Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Вывучэнне элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах




1. Вывучэнне словазлучэння.

2. Вывучэнне сказаў і іх відаў.

3. Вывучэнне галоўных і даданых членаў сказа.

4. Вывучэнне аднародных членаў сказа.

 

1. У школьным курсе беларускай мовы вялікае значэнне мае пытанне пра лексічную і граматычную спалучальнасць слоў у сказе. У правілах спалучэння слоў, у заканамернасцях утварэння розных відаў і тыпаў словазлучэнняў ярка праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Вывучэнне спалучальнасці слоў — важны аспект даследавання ў розных тэарэтычных і практычных адносінах:


для выяўлення суадносін элементаў зместу і спосабаў яго выражэння, для перакладу з адной мовы на другую, у аспекце культуры маўлення.

Асэнсаванне вучнямі заканамернасцяў злучэння слоў дапамагае зразумець сувязі, якія існуюць у структуры мовы. Авалоданне нормамі спалучальнасці лексем спрыяе ўзбагачэнню слоўніка вучняў, развіццю іх звязнага маўлення.

Праблема спалучальнасці слоў, утварэння розных структурна- граматычных і семантычных тыпаў словазлучэнняў даўно цікавіла даследчыкаў розных лінгвістычных школ і напрамкаў. Вывучэнню спалучальнасці слоў, адной з «самых складаных лінгвістычных з’яў» (Н. Д. Аруцюнава), прысвечаны лінгвістычныя даследаванні В. У. Вінаградава, Б. М. Галавіна, Г. А. Золатавай і інш. Праблема спалучальнасці слоў прыцягвае ўвагу і вучоных-метадыстаў (Г. А. Фамічовай, Н. І. Палітавай,   І. У. Пракаповіч,   Г. А. Валошанкі, В. У. Протчанкі і інш. ), бо паняцце пра сувязі слоў вучні атрымліваюць ужо ў пачатковых класах. Школьнікі практычна знаѐ мяцца: 1) са спосабамі пашырэння розных часцін мовы; 2) са спосабамі пашырэння словазлучэнняў, іх сувязямі; 3) з тыповымі ўласцівасцямі спалучэння слоў у структуры сказа.

У сучаснай лінгвістыцы выдзяляюць семантычную, лексічную, марфалагічную, марфолага-сінтаксічную, стылістычную спалучальнасць, а ў практыцы навучання найбольш мэтазгодны традыцыйны падзел яе на граматычную (сінтаксічную) і лексічную. Калі разглядаюцца спалучэнні граматычных формаў, то гавораць звычайна пра граматычную спалучальнасць, калі ўлічваецца лексічнае напаўненне гэтых формаў — пра лексічную. Два гэтыя віды спалучальнасці як розныя аспекты адной і той жа з’явы знаходзяцца ва ўзаемадзеянні.

У лінгвістычных даследаваннях разглядаецца спалучальнасць як агульная ўласцівасць слова (або класа слоў) спалучацца з іншымі словамі, а словазлучэнне як прыватны выпадак, дзе слова рэалізуе свае спалучальныя магчымасці. Словазлучэнне — гэта сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца злучэннем двух і больш знамянальных слоў (слова і словаформы) на аснове падпарадкавальнай граматычнай сувязі — дапасавання, кіравання або прымыкання — і тых адносін, якія ўзнікаюць у выніку гэтай сувязі Практычная накіраванасць школьнага курса беларускай мовы, функцыянальна-стылістычны аспект яго выкладання патрабуюць актывізацыі працы над фарміраваннем і ўдасканальваннем навыкаў правільнага выкарыстання моўных сродкаў у мэтах камунікацыі. Устаноўлена, што найбольшая колькасць сінтаксічных памылак дапускаецца вучнямі менавіта ў словазлучэнні: гэта памылкі ў кіраванні і дапасаванні.


У працы са словазлучэннем трэба ўлічваць: 1) структуру, гэта значыць словы, што ўваходзяць у яго склад, пытанне, якое можна паставіць ад галоўнага слова да залежнага, выкарыстанне прыназоўніка (калі ѐ н ѐ сць), неабходныя формы дапасавання і кіравання — склон, лік; 2) семантыку словазлучэння, якое выражае адзінае, але расчлянѐ нае значэнне.

