Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Развіццѐ маўлення і мыслення вучняў у перыяд навучання грамаце




Развіццѐ маўлення вучняў – адна з важнейшых задач навучання ўвогуле і ўрокаў граматы ў прыватнасці.

Развіваць маўленне дзяцей – г. зн. уздзейнічаць на яе з 4-ох бакоў: 1) прывіваць навыкі гукавой культуры маўлення; 2) узбагачаць слоўнік; 3) вучыць правільна будаваць сказы; 4) навучаць звязваць сказы паміж сабой ц адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае.

Дзіця, якое не ўмее правільна гаварыць, не можа навучыцца правільна чытаць і пісаць. Таму першачарговая задача школы – прывіць вучням 1 класа навыкі культуры вуснага маўлення.

 Недахопы вуснага маўлення вучняў 1 класа:

1) няправільнае вымаўленне некаторых гукаў, асабліва [р], [в], [л], шыпячых;

2) перастаноўка або пропуск гукаў і складоў у словах;

3) часта гавораць паспешліва, невыразна, слаба артыкулюючы гукі;

4) адхіленні ад правільнага моўнага дыхання: яно павярхоўнае, з частымі шумнымі ўдыхамі, без паўз.

 Задачы па выхаванні гукавой культуры маўлення:

1. Устараненне недахопаў у вымаўленні гукаў: удасканаленне работы артыкуляцыйнага апарату, сістэматычная работа над выразным вымаўленнем цяжкіх гукаў.

2. Работа над правільным вымаўленнем слоў і славесным націскам. Тыповыя памылкі ў вымаўленні слоў:

- перастаноўка і пропуск гукаў і складоў, замена гукаў і складоў, скарачэнне слоў (тра н вай - тра м вай);

- дабаўленне гукаў ( і груша - груша);

- памылкі ва ўжыванні славеснага націску (плы΄ ла, бы΄ ла): трэба паказаць дзецям, што замена націску цягне за сабою і змену значэння слова (ста΄ лы- сталы΄, па΄ ра - пара΄ ).

3. Выпрацоўка літаратурнага, арфаэпічна правільнага вымаўлення. Асабліва важнае значэнне гэта работа набывае ва ўмовах мясцовага дыялекту.

4. Удасканаленне дыкцыі – выразнасці вымаўлення слоў і іх спалучэнняў.

5. Выпрацоўка правільнага тэмпу маўлення і якасці голасу.

6. Навучанне выразнасці маўлення: уменню перадаваць інтанацыю пытання і адказу, эмоцыі.

7. Выпрацоўка моўнага дыяфрагмальнага дыхання.  Моўнае  дыханне – аснова голасаўтварэння і маўлення.

8. Выхаванне культуры маўленчых зносін.


Багацце маўлення залежыць ад слоўніка. Маўленне не можа быць змястоўным, вобразным, гнуткім пры бедным слоўніку. Пашырэнню слоўніка вучняў садзейнічае ўжо само навучанне чытанню і пісьму. У працэсе працы на ўроках па гэтых прадметах на стаўнік знаѐ міць вучняў з новымі словамі і тэрмінамі (сказ, гук, літара і г. д. ), вучыць выдзяляць словы са сказаў, звязваць словы ў словазлучэнні і сказы.

Практыкаванні, якія накіраваны на ўзбагачэнне слоўніка дзяцей:

1. Выдзяленне слоў са сказаў. На самай ранняй стадыі навучанняы словы са сказа выдзяляюцца з дапамогай працяглых паўз паміж кожным словам, а пазней шляхам пастаноўкі пытанняў да кожнага слова ў сказе.

2. Актывізацыя слоўніка. У працэсе слоўнікавай работы вучань не толькі дабіваецца больш глыбокага разумення сэнсу слоў, але і вучыцца ўжываць гэтыя словы ў сваѐ й штодзѐ ннай моўнай практыцы.

3. Тлумачэнне значэння незразумелых слоў. Трэба дабівацца, каб ніводнае незразумелае слова ў буквары не заставалася б нерастлумачаным. Неразуменне сэнсу слова вучнем прыводзіць да таго, што ѐ н вымаўляе слова ў скажоным выглядзе або няправільна ўжывае яго ў сказе.

Прыѐ мы тлумачэння незразумелых слоў выбіраюцца ў залежнасці ад прычыны, якая выклікала неразуменне слова, і характару незразумелага слова.

1. Калі вучні ніколі не бачылі прадмета, які названы словам, то дэманструецца гэты прадмет у натуры або на малюнку (кіпарыс, метрапалітэн).

