Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Электрамагнітная індукцыя




З электрычнай энергіяй і яе шматлікімі формамі ўжывання мы сустракаемся цяпер на кожным кроку не толькі ў горадзе, але і на вёсцы. Яна асвятляе нашы кватэры і вуліцы, прыводзіць у рух нашы машыны, працуе за нас у хатняй гаспадарцы, абагравае нашы пакоі. Адкуль бярэцца ўжытая пры гэтым энергія? Зразумела, не ад тых гальванічных элементаў, з якімі мы пазнаёміліся ў першым раздзеле. Усе мы ведаем, штоэлектрычная энергія, якую мы ўсюды назіраем у рабоце, вытвараецца машынамі, а не хімічнымі ператварэннямі. Але чаму ж не карыстаюцца гальванічнымі элементамі для вытворчасці току ў буйным маштабе, калі яны прыгодныя забяспечваць неабходнай энергіяй тэлефонныя, тэлеграфныя ўстаноўкі і інш.? Правільны адказ на гэтае пытанне дасць нам раздзел VIII, які змяшчае звесткі аб элементах і батарэях. 3 яго мы даведаемся, што для атрымання колькі-небудзь моцнага току неабходна злучаць у батарэю шмат элементаў і што электрарухальная сіла асобнага элемента, наогул кажучы, не перавышае 1–1,5 вольт.

 

Тэкст №3

Электрычныя адзінкі меры

Калі патрэбна вымераць два дрэвы рознай вышыні, для гэтага карыстаюцца пэўнаю мераю – метрам і параўноўваюць даныя, атрыманыя пры вымярэнні, паміж сабою. Такім жа чынам паступаюць з розніцамі патэнцыялаў рознай вышыні – іх таксама вымяраюць, а потым параўноўваюць. Але якою

 

 

Замяніце дзеепрыслоўныя звароты спалучэннямі дзеяслова з назоўнікам.

Пазнаючы матэрыю, уплываючы на развіццё, распрацоўваючы новыя тэхнічныя сродкі, падтрымліваючы раўнавагу, жывучы ў натуральным асяроддзі, ствараючы новыя крыніцы энергіі, з’яўляючыся асаблівасцю сучаснай навукі, забяспечыўшы матэрыяльна-тэхнічную базу, вызначыўшы адлегласць да пульсара, праводзячы даследаванне, пераключыўшы тэрыстары ў адпаведнае становішча, разгледзеўшы графік трохфазнага току, спыніўшы асінхронны рухавік, падключыўшы дзве фазы статара, прымяніўшы механічны тормаз.

 

мераю карыстацца для гэтага? Навука стварыла для вымярэння розніцы патэнцыялаў асобную меру – “вольт”. Гэтае слова паходзіць ад імя Аляксандра Вольта, аб якім мы ўжо казалі ў папярэднім раздзеле, і адзінка меры з’яўляецца розніцай патэнцыялаў звычайнага элемента з меднай і цынкавай пласцінамі, з якімі мы ў першым раздзеле прарабілі некалькі доследаў. У гэтага элемента розніца патэнцыялаў, або электрарухальная сіла, складае досыць дакладна 1 вольт.

Для параўнання розніц патэнцыялаў пабудаваны асобныя прыборы – вальтметры, з якімі мы яшчэ пазнаёмімся ў далейшым (у раздзеле VII).

 

Тэкст № 4

Трансфарматары

Трансфарматарам называецца статычны электрамагнітны апарат, які служыць для пераўтварэння энергіі пераменнага току другога напружання пры нязменнай частаце току. Трансфарматары шырока выкарыстоўваюцца для перадачы і размеркавання электраэнергіі пераменнага току. Для больш эканомнай перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці з меншымі стратамі і з большай эканоміяй каляровага металу неабходна перадаваць ток вялікага напружання.

Генератары вырабляюць пераменны ток напружання не болып як 6,3; 10 і 21 кВ. Для перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці пераменны ток пераўтвараецца на трансфарматарных падстанцыях у ток з напружаннем 35; 110; 150; 220; 330; 500; 750; і 1150 кВ. Прымальнікі электрычнай энергіі (рухавікі, электралямпы) у асноўным разлічаны на напружанне пераменнага току 127; 220; 380; 600 В. Для пераўтварэння току высокага напружання ў ток ніжэйшага напружання будуюцца паніжальныя трансфарматартныя падстанцыі. Часта выкарыстоўваюцца прымальнікі, для сілкавання якіх патрэбны пераменны ток напружаннем 36; 24; 12 і 6. Для сілкавання такіх прымальнікаў ад сеткі пераменнага току ў самім прымальніку маецца трансфарматар, які пераўтварае ток сеткавага напружання ў ток патрэбнага напружання.

Трансфарматары, якія павышаюць напружанне пераменнага току, называюцца павышальнымі, а якія паніжаюць напружанне пераменнага току, – паніжальнымі.

 

 

Тэкст № 5

Беларусы, як і ўсе народы свету, маюць сваіх выдатных сыноў. Фізічна адыходзячы ад нас у вечнасць, яны духоўна застаюцца з намі, сваім існаваннем, прыкладам жыцця, геніяльным яго прадбачаннем яднаюць жывую повязь пакаленняў, вечнасць і неўміручасць нацыянальнага духу, несмяротнасць народа. Яны – духоўныя правадыры і павадыры нацыі, яе гонар і сумленне, шчасце і радасць, надзея і неўтаймоўны боль яе. Пакуль будзе існаваць жыццё на зямлі, датуль сэрца кожнага беларуса будзе саграваць вечнае сонца, імя якому – Францішак Скарына.

Проста немагчыма ўявіць і паверыць у тое што ўсё, зробленае ім, створана адным чалавекам.

Але гэта быў сапраўдны подзвіг у імя нацыі, першы подзвіг на цярністым шляху нацыянальнага Адраджэння.

Францыск Скарына прыйшоў да свайго знясіленага народа, бо так было трэба. Прыйшоў час яго і яго народа.

Гэта быў подзвіг, бо ён даў народу СЛОВА, роднае СЛОВА, дарагое для кожнага з нас СЛОВА. Як тут не ўспомніць Біблію: «I першым было слова»! Яго пераклад Святота Пісання на беларускую мову – першы сярод усходнеславянскіх народаў. На небасхіле нашай нацыянальнай гісторыі золатам зіхаціць 6 жніўня 1517 года, калі ў Празе Чэшскай Скарына выдаў першую кнігу на старабеларускай мове «Псалтыр», а ўвогуле менш чым за два гады «пусціў у свет» 22 кнігі Святога Пісання!

Гэта быў подзвіг, бо, як у чароўнай казцы, дзвюма-трыма кнігамі ён адчыніў дзверы і з цемры вывеў людзей на святло, увёў нас у агульналюдскую, агульнаеўрапейскую сям’ю, у пантэон гуманістычнай культуры нашага кантынента, заявіў аб праве беларускага народа на нацыянальна–культурнае вызначэнне.

(З выступлення Пятра Краўчанкі на адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Францішка Скарыны ў Падуанскім універсітэце 20 кастрычніка 1992 года)

 

Тэкст № 6

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...