Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Лецыйны матэрыял. Народная музычна-паэтычная творчасць. Разрады




ЛЕЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ

Народная музычна-паэтычная творчасць

Народная творчасць - першааснова любой культуры, у тым ліку і музычнай. Роля фальклору ў фарміраванні беларускай нацыянальнай самасвядомасці і развіцці прафесійнага мастацтва надзвычай вялікая і значная. Звычаі і абрады, заклічкі і замовы, гульні і песні – істотная частка духоўнай культуры народа. На Беларусі фальклор гістарычна больш старажытны чым сама дзяржава. Самыя старажытныя творы ўзніклі на досвітку развіцця чалавецтва. Значная колькасць жанраў беларускага народна-песеннага фальклору пачала фарміравацца ўсходне-славянскімі плямёнамі – крывічамі, дрыговічамі, радзімічамі, часткова валынянамі і драўлянамі.

Беларуская спадчына пэўны час адыгрывала этнаахоўчую функцыю, дзякуючы антыасіміляцыйным тэндэнцыям, характэрным для яе. Супрацьдзеянне асіміляцыі спрыяля захаванню архаічных рыс, якіх амаль не засталося ў рускім, украінскім і іншых фальклорах. Паняцце “народнае мастацтва” (побач з гэтым тэрмінам “фальклор” – народная мудрасць) ахоплівае самыя разнастайныя па жанру, форме і зместу творы: легенды, казкі, прымаўкі, пацешкі, балады, найгрышы. Бытавы песенны рэпертуар з часам паступова аднаўляўся. Паступова склалася наступная класіфікацыя фальклора:

роды

музычны харэаграфичны моўны

разрады

песенныя інструментальныя музычна-харэаграфічныя песенна-харэаграфічныя паэтычныя празаічныя

жанры

· па ўмовах бытавання (абрадавыя, неабрадавыя)

· па зместу ( лірычныя, жартоўныя, эпічныя і г. д. )

· па групах насельніцтва (сялянскія, гарадскія, студэнцкія)

· па зменлівасці ў сувязі з сацыяльнымі і палітычнымі абставінамі (рухомыя, нерухомыя).

Сучасныя музыказнаўцы прынялі наступную перыядызацыю фальклорнай спадчыны:

 

Стагоддзі Назва перыяда Складаючыя часткі
IX-XIY Раннетрадыцыйная класіка Каляндарна-земляробчы цыкл Сямейна-абрадавы цыкл
XYI XYII-XYIII Познетрадыцыйная класіка Кантавая культура Песні сялянска-казацкай вольніцы Гарадская песенная культура
1861-1917 Парэформенны перыяд
  1917-1920 1920-1930 1941-1945 1950-... Сучасны перыяд Песні грамадзянскай вайны Творы 20-30 гадоў Песнятворчасць Вялікай Айчыннай вайны Сучасная песнятворчасць

Агульныя рысы фальклора пры гэтым застаюцца нязменнымі:

1. Вусная прырода стварэння і бытавання. Заўсёды фальклорная спадчына перадавалася з вуснаў у вусны, пры гэтым захоўвалася магчымасць імправізацыі ў межах традыцыі.

2. Калектыўнасць творчага працэсу. Паступовая крышталізацыя твору дазваляла захаваць найбольш яскравыя, эстэтычна дасканалыя рысы.

3. Шматварыянтнасць існавання. Розныя мясцовыя варыянты песень, казак і іншых мастацкіх твораў. Так, песня “Вол бушуе” існуе ў 57 варыянтах.

Устойлівы стылявы знак фальклора – традыцыйная паэтыка: разнастайныя формы паралелізму (дзяўчына-каліна, матуля-зязюля), устойлівыя эпітэты (красна сонейка, цёпла лецечка); метафары, параўнанні, сімволіка).

