Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Выкарыстанне эўрыстычнага метаду навучання на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах





Навучанне – складаны працэс, які прадугледжвае, перш за ўсѐ, дзейнасць настаўніка і дзейнасць вучняў. У сучасных умовах неабходна больш увагі надаваць развіццю творчых здольнасцяў вучняў, іх пазнаваўчым патрэбнасцям і інтарэсам. Навучанне прадугледжвае паведамленне настаўнікам пэўных ведаў і кіраўніцтва працэсам іх авалодання ўсімі вучнямі класа. Таму настаўнік не толькі паведамляе інфармацыю па сваім прадмеце, але і плануе, арганізоўвае і кантралюе вучэбную дзейнасць школьніка, развівае навыкі вучэбнай працы, мысленне, здольнасці, уменне прымяняць веды на практыцы. Асобае месца ў вырашэнні гэтых задач належыць метадам навучання.

На ўроках літаратурнага чытання шырокае выкарыстанне атрымаў эўрыстычны метад, мэта якога - дапамагчы школьнікам засвоіць твор, асэнсаваць яго, вырашыць узнікшыя маральныя, сацыяльныя, мастацкія праблемы; вучыць аналізаваць твор, разумець яго адзінства ў разнастайнасці кампанентаў, вучыць разважаць, афармляць свае думкі пры дапамозе слоў у звязным, паслядоўным, доказным маўленні – вусным або пісьмовым [2]. Гэты метад часцей за ўсѐ рэалізуецца ў наступных прыѐ мах:

1) навучанне школьнікаў аналізу тэксту мастацкага твора, аналізу эпізоду, некалькіх узаемазвязаных эпізодаў цэлага твора; вобразаў герояў, мовы, кампазіцыі твора, супастаўленне розных твораў;

2) пастаноўка сістэмы пытанняў, прычым адказ на кожнае пытанне лагічна прадугледжвае пераход да наступнага пытання або адпаведных заданняў (эўрыстычная гутарка);

3) самастойны пошук вучнямі істотнай праблемы для аналізу, спробы адказаць на пытанні, вырашыць праблемы.

Віды вучэбнай дзейнасці школьнікаў пры рэалізацыі эўрыстычнага метаду:

1) праца з тэкстам мастацкага твора, аналіз эпізоду або цэлага твора;

2) падбор цытат для адказу на пастаўленае пытанне (выбарачнае чытанне фрагментаў, якія нясуць сэнсавую нагрузку);

3) пастаноўка пытанняў самімі дзецьмі;

4) музычнае ілюстраванне;

5) вуснае слоўнае маляванне;

6) падзел апавядання на часткі і састаўленне плана як прыѐ м аналізу кампазіцыі, часткі або цэлага твора;

7) пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны, творчы) як прыѐ м аналізу;

8) стварэнне вуснага дыяфільма;

9) стварэнне вуснай экранізацыі;

10) аналіз вобраза героя, параўнальная характарыстыка герояў;


11) падбор матерыялу пра дзеючую асобу;

12) мастацкае расказванне (апавяданне па ўяўленні, па аналогіі).

Стылістычны (моўны) аналіз тэксту паказвае дзецям, як у падборы слоў-вобразаў праяўляюцца аўтарскія адносіны да таго, што адлюстроўваецца. Паколькі словы мнагазначныя, то тлумачацца не словы, а вобразы, створаныя з гэтых слоў. Для моўнага аналізу выбіраюцца такія словы і выразы, якія дапамагаюць лепш зразумець вобразны сэнс твора (малююць карціны прыроды, перадаюць аўтарскія пачуцці) і ў той жа час з’яўляюцца найбольш выразнымі і дакладнымі. Пасля выдзялення слова або выразу ўсведамляецца іх роля ў тэксце, г. зн. вызначаецца, якія думкі і пачуцці ў іх заключаны.

Каб правесці стылістычны эксперымент па замене аўтарскага слова сінонімам, задаюцца пытанні: «Як можна сказаць па-іншаму? », «А як лепш? »,

«Чаму? ».

Праблемны аналіз праводзіцца тады, калі ў творы вырашаюцца этычныя праблемы і магчыма рознае разуменне характараў герояў, іх дзеянняў, учынкаў. Праблемная сітуацыя на ўроку ствараецца з апорай на маральныя калізіі і падзейную аснову твора. Спачатку фармулюецца праблемнае пытанне, якое адпавядае наступным патрабаванням:

а) наяўнасць супярэчнасці і магчымасць альтэрнатыўных адказаў;

б) ѐ містасць, здольнасць ахапіць не адзінкавы факт, а шырокае кола матэрыялу; в) адпаведнасць характару твора;

г) захапляльнасць.