2. Калі вучні ведаюць прадмет, прымету прадмета або дзеянне прадмета пад другой назвай, то трэба прапанаваць падабраць да гэтага слова сінонім: волат – асілак, грандыѐ зны – вялікі.

3. Калі дзеці цьмяна разумеюць лексічнае значэнне таго або іншага слова, то неабходна дапамагчы ім даць апісальны адказ з апорай на жыццѐ вы вопыт (Брусніцы. – Дзе ты іх бачыў? )

4. Калі трэба растлумачыць значэнне таго слова, якое абазначае дзеянне прадмета, то мэтазгодна прапанаваць вучням імітаваць дзеянне.

5. Калі вучні валодаюць дзвюма мовамі, то можна практыкаваць пераклад з адной мовы на другую.

Такім чынам, асноўная задача слоўнікавай работы – навучыць суадносіць словы з прадметамі і з’явамі рэчаіснасці, выбіраць патрэбнае слова. Аднак словы – гэта яшчэ не мова, а толькі будаўнічы матэрыял для яе. Яны становяцца мовай тады, калі звязваюцца паміж сабой лагічна і граматычна. Таму адначасова з лексічнай работай павінна інтэнсіўна праводзіцца работа над сказам.

Практыкаванні, якія прымяняюцца пры рабоце над сказам:


1. Выдзяленне сказа са звязнага маўлення. Па малюнку ці па пытаннях настаўніка складаецца некалькі сказаў, каб атрымалася апавяданне, потым апавяданне паўтараецца, але без пытанняў і з паўзамі паміж сказамі, і падлічваецца, колькі ў ім сказаў.

2. Навучанне правільнаму інтанаванню сказаў у залежнасці ад знакаў прыпынку на канцы. Асноўнымі прыѐ мамі, якія садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў правільнага інтанавання сказаў, з’яўляюцца раскрыццѐ семантыкі сказаў і ўзорнае чытанне настаўніка.

3. Пабудова сказаў па пытаннях.

4. Рэдагаванне сказаў (выпраўленне недахопаў у выбары, размяшчэнні і сувязі слоў).

Слоўнікавая праца і праца са сказам – толькі падрыхтоўчыя ступені ў рознабаковай і складанай дзейнасці настаўніка па навучанні школьнікаў выказваць свае думкі змястоўна, паслядоўна, выразна і правільна.

Звязнае маўленне ў перыяд навучання грамаце – гэта пераказ букварнага тэксту, складанне апавяданняў па малюнках, па назіраннях, на аснове творчых уяўленняў, расказванне, інсцэніраванне казак, дэкламаванне вершаў, баек, скорагаворак, тлумачэнне сэнсу прыказак, адгадванне загадак, рэбусаў.

Пачынаць работу трэба са складання апавядання па серыі малюнкаў. Прыдумваючы загаловак да кожнага малюнка серыі, вучні паступова складаюць звязнае апавяданне. Далей неабходна пераходзіць да апавяданняў на аснове  асабістага  вопыту  (н-д,  ― Што  мы  бачылі  ў  лесе‖ ).  Настаўнік  ставіць некалькі паслядоўных пытанняў, а вучні, абапіраючыся на іх, складаюць апавяданне.

Выдатным матэрыялам для развіцця маўлення і мыслення вучняў 1 класа з’яўляюцца малыя жанры фальклору – скорагаворкі, прыказкі, загадкі. Кожная з іх утрымлівае ў сабе лагічны вузельчык, які трэба развязаць.

Вялікі прастор для развіцця маўлення маецца і на ўроках пісьма.

Запісу слова ці сказа папярэднічае слоўнікавая работа – тлумачэнне лексічнага значэння незразумелых слоў. Вучні асэнсоўваюць сказ як камунікатыўную адзінку ў ходзе аналізу сказаў (выдзяленне сказаў з мовы, дзяленне сказаў на словы), пераканструявання (запіс сказаў пасля замены імені дзеючай асобы, дапісванне сказаў, запіс сказаў пасля перастаноўкі ў іх слоў),

― рэдагаванне‖  (запіс  сказаў  пасля  выпраўлення  ў  іх  стылістычных  памылак), канструяванне сказаў (па пытаннях, з раскіданых слоў). Дзеці пішуць сачыненні-мініяцюры.

Работа над культурай вуснага маўлення, над словам, сказам і звязным маўленнем праводзіцца адначасова і не толькі на ўроках чытання і пісьма, але і на іншых, а таксама ў пазакласнай рабоце.


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...