмоваму або вуснаму сачыненню;

выразнаму чытанню, мастацкаму расказванню;

выкананню творчых заданняў (слоўнае маляванне, складанне кадраплана, мастацкае пераказванне, стылізацыя і інш. );

складанню плану адказу, артыкулы, складанні (план простай, складаны, разгорнуты, з элементамі тэзавання).

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...