Для пераўтварэння праблемнага пытання ў праблемную сітуацыю супярэчнасць абвастраецца:

а) супастаўляюцца розныя варыянты адказаў;

б) настаўнік выказвае ад свайго імя сумніўную або нават няправільную трактоўку ўчынку, падзеі, вобраза.

Дзякуючы праблемнаму аналізу дзеці заўважаюць сувязь асобных элементаў мастацкага тэксту з агульнай канцэпцыяй твора.

Кампазіцыйны аналіз прадугледжвае работу над сюжэтам і яго элементамі (главамі, эпізодамі і г. д. ). Дзеці назіраюць, як кампазіцыя адлюстроўвае логіку аўтарскай думкі. Аналіз часцей за ўсѐ пачынаюць з ключавой, кульмінацыйнай сцэны, дзе закрануты галоўныя пытанні, якія хвалююць пісьменніка. Спецыяльную работу проводзяць таксама над пачаткам (экспазіцыяй і завязкай) і канцоўкай (развязкай) твора.

Прымяняюцца плакаты з назвамі кампазіцыйных элементаў: уступ, завязка, развіццѐ дзеяння, кульмінацыя, развязка. Выкарыстоўваюцца пытанні тыпу: «Што, дзе, калі адбылося? », «Чаму? », «Што зрабіў герой? », «Як гэта яго характарызуе? », «А што адбылося ў выніку гэтага? » і г. д. Калі не супадаюць


сюжэт твора (мастацкая паслядоўнасць асноўных эпізодаў) і фабула (храналагічная паслядоўнасць), праводзіцца іх супастаўленне, каб зразумець, з якой мэтай аўтар вырашыў змяніць ход падзей у тэксце.

Выбарачнае чытанне – чытанне часткі тексту ў адпаведнасці з заданнем. Заданні могуць быць накіраваны на высвятленне фактычнага зместу, на ўстанаўленне прычынна-выніковых сувязяў, на раскрыццѐ мастацкіх асаблівасцяў твораў, асабістых адносін школьнікаў да прачытанага. Выбарачнае чытанне выкарыстоўваецца на ўсіх этапах працы з тэкстам і можа быць рознай ступені складанасці.

Пастаноўка пытанняў да літаратурнага твора. Пры аналізе гатовых пытанняў, складзеных настаўнікам або аўтарамі падручніка, звяртаецца ўвага дзяцей на тое, навошта зададзена пытанне, якія словы дапамагаюць яго задаць, якое пытанне аказалася самым цяжкім, самым цікавым.

Пры самастойным складанні пытанняў дзецям можна карыстацца памяткай:

а) перад тым, як задаць пытанне, уважліва прачытай тэкст;

б) выдзелі тую частку тэксту, да якой хочаш паставіць пытанне; в) прадумай яго фармулѐ ўку;

г) папрактыкуйся ў пастаноўцы пытанняў.

Музычнае ілюстраванне. Музыка на ўроку чытання спрыяе не толькі больш эмацыянальнаму ўспрыманню твораў, але і выхаванню эстэтычнага густу. Музычны момант на ўроку часам проста неабходны, асабліва пры вывучэнні вершаў, якія часта сугучныя музыцы. Музычную ілюстрацыю можна выкарыстоўваць і ў падрыхтоўчай рабоце перад чытаннем твора, і пасля знаѐ мства з ім.

Вуснае слоўнае маляванне. Для таго каб намаляваць слоўную ілюстрацыю (пейзаж) да лірычнага верша, школьнікам неабходна 1) выдзеліць з кантэксту вобразную карціну, якую хацелася б намаляваць; 2) пабудаваць кампазіцыю будучага малюнка пры дапамозе пытанняў (Што я намалюю на першым пране? Што неабходна адлюстраваць непадалѐ к? Што размешчана на заднім плане карціны? Што я яшчэ забыў(ла) намаляваць? ); 3) падабраць колеравае рашэнне: які тон можа перадаць настрой паэта, агульны эмацыянальны тон апісання?; 4) знайсці ў тэксце «словы-падказкі» (эпітэты, метафары, параўнанні, адухаўленні).

Для стварэння слоўнай ілюстрацыі (сюжэтнага малюнка) да апавядання, казкі і інш. дзецям неабходна 1) выбрать у творы эпізод для слоўнага ілюстравання; 2) «намаляваць» месца, дзе адбываецца падзея; 3) адлюстраваць дзеючых асоб; 4) дабавіць усе неабходныя дэталі; 5) «размаляваць» контурны малюнак.


