Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Раздзел 4. Методыка вывучэння асобных тэм школьнага курса беларускай мовы ў пачатковых




ЧЫТАННЯ

Тэма 3. 1. СІСТЭМА КЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў СУЧАСНАЙ ШКОЛЕ

Адукацыйнае, развiццѐ вае i выхавальнае значэнне лiтаратурнага чытання. Фарміраванне базавых кампанентаў культуры малодшых школьнікаў у працэсе іх літаратурнай адукацыі. Задачы ўрокаў чытання ў пачатковых класах на сучасным этапе.

Сувязь методыкі літаратурнага чытання з іншымі навукамі. Лiтаратуразнаўчыя i псiхолага-педагагiчныя палажэннi, якiя вызначаюць методыку чытання i аналiзу мастацкiх твораў па гадах навучання. Гісторыка- крытычны агляд метадаў чытання.


Прынцыпы пабудовы праграмы па лiтаратурным чытаннi ў пачатковых класах, яе раздзелы, змест i тэматыка па гадах навучання. Падручнiкi па чытаннi, iх структура.

Заканамернасці і прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў.

Улік засваення ведаў, уменняў і навыкаў на ўроках літаратурнага чытання ў другім класе адпаведна асноўным патрабаванням вучэбнай праграмы на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак. Праверка і ўлік ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых вучнямі на ўроках літаратурнага чытання. Віды і формы апытання, методыка яго ажыццяўлення. Нормы ацэнкі вусных адказаў вучняў.

 

Тэма 3. 2. ЯКАСЦІ ПАЎНАЦЭННАГА НАВЫКУ ЧЫТАННЯ І ШЛЯХІ ЯГО ВЫПРАЦОЎКІ

Этапы фарміравання навыку чытання. Якасцi паўнацэннага навыку чытання: правiльнасць, свядомасць, бегласць, выразнасць. Чытанне ўголас i маўклiвае чытанне (сам сабе). Практыкаваннi на антыцыпацыю, развiццѐ поля зроку (― поля чытання‖ ).

Правiльнае чытанне. Тыповыя памылкi пры чытаннi на розных этапах навучання, прыѐ мы iх папярэджання i выпраўлення. Патрабаваннi да правiльнасцi чытання. Прыѐ мы выпрацоўкi правiльнага чытання.

Свядомае чытанне. Патрабаваннi да свядомасцi чытання. Выпрацоўка навыку свядомага чытання. Слоўнiкавая (лексiчная) работа як адзiн з прыѐ маў выпрацоўкi асэнсаванага чытання. Эмацыянальнае ўспрыманне зместу твора, азнаямленне з яго структурай, разгляд iлюстрацый.

Беглае чытанне. Патрабаваннi да бегласцi чытання. Прыѐ мы выпрацоўкi такога чытання. Вiды чытання: выбарачнае, чытанне ланцужком, чытанне дыялогаў (па ролях), завучванне на памяць вершаў, скорагаворак, баек i да т. п.

Выразнае чытанне. Патрабаваннi да выразнасцi чытання. Асноўныя сродкi, што забяспечваюць выразнасць чытання: дыханне, дыкцыя, лагiчны нацiск, лагiчныя i псiхалагiчныя паўзы, тон i тэмп чытання, iнтанацыя. Прыѐ мы навучання выразнаму чытанню.

Праверка i ўлiк уменняў i навыкаў у чытаннi: правiльнасць, асэнсаванасць, бегласць, выразнасць; уменне вызначаць галоўную думку тэксту, расказваць пра героя цi падзею, пераказваць тэкст, даваць ацэнку прачытанаму; вызначаць жанр мастацкага твора, яго структуру.

 

Тэма 3. 3. ЭТАПЫ ПРАЦЫ З МАСТАЦКІМ ТВОРАМ


Этапы працы з мастацкiм творам. Разнастайнасць заняткаў на ўроках лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах з улiкам псiхалагiчных асаблiвасцей i ўзроставых магчымасцей школьнiкаў. Задачы i характар заданняў пры чытаннi i аналiзе мастацкага твора. Першаснае чытанне i праверка эмацыянальнага ўспрымання прачытанага. Аналiз зместу твора ў адзiнстве з яго формай. Гутарка як метад працы на ўроках лiтаратурнага чытання, яе вiды, формы правядзення. Вiды вусных пераказаў, методыка iх правядзення. Падрыхтоўчая праца да пераказу, яе змест, характар заданняў i пытанняў. Навучанне складанню плана прачытанага тэксту. Лiтаратурная творчасць вучняў пры чытаннi i аналiзе мастацкiх твораў: драматызацыя i iнсцэнiраванне, апавяданні па аналогii з прачытаным, дамыслiванне лѐ су герояў, развiццѐ пэўных падзей, што разглядалiся ў творы, складанне дыялогаў, невялiкiх казак, загадак.

Асноўныя тыпы ўрокаў лiтаратурнага чытання, iх структурныя кампаненты. Падрыхтоўка выкладчыка да чытання i аналiзу твораў розных жанраў. Абагульняльныя ўрокi, iх структура, змест i значэнне ў агульнай сiстэме ўрокаў па тэме цi раздзеле. Падрыхтоўка выкладчыка i навучэнцаў да абагульняльных урокаў. Узаемасувязь розных вiдаў заняткаў на абагульняльных уроках.

