Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Апісанне характару памылак. Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.




Апісанне характару памылак

Характар памылак Тэхніка чытання Выразнае чытанне на памяць Вуснае і пісьмовае выказванне
Неістотныя памылкі (адзнака можа быць зніжана на 1 бал) Адзінкавыя памылкі ў націсках і вымаўленні асобных слоў пры беглым асэнсаваным чытанні. Няправільна пастаўлены лагічны націск пры агульным правільным інтанаванні і добрым веданні тэксту.   Недастатковая аргументацыя свайго пункта гледжання на сітуацыю і характар у літаратурным творы.
Істотныя памылкі (адзнака можа быць зніжана на 2–3 балы) Абцяжаранае пафразавае чытанне, калі не асэнсоўваецца сувязь паміж сказамі. Манатоннасць. Адсутнасць неабходнага ўзроўню дыкцыі і невыразнае вымаўленне канчаткаў. Недарэчныя паўзы ці паскарэнне тэмпу чытання. Неадэкватная інтанацыя пры перадачы знакаў прыпынку. 1. Кепскае веданне тэксту мастацкага твора (з чужых слоў ці пераказаў, неразуменне прачытанага), што выяўляецца: а) у блытанні імёнаў герояў, падобных сітуацый, месца дзеяння і да т. п.; б) у прыпісванні слоў ці ўчынкаў іншаму літаратурнаму герою; в) у зруху падзей па часе; г) у неразуменні прычынна-выніковых сувязей. 2. Замена аналізу тэксту яго пераказам. 3. Няўменне асэнсаваць сувязь характараў з сюжэтам і кампазіцыяй літаратурнага твора.

Пры правядзенні выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” адказ вучня на кожнае пытанне экзаменацыйнага білета ацэньваецца асобна.

Выніковая адзнака вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, выстаўленых за адказ на кожнае з пытанняў экзаменацыйнага білета.

Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.

Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год, паўгоддзе ці чвэрць) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на чвэрць і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі.

Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:

1. Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.

2. Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш. ).

3. Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.

4. Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.

5. Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.

6. Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).

7. Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратуры, гісторыя, АСМК, выяўленчае мастацтва, музыка і інш. ).

8. Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па агляднай ці манаграфічнай тэмах.

У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / мэты ўрока / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы навучання / змест.

У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне ўсе пералічаныя вышэй раздзелы табліц.

На аснове каляндарнага і тэматычнага планаў распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя з віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце настаўнік больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказамі на іх. Звычайна бягучае планаванне мае наступны выгляд:

Тэма:

Адукацыйныя мэты і задачы:

Выхаваўчыя мэты і задачы:

Развіццёвыя (развіваючыя) мэты і задачы:

Асноўная форма працы, метады і прыёмы навучання:

Тэарэтычная падрыхтоўка:

Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:

Папярэдняе дамашняе заданне:

Літаратура:

Абсталяванне:

Нагляднасць, ТСН:

Ход урока

I.         Арганізацыйны момант.

ІІ.        Пастаноўка настаўнікам мэты і задач ўрока ўрока.

ІІІ. Актуалізацыя набытых ведаў, уменняў і навыкаў (гутарка па пытаннях дамашняга задання).

IV. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.

V. Вывучэнне новага матэрыялу.

VІ. Замацаванне вывучанага.

VІІ. Падвядзенне вынікаў урока.

VIІІ. Дамашняе заданне.

ІХ. Рэфлексія

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...