Складанне плана тексту. Для замацавання і асэнсавання лагічнай структуры тэксту на аснове папярэдняй апрацоўкі складаецца яго графічны і слоўны план. Для таго каб скласці план тэксту школьнікам неабходна 1) прачытаць тэкст цалкам, звяртаючы ўвагу на тое, як ѐ н пабудаваны (пра што гаворыцца ў пачатку, якія падзеі апісаны далей, чым заканчваецца твор); 2) падзяліць тэкст на сэнсавыя часткі (адна частка адрозніваецца ад другой новым зместам); 3) вызначыць галоўнае ў кожнай частцы, адзначыўшы ў тэксце асноўныя сказы; 4) перачытаць іх, выразіць сваімі словамі, што з’яўляецца галоўным у дадзенай частцы, падабраць да яе загаловак; 5) запісаць свой загаловак да кожнай часткі; 6) праверыць сябе па кнізе, вызначыць, ці адлюстроўвае назва галоўнае, ці не паўтараюцца загалоўкі, ці не прапушчана што-небудзь важнае.

Пераказ як від сінтэтычнай работы з тэкстам бывае падрабязным, сціслым, выбарачным або творчым.

Падрабязны пераказ  выкарыстоўваецца для ўзбагачэння маўлення дзяцей, увядзення ў яго аўтарскіх слоў і выразаў.

Прыѐ мы навучання:

падзел тэксту на часткі і складанне плана (каб нічога не прапусціць пры пераказе);

складанне слоўных ілюстрацый (малюнкавага плана) са шматразовым зваротам да тэксту для ўдакладнення дэталяў;

выпісванне апорных слоў, вобразных выразаў.

Сціслы пересказ выкарыстоўваецца тады, калі твор з’яўляецца вялікім па аб’ѐ ме.

Прыѐ мы навучання:

прапаноўваецца матывуючая камунікатыўная сітуацыя (напрыклад,

«Кінастудыя просіць напісаць сцэнарый фільма»); складанне плана тексту;

адбор для пераказу галоўнай, неабходнай інфармацыі.

Выбарачны пераказ   выкарыстоўваецца для ўзнаўлення эпізоду, сюжэтнай лініі, апавядання пра героя.

Прыѐ мы навучання:

паметка ў тэксце або на закладцы неабходных фрагментаў, іх нумарацыя; трэніроўка ў звязным выбарачным пераказе.

Творчы пераказ бывае ад імя героя, са зменай кампазіцыі, дапаўненнем пачатку (канцоўкі твора) і г. д. Каб падрыхтавацца да творчага пераказу розных відаў, школьнікам неабходна 1) уявіць сабе, што былі сведкамі падзей, апісаных у апавяданні, і расказаць пра тое, што бачылі, ад свайго імя; 2) уявіць сябе на месцы аднаго з герояў твора, расказаць пра падзеі ад імя гэтага героя; 3)


пераказаць тэкст па змененаму плану (змяніўшы паслядоўнасць падзей); 4) дапоўніць змест тэксту, уключаючы ў яго а) апісанне месца дзеяння, партрэта героя, б) падзеі, якія маглі б папярэднічаць сюжэту або прадоўжыць яго.

Вусны дыяфільм. Для складання вуснага дыяфільма неабходна 1) прачытаць тэкст або вызначаны ўрывак, вызначыць агульны характар будучага дыяфільма (гумарыстычны, сумны, сур’ѐ зны і г. д. ); 2) падзяліць тэкст на часткі (малюнкі, кадры); 3) выдзеліць у першай частцы галоўныя сказы (для цітраў);

4) уявіць сабе малюнак да першай часткі тэксту; 5) вусна «намаляваць» малюнак да першага кадра; 6) графічна адлюстраваць кадр (па жаданні, не на уроку); 7) на аснове выдзеленых у тэксце сказаў зрабіць цітры да кадра (вусна або пісьмова); 8) праверыць адпаведнасць малюнка і цітраў; 9) работу, адзначаную ў пунктах 3 – 8, паўтарыць з кожнай часткай тэксту.

Вусная экранізацыя. Для стварэння ўяўнай экранізацыі неабходна 1) падабраць частку твора для экранізацыі (невялікае апавяданне бярэцца цалкам);

2) падзяліць тэкст на эпізоды і даць ім загалоўкі; 3) запоўніць эпізоды ўяўнымі кадрамі-малюнкамі так, быццам дзеянне адбываецца на экране; 4) інсцэніраваць па ходу экранізацыі дыялогі (калі яны ѐ сць); 5) вызначыць характар музычнага суправаджэння (музыка павольная, хуткая; сумная, вясѐ лая і г. д. ).