Перш за ўсѐ вельмі важна, каб вучні засвоілі паняцце словазлучэння … і навучыліся па галоўным слове знаходзіць залежнае, а па залежным — галоўнае. Яны павінны таксама ўсвядоміць, што словазлучэнні ўваходзяць у сказы, іх можна вычленіць са сказа, з імі можна скласці сказ. Паміж кампанентамі ў словазлучэнні ўстанаўліваецца фармальная граматычная залежнасць аднаго слова ад другога. На парадыгме граматычных формаў слова заснавана яго граматычная спалучальнасць з іншымі словамі. Форма залежнага кампанента вызначаецца сэнсам і марфалагічнымі асаблівасцямі галоўнага.

Лексічная спалучальнасць — сукупнасць лексічных валентнасцяў слова. Выяўленне яе прадугледжвае вызначэнне групы слоў, з якімі гэта слова можа спалучацца ў звязным маўленні, і ўмоў рэалізацыі спалучэнняў. Лексічнае значэнне ў пэўнай ступені звязана, аднак, і з формамі граматычнай сувязі. Перш за ўсѐ тут трэба адзначыць сувязь розных значэнняў слова з рознымі спосабамі яго спалучэння. Далей формы сінтаксічных сувязяў пэўным чынам абагульнены на аснове прыналежнасці слоў або да адной семантычнай групы, або да аднаго і таго ж лексічнага, словаўтваральнага гнязда.

Граматычнае значэнне словазлучэння — гэта выяўленыя сінтаксічнай сувяззю сэнсавыя адносіны паміж яго кампанентамі, пры разглядзе якіх мы бяром пад увагу і канкрэтнае лексічнае напаўненне кампанентаў, і засяроджваемся на ўласна сінтаксічных адносінах ці рознага роду семантыка- сінтаксічных. Граматычнае афармленне спалучэнняў, магчымых у адпаведнасці з лексічнымі значэннямі слоў і ўстаноўленымі семантычнымі нормамі дадзенай мовы, адбываецца згодна з заканамернасцямі граматычнага ладу гэтай мовы.

Памылкі вучняў у парушэнні граматычнай і лексічнай спалучальнасці слоў паказваюць на неабходнасць мэтанакіраваных і сістэматычных практыкаванняў па засваенні школьнікамі правілаў, заканамернасцяў пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове. Работа са словазлучэннем у пачатковых класах павінна быць накіравана на: 1) засваенне спалучальнасці дзеясловаў і назоўнікаў з іншымі словамі; 2) папярэджанне памылак у пабудове словазлучэнняў і ўжыванні іх; 3) выпраўленне памылак у пабудаваных словазлучэннях (калі яны ѐ сць).

Авалоданне правіламі спалучальнасці слоў магчыма толькі тады, калі гэта праца будзе весціся на кожным уроку, асабліва пры вывучэнні лексічнага складу мовы, марфалогіі, словаўтварэння. Работа па навучанні спалучальнасці


слоў праводзіцца ў арганічнай сувязі з моўным матэрыялам, які вывучаецца, і не патрабуе дадатковага часу. Нормы злучэння слоў засвойваюцца вучнямі ў працэсе выканання практыкаванняў, матэрыял якіх прадстаўляе сабой пераважна тэксты, што спрыяюць папярэджанню і іншых моўных памылак. Асэнсаванне падпарадкавальнай сувязі слоў, рознага тыпу словазлучэнняў павінна праводзіцца і ў працэсе выканання практыкаванняў на працягу ўсяго перыяду вывучэння сінтаксісу простага сказа.

2. У развіцці маўлення школьнікаў вялікую ролю адыгрывае прадуманая, мэтанакіраваная, сістэматычная, паэтапная праца са сказам — асновай звязнага маўлення. Без умення выражаць асобныя думкі ў межах сказа і перадаваць іх у лагічнай паслядоўнасці немагчыма пабудаваць звязнае выказванне. Асобую ўвагу трэба ўдзяліць простаму сказу, таму што менавіта ѐ н з’яўляецца асновай маўлення малодшых школьнікаў.

Ад элементарных уяўленняў пра сказ як адзінку маўлення, якая выражае думку, малодшыя школьнікі пераходзяць да вывучэння галоўных і даданых членаў, сувязі слоў у сказе, да вывучэння сказаў з аднароднымі членамі. Сказ — гэта аснова для правядзення ўсѐ й граматыка-арфаграфічнай і слоўнікавай работы.

