Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Р. – бацькi, Кузьмы. В. – бацьку, Кузьму. Т. – бацькам, Кузьмой. М. – аб бацьку, Кузьме. Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку




Р. – бацькi, Кузьмы

Д. – бацьку, Кузьме

В. – бацьку, Кузьму

Т. – бацькам, Кузьмой

М. – аб бацьку, Кузьме

Назоўнiкi мужчынскага роду на –а, -я ў давальным, творным i месным склонах маюць канчаткi 1-га скланення, калi нацiск падае на канчатак: суддзi, суддзёй, як зямлi, зямлёй i канчаткi 2-га скланення, калi нацiск падае на аснову: дзядулю, дзядулем, як полю, полем.

 

Н. – Саша

Р. – Сашы

Д. – Саш у, Саш ы

В. – Сашу

Тв. – Саш ам, Саш ай

М. – аб Саш у, Саш ы      

Назоўнiкi агульнага роду ў давальным, творным i месным склонах маюць канчаткi 1-га скланення, калi абазначаюць асобу жаночага полу. Калi яны абазначаюць асобу мужчынскага полу, то змяняюцца як назоўнiкi мужчынскага роду на –а, -я.

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку

 

У множным лiку назоўнiкi ўсiх трох тыпаў скланення маюць канчаткi:

Н. -- -ы, -i (вербы, хвоi, браты, вочы, косцi)

Р. -- -оў, -ёў, -аў, -яў, нулявы, -ей, -эй (вербаў, хвояў, рук, сялян, братоў, агнёў, касцей, начэй)

Д. -- -ам, -ям (вербам, хвоям, вачам, касцям, братам)

В. – як Н. або  Р. (вербы, хвоi, братоў, вучняў)

Т. -- -амi, -ямi, -мi, -ыма, -iма (вербамi, хвоямi, людзьмi, вачамi(вачмi, вачыма), плячамi(ыма), вушамi(ыма), дзвярамi(ыма), грашамi(ыма)

М. -- -ах, -ях (аб вербах, хвоях, братах, вачах, ночах, касцях)

Скланенне ўласных назоўнікаў

1. Жаночыя ўласныя імёны (Таня, Ірына) скланяюцца як назоўнікі І скланення, мужчынскія з нулявым канаткам (Васіль, Аляксандр) – як назоўнікі ІІ скланення, з канаткам –а (-я) (Вася, Жэня) – як рознаскланяльныя.

2. Прозвішчы, якія заканчваюцца на націскны о або на –іх, -ых, не скланяюцца: Гурло, Санько, Чарных, Мялкіх.

3. Не скланяюцца жаноыя прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны гук (Андраюк Алена) або ўтварыліся ад назоўнікаў ніякага роду (Сала Ірына).

4. Прозвішчы, якія маюць ненаціскны канчатак і заканчваюцца на –га, -ка, -ха (Сарока, Саладуха):

– мужчынскія адносяцца да рознаскланяльных: Сароку Івану, Сарокам Іванам;

– жаночыя – да І скланення: Сароцы Ірыне, Сарокай Ірынай.

5. Усе астатнія прозвішчы, якія заканчваюцца на –а, -я (Крапіва, Пушча) і суадносяцца з назоўнікамі жаночага роду, скланяюцца як назоўнікі І скланення.

6. Прозвішчы, якія заканчваюцца на –а, -я і не суадносяцца з назоўнікамі жаночага роду (Карызна, Машара, Анічэнка, Бядуля, Скарына), скланяюцца толькі тады, калі належаць мужчынам.

7. Прозвішчы, якія маюць форму прыналежных прыметнікаў (Фамін, Фаміна, Сакалоў, Сакалова, Пятроўскі, Пятроўская), скланяюцца як прыналежныя прыметнікі.

8. Славянскія прозвішчы на –оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -ін у творным склоне маюць канчатак –ым, а неславянскія прозвішчы і геаграфічныя назвы – канчатак –ам: Сяргеем Кіравым, Чарльзам Дарвінам, горадам Лоевам.

Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і правапіс суфіксаў

Правапiс суфiксаў прыметнiкаў

 

Дзве лiтары нн пiшуцца ў прыметнiках, утвораных ад асноў на –н з дапамогай суфiкса –н-: камень – каменны, вагон –вагонны; утвораных ад асноў на –мя: iмя –iменны, цемя – цемянны, але: палымяны; з суфiксамi –енн, -энн: вогненны, задуменны.

