Дзіцячы фальклор
Асаблівае месца ў народнай музычнай творчасці беларусаў займае дзіцячы фальклор. Ён уключае як творы дарослых для дзяцей, так і творы, якія ствараюць і выконваюць дзеці. Дзіцячы фальклор вядзе сваё паходжанне ад старажытных часоў, таму і захоўвае па сёнешні дзень старажытныя формы і якасці. Яму ўласціва поліфункцыянальнасць – утылітарна-практычная накіраванасць твораў спалучаецца з выхаваўчай, эстэтычнай, мнеманічнай, а таксама неабходна адзначыць яго пазнавальны характар, бо нават самыя незамыславатыя песенькі накіраваны на спасціжэнне сусвету. Дзіцячы фальклор – крыніца першых ведаў маленькага чалавека, сродак засваення нормаў паводзін, далучэння да роднай мовы. Гэта самастойная жанравая сістэма, якая адносна ўмоўна падзяляецца на тры групы: Ø гульнёвы фальклор аб'яднае творы, звязаныя з сюжэтна арганізаванымі маторнымі дзеяннямі: слоўныя гульні, лічылкі, жараб'ёвыя загаворы, скарамоўкі, маўчанкі, дыялагічныя сцэнкі. лічылкі – вершаваныя моўныя формулы, часцей за ўсё гумарыстычна афарбаваныя, з дапамогай якіх вазначаецца чарговасць ў гульні Шлі салдаты на базар. Пайшла курка ў аптэку, Што купілі? Самавар. Закрычала: ку-ка-рэ-ку! Колькі стоіць? Тры рубля. Дайце пудры і духоў Хто выходзіць? Ты да я. На палманку петухоў. Часам лічылкі выкарыстоўваюцца не перад, а ў час гульні. Паходжанне лічылак вучоныя звязваюць са старажытнымі вераваннямі, варажбой, прароцтвамі, хоць зараз у творчасці дарослых няма нічога, што адпавядае дзіцячым лічылкам. Заканчэнне некаторых лічылак словамі «крэст», «дэкс» сведчыць аб распаўсюджанні хрысціянства. Ø пазагульнёвы фальклор аб’яднаў дзіцячыя і дакучныя песенькі, дражнілкі, садысцкія вершыкі, загадкі, казкі, страшылкі, прыпеўкі, заклічкі, прыгаворкі.
дзіцячыя песенькі – гэта песні, створаныя дзецьмі або дарослымі для дзяцей. Па ступені сюжэтнай арганізаванасці падзяляюцца на прыпевачкі, аднаэпізодныя, разгорнутыя апавядальныя. Па спосабам выяўлення – апісальныя і драматызаваныя. Многія песні з лёгкім жартам, а часам і з'едлівай сатырай, без сумнай дыдактыкі крытыкуюць зазнайства, палахлівасць, самахвальства. Асабліва вылучаюцца небылічкі – песенькі, ў якіх парушаецца карціна рэальнасці. А для дарагіх гасцей Камар лазню тапіў Мурашку зарэзаў, Муха парылася, Кадку мяса насаліў, І звалілася з палка Шост каўбас навесіў. Моцна ўдарылася. дакучныя песні , апошнія радкі якіх патрабуюць паўторання ўсяго тэксту, і гэта цягнецца бясконца: Сядзеў я на пні. Гэй, гэй, гэй! Ён жа мне задаў. Гэй, гэй, гэй! Еў я канаплі. Гэй, гэй, гэй! Пойдзем жа мы к пану. Гэй, гэй, гэй! Прыйшоў ка мне Якаў. Гэй, гэй, гэй! Пану жаліцца. Гэй, гэй, гэй! Папрасіў табакі. Гэй, гэй, гэй! Пан пытаецца: Гэй, гэй, гэй! Я ж яму не даў. Гэй, гэй, гэй! - Як у вас было? Гэй, гэй, гэй!... дражнілкі – кароткія пераважна аднастрофныя творы, маючыя моцную сувязь з традыцыйнымі народнымі асмейваннямі («абразлівыя» песні вясельнага, купальскага абрадаў). Іх гумарыстычны, часам сатырычнага характар накіраваны на тое, каб пасмяяцца або нават абразіць. У дражнілках высмейваюцца імя чалавека, знешні выгляд, рысы характару, паводзіны. Дражнілкі выконваюцца пераважна рэчытатыўным скандзіраваннем: Андрэй-верабей на кадушцы сядзеў, Антось барадаты Усіх жаб пераеў, адну не даеў вёў казу каля хатыю І жывот забалеў. Антосіха паганяла –
На цукеркі зарабляла. З дарослага рэпертуару да дзяцей перайшлі абрадавыя песні магічнай функцыі – заклічкі і прыгаворкі, у якіх прысутнічае зварот да прыродных аб'ектаў (дажджа, сонца, тучы). Гэтыя творы часам суправаджаліся рознымі дзеяннямі: купаннем, скаканнем, гойданнем на арэлях. прыгаворкі могуць быць скіраваны на забяспячэнне ўдалага збору ягадці грыбоў: Сунічкі- сунічкі, гарлачык невялічкі, Грыб на грыбу Сыпцеся роўна, каб было поўна. А мой – навярху. заклічкі – вершаваныя звароты да з'яў прыроды або птушак ці жывёл. Дожджык-дожджык, секані - Мядзведзь – мядзведзь, разгонь тучу, бабку з поля прагані! Дам табе аўса кучу. Ø паэзія пеставання ўяўляе сабой творы, з дапамогай якіх немаўля атрымоўвае першыя звествкі пра навакольны свет і сябе, засвойвае асаблівасці паэтычнвй і музычнай мовы, навучаецца разлічаць галасы. калыханкі – невялічкія творы, якія вылучаюцца напеўнай мелодыяй, насычанай паўторнасцю, павольнам тэмпам і рытмам качання. Характэрны прыпевы, надаючыя манатоннасць і размеранасць. Кампазіцыйна калыханкі падзяляюць на песні-маналогі і песні-дыялагі. Калыханкі знаёмяць дзіця з навакольным светам, расказваюць пра хатніх жывёл, птушак, іх прыгоды, учынкі. Усе гэтыя персанажы надзяляюцца чалавечымі якасцямі, займаюцца людскою працай. Традыцыйны вобразы ката, птушак: Пайшоў коцік пад масток, Укусіў адзін разок Злавіў рыбку за хвасток, І панёс дадому Ці самому есці? Дзіцяці малому. Ці дзетачкам несці? пацешкі (забаўлянкі) – кароткія вершаваныя прыгаворы ці песенькі, якія суправаджаюць гульню або фізічныя практыкаванні, што выкарыстоўваюцца для баўлення дзіцяці. Дзякуючы забаўлянкам, немаўляты атрымоўваюць веды аб навакольным асяроддзі: звесткі аб парнасці жывёл («Выйшла кошка да ката, селязень – да качкі, сучка – да сабачкі»), аб сабе (пералічванне пальчыкаў пры гульні з ручкамі «Сарока-варона»). Характэрна імітацыя дзянняў пры дапамозе гукапераймальных слоў: Ладкі, ладком, Гоп-гоп, і-га-га
Піражкі з мядком, На буланцы едзець Янка, Кашку з алеем Паўтараста рублей санкі, Есці не умеем. Пяцьдзесят рублей дуга, А кабыла – паўрубля. Сярод неад'емлемых якасцей дзіцячага фальклору – рытмізаванасць мовы. Мелодыка-рытмічныя асаблівасці дзіцячых песень: насычанасць стабільнымі папеўкамі, паўторнасцю, невялікі дыяпазон.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|