Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Беларускі песенны эпас.. Познетрадыцыйная класіка. Кантавая культура Беларусі




Беларускі песенны эпас.

У вуснай творчасці народаў сусвету асабіста вылучаецца группа твораў, распавядаючых пра з'яўленне сусвету, людзей, краін, гор і рэк. У культурную спадчыну ўвайшлі старажытнагрэчэская «Іліяда» і «Адысея», французская «Песня аб Роландзе», карэльская «Калевала», нямецкая «Песня аб нібелунгах» і шмат іншых эпічных твораў.

Беларускі эпас развіваўся на аснове здабыткаў эпічнай паэзіі агульнаславянскай эпічнай спадчыны. Эпічная паэзія стваралася ў IX–XII стагоддзях на ўсёй прасторы Кіеўскай Русі. “Бясспрэчным доказам існавання ўжо ў XII стагоддзі быліннай традыцыі ў Полацкім княстве з’яўляецца ўключаная ў “Слова аб палку Ігаравым”, у новай апрацоўцы яго аўтарам, эпічная песня пра князя полацкага Ўсяслава”Ускоснае сведчанне існавання ў мінулым традыцый быліннага эпасу з’яўляюцца разнастайныя варянты беларускіх казак пра асілкаў Іллю Мурамца, Мікулу Селянінавіча. “Ёсць дакументальныя звесткі аб тым, што на тэрыторыі Беларусі быліны бытавалі ў XYI ст”*Але ва ўмовах нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, якому падвяргаліся беларусы ў эпоху пазнейшага сярэднявечча, традыцыі быліннага эпасу сталі мізэрнець. З яго адміраннем на Беларусі казкі і легенды пра асілкаў-волатаў увабралі ў сябе матывы былін. Паданні і казкі пра волатаў, выхываных ляснымі звярамі: Гарыню (варочаў вялізныя горы), Дубыню (вырываў з каранём магутныя дубы), Вусыню (вусы на сем вёрст), Барадыню (барада накрывала цэлую рэчку), якія перамаглі змея, былі надзвычай распаўсюджанымі. Фантастычныя асобы і падзеі ў гэтых творах спалучаліся з сапраўднымі героямі старажытнасці – князямі Алегам, Уладзімірам, Усяславам-Чарадзеем. Пра шырокую папулярнасць багатырскага эпасу расказваюць летапісы (смаленская быліна “Багатыры на заставе”, “Пра Шчалкана Дудзенцьевіча”, “Быліна аб градзе Себежы”, “Сяўрук”, “Каструк”)

Наступны этап фарміравання эпасу звязаны з гістарычнымі песнямі, якія адлюстроўвалі барацьбу беларусаў у перыяд феадальнай раздробленасці з татара-манголамі, польска-каталіцкай агрэсіяй (“Ой, у горадзе Магілёве”, “Із-за Слуцка, із-за Клецка”). Пазней вельмі распаўсюджаны быў цыкл пра Бандароўну, песні пра Пятра I (“Была дзела пад Палтавай”), вайну 1812 (“Разароная дарожка”) Гістарычны эпас вылучаецца патрыятызмам, асуджэннем  захопніцкіх войн.

Шырока разросшуюся галіну беларускага эпасу склалі гістарычныя балады. Балады ўваходзяць у лік усіх асноўных груп беларускай народнай песеннасці, арганічны жывуць як у масіве раннетрадыцыйнага пласта (веснавыя, траецкія, купальскія, талочныя, жытныя), так і ў сучаснай песнятворчасці. У эпічных баладах гістарычныя падзеі раскрываюцца праз лёс канкрэтнага чалавека. Вельмі часта гэтыя творы мелі маральна-назідальны вынік. Разгорнутасць займальнага сюжэту, абвостраная канфліктнасць і трагедыйнасць зместу, жыццёвасць сітуацый, наяўнасць дыялогаў, тэатралізаванасць балад надзвычай вабілі нашых продкаў. Найбольш значную групу скаладаюць балады пра татарскі палон. Характэрны прыёмы фальклорнага паралелізму, ланцужковага счаплення куплетаў, меладычная разгорнутасць. Музычная форма балад вельмі неустойлівая, меладычны выгляд залежыць ад асяроддзя, у якім бытуе гэты твор.