Асаблівасці працы з мастацкім творам на ўроках літаратурнага чытання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

 

Тэма 3. 4. АСАБЛІВАСЦІ ЧЫТАННЯ І АНАЛІЗУ ТВОРАЎ РОЗНЫХ

ЖАНРАЎ

Чытанне i аналiз твораў розных жанраў: апавяданняў, вершаў, казак, баек, прыказак. Азнаямленне навучэнцаў пачатковых кдасаў з вобразна-выяўленчымi сродкамi ў мастацкiх творах, методыка працы з iмi. Вiды тэксту, вызначэнне iх характэрных асаблiвасцей.

Методыка чытання i аналiзу апавяданняў. Вiды заняткаў у залежнасцi ад характару апавядання i развiцця сюжэта. Арганiзацыя назiранняў за мовай твора, асаблiвасцямi яе выкарыстання пiсьменнiкам з мэтай стварэння мастацкага вобраза, раскрыцця характараў герояў, матываў iх паводзiн. Высвятленне кампазiцыi твора, яго iдэi. Асаблiвасцi чытання i аналiзу твораў з гiстарычным зместам.

Чытанне i аналiз розных лiрычных вершаў: пейзажнай, пейзажна- псiхалагiчнай лiрыкi, псiхалагiчнай лiрыкi, лiрыкi роздуму. Чытанне эпiчных вершаў, iх аналiз. Вызначэнне сродкаў выразнасцi i мастацкае чытанне вершаў. Прыѐ мы завучвання вершаў на памяць.


Чытанне баек, вызначэнне iх мастацкiх асаблiвасцей. Аналiз зместу баек, раскрыццѐ алегорыi, засваенне вучнямi маралi.

Казка як жанр мастацкага твора. Усведамленне дзецьмi кампазiцыi казкi. Прыѐ мы i формы працы з вобразнымi сродкамi, выяўленне лексiчных i сiнтаксiчных асаблiвасцей казкi. Педагагiчнае ўздзеянне казак на розум i пачуццi школьнiкаў. Расказванне казак.

Наглядныя дапаможнiкi, тэхнiчныя сродкi навучання. Узаемадзеянне наглядных i лексічных сродкаў пры чытаннi i аналізе мастацкiх твораў. Сувязь урокаў лiтаратурнага чытання з экскурсiямi, назiраннямi за прыродай у розныя поры года. Выкарыстанне на ўроках краязнаўчага матэрыялу, жывапiсу, музыкi. Актывiзацыя вучэбнай i пошукавай дзейнасцi навучэнцаў на ўроках лiтаратурнага чытання. Развiццѐ звязнага вуснага маўлення. Самастойная праца

вучняў, яе характар, вiды заданняў, месца падчас аналiзу твора.

 

Тэма 3. 5. ПРАЦА З ПРЫКАЗКАМІ, ПРЫМАЎКАМІ І ЗАГАДКАМІ НА ЎРОКАХ МОВЫ І ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ

Чытанне i аналiз прыказак i загадак. Разуменне вучнямi тэмы i зместу прыказак. Выкарыстанне прыказак у вучэбным працэсе. Загадка — малы лiтаратурны жанр. Выяўленне прымет, пакладзеных у аснову загадкi. Выпрацоўка ў малодшых школьнiкаў уменняў адгадваць загадкi, iх складаць.

Асаблівасці працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках беларускай мовы.

 

Тэма 3. 6. ЗАДАЧЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

Пазакласнае чытанне, яго мэты i задачы. Змест пазакласнага чытання. Месца пазакласнага чытання ў сiстэме пачатковага навучання. Кнiга як сродак павышэння пазнавальнай актыўнасцi малодшых школьнiкаў. Прынцыпы адбору кнiг для чытання.

Фармiраванне чытацкай самастойнасцi вучняў на розных этапах, развiццѐ ў дзяцей цiкавасцi да кнiгi, выпрацоўка необходных уменняў i навыкаў культуры чытання, пазнанне праз кнiгу духоўных каштоўнасцей грамадства.

Вучэбны матэрыял да ўрокаў пазакласнага чытання з улiкам этапаў навучання, яго асаблiвасцi, асноўныя патрабаваннi.

Формы арганiзацыі і кіраўніцтва пазакласным чытаннем ў пачатковых классах: урокi пазакласнага чытання, iндывiдуальная праца з вучнямi, пазакласныя мерапрыемствы, ранiшнiкi, конкурсы. Прапаганда кнiгi, прыѐ мы актывiзацыi самастойнага чытання. Кантроль i формы ўлiку.


Тэма 3. 7. УРОКІ ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

Урокi пазакласнага чытання, агульныя патрабаваннi да iх. Сiстэма ўрокаў пазакласнага чытання, умовы iх арганiзацыi i методыка правядзення. Вiды заняткаў на ўроках пазакласнага чытання, iх узаемасувязь, прыѐ мы рэалiзацыi. Кiраўнiцтва самастойным чытаннем на падрыхтоўчым этапе. Урокi пазакласнага чытання на пачатковым i асноўным этапах.

 

РАЗДЗЕЛ 4. МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ АСОБНЫХ ТЭМ ШКОЛЬНАГА КУРСА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...