Адна лiтара н пiшацца ў суфiксах –ан-, -ян-, -iн-, -ын-: драўляны, сярэбраны, курыны, арлiны i ў слове сцюдзёны.

У прыналежных прыметнiках, утвораных ад назоўнiкаў мужчынскага i нiякага роду, пiшуцца суфiксы –еў-, -аў-, -оў -, -ёў-: Пецеў, Васiлёў, бацькаў, Тамашоў; ад назоўнiкаў жаночага роду -- -iн-, -ын-: Наташын, бабулiн.

Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў

Якасныя прыметнiкi ўтвараюць ступенi параўнання – вышэйшую i найвышэйшую.

Простая вышэйшая ступень параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да асновы суфiксаў –ейш-, -эйш-, -ш-: смачны – смачнейшы, прыгожы – прыгажэйшы, добры – лепшы, вялiкi – большы, малы – меншы, дрэнны –горшы.

Складаная вышэйшая ступень параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш, менш + прыметнiк: больш смачны, менш прыгожы.

Простая найвышэйшая ступень параўнання ўтвараецца ад формы вышэйшай ступенi з дапамогай прыстаўкi най-: найпрыгажэйшы, найлепшы.

Складаная найвышэйшая ступень утвараецца з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш + прыметнiк: самы прыгожы, найменш вядомы, найбольш плённы.

Заўвага. Некаторыя якасныя прыметнiкi ўтвараюць толькi складаныя формы ступеней параўнання: ветлiвы – больш ветлiвы, самы ветлiвы.

Зусiм не ўтвараюць формы ступеней параўнання прыметнiкi, якiя абазначаюць: 1) колькасна нязменную якасць: жывы, жанаты, мёртвы; 2) масць жывёлы: гняды, буры; 3) колер прадмета праз адносiны да iншых прадметаў: васiльковы, бронзавы, блакiтны; 4) складаныя прыметнiкi: цёмна-сiнi, пяцiпавярховы.  

Увага: у беларускай мове ў словазлучэннях з формамi ступеней параўнання залежнае слова ставiцца ў вiнавальным склоне з прыназоўнiкам за: брат маладзейшы за сястру, лiса спрытнейшая за ваўка.     Ужываюцца таксама параўнальныя звароты са злучнiкамi чым, як: мы дужэйшыя, чым ты думаеш; ураджай сёлета большы, як летась.

 

Скланенне i правапiс лічэбнікаў, ужыванне з назоўнiкамi

 

Адрознiвайце скланенне лiчэбнiкаў два (м. i н. род) i дзве (ж. род): двух, дзвюх; двум, дзвюм; двума, дзвюма; аб двух, дзвюх.

У лiчэбнiках ад адзiнаццацi да дваццацi i трыццаць пiшацца цц. У форме творнага склону перад канчаткам –ю падаўжаецца ц у лiчэбнiках пяць, ад дзевяцi да дваццацi i трыццаць: пяццю, дзесяццю, сямнаццаццю. Запомнiце: дзвюма, двума, трыма, чатырма, шасцю, сямю, васьмю.

У складаных колькасных лiчэбнiках ад пяцiдзесяцi да васьмiдзесяцi i ад двухсот да дзевяцiсот пры скланеннi змяняюцца абедзве часткi: дзвесце, двухсот, двумстам, двумастамi, аб двухстах.

Лiчэбнiкi сто i сорак маюць дзве формы: Н. i В. – сто, сорак; Р., Д., Т., М. – ста, сарака.

Лiчэбнiкi дзевяноста, паўтара (м. i н. род), паўтары (ж. род) не змяняюцца.

Пры скланеннi састаўных колькасных лiчэбнiкаў змяняецца кожнае слова: шэсцьсот восемдзесят пяць, шасцiсот васьмiдзесяцi пяцi, шасцiстам васьмiдзесяцi пяцi, шасцюстамi васьмюдзесяццю пяццю, аб шасцiстах васьмiдзесяцi пяцi.

Састаўныя парадкавыя лiчэбнiкi на –тысячны, -мiльённы, -мiльярдны пiшуцца ў адно слова: статысячны (але сто тысяч), двухмiльённы (але два мiльёны). Калi першая частка такiх слоў запiсана лiчбай, то ставiцца злучок: 10-тысячны, 2-мiльярдны.

Адрознiвайце скланенне колькасных i зборных лiчэбнiкаў:

Н. тры, трое

Р. трох, траiх

Д. тром, траiм

В. тры або трох, траіх

Т. трыма, траiмi

М. аб трох, аб траiх

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...