Сказ — мінімальная адзінка камунікатыўных зносін, абодва бакі якой — фармальны і сэнсавы — знаходзяцца ў дыялектычным адзінстве і складаным узаемадзеянні. Праца, якая накіравана на 1) папаўненне сінтаксічнай пазіцыі любога члена сказа розным лексічным матэрыялам, упарадкаваным па лексіка- семантычных групах, 2) асэнсаванне катэгарыяльнага значэння гэтай лексікі,

3) абгрунтаванне семантычнай спалучальнасці слоў у сказе, садзейнічае развіццю маўлення і мыслення вучняў.

Сказ як моўная сінтаксічная адзінка, якая служыць сродкам зносін і паведамлення, характарызуецца трыма аспектамі: 1) сэнсавай арганізацыяй, якая «адлюстроўвае пэўныя з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці»; 2) фармальнай арганізацыяй, што «адлюстроўвае тып, структуру прэдыкатыўнай канструкцыі»; 3) камунікатыўнай арганізацыяй, якая «адлюстроўвае камунікатыўную мэтаўстаноўку паведамлення, змешчаную ў сказе». Першы і трэці аспекты ўтвараюць сэнсавы бок сказа, другі — фармальны.

Настаўніку неабходна навучыць дзяцей адрозніваць інфармацыйную семантыку сказа [143] — канкрэтны сэнс з рознымі напластаваннямі эмацыянальна-экспрэсіўнага і стылявога характару. Семантыка сказа абумоўлена лексічным значэннем слоў, парадкам іх размяшчэння, эмацыянальна-экспрэсіўнымі і стылявымі асаблівасцямі. Пры гэтым трэба засяродзіць увагу вучняў на інтанацыі, якая з’яўляецца сродкам, здольным


уносіць сэнсавыя змены ў сказ і яго стылявую афарбоўку. Фармальны бок сказа звязаны з асаблівасцямі функцыянавання сказа, яго будовай, з наяўнасцю пэўных кампанентаў (членаў сказа) і ўзаемаадносінамі паміж імі.

На сэнсавы бок сказа вялікі ўплыў аказвае інтанацыя. Пры навучанні выразнаму чытанню ў сувязі з курсам сінтаксісу і пунктуацыі перад настаўнікам стаяць наступныя задачы: 1) развіць маўленчы слых вучняў, гэта значыць навучыць слухаць і чуць вуснае маўленне; 2) навучыць правільна інтанаваць сказы з улікам знакаў прыпынку; 3) навучыць чытаць і гаварыць ярка, выразна.

Даследчыкі дзіцячага маўлення, як педагогі, так і псіхолагі, адзначаюць, што звычайна ў пачатковых класах звяртаецца мала ўвагі на інтанацыйны слых, на ўменне чуць інтанацыю канца сказа і пералічальную; у той жа час даказана, што з развіццѐ м інтанацыйнага слыху павышаецца агульная моўная культура вуснага маўлення. Неабходна вучыць дзяцей інтанацыйна выдзяляць сказ з маўленчай плыні. Малодшыя школьнікі знаѐ мяцца з апавядальным сказам, у якім абазначана паступовае павышэнне голасу да сярэдзіны сказа, паўза (часцей паміж саставам дзейніка і саставам выказніка) і паніжэнне голасу да канца сказа. Пры вывучэнні пабуджальных сказаў вучні практычна знаѐ мяцца з лагічным націскам. Пры знаѐ мстве з пытальнымі сказамі трэба звярнуць увагу дзяцей на тое, што ў пытальных словах і сканцэнтравана пытанне. На іх голас павышаецца, а потым адразу паніжаецца, і інтанацыя канца пытальных няклічных сказаў супадае з інтанацыяй канца апавядальных сказаў. У спакойным, неўсхваляваным маўленні нават пытальнае слова не выдзяляецца рэзка, бо і без інтанацыі, па наяўнасці яго зразумела, што фраза ўтрымлівае пытанне. Таму можна навучыць дзяцей чытаць сказы ў дзвюх сітуацыях: спакойнай і ўсхваляванай.

