Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Агульнадыдактычныя патрабаванні.




Настаўнік беларускай літаратуры як арганізатар вучэбна-выхаваўчага працэсу. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17. 07. 2008 года №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”.

У наш час, калі ідзе актыўнае рэфармаванне сістэмы адукацыі, мадэрнізацыя літаратурнага навучання, калі ажыццяўляецца выхад краіны ў сусветную адукацыйную прастору, асаблівую значнасць набывае асоба школьнага настаўніка, ад якога найперш і залежыць эфектыўнае вырашэнне вышэй адзначаных задач. Асаблівая нагрузка кладзецца на настаўніка роднай мовы і літаратуры, паколькі мастацкую літаратура па праву называецца чалавеказнаўствам, а выкладанне яе становіцца працэсам фарміравання духоўнага свету юнай асобы.

Ідэалы і роля прафесіі настаўніка-славесніка гістарычныя, яны мяняюцца з развіццём грамадства, залежаць ад яго сацыяльнай арганізацыі, ідэалогіі і культуры. Гэта прасочваецца як у метадычных працах, так і ў творах мастацкай літаратуры. У першую чаргу варта назваць Якуба Коласа, які сам быў выдатным педагогам і свае погляды на асобу настаўніка перадаў у яркіх літаратурных вобразах, найперш, у вобразе Андрэя Лабановіча, які ўвасабляе багацце душы, чалавечнасць, маральную чысціню, мудры погляд на чалавечыя справы і ўчынкі, грамадзянскую адказнасць перад жыццём.

Увогуле ў нашай літаратуры можна вылучыць цэлую галерэю настаўніцкіх вобразаў. Сярод іх – Міхась Лемяшэвіч з рамана «Крыніцы Івана Шамякіна, пані Мар’я з аповесці «Сірочы хлеб» Янкі Брыля, Алеся Мароза з аповесці «Абеліск» Васіля Быкава, Алены Адамаўны з аповесці «Развітанне» Фёдара Янкоўскага., а таксама вобразы настаўнікаў у творах А. Кулакоўскага, І. Навуменкі, А. Асіпенкі і інш.

Гаворачы пра гістарычнасць настаўніцкай прафесіі, нельга не зазначыць, што ёсць у гэтых ідэалах нешта ўстойлівае, што нараджалася і фармавалася на працягу стагоддзяў, гістарычных эпох. Гэта – гуманістычная накіраванасць прафесіі настаўніка-літаратара. Яна абумоўлена як педагагічнай сутнасцю, так і непарыўнай сувяззю з мастацкай літаратурай. Зыходзячы з гэтага можна вылучыць і шэраг патрабаванняў, якія ставяцца да настаўніка беларускай літаратуры. Гэтыя патрабаванні падзяляюцца на агульнадыдактычныя і вузкаспецыяльныя.

Агульнадыдактычныя патрабаванні.

1. Ведаць дыялектычныя асновы выкладаемай навукі.

2. Валодаць агульнымі метадамі перадачы ведаў.

3. Ведаць і ўлічваць узроставыя асаблівасці мыслення вучняў, аб’ём і характар іх жыццёвага вопыту.

4. Разумець самую сутнасць выкладаемага прадмета, этапы яго развіцця, сучасны стан, сувязь з іншымі навукамі і практыкай.

5. Цікавіцца і авалодваць новымі тэхналогіямі навучання.

6. Уяўляць сабой ўзор высока маральнай асобы.

Вузкаспецыяльныя патрабаванні.

1. Данесці ўсё лепшае, створанае пісьменнікам.

2. Быць пасрэднікам паміж пісьменнікамі і чытачамі

3. Мець уласную ацэнку кожнага мастацкага твора, які вывучаецца ў школьным курсе беларускай літаратуры.

4. Быць у курсе ўсіх літаратурных навінак.

5. Быць эмацыянальна настроеным пры чытанні кожнага мастацкага твора.

6. Мець творчы падыход.

7. Бездакорна валодаць роднай мовай у яе вуснай і пісьмовай формах.

8. Ведаць гісторыю свайго народа, краю.

9. Быць папулярызатарам культурных традыцый свайго народа.

І яшчэ, абапіраючыся на сучасныя даследаванні, псіхалогіі і педагагічнай працы, можна таксама назваць найважнейшыя бакі дзейнасці настаўніка-літаратара:

даследчая – вывучэнне ўсяго новага ў галіне свайго прадмета, вопыту калег;

канструктарская – распрацоўка сістэмы выкладання, пазакласных мерапрыемстваў;

арганізатарская – рэалізацыя спланаванай работы;

камунікатыўная – устанаўленне кантактаў з вучнямі, якія садзейнічалі б вырашэнню педагагічных задач, выпрацоўка вопыту міжасобасных маўленчых навыкаў.

