Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Метады навучання. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны. Раздзел 1. Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы




Метады навучання

Асноўнымі метадамі, якія дазваляюць дасягнуць мэты вывучэння вучэбнай дысцыпліны ― Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання‖, з’яўляюцца:

- тлумачальна-ілюстрацыйны;

- метад праблемнага выкладу;

- часткова-пошукавы метад;

- даследчы метад;

- рэпрадуктыўны метад;

- праектныя тэхналогіі;


- камунікатыўныя тэхналогіі, заснаваныя на актыўных формах і метадах навучання (дыскусія, навучальныя дэбаты, сумеснае абмеркаванне асобных пытанняў, тэставыя заданні, прэс-канферэнцыі, метад кейсаў (аналіз сітуацыі), гульнявыя тэхналогіі).

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

У аснову структуравання зместу вучэбнай дысцыпліны пакладзены прынцып модульнага падыходу, які прадугледжвае падзел вучэбнага матэрыялу на асобныя модулі (тэмы).

Тыпавым вучэбным планам спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя  на  вывучэнне  вучэбнай  дысцыпліны  ― Методыка  выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ‖ вызначана максімальна 280 гадзін, з іх 140 гадзін аўдыторных (66 гадзін лекцыйных, 66 гадзін практычных, 8 гадзін лабараторных заняткаў).

Для завочнай формы атрымання адукацыі (5 гадоў навучання) на вывучэнне  вучэбнай  дысцыпліны  ― Методыка  выкладання  беларускай  мовы  і літаратурнага чытання ‖ вызначана максімальна 280 гадзін, з іх 34 гадзіны аўдыторных (16 гадзін лекцыйных, 12 гадзін практычных, 6 гадзін лабараторных заняткаў).

Для завочнай формы атрымання адукацыі (3, 5 гады навучання) на вывучэнне  вучэбнай  дысцыпліны  ― Методыка  выкладання  беларускай  мовы  і літаратурнага чытання ‖ вызначана максімальна 280 гадзін, з іх 18 гадзін аўдыторных (10 гадзін лекцыйных, 6 гадзін практычных, 2 гадзіны лабараторных заняткаў).

У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны ― Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ‖ студэнты здаюць 1 экзамен, 1 залік.

 

 

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

 

РАЗДЗЕЛ 1. АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ МЕТОДЫКІ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Тэма 1. 1. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК

НАВУКА

Методыка пачатковага навучання беларускай мове як навука. Тэорыя пазнання метадалагiчная аснова методыкi выкладання беларускай мовы. Прадмет i задачы курса методыкi выкладання беларускай мовы ў пачатковых


класах. Структура курса методыкi. Прынцыпы навучання роднай мове ў пачатковай школе. Метады навуковага даследавання.

Месца методыкi пачатковага навучання сярод iншых навук. Сувязь яе з фiласофiяй, мовазнаўствам, лiтаратуразнаўствам, псiхалогiяй, педагогiкай.

Кароткi гiсторыка-крытычны агляд методыкi пачатковага навучання мове i чытанню. Роля К. М. Мiцкевiча (Якуба Коласа) у станаўленнi методыкi выкладання беларускай мовы. Новыя тэхналогii ў сiстэме навучання малодшых школьнiкаў мове, актуальныя праблемы методыкi выкладання беларускай мовы на розных этапах.

 

Тэма 1. 2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ У ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

Значэнне беларускай мовы y сiстэме школьнай адукацыi, у фармiраваннi iнтэлектуальна развiтай асобы. Задачы навучання мове ў пачатковых класах.

Змест адукацыi па мове ў сучаснай школе. Месца роднай (беларускай) мовы ў вучэбных планах i праграмах агульнаадукацыйнай школы (пачатковыя класы). Пераемнасць i перспектыўнасць у навучаннi.

Прынцыпы пабудовы праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах. Раздзелы праграмы, змест, сiстэма размяшчэння вучэбнага матэрыялу; патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў па гадах навучання. Развiццѐ выя магчымасцi прадмета ― Беларуская мова‖, яго выхавальнае значэнне. Агульнае i спецыфiчнае ў раздзелах праграмы беларускамоўных i рускамоўных школ. Падручнiкi i метадычныя дапаможнiкi для пачатковых класаў, iх змест, прынцыпы пабудовы.