Знаѐ мства з клічнымі сказамі можна пачаць з назірання над узорным чытаннем настаўніка, які вымаўляе адну і тую ж фразу з рознымі пачуццямі, а дзеці павінны вызначыць, якое пачуццѐ выражана, і расказаць, у якіх умовах гэта можа адбывацца. Па-за звязным тэкстам або па-за пэўнай сітуацыяй выразнае чытанне клічных сказаў не атрымліваецца.

Неразвітыя і развітыя сказы школьнікі чытаюць з паўзай паміж групай дзейніка і выказніка. Гэта вельмі карысна, бо яшчэ раз вучыць дзяленню сказаў на такты.

Настаўніку неабходна вучыць дзяцей вымаўляць сказы з аднароднымі членамі з інтанацыяй пералічэння. На думку В. Н. Галімавай, галоўнае тут —

«не лагічны націск, а аднатоннасць, аднатыпнасць вымаўлення. Дасягаецца яна ў першую чаргу паўзамі: кожны аднародны член вымаўляецца як бы асобна, чаго не бывае з іншымі словамі ў няклічным сказе. Паўзы паміж аднароднымі


членамі аднолькавай працягласці. Да таго ж аднародныя члены вымаўляюцца … рытмічна» [42, с. 19].

Праца над інтанацыйна-сэнсавым чляненнем сказа спрыяе лепшаму засваенню сінтаксічнай тэорыі інтанацыі, развіццю навыкаў выразнага чытання і павышае цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы.

3. Значэнне сказа залежыць не толькі ад лексічнага матэрыялу, але і ад граматычнай будовы, ад наяўнасці тых ці іншых членаў, спосабаў іх выражэння, парадку размяшчэння. Паняцце пра граматычную будову сказа фарміруецца на аснове такіх фактараў, як будова і лексіка-граматычныя адносіны паміж галоўнымі членамі. Агульным у будове ўсіх сказаў з’яўляецца наяўнасць граматычнай асновы, ад якой залежыць іх граматычнае значэнне.

Пытанне пра прэдыкатыўныя адносіны і сувязі галоўных членаў сказа — адно з найбольш складаных і спрэчных у сучасным сінтаксісе. Выяўленне прыроды, сутнасці гэтай сувязі цесна звязана з вырашэннем не менш дыскусійнай праблемы прэдыкатыўнасці, бо ў прэдыкатыўную сувязь уступаюць носьбіты прэдыкатыўнага значэння як галоўнай, універсальнай граматычнай прыметы простага сказа.

Члены сказа — гэта сінтаксічныя катэгорыі, функцыі якіх выконваюць пэўным чынам арганізаваныя формы слоў. Метадалагічнай асновай кваліфікацыі галоўных членаў сказа (дзейніка і выказніка) з’яўляецца іх вызначэнне на аснове лексіка-граматычных сродкаў выражэння катэгорыі прэдыкатыўнасці, трох значэнняў, што складаюць яе: мадальнасці, тэмпаральнасці, персанальнасці.

Дзейнік можна ахарактарызаваць: 1) з граматычнага пункту гледжання як адзіны або дадатковы паказчык катэгорыі персанальнасці; 2) з семантычнага пункту гледжання як член сказа, які называе асобу ці прадмет, што характарызуюцца па іх якасці, уласцівасці, прыналежнасці, стану або працэсуальнай прымеце, дзеянні. Паняцце гэта неабходна фарміраваць, кіруючыся прынцыпам пастаяннага пашырэння граматычных уяўленняў вучняў пра дзейнік.

Выказнік павінен быць вызначаны як асноўны паказчык катэгорыі прэдыкатыўнасці: мадальнасці, тэмпаральнасці і (часта) персанальнасці.

Сувязь галоўных членаў вучні выявяць, калі ўстановяць магчымасць пастаноўкі лагічных пытанняў ад дзейніка да выказніка і ад выказніка да дзейніка

Сказ, што складаецца толькі з дзейніка і выказніка або ў якім думка ці пачуцце перадаюцца адным галоўным членам у форме дзейніка ці выказніка, называецца неразвітым. Сказ, у якім акрамя граматычнай асновы ѐ сць


даданыя члены, называецца развітым. Мэтазгодна паказаць дзецям, што большасць даданых членаў уваходзіць у сказ праз словазлучэнне, паясняючы галоўныя ў граматычных і сэнсавых адносінах словы.