Сама прафесія педагога сёння становіцца прадметам навуковага даследавання, паколькі сапраўдны настаўнік – асоба творчая. Творчасць – у самой прыродзе настаўніцкай працы, хоць, як вядома, не кожны настаўнік – творца. Каб быць творцам, трэба мець сваю пазіцыю, сваё педагагічнае крэда, трэба ўдасканальваць майстэрства, свой стыль, сваю індывідуальную выхаваўча-педагагічную сістэму. Яшчэ В. Сухамлінскі гаварыў, што «працам настаўніка па сваёй сутнасці даследчая Гэта заўсёды педадагічны пошук... » Тое ж больш шырока, падмацоўваючы канкрэтнымі прыкладамі, сцвярджаецца ў кнігах аўтарытэтных метадыстаў М. А. Лазарука «Навучанне і выхаванне творчасцю», М. І. Мішчанчука «Настаўніку пра настаўнікаў».

Адрасы перадавога вопыту можна знайсці на старонках сучасных перыядычных выданняў «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета», дзе прадстаўляюцца як самі настаўнікі-творцы, так і іх вопыт. Цікавыя напрацоўкі друкуе выдавецтва «Сэр-Вит» у серыі «Майстэрня настаўніка» і іншыя выдавецтвы.

Апошнім часам вялікая ўвага скіроўваецца і на псіхалагічны бок, паколькі плён настаўніцкай дзейнасці у вялікай ступені залежыць ад таго, наколькі настаўнік умее валодаць сабой, здольны да самаацэнкі і самавыхавання.

Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі Рэспублікі Беларусь і іх рэалізацыя пры выкладанні літаратуры. Літаратура як прадмет школьнага навучання адыгрывае асабліва важную ролю ў ажыццяўленні мэт, якія вызначаны законам «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». У гэтым дакуменце падкрэслена, што дзяржаўная палітыка ў галіне адукацыі грунтуецца на прынцыпе прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей. Праграмны матэрыял па беларускай літаратуры дае настаўніку шырокія магчымасці для яго рэалізацыі. Агульначалавечымі ідэямі прасякнута творчасць кожнага пісьменніка.

На ўроках настаўнік можа паказаць ідэйна-творчы ўплыў класікаў суседніх народаў на беларускіх пісьменнікаў, а таксама трэба паведаміць вучням, як усхвалявана ўспрымалі беларускія творы знакамітыя пісьменнікі свету.

У праграмы па беларускай лўтаратуры ўключаны многія творы сусветнай літаратуры, пры вывучэнні якіх падлеткі не толькі знаёмяцца з выдатнымі творчымі асобамі, але і змогуць адчуць роднаснасць літаратур народаў свету.

У нядаўнім мінулым прыярытэт у вырашэнні складаных жыццёвых калізій аддаваўся не прынцыпам агульначалавечай маралі, а так званай класавасці. Апраўдвалася ўсё тое, што служыла інтарэсам пралетарыяту. Гэта прыводзіла да вульгарызатарскіх ацэнак многіх фактаў літаратурнага працэсу, парушала прынцып гістарызму.

Асаблівае значэнне пры рэалізацыі Закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» неабходна надаць прынцыпу, які датычыць нацыянальна-культурнай асновы літаратурнай адукацыі. Трэба ўлічваць, што літаратура з’яўляецца трывалай асновай для вывучэння іншых відаў мастацтва і культуры нашага народа. Пры яе вывучэнні на аснове міжпрадметных сувязяў вучні знаемяцца з дойлідствам, тэатрам, жывапісам, музыкай Беларусі.

Навукова-гістарычны падыход да вывучэння курса літаратуры ў старшых класах дае магчымасць вучням пазнаеміцца з вызначальнымі тэндэнцыямі развіцця беларускай літаратуры пачынаючы з часоў Полацкага і Турава-Пінскага княстваў і заканчваючы апошнім дзесяцігоддзем XX ст. Гэта дазваляе настаўніку на багатым мастацкім матэрыяле фарміраваць і развіваць у школьнікаў пачуцці нацыянальнай годнасці і патрыятызму.

У Законе «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» асаблівая ўвага звернута на экалагічную накіраванасць навучальнавы-хаваўчага працэсу. Абумоўлена гэта не толькі крытычным станам навакольнага асяроддзя, які выкліканы безгаспадарчым выкарыстаннем вады, паветра, глебы, расліннага і жывёльнага свету і стварае пагрозу існаванню людзей, але і тым, што праблема ў сваей сутнасці носіць гуманістычны характар: людзі трацяць свае натуральныя якасці і ператвараюцца ў разбурал-нікаў.

Змест праграмных твораў пры творчым падыходзе да іх вывучэння з боку настаўніка можа забяспечыць паспяховае дасягненне адной з важнейшых мэт адукацыі, вызначаных Законам, - спрыянне гарманічнаму развіццю асобы, поўнай рэалізацыі яе творчых здольнасцей.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...