 

РАЗДЗЕЛ 2. МЕТОДЫКА НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ

Тэма 2. 1. НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ НАВУЧАННЯ

ГРАМАЦЕ

Роля пiсьменнасцi ў развiццi мовы i грамадства. Значэнне i задачы навучання грамаце ў агульнай сiстэме вучэбна-развiццѐ вага навучання i выхавання малодшых школьнiкаў.

Навуковыя асновы методыкi навучання грамаце ў сучаснай школе. Звесткi з фанетыкi, графiкi, словаўтварэння, граматыкi, што павiнны ўлiчвацца пры навучаннi грамаце. Фанетычная i графiчная структура слова, iх узаемасувязь i ўзаемаабумоўленасць. Чытанне i пiсьмо вiды маўленчай дзейнасцi. Механiзм чытання i пiсьма. Значэнне антыцыпацыi i поля зроку ў чытаннi, методыка iх развiцця. Псiхафiзiялагiчная характарыстыка працэсаў чытання i пiсьма. Этапы фармiравання ўменняў i навыкаў чытання i пiсьма.


Педагагiчныя патрабаваннi да навучання грамаце з улiкам узроставых асаблiвасцей дзяцей, iх магчымасцей у засваеннi матэрыялу.

Класiфiкацыя метадаў навучання грамаце. Кароткi гiсторыка-крытычны агляд матадаў навучання грамаце: лiтаразлучальны, складовы, гукавы, метад цэлых слоў. Гукавы аналiтыка-сiнтэтычны метад у распрацоўцы К. Дз. Ушынскага i яго паслядоўнiкаў. К. М. Мiцкевiч пра навучанне грамаце. Праблемы развiцця методыкi навучання грамаце на сучасным этапе. Роля буквара ў навучаннi грамаце. З гiсторыi буквароў на Беларусi. Прынцыпы пабудовы сучасных буквароў, iх развiццѐ выя i выхавальныя магчымасцi. Навейшыя даследаваннi ў галiне методыкi навучання чытанню i пiсьму.

 

Тэма 2. 2. СУЧАСНЫ ГУКАВЫ АНАЛІТЫКА-СІНТЭТЫЧНЫ МЕТАД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ

Гукавы аналiтыка-сiнтэтычны метад навучання грамаце, яго адукацыйнае i выхавальнае значэнне. Гук аснова навучання грамаце, склад — адзiнка чытання. Гукавая структура слова як важнейшы арыенцір чытання i пiсьма. Графiчны вобраз слова — аснова правапiсных уменняў i навыкаў. Развiццѐ вы характар сiстэмы аналiтыка-сiнтэтычнай дзейнасцi вучняў, апора на жывое маўленне. Фармiраванне i развiццѐ ў дзяцей фанематычнага слыху. Прыметы сучаснага метаду навучання грамаце.

Развiццѐ маўлення i мыслення пры навучаннi грамаце. Удакладненне, узбагачэнне i актывiзацыя слоўнiка школьнiкаў. Выхаванне чуйнасцi да сэнсавых адценняў слоў, да граматычных формаў i ўжывання iх у звязным маўленнi. Словаўтваральная, граматычная i арфаграфiчная прапедэўтыка пры навучаннi грамаце. Авалоданне нормамi лiтаратурнага вымаўлення.

Працэс навучання грамаце з улiкам перыядаў (падрыхтоўчы, асноўны, заключны).

Сучасны вучэбна-метадычны комплекс па навучанні грамаце.

 

Тэма 2. 3. АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў ПАДРЫХТОЎЧЫ ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ

Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест i задачы.

Веды, уменні і навыкі, якімі авалодваюць вучні ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. Змест заняткаў у падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце: практычнае азнаямленне дзяцей з маўленнем, тэкстам, сказам, словам, гукам, зычнымі цвѐ рдымі і мяккімі гукамі. Развiццѐ ў вучняў увагi да гукаў роднай мовы.


Патрабаванні да ўрока навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура. Развіццѐ маўлення і мыслення дзяцей. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу.

Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў у падрыхтоўчы перыяд адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна- ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак.

