5. Ранняя эмиграция с земель Беларуси (XI – XVIII вв.)
5. Ранняя эмиграция с земель Беларуси (XI – XVIII вв. ) Ранняя эмиграция из белорусских земель относится ко времени Великого княжества Литовского, в котором в XV-XVI вв. были созданы правовые основы для выезда свободных людей за границу. Сотни молодых белорусов учились в университетах Западной и Центральной Европы и свободно возвращались обратно. Но многие оставались и в других странах. К белорусским эмигрантам можно причислить Ивана Литвина, Франтишика Скарину, Петра Мстиславца, Симеона Полоцкого, Илью Капиевича, Степана Аскерку и других известных деятелей белорусской и восточнославянской культуры, которые оставили за границей глубокий след в духовной жизни европейских народов. На працягу стагоддзяў Беларусь была крыніцай міграцыі насельніцтва ў суседнія краіны. Гэты працэс прасочваецца ўжо з сярэдневечча, калі назіраліся досыць значныя перасяленні беларусаў на чале з князямі і баярамі Вялікага княства Літоўскага на ўсход, у Маскоўскую дзяржаву. Прычынай былі дынастычныя або палітычныя сваркі, разлады паміж прадстаўнікамі найбуйнейшых княскіх дынастый — Рурыкавічаў і Гедымінавічаў (напрыклад, бунт Міхаіла Глінскага). Колькасць бежанцаў на Усход павялічылася з распаўсюджваннем у Беларусі каталіцызму і прыняццем Брэсцкая царкоўнай уніі. Міжканфесіянальныя непаразуменні былі сур'ёзным аргументам для эміграцыі. У сувязі з гэтым у ХVІ–ХVІІ стст. Беларусь пакінулі некалькі тысяч праваслаўных. Маскоўская дзяржава на працягу некалькіх стагоддзяў пасля свайго ўзнікнення была вельмі зацікаўлена ў прытоку новага насельніцтва для засялення неабсяжных прастораў на Усходзе. Рускія правіцелі не грэбавалі гвалтоўнымі метадамі вырашэння праблемы. Падчас войнаў з Вялікім княствам Літоўскім рускія ваяводы прымусова вывозілі жыхароў у Масковію на сталае жыхарства. Дзесяткі тысяч ліцвінаў (так тады называліся жыхары сучаснай Беларусі) захапіў у палон цар Іван Грозны падчас Лівонскай вайны. А ваяводы цара Аляксея Міхайлавіча ў 1654–1667 гг. акупавалі большую частку Беларусі і дакладалі свайму сюзерэну аб сотнях тысяч паланяннікаў. Беларускіх сялян аддавалі ў прыгон рускім памешчыкам, а мяшчан, рамеснікаў сялілі ў гарадах дзеля ўздыму расійскай эканомікі. Нашчадкі гэтых прымусовых мігрантаў у большасці асіміляваліся сярод мясцовага насельніцтва і рэдка хто з іх памятае пра свае ліцвінскія — беларускія — карані.
Але не толькі на Усход мігрыравалі нашы продкі. Пасля таго, як вялікія князі Альгерд і Вітаўт вызвалілі Украіну з-пад татарскай няволі і далучылі яе землі да ВКЛ, пачалося паступовае засяленне ўкраінскіх стэпаў. Незадаволеныя сваім лёсам ліцвіны ішлі пешшу альбо плылі на чоўнах і плытах у нізоўе Дняпра, у Запарожскую Сеч, уліваліся ў казацкую вольніцу. Аб шырокай распаўсюджанасці вандровак «у казакі» сведчыць старадаўні беларускі фальклор, дзе казацкія матывы і сюжэты сустракаюцца даволі часта. А ліцвінская эліта часцяком накіроўвалася на Захад, у Польшчу. Першым слынным эмігрантам з ВКЛ на Захад стаў бадай што вялікі князь Ягайла, які ўступіў у шлюб з польскай каралевай Ядвігай у 1385 г. і каранаваўся польскім каралём. Услед за манархам у Кракаў, потым у Варшаву пацягнуліся ліцвінскія магнаты і шляхта. Пасля Люблінскай уніі (1569) працэс апалячвання ліцвінскай — беларускай — эліты набыў шырокія памеры. Магнаты Агінскія, Вішнявецкія, Радзівілы, Патоцкія і іншыя прадстаўнікі ВКЛ неўзабаве стварылі найбольш уплывовыя кланы ў Рэчы Паспалітай. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай большасць з іх не захацела паддавацца русіфікацыі і абвясціла сябе палякамі. Тое ж учыніла і частка шляхты, але ў адрозненне ад магнатаў шляхта не выехала ў Польшчу, а засталася ў Беларусі і ўтварыла тут польскую нацыянальную меншасць. Сёння яна называецца польскай дыяспарай у Беларусі.
