Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Пал1тычныя 1дэ1 сярэднявечных ерасяу у ВКЛ.




У сярэднявечным грамадстве заусёды праяулялася незадаволенасць частк1 веруючых 1снуючым1 сацыяльным1 аднос1нам1, панаваннем праваслаунай 1 катал1цкай царквы у грамадск1м жыцц1, аф1цыйным рэл1г1йна-тэалаг1чным светапоглядам. Гэты сацыяльны пратэст знайшоу сваё адлю­страванне у ерэтычных 1дэях 1 рухах (

На пачатку XV ст. шырокае распаусюджванне атрымала у ВКЛ ерэтычнае вучэнне прафесара Пражскага ун1верс1тэта, чэшскага гуман1ста Яна Гуса (1371 - 1415). Ён выкрывау каталицкае духавенства, асуджау багацце катал1цкай царквы, выступау супраць купл1 1 продажу царкоуных пасад (с1ман11), прапаноувау частковую секулярызацыю царкоунай маёмасц1, патрабавау рэфармавання царквы у адпаведнасц1 з 1дэалам1 ранн1х хрысц1ян, выказауся таксама за непадпарадкаванне уладам, кал1 яны не выконваюць "закона божага" [5, с. 41].

Гус1цк1 рух у ВКЛ падтрымау вял1к1 князь В1таут, як1 выношвау 1дэю разрыву дынастычнай ун11 з Польшчай 1 у той час быу зац1каулены у асла-бленн1 у дзяржаве паз1цы1 катал1цкай царквы, пакольк1 апошняя актыуна падтрымл1вала Крэускую ун1ю.

На пачатку 1413 г. В1таут ажыццяв1у паездку па гарадах Беларус1 ра­зам з бл1жэйшым паплечн1кам Яна Гуса - Еран1мам Пражским. У сва1х пропаведзях 1 на дыспутах з ката-л1цк1м1 святарам1 ён выступау супраць продажу 1ндульгенцый, выкрывау злоужыванн1 катал1цкага духавенства, патрабавау 1стотнага рэфармавання царквы.

Жорсткае пакаранне Яна Гуса (спалены на вогшшчы 6 лшеня 1415 г. у нямецк1м горадзе Канстанцы), а таксама яго паплечн1ка Еран1ма Пражскага (спалены 30 мая 1416 г. у тым жа горадзе) паклал1 у Чэхии пачатак масаваму узброенаму выступленню супраць катал1цкай царквы 1 феадальнай эксплуатацы1, вядомаму пад назвай гус1цкага руху. На дапамогу гус1там у 1423 г. з ВКЛ было паслана 5тысячнае апалчэнне, у склад якога уваходз1л1 галоуным чынам прых1льн1к1 гус1зму - шляхта, мяшчане 1 г.д.

Аднак у апошн1я гады княжання В1таута, а таксама пасля яго смерц1 аднос1ны дзяржавы да вучэння Яна Гуса пачал1 мяняцца, 1 у 1436 г. для барацьбы з прых1льн1кам1 1дэалог11 гус1зму у ВКЛ была уведзена 1нкв1з1цыя.

 

 

11.Царкоуна-пал1тычная дзейнасць 1 грамадска-пал1тычныя погля­ды Р. Цамблака

Дзесьци з сярэдз1ны XIV ст. пачынаецца сур'ёзнае пал1тычнае су-працьстаянне пам1ж ВКЛ 1 Маскоусюм княствам

Асноунай мэтай рэл1г1йнай пал1тык1 вял1к1х князёу ВКЛ станов1цца стварэнне сваёй асобнай м1трапол11. Таму кал1 у 1406 г. памёр м1трапал1т К1прыян (1336 - 1406 гг.), як1 задавальняу абодва бак1, В1таут прапанавау на пасаду м1трапалгта полацкага б1скупа Феадос1я. Аднак в1зантыйск1 1мпе-ратар 1 патрыярх падтрымал1 Маскву, м1трапал1там стау грэк Фоц1йТады В1таут вырашыу стварыць аутакефальную (незалежную) праваслауную царкву ВКЛ 1 пастав1ць на чале яе свайго м1трапал1та.

Прых1льн1ка сва1х планау ён знайшоу у асобе Рыгора Цамблака (1365 -1419), балгарына, усебакова адукаванага чалавека, якога акупацыя яго ра-дз1мы ператварыла у пал1тычнага выгнанн1ка. 15 л1стапада 1415 г. на саборы Рыгор Цамблак,, быу узведзены у сан м1трапал1та без згоды канстанц1нопальскага патрыярха, за што 1мя яго было аддана праклёну як канстанц1нопальск1м патрыярхам, так 1 м1трапал1там Фоц1ем, як1 знаходз1уся у Маскве.

