Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў. Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення. 3) нескланяльныяназоўнiкi, да якiх адносяцца: iншамоўныяназоўнiкi, якiя заканчваюцца на галосны: метро, палiто, алiбi; жаночыяпрозвiшчы на зычны: Алена Ракутовiч, Света Корань; муж




Правапiс канчаткаў назоўнiкаў

Каб не памылiцца ў напiсаннi канчаткаў назоўнiкаў, трэба ўмець вызначаць тып скланення i тып асновы.

Iснуе тры тыпы скланення назоўнiкаў:

1-е скланенне – назоўнiкi жаночага роду з канчаткамi –а, -я: зямля, навука; назоўнікі мужчынскага роду з націскнымі канчаткамі –а, –я: Кузьма, суддзя; назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобу жаночага полу: плакса; назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асобу мужчынскага полу і маюць націск на канчатку: сірата, ляўша;

2-е скланенне – назоўнiкi мужчынскага роду з нулявым канчаткам i назоўнiкi нiякага роду з канчаткамi –о, -е, -я, -а, -ё: сын, дом, поле, неба, акно, куп’ё, полымя;

3-е скланенне – назоўнiкi жаночага роду з нулявым канчаткам: ноч, Беларусь.

Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення

1) рознаскланяльныя назоўнiкi, да якiх адносяцца: назвы маладых iстот: цяля, дзiця, пацучаня; тры назоўнiкi на –мя: iмя, стрэмя, племя; назоўнiкi агульнага роду, якія абазначаюць асобу мужчынскага полу і маюць націск на аснове: плакса, калека; назоўнiкi мужчынскага роду з канчаткамi –а, -я і націскам на аснове: бацька, дзядуля;

2) множналiкавыя назоўнiкi: дзверы, вароты, крупы;

3) нескланяльныяназоўнiкi, да якiх адносяцца: iншамоўныяназоўнiкi, якiя заканчваюцца на галосны: метро, палiто, алiбi; жаночыяпрозвiшчы на зычны: Алена Ракутовiч, Света Корань; мужчынскiя i жаночыяпрозвiшчы на  -ых, -iх, нацiскны –о: Чарных, Мялкiх, Сянько, Глушко; жаночыя прозвішчы на –а, -я, калі яны ўтварыліся ад назоўнікаў ніякага роду: Калена, Шыла; назоўнiк мацi;

4) назоўнiкi, утвораныя шляхам пераходу прыметнiкаў у назоўнікі: рабочы, хворы.

Аснованазоўнiка можа заканчвацца на зычны

1) цвёрды: сад, спеў, акно, вясна;

2) мяккi: зямля, край, мiлiцыя;

3) зацвярдзелы: мяжа, шар, плячо;

4) г, к, х (заднеязычны): рака, бераг, рэха.

Канчаткi назоўнiкаў 1-га скланення

Н. – краiн а, зямл я;

Р. – краiн ы, зямл i;

Д. краiн е, зямл i, сястр ы, дароз е, страс е, руц э, ручц ы;

В. – краiн у, зямл ю;

Т. – краiн ай(аю), зямл ёй(ёю);

М. – супадае з Давальным.

Канчаткi назоўнiкаў у давальным i месным склонах залежаць ад тыпу асновы: -е – пры аснове на цвёрды i г, х, якiя чаргуюцца з з, с: брыгадзе, дузе, страсе; -i -- пры аснове на мяккi: песнi; - ы – пры аснове на зацвярдзелы: працы; калi аснова заканчваецца на к, якое чаргуецца з ц, то пад нацiскам  пiшацца –э, а не пад нацiскам -- -ы: шчацэ, шчочцы.      

Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення

Н. -- дом, неб а, акн о, пол е;

Р. дом а, пол я, агн ю, грып у;

Д. – дом у, пол ю;

В. =Н. (неадуш. ), = Р. (адуш. ): дом, чалавека;

Т. – дом ам, акн ом, пол ем, агн ём;

М. аб дом е, снез е, кажус е, агн i, ветр ы, пяск у, рэх у, дыялог у, Васiл ю, Рыгор у, Максiм у(е).

