Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

І. Абмежаванні ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў слова (марфалагічныя нормы).




І. Абмежаванні ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў слова (марфалагічныя нормы).

Для папярэджання і пераадольвання граматычных памылак неабходна, каб настаўнік асобую ўвагу надаваў абмежаванні, звязаныя з утварэннем граматычных формаў.

Захаванне нормаў выкарыстання граматычных формаў у маўленні патрабуе таксама ўсведамлення асаблівасцяў спалучальнасці іх і асобных катэгорый слоў. Напрыклад, спалучальнасці: а) зборных лічэбнікаў (двое дзяцей, двое саней, але: дзве дзяўчынкі); б) дзеясловаў закончанага трывання з


прыслоўямі і дзеясловамі, якія абазначаюць якую-небудзь фазу дзеяння (немагчымасць спалучэння з дзеясловамі пачаць – скончыць, працягнуць – працягваць, скончыць – заканчваць і прыслоўямі тыпу заўсѐ ды пры магчымасці з прыслоўямі тыпу раптам, нечакана); в) некаторых назоўнікаў, якія маюць суплетыўныя формы ліку (два чалавекі, але шмат людзей).

Своеасаблівае граматычнае дапасаванне неабходна і ў тых выпадках, калі словаформы ў складзе сказа ўступаюць у злучальнай сувязі.

Многія словы для рэалізацыі свайго значэння патрабуюць абавязковага развіцця іх залежнымі словаформамі (моцнае кіраванне).

Некаторыя дзеясловы для ўдакладнення свайго значэння патрабуюць прыслоўяў (семантычнае дпасаванне, паколькі прыслоўе – нязменная часціна мовы).

 

ІІ. Сэнсавыя і выяўленчыя магчымасці граматычных формаў, іх функцыянальна-стылістычная спецыфіка.

Для навучання ўменню ўспрымаць у поўнай меры значэнне граматычных формаў у маўленні і ўменню свядома выкарыстоўваць іх неабходна вызначаць і раскрываць сістэмныя адносіны граматычных формаў: іх аманімію, сінанімію, антанімію. Усведамленне гэтых сістэмных адносін, сувязей у мове і маўленні з’яўляецца вельмі важным для таго, хто гаворыць (піша), таму што дае яму магчымасць выбраць з шэрагу варыянтаў неабходны для дадзенага канкрэтнага выказвання.

Прыкладам мнагазнчнасці з’яўляюцца:

1) выпадкі, калі дзеясловы аднаго ладу выступаюць у значэнні другога;

2) асноўнае значэнне формаў множнага ліку назоўнікаў – указанне на раздзельную множнасць (яны ўласцівыя назоўнікам, што называюць прадметы, якія можна пералічыць), але гэтыя формы мнагазначныя: яны могуць выступаць у абагульнена-зборным значэнні, і указваць на непадзельнае мноства прадметаў і асоб: а) назвы людзей па нацыянальнасці, прафесіі, роду заняткаў (немцы, журналісты, госці); б) назвы садавіны і гародніны (яблыкі, грыбы, ягады); в) назвы парных прадметаў (акуляры);

3) мнагазначнымі з’яўляюцца і формы ступеняў параўнання прыметнікаў (так у формах вышэйшай ступені параўнання з суфіксам -эйш- (-ейш-) прыметнікі могуць указваць і на большую меру прыметы без параўнання з іншымі прадметамі, напрыклад: блізкі – бліжэйшы; Да бліжэйшай вѐ скі не больш за кіламетр).

Граматычнымі амонімамі звычайна з’яўляюцца формы, звязаныя з рознымі часцінамі мовы (палі градку; калгасныя палі).


Аманімія формаў унутры адной часціны мовы (н-д, склонавых формаў назоўнікаў) выклікае цяжкасці пры ўспрыманні, калі тэкст можа быць зразумелы дваяка (Учора прыехала сястра Валерыя; Абедзве пасылкі былі перададзены Смірновым).

Антанімія назіраецца галоўным чынам сярод прыназоўнікава-склонавых формаў назоўнікаў (у школу і са школы; на стол і пад стол).

Сінанімія граматычных сродкаў праяўляецца даволі разнастайна. У сінанімічныя адносіны ўступаюць формы адной часціны мовы (неба – нябѐ сы), склонавыя і прыназоўнікава-склонавых формаў назоўнікаў (летам – на працягу лета), формы слоў, якія адносяцца да рознных лексіка-семантычных разрадаў унутры адной часціны мовы (два - абодва) і г. д.

Менавіта сінанімія граматычных формаў дае магчымасць разнастаіць сродкі выражэння аднаго і таго ж значэння, выражаць адценні значэння, але яна стварае і цяжкасці пры выбары самага ўдалага варыянта з шэрагу магчымых, яна часта з’яўляецца крыніцай рознага роду памылак.

Асобае месца займае сінанімія граматычных формаў і адзінак іншых узроўняў мовы, а іменна: а) вытворных слоў і суадносных словазлучэнняў, якія ўтрымліваюць форму аднакаранѐ вага з вытворным слова (гліняны посуд – посуд з гліны); б) формаў слова і словазлучэнняў (назваць – даць назву).

Такім чынам, у працэсе функцыянавання мовы складаюцца сістэмныя сувязі граматычных формаў, якія абумоўліваюць іх сінтаксічную, семантычную і стылістычную своеасаблівасць.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...