Хоць у праграме па мове для пачатковых класаў не патрабуецца дзялення на віды даданых членаў, пры аналізе сказа настаўніку важна вучыць дзяцей устанаўліваць сувязь паміж словамі не толькі на аснове пытання, але і праз вызначэнне адносін, якія выражаюцца спалучэннем двух слоў. Напрыклад, пры аналізе сказа Хведзька асцярожна выглянуў з-за куста трэба навучыць дзяцей не толькі ставіць пытанні ад галоўнага слова да залежнага (выглянуў як? — асцярожна; выглянуў адкуль? з-за чаго? — з-за куста), але і вызначаць адносіны: спосабу дзеяння (выглянуў асцярожна), месца (выглянуў з-за куста). Здольнасць слоў, іх формаў і спалучэнняў выконваць ролю таго ці іншага даданага члена ў сказе абумоўлена іх марфалагічнай прыродай, пазіцыяй і сэнсам. У час аналізу сказа неабходна ўлічваць значэнне кампанентаў, якія ўступаюць у сувязь паміж сабой, і значэнне сінтаксічных адносін, што ўстанаўліваюцца паміж імі. Іменна сінтаксічныя адносіны могуць выступаць тым граматычным паказчыкам, на аснове якога кваліфікуюцца члены сказа. Таму пры выяўленні граматычнага значэння апошніх трэба ўлічваць кантэкст.

Практычна выяўленне даданых членаў сказа павінна пачынацца з вычлянення граматычнай асновы і тых формаў слоў, якія ўступаюць у сувязь паміж сабой спачатку ў групе дзейніка, а затым у групе выказніка, з даследавання сэнсава-граматычных адносін паміж словаформамі. Паколькі даданыя члены разглядаюцца ў школе як члены сказа, яго структурныя элементы, эфектыўнасць іх вывучэння павінна ацэньвацца і з пазіцый таго, ці спрыяе такое засваенне несупярэчліваму, паслядоўнаму аналізу структуры сказа, а таксама авалоданню гэтай камунікатыўнай сінтаксічнай адзінкай.

4. Далейшае паглыбленне ведаў малодшых школьнікаў пра будову сказа адбываецца пры знаѐ мстве з паняццем «аднародныя члены сказа». Функцыянальная аднароднасць моўных адзінак — адна з вузлавых праблем сінтаксісу. Яна звязана з такімі асноўнымі яго паняццямі, як сказ і словазлучэнне, падпарадкаванне і спалучэнне, сінтаксічная функцыя і семантыка-сінтаксічныя адносіны. Асноўнай прыметай аднароднасці членаў сказа з’яўляецца тоеснасць іх функцый, абумоўленая тым, што ў структуры сказа яны займаюць адно сінтаксічнае месца.

Сказамі з аднароднымі членамі дзецям даводзіцца карыстацца на ўсіх уроках з першых дзѐ н навучання, бо такія канструкцыі шырока ўжываюцца ва ўсіх стылях маўлення, у розных маўленчых сітуацыях. Асэнсаванне аднароднасці як самастойнай моўнай з’явы адбываецца паступова ў працэсе аналізу і сінтэзу сказаў пры выкананні практыкаванняў, якія, на думку


В. У. Протчанкі, умоўна можна згрупаваць у наступныя тыпы: лагічна- граматычныя, інтанацыйна-граматычныя, сэнсава-інтанацыйныя і пунктуацыйныя Гэтыя тыпы заданняў выконваюцца на ўсіх этапах навучання. Упершыню з паняццем аднароднасці знаѐ мяцца вучні 4 класа. Але малодшыя школьнікі шырока выкарыстоўваюць у маўленні сказы з аднароднымі членамі ўжо ў 2 і 3 класах. У пачатковай, а затым пры вывучэнні марфалогіі на сінтаксічнай аснове ў сярэдняй школе вучні засвойваюць іх на лагічна- граматычнай аснове. Пад увагу прымаецца пераважна тое, што аднародныя члены сказа адказваюць на адно пытанне і паясняюць адно і тое ж слова ў сказе. Лагічна-граматычныя практыкаванні дапамагаюць выявіць лексіка- граматычныя класы слоў, якія адносяцца да адной семантычнай групы, выконваюць аднолькавую функцыю, маюць суадносныя формы.