Але Р. Цамблак пайшоу на гэта, таму што цалкам падтрымл1вау пал1-тычныя планы В1таута, яго 1мкненне да ператварэння ВКЛ у дзяржаву, якая знаходз1лася б у поунай незалежнасц1 ад Польшчы. Р. Цамблак марыу аб стварэнн1 у гэтай дзяржаве моцнай 1 аутарытэтнай праваслаунай царквы, прызнанн1 праваслауя дзяржаунай рэл1г1яй ВКЛ 1 нават марыу аб перахо-дзе В1таута у праваслауе. Апрача таго, ён звязвау з В1таутам надзею на актыв1зацыю вызваленчай барацьбы славянск1х народау з татара-манголь-скай 1 турэцкай няволяй.

У пачатку 1418 г. па жаданню Ягайлы 1 Вгтаута Рыгор Цамблак на чале прадстаун1чай дэлегацы1 праваслауных б1скупау 1 святароу (усяго каля 30 асоб) выехау з ВКЛ у Заходнюю Еуропу на XVI Усяленск сабор катал1цкай царквы. Сабор праходз1у у Герман11 у горадзе Канстанцы (адсюль 1 яго назва Канстанцк1). Мэтай в1з1ту было дамагчыся больш-менш шчыльнага хаурусу пам1ж цэрквам1. Аднак план Цамблака не быу ухвале-ны н1 Папам, н1 большасцю праваслауных б1скупау. Ён вярнууся у В1льню 1, па некаторых звестках, памёр у 1419 г.

Рыгор Цамблак карыстауся вял1кай павагай ва усходн1х славян. Пра гэта сведчыць "Н1канауск1 летап1с". Сапрауды, Р.Цамблак пак1нуу багатую духоуную спадчыну (звыш 40 творау). Яны часта перап1свал1ся 1 шырока распаусюджвал1ся на землях усходн1х славян, карыстал1ся сярод 1х жыха-роу вял1кай павагай. Паказальна, што у XV 1 XVI стст. творы Р. Цамблака унос1л1ся у зборн1к1 царкоуных павучэнняу побач з творам1 усходн1х айцоу царквы [5, с. 46].

Нягледзячы на смерц1 В1таута 1 Рыгора Цамблака, 1дэя ун11 захавала сваю прывабнасць для рэл1г1йных 1 дзяржауных дзеячау ВКЛ. 5 л1пеня 1439 г. на Ферара-Фларэнцшсюм саборы киеуски 1 маскоуски м1трапал1т дар падп1сау акт аб стварэнн1 адз1най хрысц1янскай царквы.

Рэл1г1йна-пал1тычныя праблемы у ВКЛ прывял1 улады дзяржавы да разумення неабходнасц1 1х вырашэння пераважна сродкам1 перамовау, кампрам1су, права. Гэта стала падмуркам у фармаванн1 дзяржаунай пал1ты-к1, заснаванай на талерантнасц1 1 пошуку згоды.

12.Пал1тычныя 1дэ1 'Летаписца вяликих князёу л1тоуск1х".

Беларуск1я 1 л1тоуск1я земл1 у XII - XIII стст. становяцца арэнай для крывавых войнау.

Агульнае паходжанне (славяна-балцк1 субстрат), моцныя экана-м1чныя сувяз1 1 знешняя пагроза спрычын1л1ся да аб'яднання беларусюх 1 л1тоуск1х зямель у адз1нае валадарства - Вял1кае княства Л1тоускае, Рускае 1 Жамойцкае з цэнтрам у Наваградку (цэнтр летап1снай Л1твы).

У сувяз1 з завяршэннем аб'яднаучых працэсау 1 пал1тычнай цэнтра-л1зацы1 пануючым1 у пал1тычнай думцы становяцца 1дэ1 адз1нства 1 магут-насци кра1ны, узвышэння яе пал1тычнага прэстыжу. Гэтыя 1дэ1 з'яв1л1ся вызначальным1 у летап1сах XV ст., якя был1 нап1саны з новых агульна-дзяржауных паз1цый «Летатсец вяликих князёу литооуских». У першай частцы "Летап1сца" адлюстравана барацьба за пал1тычнаю уладу пам1ж нашчадкам1 Гедым1на - Ягайлам, унукам Гедым1на1 яго дзядзькам Кейстутам, як1 жадау бачыць на вел1какняжацк1м троне свайго сына В1таута.

Летап1сец, глыбока веруючы чалавек, разглядае пал1тычнаю уладу як боскаю з'яву. Ён выступае супраць гвалтоуных метадау авалодання ёй, выказваецца супраць выкарыстання у пал1тыцы амаральных сродкау, асу-джае бязл1таснасць, каварства, падман 1 г.д. Негатыуна аднос1цца летап1сец 1 да м1жусоб1цау 1 спрэчак пам1ж князям1, як1я вядуць да аслаблення дзяржавы

Другая частка "Леташсца" прысвечана княжанню Витаута. З агульна-дзяржауных паз1цый аутар ап1свае дзеянн1 В1таута у напрамку цэнтрал1-зацыи княства: паходы на Вщебск, Смаленск, Украину, пазбауленне улады непакорл1вых мясцовых князёу, далучэнне да Вял1кага княства мяжуючых з 1м руск1х 1 укра1нск1х зямель, узмацненне адз1нства дзяржавы. Аутар "Леташсца" ухваляе барацьбу В1таута за аб'яднанне усходнеславянск1х зямель у адз1най дзяржаве, яго эфектыуную цэнтрал1затарскую пал1тыку.