 

Тэма 2. 4. АРГАНІЗАЦЫЯ І ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ

Сiстэма заняткаў на асноўным этапе навучання грамаце. Змест, задачы, важнейшыя асаблiвасцi навучання чытанню i пiсьму ў залежнасцi ад будовы буквара (парадку вывучэння гукаў i лiтар, характару складоў i слоў). Артыкуляцыйныя прыѐ мы выдзялення зычных i галосных. Прапедэўтычнае чытанне па схемах-мадэлях з надрукаванай на iх першай лiтарай, чытанне двухлiтарных складоў тыпу ― зычны + галосны‖. Удасканаленне правiльнага вымаўлення ўсiх гукаў у моўнай плынi. Падзел слоў на склады, знаѐ мства з націскным складам. Аналiтыка-сiнтэтычныя практыкаваннi, iх значэнне ў выпрацоўцы навыкаў чытання i пiсьма. Цэласнае чытанне трох- і чатырохлітарных складоў як аснова далейшага развіцця навыку чытання шматскладовых слоў. Метады i прыѐ мы выпрацоўкi тэхнiкi чытання цэлымi словамi. Тыпы ўрокаў навучання грамаце, iх структура ў асноўны перыяд навучання грамаце. Патрабаванні да ўрокаў навучання грамаце ў асноўны перыяд.

Паслябукварны перыяд навучання грамаце, яго задачы, тэматыка чытання, структура ўрокаў. Развiццѐ навыкаў чытання i пiсьма, выпрацаваных у букварны (асноўны) перыяд, i пераход да чытання звязных тэкстаў. Фармiраванне ўмення адрознiваць тэкст ад набору сказаў, слова ад сказа. Розныя формы ўзнаўлення тэксту: адказы на пытаннi, расказванне, вусны пераказ, слоўнае i графiчнае маляванне. Дапаўненне сюжэта, складанне па малюнку невялiкага тэксту (апавядання, казкi).

Шляхi i сродкi выпрацоўкi самастойнасцi школьнiкаў у перыяд навучання грамаце. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў, дыдактычных гульняў і займальнага матэрыялу.

Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў у асноўны і паслябукварны перыяды адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна- ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак.

 

Тэма 2. 5. НАВУЧАННЕ ПІСЬМУ Ў АСНОЎНЫ ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ


Задачы выпрацоўкi навыку пiсьма на розных этапах навучання грамаце. Псіхафізіялагічныя асновы і гігіенічныя ўмовы выпрацоўкі графічнага навыку. Этапы фармiравання ў дзяцей навыку пiсьма, найбольш эфектыўныя прыѐ мы навучання пісьму. Характарыстыка сучасных пропiсаў. Цяжкасцi, што ўзнiкаюць у вучняў пры авалоданнi навыкамi напiсання лiтар, слоў, сказаў; iх характарыстыка, прыѐ мы пераадолення.

Патрабаванні да ўрокаў пісьма ў першым класе. Элементы арфаграфічнай прапедэўтыкі ў перыяд навучання грамаце.

Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў на розных этапах навучання грамаце адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна- ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак.

 

Тэма 2. 6. РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І МЫСЛЕННЯ ВУЧНЯЎ У ПЕРЫЯД НАВУЧАННЯ ГРАМАЦЕ

Фармiраванне ў вучняў пазнавальнай актыўнасцi, развiццѐ памяцi i мыслення. Прынцыпы развіцця маўлення пры навучанні грамаце.

Выпраўленне дэфектаў дыкцыі. Выпрацоўка гукавой культуры маўлення. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Слоўнікава-лагічныя практыкаванні (параўнанне, абагульненне, групоўка, класіфікацыя). Прапедэўтычная праца з сінонімамі, антонімамі, амонімамі, мнагазначнымі словамі. Праца са словазлучэннем і сказам. Развіццѐ звязнага маўлення першакласнікаў. Пераказ прачытанага па пытаннях, падбор загалоўкаў да тэксту, складанне вусных апавяданняў па малюнках, па назіраннях.

Развіцце маўлення вучняў на ўроках навучання пісьму.

 

РАЗДЗЕЛ 3. МЕТОДЫКА КЛАСНАГА І ПАЗАКЛАСНАГА

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...