Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

1. Прачытайце тэкст, знайдзіце ўласныя назоўнікі і праскланяйце іх.




Заданні

1. Прачытайце тэкст, знайдзіце ўласныя назоўнікі і праскланяйце іх.

У ХIII стагоддзі ў прыродазнаўстве стаў развівацца новы напрамак – трансфармізм. У аснове яго ляжыць уяўленне аб зменлівасці відаў жывых арганізмаў і магчымасці пераўтварэння аднаго віду ў другі. У той жа час трансфармізм не прызнаваў пераемнасці і натуральнага характару развіцця арганічнага свету. Прыхільнікамі трансфармізму былі рускія матэрыялісты М. В. Ламаносаў, А. М. Радзішчаў, К. Ф. Вольф, французскія вучоныя      Э. Ж. Сент-Ілер, Ж. Л. Бюфон, Ж. Б. Ламарк.

Вялікую папулярнасць сярод навукоўцаў-натуралістаў паступова набыла ідэя зменлівасці прыроды. Нямецкі вучоны Г. В. Лейбніц абвясціў прынцып градацыі і прадказаў існаванне пераходных форм паміж раслінамі і жывёламі. Гэты прынцып быў развіты Ш. Банэ ва ўяўленні аб іерархічным размяшчэнні цел прыроды. Найбольш актуальнымі ў гэтым кірунку можна лічыць працы П. Гольбаха і Д. Дзідро, дзе выказвалася думка аб развіцці прыроды на аснове прыродных законаў (“Агульная біялогія”).   

2. Дапішыце канчаткі назоўнікаў.

Працаваў з (Ляпееў Валодзя), сябраваць з (Ціханчук Васіль і Лявошык Міхась), перадалі пакет (Лінкевіч Саша, Сінкевіч Слава), сумую па (Глебаў Косця), падараваць (Алеся Ганчар), сустрэцца пад (Лоеў), прыпынак перад (Магілёў), з пісьменнікам (Іван Чыгрынаў), захапляцца горадам (Мсціслаў), перад далёкай (Сібір), з рэжысёрам (Тураў), вёска пад (Крычаў).

3. Прачытайце тэкст. Назоўнікі  пастаўце  ў родным, давальным, месным склонах, абгрунтуйце напісанне канчаткаў.

Бактэрыі размнажаюцца дзяленнем клеткі на дзве часткі. Пры гэтым храмасома падвойваецца, паміж даччынымі храмасомамі ўтвараецца перагародка. У спрыяльных умовах у сярэднім праз 25-30 хвілін з'яўляюцца новыя пакаленні бактэрый. Падлічана, што пры такой хуткасці размнажэння патомства адной клеткі бактэрыі за 10 сутак па аб'ёме было б роўна зямному шару. Гэтага не адбываецца з-за недахопу прадуктаў жыўлення, атручвання асяроддзя жыццядзейнасці бактэрый, іншых неспрыяльных фактараў, напрыклад высокіх тэмператур і ўздзеяння сонечнага святла (“Біялогія”).

4. Прачытайце тэкст. Выпішыце асобна назоўнікі, якія абазначаюць жывыя істоты, прадметы рэчаіснасці, прыродныя з’явы, апрадмечаныя якасці, апрадмечаныя дзеянні, абстрактныя паняцці.

Мы зберажом і зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і дзіва сонечных палян, і вуркатанне дзікага голуба, і святую гучную цішыню Пушчы.

Тады будзе мір усім. Усяму жывому. Не будзе каменя ў запазусе і прыхаваных стрэльбаў. Настане такі час. І вось тады ўся зямля, паўсюль, дзе ёсць нечапаныя стэпы, горы, першабытныя лясы, уся зямля стане падобная да цябе. Пушча, бо паўсюль будуць берагчы зямлю, як берагуць яе зараз тут. І прырода адплоціць дабром: неўміручымі дубамі, стронгавымі рэкамі, якія так ласкава мыюць пыльныя ногі, сонцам і крыштальным небам, якое не захмарваюць дым і пыл. І не будуць хавацца ад чалавека бабёр і алень (У. Караткевіч).

Родная палеская зямля… Зялёныя ўрочышчы, купчастыя дубровы сярод сенажацяў, адвечныя белыя плёсы па суседству з утравелымі стромамі, пясчаныя водмелі, што на заваротках выбягаюць ледзь не да сярэдзіны ракі… Велічная задуменнасць лазняковага краю, закалыханага шэптам спелае нівы, зямля, дзе буслы ладуюць свае буслянкі на дрэвах-волатах і дзе птушыны клёкат з узнесеных высока над зямлёй гнёздаў спадае ўніз, каб вольна і нязмушана ўліцца ў працоўную мелодыю раніцы… здавалася, заўсёды будзе такім гэты запаведны куточак зямлі. Але бяда Чарнобыля абрынулася на палескія вёскі і селішчы (У. Глушакоў).

Прыметнік

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Вышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
1. Аснова ці корань прыметніка + суфікс –эйш, -ейш: высокі – вышэйшы Прыметнік + больш (болей), менш (меней): светлы – менш светлы
2. Суплетыўная (іншая) аснова прыметніка + суфікс –ш: добры – лепшы  

 

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
Простая форма вышэйшай ступені + прыстаўка най-: смачнейшы - найсмачнейшы Прыметнік + самы, найбольш, найменш: высокі – самы высокі светлы – найменш светлы

 

Значэнне найвышэйшай ступені якасці перадаецца і спалучэннямі прыметнікаў з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай: вельмі руплівы, надта вясёлы, надзвычай здольны.

Для абазначэння гранічнай (самай высокай ці самай нізкай) ступені якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў нярэдка выкарыстоўваецца простая форма вышэйшай ступені – форма элятыва (ад лац. еlativus – узвышаны): прыгажэйшы горад Еўропы – Мінск; старажытнейшы горад; цікавейшы раман. Форма элятыва не характэрная для беларускай літаратурнай мовы, ужыванне яе – парушэнне нормы. Ёй адпавядаюць формы найвышэйшай ступені параўнання: Мінск – самы прыгожы горад Еўропы; найстаражытнейшы горад; самы цікавы раман.

Заданні

1. Адзначце сказы з няправільным утварэннем ступеняў параўнання прыметнікаў. Адрэдагуйце сказы і запішыце іх.

1. Найстарэйшым запаведнікам Еўропы з’яўляеццца Белавежская пушча. 2. У 60-я гады ў Беларусі будаваліся самыя буйнейшыя прадпрыемствы. 3. Геолагі адкрылі Ў Беларусі багацейшыя залежы нафты. 4. На сярэдзіне ракі цячэнне больш хуткае. 5. Я шмат бачыў харошых мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў. 6. Плённасць жыцця – найвышэйшае шчасце. 7. Асобіны аднаго віду сустракаюцца на тэрыторыях, дзе яны знаходзяць умовы, найбольш прыдатнейшыя для жыцця. 8. Сярод сучасных поглядаў на паходжанне жыцця найважнейшае месца займае біяхімічная канцэпцыя, якую прпанаваў у 1924 годзе            А. І. Апарын. 9. Самыя найстаражытнейшыя людзі жылі «першабытнымі статкамі». 10. Самым лёгкаплаўкім металам з’яўляецца ртуць, тэмпература плаўлення якой складае  – 39 º С, а самым тугаплаўнейшым – вальфрам, ён плавіцца амаль пры 3400 º С. 11. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС з’яoляецца буйнейшай радыяцыйнай катастрофай. 12. Забеспячэнне харчовай бяспекі – адна з найбольш найважнейшых задач любой краіны.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...