Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры




Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры

Вобраз і яго разнавіднасці

КАМПАЗІЦЫЯ МАСТАЦКАГА ТВОРА

КАМПАЗІЦЫЯ

Сюжэтныя элементы

Пазасюжэтныя элементы

Экспазіцыя Уступ да дзеяння, які настройвае чытача на ўспрыманне твора, канфлікта, тэмы, вобразаў падзей. Уводныя эпізоды (застаўкі). Эпізоды, не звязаныя з рэальным сюжэтам, але нагаданыя падзямі, што адбываюцца ў творы.
Завязка дзеяння Падзея (выпадак), з якога пачынаецца дзеянне. Лірычныя адступленні. Аўтарскія выказванні лірычнага, публіцыстычнага, павучальнага, філасофскага характару.
Развіццё дзеяння Падзеі ў руху, зменах, спалучэнні. Чужы тэкст. Цытаты, застаўкі, клішэ з твораў іншых аўтараў.
Кульмінацыя Вышэйшы пункт канфлікту, эпагей дзеяння.    
Развязка Вынік развіцця дзеяння, завяршэнне падзей, развязка канфлікта.    
Эпілог Аповед пра дзеянне і лес герояў пасля завяршэння падзей у творы. Лірычныя адступленні.  

 


СЮЖЭТ І КАФЛІКТ У МАСТАЦКІМ ТВОРЫ

 

ТЭМА, ПРАБЛЕМА, ІДЭЯ І ПАФАС МАСТАЦКАГА ТВОРА

Асноўныя віды вусных і пісьмовых работ

На аснове жыццёвых назіранняў

На аснове ўспрымання літаратурнага твора

Жанры мастацкай літаратуры

Казка

Апавяданне

Легенда

Загадка

Байка

Паэтычныя спробы

Невялікая п’еса

Сцэнка-дыялог

Дзённікавыя запісы

Пейзажная замалёўка

Пісьмовае выказванне аналітычнага характару

Нарыс

Эсэ

Эпічнага Выразнае чытанне Славеснае маляванне Ілюстраванне Вусны і пісьмовы пераказ Сачыненні розных тыпаў Дадумванне сюжэта Кадрплан Кінасцэнарый Інсцэніраванне Стылістычны эксперымент Старонкі дзённіка героя Ліст ад імя героя твора
Лірычнага Выразнае чытанне Славеснае маляванне Вусны і пісьмовы пераказ Сачыненні розных тыпаў Ілюстраванне славеснае і музычнае Стылістычны эксперымент
Публіцыс-тычныя жанры Водзыў: на кнігу, на кіна- і тэлефільм, на спектакль, на музычны твор, на выканальніцкае майстэрства.   Драматычнага Выразнае чытанне Чытанне па асобах Вусны і пісьмовы пераказ Сачыненні розных тыпаў Мізансцэніраванне Пашырэнне аўтарскіх рэмарак Рэжысёрскі каментары Інсцэніраванне Эскізы касцюмаў Афармленне інтэр’ераў

 


Адукацыйныя мэты і задачы:

спрыяць (паспрыяць) знаёмству вучняў з жыццёвым і творчым шляхам (кароткімі звесткамі пра жыццё і творчасць) паэта (пісьменніка)

садзейнічаць вызначэнню месца і ролі паэта (пісьменніка) у нацыянальнай (сусветнай) літаратуры

стварыць умовы (ствараць спрыяльныя ўмовы) для засваення вучнямі асаблівасцей эпохі (напрамку і г. д. )

даць характарыстыку героям твора

паказаць узаемаадносіны....

прааналізаваць змест паэмы (апавядання, аповесці, верша)

ствараць умовы для вызначэння адметнасці кампазіцыі (сюжэта, вобразных сродкаў і г. д. )

праз мастацкі аналіз даследаваць асноўную праблему твора

спрыяць засваенню паняцця (тэорыя літаратуры)

дапамагчы раскрыць грамадзянскі (патрыятычны) пафас лірыкі (пісьменнік), ідэйна-тэматычны змест твораў

дапамагчы вучням спасцігнуць свет паэтычнага слова (паэт)

раскрыць шматаспектнасць творчасці (пісьменнік, паэт)

раскрыць погляд пісьменніка на (тэма, праблема і г. д. )

праверыць, як вучні засвоілі матэрыял па тэме

абагуліць і сістэматызаваць веды вучняў пра

Развіццёвыя мэты і задачы:

развіваць вуснае (звязнае, пісьмовае, лагічнага тыпу маўленне)

развіваць уменні лагічна выказваць (адстойваць) свае думкі (погляды)

развіваць навыкі выразнага чытання, эмацыянальнасць

развіваць уменні аналізу мастацкага твора як мастацкага цэлага (самастойнага аналізу)

развіваць уменне вызначаць мастацкую ролю тропаў

развіваць уменне вызначаць і аналізаваць (характарызаваць) тэму і ідэю твора (праблему, асноўную думку, аўтарскую пазіцыю і г. д. )

развіваць уменне ўспрымаць матэрыял лекцыі, пісаць план, тэзісы, канспект, сачыненні, рыхтаваць даклады і рэфераты (самастойна працаваць з раздзелам падручніка)

