Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Прыѐмы гукавога аналізу ў перыяд навучання грамаце




Прыѐ мы гукавога аналізу ў перыяд навучання грамаце

1. Выдзяленне слоў з маўленчай плыні (са сказа); выразнае вымаўленне асобнага слова; падзел слова на склады і выразнае вымаўленне складоў, якія ўваходзяць у яго; выдзяленне націскнога склада, вымаўленне слова з узмоцненым націскам, выразнае вымаўленне слоў па складах з выдзяленнем асобнага гука (шаррр).

2. Выдзяленне новага гука. Вядома некалькі прыѐ маў першаснага выдзялення новага гука:

а) Выдзяленне са сказа гука-слова (і са сказа па малюнку ― Яблык і груша‖ ); б) Прыѐ м гукападражання (жжжжжук, жжжж);

в) Выдзяленне зычнага з закрытага склада (шааа-ррр); г) Выдзяленне зычнага з адкрытага склада (Ссааа-ша); д) Выдзяленне галоснага, які ўтварае цэлы склад (а-са);

е) Пералічванне слоў з аднолькавым пачатковым гукам (конь, камень); ж) Дагаворванне слова (ле---с).

3. Пералічванне гукаў у слове, іх паслядоўнае называнне, падлік колькасці гукаў у слове, вызначэнне характару сувязі паміж імі, складовага саставу.


4. Супастаўленне, параўнанне слоў па гучанні і па напісанні асабліва эфектыўна пры знаѐ мстве з парамі мяккіх-цвѐ рдых, звонкіх-глухіх зычных.

5. Аналіз утварэння гука, яго артыкуляцыі.

6. Складанне табліц галосных і зычных гукаў і літар.

                              з   ж          

 

                                           

 

15

7. ― Раздзяленне‖  складзеных  з  літар  разразной  азбукі  слоў  на  наборным палатне, на дошцы, што наглядна дэманструе вучням літарны і складовы састаў слова.

Прыѐ мы гукавога сінтэзу ў перыяд навучання грамаце

1. Вымаўленне слова або склада, які папярэдне быў прааналізаваны, складанне яго з разразной азбукі; чытанне склада, слова.

2. Утварэнне складовых табліц на аснове галоснага або зычнага; чытанне табліц; складанне табліц з літар разразной азбукі.

  а у о э ы я ю ѐ е і
с са су со сэ сы ся сю сѐ се сі
п па пу по пэ пы пя пю пѐ пе пі
м ма му мо мэ мы мя мю мѐ ме мі
т та ту то тэ ты          
н на ну но нэ ны ня ню нѐ не ні
                     

3. Чытанне слоў па падабенству (мама - Маша - Саша).

4. Нарашчэнне галосных або зычных у пачатку або ў канцы слова (рот - крот).

5. Дабаўленне гука ў сярэдзіне слова (плот - пілот).

6. Перастаноўка гукаў (піла - ліпа).

7. Перастаноўка складоў (мала - лама).

8. Адкідванне гука або склада (машына - шына).

9. Дабаўленне склада (наша - Наташа).

5. Важнай умовай паспяховасці навучання грамаце з’яўляецца дыферэнцыраваны падыход да вучняў, якія прыйшлі ў 1 клас.

Дыферэнцыраваны падыход пры навучанні грамаце абумоўліваецца двума прычынамі:


1) ѐ н забяспечвае трываласць засваення матэрыялу, дапамагае ў ажыццяўленні прынцыпаў даступнасці, сістэматычнасці, індывідуальнага падыходу ў межах агульнакласнай работы;

2) дзеці, якія прыйшлі ў 1 клас істотна адрозніваюцца па ўзроўні падыхтаванасці да чытання і пісьма.

Для ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу ў перыяд навучання грамаце клас умоўна падзяляецца на некалькі груп. Для кожнай групы вызначаюцца свае задачы і свая методыка дыферэнцыраванага навучання. Напрыклад, клас можна падзяліць на 5 груп:

1 група – дзеці, якія чытаюць словамі;

2 група – дзеці, якія чытаюць па складах;

3 група – дзеці, якія чытаюць па літарах (дзве падгрупы –дзеці, якія паступілі ў школу з замацаванымі навыкамі палітарнага чытання; дзеці, якія пакуль не назапасілі значнага вопыту палітарнага чытання);

4 – дзеці, якія прыйшлі ў школу нечытаючымі, але авалодваюць чытаннем хуткімі тэмпамі;

5 – дзеці, якія авалодваюць чытаннем у запаволеным тэмпе.

Задачы 1 і 2 груп – удасканальваць навыкі чытання на дадатковым матэрыяле шляхам самастойнага чытання. Дзеці павінны пастаянна ўключацца ў агульнакласную работу і дапамагаць слабым.

Дзеці з 3 групы павінны перавучвацца, неабходна кансультаваць іх бацькоў.

Спынімся на відах самастойных прац, якія можна выкарыстоўваць у перыяд навучання грамаце. Паколькі вучні 1 кл. не маюць яшчэ навыку самастойнай работы ў класе, таму кожны новы від яе спачатку выконваецца пад кіраўніцтвам настаўніка.

У падрыхтоўчы перыяд на ўроках чытання можна выконваць наступныя віды самастойных прац:

1. Разгляд бязлітарных малюнкаў першых старонак буквара з мэтай выпрацоўкі першапачатковых навыкаў пераказу таго, што на іх намалявана.

2. Разгляд вывешаных карцін на дошцы і падрыхтоўка дзяцей да перадачы іх зместу.

3. Адгадванне загадак, прапанаваных настаўнікам і вучнямі, узгадванне вучнямі сваіх загадак; прыдумванне сказаў па заданню настаўніка.

На першых уроках пісьма можна даваць дзецям наступныя заданні для самастойнай працы:

1. Вылажыць з палачак пэўную фігуру або прадмет, а потым намаляваць іх у сшытку.


2. Абвесці контуры выразаных з кардону геаметрычных фігур ці іншых прадметаў і заштрыхаваць іх прамымі паралельнымі рыскамі.

3. Намаляваць такі прадмет (настаўнік называе яго канкрэтна), які б нагадваў патрэбны элемент літары, які дзеці будуць пісаць пад кіраўніцтвам настаўніка.

4. Пасля тлумачэння настаўніка самастойна напісаць элемены літар.

У букварны перыяд трэба карыстацца такімі відамі самастойных прац, якія садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў гукавога аналізу і сінтэзу, чытанню слоў і сказаў, дапамагаюць развіццю навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. Іх можна падзяліць на самастойныя працы 1) з разразной азбукай, разразнымі складамі, словамі і сказамі, 2) па буквары, 3) па малюнках і табліцах. Найбольш эфектыўнымі і актыўнымі з’яўляюцца наступныя віды самастойных прац:

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...