Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

4. Знаѐмства са спосабамі праверкі i ўлiку ўменняў i навыкаў чытання.




4. Знаѐ мства са спосабамі праверкі i ўлiку ўменняў i навыкаў чытання.

Звяртаецца ўвага студэнтаў на наступнае: для праверкі ўзроўню авалодання вучнямі навыкам чытання прапануецца незнаѐ мы, даступны для разумення вучняў тэкст. Для ўчытвання вучню даюцца 2—3 сказы ў пачатку тэксту. Настаўнік кантралюе спосаб, правільнасць і тэмп чытання вучняў. Усвядомленасць чытання пацвярджаецца адказамі на пытанні, якія задае настаўнік, калі вучань прачытае тэкст поўнасцю.

У канцы навучальнага года ў ІІІ—ІV класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання праводзіцца выніковая праверка ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў вучняў. Як адзін са спосабаў праверкі прапануюцца практычныя заданні па тэкстах, якія вывучаліся на ўроках літаратурнага чытання ў бягучым навучальным годзе, і змешчаны ў падручніку. Перад выкананнем заданняў вучням даецца магчымасць самастойна ўзнавіць па падручніку змест твора, па якім будзе праводзіцца вуснае апытанне. Затым настаўнік паслядоўна задае вучням пытанні, на падставе якіх робіць вывад пра ўзровень сфарміраванасці чытацкіх


уменняў вучняў. Праверка ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў у вучняў кожнага варыянта ажыццяўляецца па розных тэкстах.

Студэнты знаѐ мяцца з тэкстамі, якія можна выкарыстоўваць для праверкі ўзроўню авалодання вучнямі навыкам чытання і заданнямі (пытаннямі) для кантролю ўзроўню сфарміраванасці чытацкіх уменняў (часопіс ― Пачатковая школа‖ ).

5. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

Назавіце і ахарактарыхуйце якасці паўнацэннага навыку чытання.

– Назавіце спосабы праверкі i ўлiку ўменняў i навыкаў чытання.

 

Практычныя заняткі: Этапы працы з мастацкім творам

Мэты: пазнаѐ міць з этапамі працы з мастацкiм творам, відамі вусных перакаў, методыкай іх правядзення, асноўнымі тыпамі ўрокаў лiтаратурнага чытання, iх структурныя кампаненты.

 

Абсталяванне:  ― Літаратурнае  чытанне.  3  клас‖  (В. С.  Варапаева, Т. С.  Куцанава),  ― Літаратурныя  зярняткі,  або  развіццѐ  творчых  здольнасцей маленькага  чытача‖  (І. А.  Буторына),  ― Літаратурнае  чытанне  ў 2-4 класах: вучэбны наглядны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання‖ (І. А. Буторына).

 

Ход заняткаў

1. Разгляд і аналіз этапаў працы з мастацкім творам.

– Назавіце асноўныя тыпы ўрокаў лiтаратурнага чытання, iх структурныя кампаненты.

– Назавіце этапы працы з мастацкім творам.

– Сфармулюйце задачы кожнага этапа (першы сінтэз, аналіз, другі сінтэз).

– Якія практыкаванні неабходна выкарыстоўваць на кожным з этапаў?

– Распрацуйце сістэму пытанняў да твора К. Каліны ― Красавік‖:

1. Для праверкі першаснага ўспрымання твора.

2. Для аналізу пры паўторным чытанні.

3. Для заключнай гутаркі.

2. Арганізацыя працы па складанні плана прачытанага. Пераказ тэксту.

– Якія існуюць прыѐ мы навучання складанню плана прачытанага? Студэнты складаюць план да апавядання К. Каліны ― Красавік‖.

 

– Што такое пераказ?


– Назавіце віды пераказу і ахарактарызуйце кожны з іх (падрабязны, выбарачны, сціслы і творчы). Назавіце прыѐ мы навучання кожнаму з відаў пераказу.

– У чым заключаецца падрыхтоўка да пераказу?

 


 

план.


Студэнты рыхтуюць пераказ апавядання К. Каліны ― Красавік‖ з апорай на

 

3. Прагляд і аналіз фрагмента відэазапісу ўрока літаратурнага


чытання ў ІІІ класе па тэме “К. Каліна. “Красавік”.

– Як на ўроку арганізавана праверка дамашняга задання? Як можна было арганізаваць праверку найбольш эфектыўна?

– Як настаўнік падрыхтаваў вучняў да ўспрымання твора?

– Калі і як тлумачыліся незразумелыя словы? Якія спосабы тлумачэння незразумелых слоў можаце прапанаваць вы?

– Якім чынам была арганізавана праца па падрыхтоўцы да пераказу?

– Як вучні складалі план тэксту?

4. Разгляд асаблівасцей выкарыстання малюнкаў і ілюстрацый на ўроках чытання. Творчыя работы на ўроках літаратурнага чытання.

– Якая методыка выкарыстання малюнкаў і ілюстрацый на ўроках чытання?

Студэнты знаѐ мяцца з вучэбным наглядным дапаможнікам для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання ― Літаратурнае чытанне ў 2-4 класах‖.

– Якія творчыя работы праводзяцца ў сувязі з чытаннем мастацкіх твораў?

Праца  з  кнігай  І. А.  Буторынай  ― Літаратурныя  зярняткі,  або  развіццѐ творчых  здольнасцей  маленькага  чытача‖  (Раздзелы  ― Творча  працуем  з апавяданнямі‖, ― Вучымся цікава і займальна‖ ).

5. Падвядзенне вынікаў заняткаў.

– Назавіце этапы працы з мастацкім творам і задачы кожнага з этапаў.

– Назавіце віды вусных пераказаў.

– Якія прыѐ мы навучання складанню плана вам вядомы?

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...