6. Политическая эмиграция с территории Беларуси в конце XVIII – начале XX вв. После включения Беларуси в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой на передний план вышли политические причины эмиграции. Страх репрессий со стороны царского правительства вынуждал покидать родину тысячи участников восстаний 1794, 1830-1831, 1863-1864 гг., сторонников Наполеона и восстановления ВКЛ во время русско-французской войны 1812 г. Часть из них включалась в революционное и освободительное движение в Европе и Америке (Тадеуш Костюшко, Валерий Врублевский, Николай Судзи-ловский и др. ), другие содействовали развитию культуры и науки стран своего нового проживания, не забывая одновременно о Беларуси (Игнатий Дамейко, Викентий Дмаховский, Наполеон Орда, Александр Рыпинский, Константин Ельский и др. ). Белорусские корни имел французский поэт Гийом Аполиннер, дед которого (М. Кастровицкий) как участник восстания 1863-1864 гг. эмигрировал в Италию. Гісторыю беларускай палітычнай эміграцыі можна пачаць з канца ХVIII ст. у паўстаннях Т. Касцюшкі (1794), польскім паўстанні (1831), паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, у якіх актыўны ўдзел бралі беларуская шляхта і інтэлегенцыя. Пасля паражэння гэтых паўстанняў значная частка іх удзельнікаў нелегальна пакінула межы Расійскай імперыі. Сярод іх былі лепшыя сыны беларускага народа — М. Агінскі, А. Кастравіцкі, І. Дамейка, К. Ельскі, Б. Дыбоўскі, якія пазней сталі сусветна вядомымі музыкантамі, пісьменнікамі, навукоўцамі. Такім чынам вырываліся з асяроддзя беларускага народа інтэлегентныя, таленавітыя і патрыятычныя сілы, збядналіся творчыя магчымасці нацыі на Бацькаўшчыне. Большасць удзельнікаў антырасійскіх паўстанняў уцякала за мяжу разам з палякамі і там аказвалася ў польскім асяроддзі. Частка іх залічвала сябе ў палякі. Але многія, каб адрознівацца ад палякаў, называлі сябе «ліцвінамі», або «літоўскай шляхтай». Як адзначае Вітаўт Кіпель у сваей кнізе «Беларусы ў ЗША», з гэтай мэтай яны стварылі свае арганізацыі — Літоўскае таварыства ў Парыжы, Польска-славянскае літаратурнае аб'яднанне ў Нью-Йорку і інш. Але як бы там ні было, сёння вельмі цяжка адшукаць прамых нашчадкаў той хвалі эміграцыі.
Затое захаваліся звесткі аб гвалтоўнай палітычнай эміграцыі (ці міграцыі, бо дзяржава была адна — Расія) тых часоў на ўсход. Дзесяткі тысяч беларусаў, удзельнікаў антырасійскіх паўстанняў, былі сасланы тады на катаргу і пасяленне. Па афіцыйных звестках, толькі пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага (1863–1864) было пакарана смерцю 128 чал., адпраўлена на катаргу 853, у арыштанцкія роты 767, выслана за межы Беларусі 12 тыс., у тым ліку ў Сібір — 504 чалавекі. Пасля паўстання 1831 г., з улікам нелаяльнасці беларускай шляхты да Расійскай імперыі, было выселена ў паўднёвыя губерні каля 10 тыс. шляхты, якая не змагла пацвердзіць сваю прыналежнасць да дваранскага саслоўя і была пераведзена ў разрад сялян-аднадворцаў.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|