развіваць уменне рабіць параўнальную характарыстыку вобразаў герояў (дзеючых асоб)

развіваць лагічнае (абстрактнае, крытычнае, вобразнае) мысленне вучняў

выпрацоўваць (развіваць) даследчыя (камунікатыўныя, творчыя) здольнасці

развіваць фантазію

Выхаваўчыя мэты і задачы:

выхоўваць дабрыню і спагаду

выхоўваць назіральнасць

праз аналіз твора паўплываць на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, іх эмацыянальнага вопыту

выхоўваць цікавасць да разумення і асэнсавання вечных праблем

выхоўваць патрыятычныя пачуцці

выхоўваць любоў (пачуццё гонару, павагу) да роднага слова (Радзімы, мовы, літаратуры, культуры, гісторыі, спадчыны, мінуўшчыны)

выхоўваць высокія маральныя якасці

выхоўваць экалагічную (грамадзянскую, эстэтычную, мастацкую) культуру вучняў

выхоўваць мастацкі густ (любоў да кніг, жаданне іх чытаць)

 


Віды вусных і пісьмовых работ па літаратуры:

5 – 6 класы. Пісьмовыя віды работ па літаратуры не прадугледжваюцца.

5 клас. Складанне плана апавядальнага твора ці ўрыўка з яго. Вусны пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны і творчы) невялікага апавядальнага твора або ўрыўка з яго; вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя. Вусны водгук на самастойна прачытаны літаратурны твор, на твор выяўленчага мастацтва, кінафільм або тэлеперадачу. Вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў і ўражанняў аб падзеях і з’явах жыцця.

6 клас. Вусны пераказ апавядальнага твора ці ўрыўкаў з яго з элементамі разважання; выбарачны пераказ лёсу літаратурнага героя і яго партрэтная характарыстыка. Расказванне народных паданняў і міфаў. Складанне тэзісаў уласнага вуснага выказвання пра твор і сціслага плана характарыстыкі літаратурнага героя. Вуснае сачыненне з выкарыстаннем пейзажных вершаў ці апісанняў прыроды ў празаічных творах. Інсцэніраванне байкі.

7 клас. Складанне плана эпічнага твора ці ўрыўка з эпічнага твора. Вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) празаічнага твора ці ўрыўка з празаічнага твора. Вуснае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, характарыстыка літаратурных герояў. Інсцэніраванне мастацкіх твораў. Вусны водгук аб самастойна прачытаным творы, аб творы выяўленчага мастацтва, прагледжаным кінафільме, тэлеперадачы (з матывацыяй сваіх адносін да герояў і падзей). Вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў, разважанняў аб розных з’явах жыцця.

8 клас. Вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) эпічнага твора ці ўрыўка з яго. Вуснае і пісьмовае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, праблемная характарыстыка (індывідуальная, параўнальная, групавая) герояў твора. Складанне плана ўласнага вуснага і пісьмовага выказвання. Інсцэніраванне мастацкіх твораў. Вусны і пісьмовы водгук ці рэцэнзія на самастойна прачытаны твор, твор выяўленчага мастацтва, прагледжаны кінафільм, тэлеперадачу (з матывацыяй уласных адносінаў да герояў і падзей). Сачыненне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў аб падзеях і з’явах жыцця.

9 клас. Вусны і пісьмовы пераказ празаічных тэкстаў, ускладнены элементамі разважання. Сачыненне-апісанне малюнкаў прыроды, выгляду герояў (на падставе вывучаных твораў). Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў аднаго твора і розных твораў (сачыненне-разважанне). Вусны і пісьмовы водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу. Супастаўленне літаратурных твораў з ілюстрацыямі да іх. Даклад або рэферат на літаратурную тэму (па вывучаных творах). Канспект прачытаных літаратурна-крытычных прац. Вопыты мастацка-творчага характару: мастацкія замалёўкі, казкі, апавяданні, нарысы, вершы.

10 клас. Складанне простага і разгорнутага плана ўласнага вуснага і пісьмовага паведамлення. Вусны і пісьмовы пераказ урыўка з эпічнага твора з элементамі аналізу. Вуснае і пісьмовае сачыненне-апісанне выгляду героя, карціны прыроды і інш. (на падставе вывучаных твораў), сачыненне-разважанне па праблеме, ўзнятай пісьменнікам. Даклад або рэферат на літаратурную тэму па адной крыніцы. Рэцэнзія, тэзісы, канспект літаратурна-крытычнага артыкула або лекцыі настаўніка. Водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу. Складанне бібліяграфіі па тэме, прапанаванай настаўнікам.

11 клас. Складанне плана ўласнага вуснага або пісьмовага выказвання. Разгорнутыя і сціслыя вусныя адказы на праблемныя пытанні, даклады і паведамленні на літаратурную тэму (з выкарыстаннем адной або некалькіх крыніц). Тэзісы і канспект літаратурна-крытычных артыкулаў па пытаннях літаратуры. Сачыненні і рэфераты па праграмных творах. Рэцэнзіі на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаныя кінафільм, тэлеперадачу, спектакль, на твор жывапісу або музыкі.

 


Агульны план адказу на пытанне

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...