Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Песні, прымеркаваныя да каляндарна-земляробчых свят




Песні, прымеркаваныя да каляндарна-земляробчых свят

Карагодна-гульнявыя песні самастойная жанравая разнавіднасць беларускагафальклора, непарыўна звязаная і натуральна інтэграваная ў каляндарна-земляробчы цыкл. Характэрна шырокае ўключэнне карагодаў у святочную абрадавасць усіх каляндарных сезонаў, Але найбольш насычана карагодамі веснавая традыцыя. Карагод – старажытны від мастацкай дзейнасці, у якім непарыўна сінтэзіраваны танец, песня, гульнёвае драматургічнае дзеянне, музычнае суправаджэнне.

Сярод асаблівасцей карагодаў - сувязь са старажытнай земляробчай магіяй, што перш за ўсё праяўляецца ў рухах: таптанні зямлі, качанне па ёй, закручванне і раскручванне ланцужка па шляху сонца (пасалонь). Па тыпу харэаграфіі вылучаюць: кругавыя, шэсці (стужкавыя і шарэнгавыя) і з процілеглымі радамі(«сцяна на сцяну»).

Па структурна-стылявым асаблівасцям вылучаюць карагоды-песні, карагоды-гульні, карагоды-танцы. Для першай групы характэрны: спакойны тэмп, шырокая распеўнасць, блізкасць да лірычных песень. Рухі пераважаюць вельмі ростыя – звычайны крок, крок з рухам у бок, пераменны крок; малюнкі - кола, кола ў коле, прамы ланцуг, здвоеная васьмёрка, крывы танок, змейка, ручаёк. Да гэтай групы адносяць карагоды «Страла», «Пава», «Сонейка», «Вуліца мала, карагод вялік». Другая група характэрызуецца больш хуткім тэмпам, двухчасткавай структурай (павольна-хутка), дыялагічнай перадачай зместу. Нярэдка імітуюцца рухі жывёл і птушак, з гумарам абмалёўваюцца характэрныя рысы чалавека. Малюнкі карагодаў гэтага тыпу: кола ці паўкола з салістамі ў цэнтры, дзве шарэнгі, што стаяць адна насупраць другой («сценка на сценку»). Актыўна ўключаны пантаміма, рухі імправізацыйных танцаў – скокі, воплескі, прытупы, прысядка. Вялікую ролю адыгрывыаюць элементы драматычнай гульні «Лянок», «Канапелькі», «Заінька», А мы проса сеялі». У трэцяй групе галоўнае месца займае харэаграфія. Для спакойных карагодаў-танцаў характэрны шырокія малюнкі – «спіраль», «зорачка», «кніжка», «веер», а таксама дэкаратыўная перапляценні рук, для хускасных – віртуозныя каленцы салістаў, імклівыя масавыя рухі, часам масавыя імправізацыі. Такія рысы сустракаюцца ў карагодах «Завіванне вянкоў», «Гусарыкі», «Чарот», «Пеўнік».

Змест карагодаў разнастайны, але вылучаюцца две вялікія групы:

1.  з падрабязным, паэтапным апісаннем працоўнага працэсу (выпрацоўка ільняных вырабаў – «Ох, і сеяла Ульяніца лянок», пасеў проса – «А мы проса сеялі»).

2.  магічныя па паходжанню і сэнсу, тэатралізаваныя па дзеянні («Страла». Традыцыя ўшанавання «грамнічных стрэл» - камянёвых тапароў, молатаў, коп'яў, белямнітаў, якія па ўсёй Еўропе, Японіі, Кітаі, Індыі лічылі скінутымі з нябёсаў. Забіты Перуном лічыўся ў беларусаў святым («Забі, страла, добра молайца»), а пажар, выкліканы маланкай, можна патушыць толькі малаком)

Талочныя песні – песні працоўнай узаемадапамогі. Шырока практыкаваліся ў час жніва, малацьбы, на сенакосе, пры вывазе гною, будаўнічых работах, апрацоўцы тканін, стрыжцы авечак. Талока, як старажытная форма дапамогі пад час цяжкай сезоннай працы асірацелай сям'е або аўдавелай жанчыне, была вядома многім народам, прынамсі ў славяна-балцкім рэгіёне, але песенны суправад іх захаваўся далёка не ва ўсіх. Талочныя песні адлюстроўваюць працу і жыццё земляроба, асновы калектыўнай працы. Талокі падзяляюць на веснавыя (гнаёвыя), летнія (дажынкавыя, пакосныя), восеньскія (ільняныя, азімыя і г. д. ).

Працоўныя талочныя песні – прыўзнятага характару, з адлюстраваннем рытму працы. У тэкстах пераважае гульнёвы, артыстычны пачатак. «Мы твае хлявочкі папаражнім, Мы твае нівачкі пазалацім». Аб' ектам падсмейвання трасенніц (жанчын і дзяўчат, якія раскідалі ўгнаенне па полі) у гнаёвых талочных песнях былі мужчыны, што ачышчалі хлеў і кідалі гной на вазы – капачы. Дажынкавыя талочныя песні пранікнуты велічальнымі матывамі.

Бяседна-застольныя талочныя песні перадаюць атмасферу талакі – рухавасць, вясёласць, жартаўлівасць. Часта ў іх гучыць зварот да гаспадара з «дакладам» аб выкананай працы, гучыць просьба больш частаваць. Нярэдка гэтыя творы дастасаваны да танца. Рытм кананічных талочных песень мае формульную структуру і сведчыць пра пэўныя сувязі з працоўнымі працэсамі. Па свайму актыўнаму характару талочныя песні стаяць бліжэй да веснавых заклічак.

Балады - адзін з самых распаўсюджаных жанраў на Беларусі. Усімі даследчыкамі падркэсліваецца іх надзвычайная жанравая разнастайнасць (веснавыя, купальскія, траецкія, ільняныя, талочныя, акрамя таго – рэкруцкія, салдацкія, хрэсьбінныя, бяседныя і г. д. ). Генетычная роднасць каляндарных балад і раннетрадыцыйнага меласу. Спецыфіка сюжэтаў баллад – трагічнасць, абвостраная канфліктнасць, антытэза злачынства і пакарання. Характэрны прыёмы фальклорнага паралелізму, ланцужковага счаплення куплетаў, значная меладычная разгорнутасць.

Сямейна-абрадавы цыкл

Песні сямейна-абрадавага кола – другі найбольш буйны па масштабах цыкл беларускага раннетрадыцыйнага музычнага фальклору. У нацыянальнай песеннай сістэме ён, як і КЗЦ, з'яўляецца народнай музычнай класікай. Фундаментальны па значэнню, глыбінны паводле вытокаў сямейна-абрадавы цыкл не страціў сваёй актуальнасці і сёння.

Песні сямейна-абрадавага кола накіраваны на ўсталяванне роду, шлюбу, парнай сям'і. Рытмам трох галоўных кульмінацый чалавечага жыцця – нараджэння, дасягнення шлюбнага ўзросту, смерці – вызначаецца агульная структура гэтага цыкла.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...