Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

1. Прачытайце. Раскажыце пра змест і будову слоўнікавых артыкулаў у тлумачальным слоўніку беларускай мовы.




Заданні

1. Прачытайце. Раскажыце пра змест і будову слоўнікавых артыкулаў у тлумачальным слоўніку беларускай мовы.

НЕРВ, , мн. -ы, -аў, м. 1. Адзін з найтанчэйшых адросткаў-валокнаў, якія ўтвараюць разгалінаваную сістэму, што звязвае мозг з іншымі органамі і тканкамі цела.  Зрокавы нерв.

2. мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека. Нервы не вытрымалі.

3. перан. Цэнтр якой-небудзь дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-небудзь. Нёман быў нервам сяла. ◊ Выматаць усе нервы (разм) – змучыць, давесці да знямогі. Іграць на нервах (разм) – гнявіць, нерваваць каго-небудзь чым-небудзь. Трапаць нервы (разм) – хвалявацца, моцна нерваваць каго-небудзь // прым. нервовы, - ая, -ае. Навуковы цэнтр. Нервовыя хваробы. Нервовая сістэма.

2. З дапамогай “Русско-белорусского фразеологического словаря” А. І. Кісялёва вызначце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх фразеалагізмаў

Семи пядей во лбу; в два (три) счета; в ежовых рукавицах; из-под полы; набивать оскомину; отрезанный ломоть; ума не приложу; к шапочному разбору, видно птицу по полету, у черта на куличках.

4. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі

Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з'явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове. У лютым 1921 годзе пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміналогію па ўсіх галінах ведаў у аб'ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэрмінаў. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы і для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 года быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі. Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, сцябло, ланцуг, ціск, сіла і  іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.

Другі напрамак - стварэнне неалагізмаў згодна з законамі беларускай мовы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд - мяшанец, пейзаж - краеабраз, песіміст - смутнаглядзец, пралетарый - бабыль, прафесійны - умецкі, фокус - вогнішча і інш.

У 1929 годзе быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 годзе выйшаў з друку першы выпуск “Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі” А. Гурло. Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі слоўнік” (1953 г. ), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977-1984 гг. ) і некаторыя іншыя. Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 годзе была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 года працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны.

З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрміналагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітычную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічная, экалагічная і іншыя сістэмы, што ў сваю чаргу патрабуе далейшага вывучэння і асэнсавання.

4. 1. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія на сучасным этапе

Тэрмін - слова ці словазлучэнне, якое з'яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і інш. Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя (агульнаўжывальныя словы, звязаныя з грамадствам, прыродай, раслінным і жывёльным светам): высыпанне, абалонка, тканка і іншамоўныя (словы, запазычаныя з іншых моў): грануляванне, геліялячэнне, акасцяненне.  Па структуры тэрміны падзяляюцца на простыя (меліярацыя, імуналогія), складаныя (прыкладная экалогія, аднаўляльная энергія) і тэрміны ў выглядзе абрэвіятуры (ДНК, ЦНС). Не кожнае спецыяльнае слова з'яўляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінаў наступная:

· тэрміны выкарыстоўваюцца толькі ў пэўнай сферы дзейнасці і з’яўляюцца эканомнымі выражэннямі паняццяў як вынік навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;

· тэрмін у слоўніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне;

· засваенне тэрмінаў з’яўляецца вынікам прафесійнай падрыхтоўкі;

· тэрмін пазбаўлены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрміны ўзнікаюць шляхам метафарызацыі, яны губляюць сваю эмацыянальную афарбоўку: вочны яблык, цела клеткі;

Тэрміналогія – раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў, сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, якая адлюстроўвае тую ці іншую сістэму паняццяў: юрыдычная, медыцынская, экалагічная тэрміналогіі і інш.

Як вядома, для таго каб слова з’яўлялася тэрмінам, яно павінна быць ў першую чаргу адназначным. Але сёння ў навуковай тэрміналогіі можна часта заўважыць тэрміны, якія ўступаюць у адносіны полісеміі (мнагазначныя тэрміны), аманіміі (тэрміны-амонімы), сінаніміі (тэрміны-сінонімы), антаніміі (тэрміны-антонімы). Мнагазначныя тэрміны ўзнікаюць толькі ў межах адной галіны навукі, але набываючы пры гэтым розныя значэнні (аўтагамія – самаапыленне, пападанне пылку на рыльца песціка; самаапладненне, зліццё двух ядраў у адно). У ідэале тэрмін не павінен мець сінонімаў, бо ён характарызуе розныя ўласцівасці паняццяў. Тэрміны-сінонімы, узнікаючы, адлюстроўваюць якую-небудзь адну адметную рысу зместу паняцця (калоідны раствор цытаплазмы – гэта і гіяплазма, і цытазоль, і цытаплазматычны матрыкс, і асноўная плазма). Тэрміны-амонімы (міжнавуковыя амонімы) узнікаюць у выніку распаду полісеміі, калі адно слова набывае абсалютна розныя значэнні ў межах розных галін навукі (аберацыя – апісанне скажэння адлюстравання (фізіка), змяненне становішча свяціла (астраномія), апісанне храмасомных мутацый (біялогія)). У навуковай тэрміналогіі выдзяляюцца і тэрміны-антонімы. Яны падзяляюцца на лексічныя (утвараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем): задні мозг – пярэдні мозг і словаўтваральныя (адрозніваюцца толькі марфемнай будовай): асіміляцыя – дысіміляцыя.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...