Сінтаксічнае раўнапраўе аднародных членаў абумоўлівае асобы характар сувязі паміж імі — злучальны. Разам з тым сінтаксічная раўнацэннасць аднародных членаў абумоўлена характарам іх сувязі. Асноўны матэрыяльны сродак выражэння злучальнай сувязі — злучальныя злучнікі. Злучальныя злучнікі з’яўляюцца не толькі паказчыкам сувязі, але і сродкам выражэння разнастайных семантыка-сінтаксічных адносін паміж членамі аднароднага рада. Таму трэба звяртаць увагу на працу са злучнікамі, якія злучаюць аднародныя члены сказа, ужо ў пачатковых класах. І хоць малодшыя школьнікі не размяжоўваюць                               спалучальных,      супастаўляльных,      супраціўных, размеркавальных, далучальных злучнікаў, у практыкаванні карысна ўключаць усе іх віды. Неабходна знаѐ міць вучняў з разнастайнымі злучальнымі злучнікамі, з сінанімічнымі адносінамі, што ўзнікаюць паміж імі.

Важным сродкам выражэння злучальнай сувязі з’яўляецца інтанацыя. Прычым, трэба казаць пра інтанацыю аднароднасці, а не толькі пра пералічальную інтанацыю, таму што апошняя — толькі разнавіднасць першай. Таму лагічна-граматычныя практыкаванні заўсѐ ды суправаджаюцца інтанацыйна-граматычнымі і пунктуацыйнымі, а пры неабходнасці і сэнсава- інтанацыйнымі.

Асобнай групай вусных заданняў з’яўляюцца інтанацыйна-граматычныя. Яны дапамагаюць школьнікам авалодаць рытміка- меладычным ладам мовы, спрыяюць выпрацоўцы трывалых навыкаў літаратурнага вымаўлення. У працэсе іх выканання школьнікі вучацца распазнаваць на слых і правільна інтанаваць сказы з аднароднымі членамі, засвойваюць, што інтанацыя ўдзельнічае ў забеспячэнні сувязі слоў і ў пэўных умовах самастойна адлюстроўвае лагічна-сінтаксічныя адносіны паміж формамі слоў у сказе. Сэнсава-інтанацыйныя практыкаванні дапамагаюць зразумець інтанацыю як сродак, дзякуючы якому можна дасягнуць найбольшага эфекту пры перадачы


паведамлення. Выконваючы інтанацыйна-граматычныя і сэнсава-інтанацыйныя практыкаванні, вучні засвойваюць інтанацыю аднароднасці. Яны ўсведамляюць аднатоннасць, аднатыпнасць вымаўлення, якія дасягаюцца ў першую чаргу паўзамі. Пры выкананні пунктуацыйных практыкаванняў трэцякласнікі даведваюцца, што на пісьме паміж аднароднымі членамі сказа ставіцца коска. Дзеці знаѐ мяцца з коскай у радзе аднародных членаў, звязаных як бяззлучнікавай сувяззю, так і злучальнай пры дапамозе злучнікаў і, а, але.

У сістэме сінтаксічных адзінак выдзяляецца і такая, як складаны сказ. Яна ўяўляе сабой інтанацыйнае і структурна-семантычнае адзінства, у склад якога ўваходзяць часткі, канструктыўна падобныя да простых сказаў, хаця ў складзе складанага яны не маюць інтанацыйнай і сэнсавай закончанасці, таму не могуць лічыцца сказамі, а толькі прэдыкатыўнымі адзінкамі. У абагульненым выглядзе патрабаванні методыкі вывучэння складанага сказа фармулююцца так: а) арыентацыя вучняў на лагічныя, граматычныя і стылістычныя значэнні гэтых сінтаксічных адзінак; б) максімальная ўвага да іх будовы, інтанацыі, сэнсу, сферы ўжывання і выяўленчых магчымасцяў; в) асэнсаванне сувязяў і адносін паміж часткамі складаных сказаў і сінтаксічнымі адзінкамі блізкай і няблізкай будовы; г) складанне сінанімічных адзінак на аснове аналізу будовы, семантыкі і стылявой прыналежнасці першапачатковага варыянту; д) увага да лінгвістычных і педагагічных задач, якія могуць быць вырашаны ў працэсе асэнсавання сінтаксісу, не парушаючы структуры і логікі пабудовы школьнага курса мовы.