Духоўныя вершы”(песні старэцкія) – эпчныя і ліраэпічныя творы народна-паэтычнай творчасці, якія заснаваны на рэлігійнай вобразнасці, часцей за ўсё па матывах біблейскіх прытч. Рэпертуар духоўных вершаў складаўся як агульнаславянскі на працягу стагоддзяў, з сяр XYII ст. (часу царкоўнага расколу) аднаўляўся пераважна ў асяроддзі стараабрадцаў. Асноўная тэматычная група - пра ветхазаветных асоб, падвіжніках, пакутнікаў, праведнікаў, гэта духоўныя вершы эпіка-філасофскага складу. Старажытнейшыя па часе ўзнікнення звязаны з народнай міфалогіяй. Самы распаўсюджаны сюжэт пра асілка Юр’ю, якія вызваляе прыгажуню-царэўну ад Цмока. Мастацкі свет духоўных вершаў – свет дзівосны, дзе адбываецца немагчымае. Музычную структуру вызначае інтанацыйнае і рытмічнае багацце знаменных распеваў. Асноўнымі носьбітамі духоўных вершаў былі старцы, часцей за ўсё сляпыя, якія з хлопчыкам-павадыром, абыходзілі храмы і манастыры, спявалі пакаянныя песні падчас царкоўных свят, паміналі за здароўе і супакой.

Беларускія духоўныя вершы разам з рускімі і украінскімі складаюць велізарны фонд эпічнай творчасці усходнеславянскай супольнасці, у заходніх славян і заходнееўрапейскіх народаў духоўныя вершы практычна не прадстаўлены.

Жанравая разнастайнасць песеннага эпасу Беларусі такім чынам наступная: гістарычныя песні, балады, духоўныя вершы.

Познетрадыцыйная класіка. Кантавая культура Беларусі

У XYI ст. на Беларусі зарадзілася новая музычная з’ява – кант. Масавая ў сваёй аснове свецкая вакальна-харавая культура кантаў мела вытокі ў старажытных гімнах. Першапачаткова канты ствараліся і мелі хаджэнне ў адукаваных слаях насельніцтва – сярод выкладчыкаў і студэнтаў прыходскіх вучылішчаў, брацкіх школ. Некалькі знакамітых імёнаў звязаны з кантавай культурай - А. Філіповіч*, Е. Славінецкі, С. Полацкі*.

Сярод музычных і вершастваральных асаблівасцей кантаў: сілабічны рыфмаваны верш з пераважна жаночым канчаткам, страфічная форма (5-8 строк), рытмаформула шэсця, секвенцыя як асноўны прынцып развіцця, яскрава вылучаныя кадэнцыйныя абароты, спецыфічная фактура (2-3галоссе, дзе павольны бас утварае гарманічную аснову, а верхнія галасы рухаюцца паралельнымі тэрцыямі або сэкстамі). Як бачна, канты праяўляюць цесную сувязь з заходне-еўрапейскай народнапесеннай культурай.