Аналіз мастацкіх вобразаў праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці [1,

148]:

а) вучні разбіраюцца ў характары героя, які праяўляецца ў яго ўчынках і

матывах, у маўленчых паводзінах, праз аўтарскія рэмаркі (тлумачэнні адносна знешняга выгляду, асаблівасцяў паводзін дзеючых асоб).

Прыѐ мы аналізу вобраза героя (стварэння характарыстыкі персанажа):

называюцца якасці персанажа і прыводзяцца прыклады для пацвярджэння думкі;

дзеці называюць якасці характару героя, адказы абмяркоўваюцца; супастаўляюцца героі аднаго твора або блізкіх па тэматыцы твораў. Прыѐ мы выяўлення аўтарскіх адносін да персанажа:

характарызуюцца адносіны аўтара да героя і пацвярджаюцца пры дапамозе тэксту;

звяртаецца ўвага дзяцей на «эмацыянальныя знакі» (аўтарскія словы, якія ўскосна характарызуюць героя), «расшыфроўваецца» выраз твару, інтанацыя героя і г. д., каб вызначыць адносіны аўтара да персанажа;

выключаюцца з тэксту словы, якія змяшчаюць аўтарскую ацэнку, каб лепш усвядоміць яе ролю ў характарыстыцы персанажа;

пры адсутнасці рэмарак аўтара дзеці прыдумваюць іх самі (разам з настаўнікам або самастойна);


падводзяцца вынікі: якім аўтар бачыць свайго героя, якія яго думкі, пачуцці, рысы характару хоча нам адкрыць, з якой мэтай;

б) школьнікі разглядаюць ўзаемаадносіны герояў, каб зразумець матывы персанажаў, прычыны іх учынкаў, абумоўленыя асабістымі якасцямі характару або абставінамі рэчаіснасці;

в) вызначаюць ролю пейзажу і інтерьера (пейзаж ва ўспрыманні героя перадае яго душэўны стан, матывуе ўчынкі, удакладняе характарыстыку, ва ўспрыманні аўтара стварае агульны эмацыянальны настрой твора; інтэр’ер дапамагае лепш зразумець уклад жыцця, характары дзеючых асоб);

г) у выніку аналізу ўзаемадзеяння вобразаў вызначаюць пазіцыю аўтара- суразмоўцы, пранікаюць у мастацкую ідэю твора;

д) у ходзе аналізу выказваюць свае асабістыя адносіны да апісанага (зместу) і да таго, як гэта зроблена (да формы).

Мастацкае расказванне (апавяданне па ўяўленні, па аналогіі). Апавяданне па ўяўленні выкарыстоўваецца ў падрыхтоўчай рабоце перад чытаннем твора для больш паглыбленага ўспрымання вобраза і для актыўнага творчага ўдзелу ў чытанні твора. Яно патрабуе багатага творчага ўяўлення. Дзеці самі, з некаторай дапамогай настаўніка ствараюць вобраз. Неабходна толькі абудзіць уяўленне. У далейшай рабоце можна прапанаваць дзецям скласці апавяданне або казку з гэтым вобразам. Апавяданне па ўяўленні набліжаецца да апавядання па аналогіі. Розніца толькі ў тым, што першае праводзіцца ў якасці падрыхтоўчай працы, а другое – заключнай. Гэты прыѐ м практыкуецца толькі тады, калі дазваляе спецыфіка тэксту і іншыя віды падрыхтоўчай працы (гутарка, вольныя выказванні вучняў, тлумачэнне слоў і выразаў).

Такім чынам, выкарыстанне эўрыстычнага метаду на ўроках літаратурнага чытання дазваляе рабіць паглыблены аналіз тэксту, ажыццяўляць пошук вырашэння праблем, пашыраць змест вывучаемага матэрыялу, фарміраваць у вучняў першапачатковыя веды пра літаратуру.

 

Літаратура

1. Ворожбитова, А. А. Начальное линвориторическое образование: Методика преподавания русского языка: Таблицы, схемы, алгоритмы: Учебно- методическое пособие / А. А. Ворожбитова. – 2-е изд., испр. и доп. – М.: Флинта: Наука, 2002. – 248 с.

2. Кудряшев, Н. И. Взаимосвязь методов обучения на уроках литературы: Пособие для учителей / Н. И. Кудряшев. – М.: Просвещение, 1981. – 190 с.


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...