Назоўнiкi мужчынскага роду ў родным склоне маюць канчаткi –а, -я, калi абазначаюць: 1) асоб i жывых iстот: брата, арла; 2) часткi цела i органы: носа, зуба, але: твару; 3) канкрэтныя прадметы, якiя можна лiчыць: дома, клёна, нажа; 4) назвы ўстаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў, вайсковых падраздзяленняў: завода, унiверсiтэта, батальёна; 5)геаграфiчныя i астранамiчныя паняццi, назвы населеных пунктаў i мясцовасцей: горада Мiнска, Марса, узгорка; 6)адзiнкi вымярэння: грама, лiтра, тыдня, аўторка, долара, але: абеду, веку, ранку; 7)назвы танцаў i гульняў, канкрэтныя навуковыя i тэхнiчныя тэрмiны: вальса, футбола, круга, дзейнiка; але: роду, ліку, склону, зместу, летапісу, тэксту.

Канчаткi –у, -ю пiшуцца ў назоўнiках, якiя абазначаюць: 1) зборныя прадметы: лесу, дубняку; 2) назвы рэчываў: азоту, чаю; 3) прасторавыя паняццi: лугу, стэпу; 4) з’явы прыроды: снегу, грому; 5) назвы пачуццяў, дзеянняў i стану: болю, крыку, сну; 6) назвы хвароб: грыпу, iнфаркту; 7)грамадскiя фармацыi, палiтычныя i навуковыя аб’яднаннi, плынi, вучэннi: феадалiзму, дарвiнiзму.

Але: хлеба, каржа, торта, каравая, гудка, глытка, аўса, жаўтка.

У месным склоне назоўнiкi маюць канчатак –е пры аснове на цвёрды зычны i г, х, якiя чаргуюцца з з, с: аб доме, снезе, кажусе; -i – пры аснове на мяккi: аб агнi; – пры аснове на зацвярдзелы: аб ветры; – пры аснове на к i г, х, якiя не чаргуюцца з з, с: аб пяску, рэху, мозгу, але: аб малацэ. Назвы асоб маюць канчаткi –у, -ю пры аснове на зацвярдзелы, мяккi, г, к, х: аб Рыгору, герою, Алегу, настаўнiку, Цiмоху. Калi аснова на цвёрды, то пiшуцца варыянтныя канчаткi –у або –е: аб Максiму(е).

Запомнiце: на двары (каля будынка) i на дварэ (не ў хаце, на вулiцы), на рагу (вуліцы, месяца) – розе (у жывёлы); на пасту (ваенным) – у посце (абмежаванне); аб моху, тварагу, арэху, шляху, мяху, пасагу.

Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення

 

Н., В. – Беларусь, Сiбiр

Р., Д., М. – Беларус i, Сiбiр ы

Т. – Беларусс ю, Сiбiр’ ю, ночч у

У творным склоне апошнi зычны падаўжаецца, калi стаiць пасля галоснага: мышшу, меддзю. Параўнайце: косцю, радасцю. Калi аснова заканчваецца на б, р, ф, то перад канчаткам –ю пiшацца апостраф: шыр’ю, глыб’ю, верф’ю.

Рознаскланяльныя назоўнiкi

 

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – iмя, племя, стрэмя

Р. – iменi (iмя), племенi (племя), стрэменi (стрэмя)

Д. – iменi (iмю), племенi (племю), стрэменi (стрэмю)

В. =Н.

Т. – iменем (iмем), племенем (племем), стрэменем (стрэмем)

М. – аб iменi (iмi), племенi (племi), стрэменi (стрэмi)

У форме множнага лiку назоўнiкi на –мя маюць формы імёны, плямёны, страмёны.

Н., В. – пацучаня(ё)

Р., Д., М. – пацучаняцi

Т. – пацучанём

У форме множнага лiку назвы маладых iстот маюць суфiкс –ят-: пацучаняты, ваверчаняты; але: дзецi.

Н. – бацька, Кузьма

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...