Заключная частка "Летап1сца" апавядае пра ролю л1цв1нск1х князёу у абароне Падолля ад мангола-татар, аб 1х укладзе у будаун1цтва гарадоу, мураваных вежау, замкау 1 палацау у Падолл1. "Аповесць пра Падолле" нап1сана з мэтай абгрунтавання правоу Л1твы на гэтыя земл1 у супрацьвагу экспанс11 Польшчы, якая у 1430 г. захап1ла Заходняе Падолле.

 

 

13.Пал1тычныя 1дэ1 "Беларуска-л1тоускага летап1су 1446 г." 1 "Хро-нш Быхауца".

"Беларуска-л1тоуск1 летап1с 1446 г.". Помн1к створаны каля 1430 г. на падставе старажытнаруск1х 1 беларуск1х г1старычных крын1ц, на-п1саны ён на старабеларускай 1 царкоунаславянскай мовах.

Галоуныя пал1тычныя 1дэ1 "Летап1су", па-першае, абгрунтаванне г1старычнай заканамернасц1 1 неабходнасц1 утварэння Вял1кага княства Л1тоускага, пал1тычнага аб'яднання беларуск1х, л1тоуск1х 1 укра1нск1х зямель у адз1най дзяржаве, 1, па-другое, асэнсаванне 1 раскрыццё пал1-тычнай рол1 ВКЛ ва Усходняй Еуропе.

Сярод 1ншых частак "Летап1су" асабл1ва вылучаецца арыг1нальны помн1к старажытнай беларускай л1таратуры - "Пахвала вял1каму князю Вгтауту". Летап1сец усхваляе аб'яднаучую цэнтрал1затарскую пал1тыку В1таута, нак1раваную на стварэнне самастойнай дзяржавы - ВКЛ.

Ц1кавыя думк1 выказаны у частцы летап1са якая называецца "Сма-ленская хрон1ка". У 1м апавядаецца пра грамадзянскаю вайну у ВКЛ пам1ж князям1 Св1дрыгайлам 1 Жыг1монтам Кейстутав1чам 1432 - 1436 гг., пра паустанне "чорных людзей" у Смаленску 1440 г. Аутар асуджае Св1дры-гайлу, бо распачатая 1м грамадзянская вайна падрывала еднасць дзяржавы 1 грамадск1 спакой. Акрамя таго ён ужывау жорстк1я 1 амаральныя метады дасягнення сва1х мэтау.

"Хроника Быхауца". Яна атрымала назву ад прозв1шча свайго уладальн1ка - ваукавыскага паме-шчыка Аляксандра Быхауца, у б1бл1ятэцы якога была знойдзена на пачатку XIX ст. Написана на беларускай мове лацинкай.

Хроника Быхауца" прысвечана пал1тычнай псторыи ВКЛ ад легендарных часоу да пачатку XVI ст. (заканчваецца аписаннем падзей 1506 г.).

Галоуную ролю у г1сторы1 ВКЛ аутар хрон1к1 адводз1ць Вял1к1м князям л1тоуск1м (Мшдоугу, Войшалку, В1тауту 1 г.д.) як носьб1там вял1какняжацкай улады, творцам унутранай 1 знешняй пал1тык1, нак1раванай на стварэнне магутнай 1 незалежнай дзяржавы.

Можна адзначыць, што цэнтральная 1дэя "Xроники" - гонар за гера1ч-ную спадчыну айчыны. Ап1сваючы у рамантычным стыл1 шматл1к1я б1твы 1 паходы (б1тву з крыжакам1 пад Грунвальдам у 1410 г., татарами пад Клецкам у 1506 г. 1 1нш.), аутар спрабуе зац1кав1ць сучасн1кау гера1змам сва1х продкау, абудз1ць у свядомасц1 суайчынн1кау патрыятычныя пачуцц1.

Падкрэсл1ванне самастойнасц1 Л1твы 1 перамог над татарам1 у часы нашэсця Батыя был1 ск1раваныя 1 супраць Маскоускае дзяржавы, бо залеж-насць ад Арды на стагоддз1 выключыла яе уладароу - данн1кау хана - з ко­ла раунапрауных суверэнау.

Так1м чынам, беларуска-л1тоуск1я летап1сы 1 хрон1к1 маюць вял1кае культурна-г1старычнае значэнне як найкаштоунейшыя крын1цы па г1сторы1 грамадска-пал1тычнай думк1 Сярэднявечча, як адлюстраванне фарм1раван-ня беларускай народнасц1 1 яе 1мкнення да стварэння самастойнай дзяр-жавы, да захавання яе незалежнасц1 як галоунай пал1тычнай каштоунасц1.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...