Даследчыкі адзначаюць шматлікасць разнавіднасцей кантаў па зместу: лірычныя, любоўна-эратычныя, жартоўныя, гістарычныя, філасофска-павучальныя, “жывёльны гратэск”, ”птушыныя вяселлі”, псальмы-калядкі. Выконвалі канты ў часы святкаванняў – на вяселлях, радзінах, Раждво, Пасху і г. д. Паступова канты шырока распаўсюдзіліся ў сем'ях мяшчан, сярод салдат, і сялян. А пазней сталі неадемлемай часткай рэпертуара лірнікаў, калік, сляпцоў. Адбываецца фалькларызацыя і, нават, асіміляцыя гэтага жанра з традыцыйным сялянскім фальклорным стылем. Бытуючы побач з беларускай народнай песняй, кант набыў песеннасць і лірычнасць. З цягам часу адбылося распаўсюджанне кантавай культуры на Украіне (другая палова XVІ) і Расіі (другая палова XVІІ). З’явіліся новыя жанравыя разнавіднасці – панегірычныя, віватныя, навігацыйныя. Кантавая культура працягвала развівацца і ў 17 – 18 стагоддзях. Пра шырокую папулярнасць кантаў сведчаць рукапісныя зборнікі тых часоў. “Брэстцкі канцыянал” (1558), “Нясвіжскі песеннік”( 1563), у які ўвайшлі гімны, харалы, свецкія канты  . “Полацкі сшытак”(~1680) – яркі узор беларускага барока, рукапіс, прызначаны для хатняга музіцыравання. Ён быў знойдзены ў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта г. Кракава пад вокладкай уніяцкага служэбніка. Спачатку лічылі, што ён створаны ў Полацку, потым вызначылі – перапісаны з розных крыніц у Астрамечаве, што на Брэстчыне, але назва “Полацкі” ўжо замацавалася. На 64 рукапісных старонках змешчаны інструментальныя танцавальныя п’есы пераважна заходне- і усходнееўрапейскія: “хадзоны” (папярэднік паланэза), бергамаска, куранта. Акрамя 60 рэлігійных і лірычных песень уключае канты, псальмы, кампазіцыі для аргана. “Куранты” (1733) – змяшчае шмат лірычных песень і інструментальных п’ес (зборнік знайшоў А. Мальдзіс ў 1960 ў бібліятэцы АН Ленінграда, усе намаганні надрукаваць унікальны помнік культуры аказаліся марнымі, першае канцэртнае выкананне ў 1990г). У далейшым кант аказаў значны ўплыў на іншыя жанры беларускага фальклору. Назіраюцца так сама традыцыі кантаў у творчасці кампазітараў-прафесіяналаў XVІІІ –ХІХст. – харавых канцэртах Бартнянскага, операх Глінкі і Чайкоўскага. “Кант дожил до современной советской массовой песни”(Асафьеў).

Сімеон Полацкі (1629-1680) – выдатны палітычны, багаслоў і літаратурны дзеяч Беларусі, выкладчык Полацкай брацкай школы. Адзін з заснавальнікаў новых паэтычных жанраў, стваральнік «Поўнай рыфматворнай псалтыры». Нарадзіўся ў купецкай сям'і, у 1650 скончыў Кіева-Магілянскую калегію. Ад'ехаў у Расію, стаў настаўнікам царскіх дзяцей, паклаў пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, заснавалінікам Крамлёўскай друкарні і першай ВНУ Расіі Грэка-лацінскай акадэміі. На яго вершы быў створаны шэраг кантаў.

Афанась Філіповіч (1597-1648) – нарадзіўся ў сям'і гарбара на Брэстчыне. 1620-1627 служыў пры двары князя Сапегі настаўнікам Я. Лубы (Лжэ-Дзімітрыя). У 1627 пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухавым манастыры, 1640-1643 стаў ігуменам аднаго з Брэстскіх манастыроў. У 1637-1638 ездзіў да цара ў Маскву з рэляцяй аб становішчы праваслоўя на Беларусі. За выступленні супраць Брэстскай уніі і выпады супраць караля сасланы ў Кіеў. Суд адпусціў яго ў Брэст. А ў 1644 польскія ўлады арыштавалі за дапамогу рускаму паслу і раскрыццю, хто такі Луба. Прасядзеў ў турме да 1647, абвінавачаны ў дапамозе казакам Б. Хмяльніцкага. Растраляны 5. 09. 1648. У турме вёў дзённік, дзе запісаў створаны ім кант «Даруй пакой цэркві сваёй, Хрысце Божа». Пэўны час гэты твор выконваў ролю гімна, а пазней стаў формульным напевам.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...