Малодшым школьнікам важна ў практычным плане авалодаць складаным сказам як адной з асноўных сінтаксічных адзінак. Настаўніку неабходна мэтанакіравана знаѐ міць вучняў з будовай і значэннем названых сказаў. Ужо на гэтым этапе навучання дзеці выконваюць даступны іх узросту і моўнай падрыхтоўцы аналіз. Перш-наперш яны вучацца выяўляць і падкрэсліваць граматычныя асновы ў складаных сказах, абазначаць межы частак, інтанаваць такія канструкцыі па-за кантэкстам і ў кантэксце. Трэба звярнуць увагу на тое, што адна частка можа залежаць ад другой. Дзеці знаѐ мяцца са злучнікамі і злучальнымі словамі (і, а, але, які, калі, як, бо), якія служаць для сувязі частак у складаным сказе. Элементарныя назіранні над апошнім дазваляюць паведаміць пра пастаноўку коскі ў складаназлучаных і складаназалежных сказах. Але на гэтым этапе навучання для аналізу бяруцца толькі сказы, якія складаюцца з дзвюх частак. Дзеці павінны правільна карыстацца названай сінтаксічнай адзінкай пры напісанні пераказаў, сачыненняў. У гэтай сувязі важнае значэнне набываюць такія практыкаванні: расчляненне сказаў на кампаненты, асэнсаванне саставу апошніх, іх ролі і месца ў сказе, выяўленне відаў, спосабаў і сродкаў сувязі паміж кампанентамі; складанне схем сказаў і іх частак, а


таксама пабудова падобных сінтаксічных канструкцый па схемах. Шмат увагі трэба ўдзяляць фарміраванню інтанацыйных, пунктуацыйных і стылявых навыкаў.

 Такім  чынам,  граматычная  будова  сказа  і  яго  сэнсавае  напаўненне

 ўзаемазвязаны. Будова сказа, наяўнасць пэўных кампанентаў, парадак іх

 размяшчэння, узаемаадносіны паміж імі заўсѐ ды звязаны мэтай паведамлення,

 залежаць ад той думкі, якую трэба выказаць. Інфармацыйная семантыка ў

 сваю чаргу залежыць ад узаемаадносін паміж словаформамі. Значыць, сэнсавы

 і фармальны бакі сказа неабходна разглядаць і вывучаць ва ўзаемасувязі.

 У цэнтры ўвагі настаўніка і вучня павінна быць інтанацыя, таму што

 яна з’яўляецца сродкам выражэння граматычнага і лексічнага зместу

 выказвання.

 Знаѐ мства з аднароднымі членамі сказа мае на мэце дапамагчы

 малодшым школьнікам: 1) асэнсаваць аднароднасць як моўную з’яву; 2) усвядоміць асобы характар сувязі (злучальны) паміж аднароднымі  членамі;

 3) пазнаѐ міцца са злучнікамі і, а, але; 4) навучыцца перадаваць пералічэнне

 голасам, успрымаць на слых сказы з пералічэннем; 5) засвоіць правілы

 пастаноўкі коскі паміж аднароднымі членамі; даведацца, што ў такіх сказах

 могуць сустракацца двукроп’е, кропка з коскай, працяжнік; 6) выпрацаваць

 уменне складаць сказы з аднароднымі членамі і шырока выкарыстоўваць іх у

 звязным маўленні (вусным і пісьмовым).

 У пачатковых класах трэба фарміраваць навыкі, неабходныя для таго,

 каб вучні правільна карысталіся складанымі сказамі пры перадачы  зместу

 паведамленняў. Настаўніку неабходна выпрацоўваць у школьнікаў уменне

 выяўляць гэтыя сінтаксічныя адзінкі, расчляняць іх, знаходзіць сродкі сувязі

 частак, складаць сказы і правільна афармляць іх на пісьме.

 Такая праца з’яўляецца асноўным звяном у сістэме практыкаванняў, якія

 рыхтуюць дзяцей да пісьмовых пераказаў і  сачыненняў. Яна вядзецца

 сістэматычна і не абмяжоўваецца ні каляндарным тэрмінам, ні тэмай урокаў.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...