Існуе падабенства фальклору розных народаў. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае ступень генетычнай роднасці народаў, інтэнсіўнасці эканамічных, палітычных і культурных кантактаў. Усходнеславянскія плямёны мелі агульную мову, вераванні і адпаведныя ім культы, абрады і звычаі. Так што наяўнасць аднолькавых святаў, падобных абрадаў – натуральная з’ява. Пры наяўнасці агульнаславянскай еднасці, адзначаецца і супрацьлеглая рыса – наяўнасць яскравых дыялектных асаблівасцей. Яны выяўляюцца як ў перавазе, так і ў мясцовай стылявой афарбоўкай агульнапашыраных жанраў. Такім чанам вылучаюцца этнакультурныя рэгіёны.

Паазер’е (Віцебшчына) , для якога характэрна разгорнутаць усіх чатырох сезонна каляндарных цыклаў, стаўбавы вясельны абрад. Меладычны стыль Паазер’я вызначаецца з аднаго боку - лапідарнасцю, тэматычнай сціпласцю(талочныя, радзінныя), а з другога – свабодным распевам, нават меладычным “разлівам”лірычных твораў. Для песень Паазер’я характэрна актыўнае ўключэнне антыфоннай традыцыі, манадыйнай культурай спеваў, заснаванай на лінеарным мысленні, гетэрафоніяй. На Паазер’і пашыраны жанры, якія абмежавана сустракаюцца ў іншых рэгіёнах Беларусі: валачобныя, масленічныя, талочныя, дажынкавыя, ільнавыя, ярынныя, вясельныя галашэнні.

Панямонне (паводле Варфаламеевай ) вызначаецца: 1) Перавага познетрадыцыйнага пласта фальклорнай спадчыны, з КЗЦ і САЦ – адноснай (астраўны, рассеяны і кропкавы характар) распаўсюджанасцю веснавога і летняга; вясельнага і пахавальнага цыклаў. Недастатковасць абрадавых твораў кампенсуецца ўжываннем ў адпаведных абставінах пазаабрадавай лірыкі. 2) Пазаабрадавыя песні прадстаўлены двума гісторыка-стылявымі пластамі – а) блізкія да КЗЦ і САЦ невялікім дыапазонам, прынцыповай устаноўкай на аднагалоссе, але адрозніваюцца індывідуалізмам напеваў; б) сямейна-бытавыя, любоўныя, баладныя, жартойныя, сацыяльна-бытавыя шматгалоснага выканання. 3) Двухгалоссе тыпу “ўторы” гарманічнага тыпу. Функцыянальнасць галасоў залежыць ад інтанацыйнага комплексу твора( пры кварта-тэрцовыай і квартовай анове вядучы - ніжні; пры квінтовай – вядучы верхні).

Падняпроўе (паводле Мажэйкі, Варфаламеевай ) вызначаецца: 1) перавагай раннетрадыцыйнай класікі; 2) разгорнутасцю веснавога і летняга цыклаў( восеньскі ўключае і перадвосеньскія песні, зімовы цыкл=калядны гульнявы, бо масленіца – веснавая), пры гэтым веснавая інтанацыйнасць пранізвае сабою ўвесь КЗЦ (эмацыянальны тонус, загуканні ”гу” сустракаюцца і ў жніўных, і ў восеньскіх пснях); 3) дамінаваннем карагодна-гульнёвай традыцыіі з пранікненнем яе ў іншыя жанры (вяселле – выкраданне, выкуп, падмены, пераапрананні; пранікненне карагодных прыпеваў “ой, лялё-рана”, “люлі-люлі” амаль ва ўсе песенныя жанры). З харэаграфічнага боку самы тыповы – стужачнага ваджэння з канца ў канец вёскі з уцягваннем у карагод усё новых удзельнікаў. 4) два тыпы шматгалосся: а) дыяфонія – расшчапленне галасоў з магчымым перакрыжаваннем галасоў, часцей за ўсё ў тэрцыю і прыход да ўнісона ў канцы фраз; б) гарманічнае двухгалоссе “з падцягам”, дзе асноўны напеў выконваецца хорам – ніжні голас, яму кантрапунктуе верхняе сола, мэта якога – “падняць песню”. 5) цэнтральнае месца ў САЦ належыць вяселлю, песні якога вызначаюцца святочнай інтанацыяй і маторнай рытмікай; разгорнуты ксцінны цыкл(радзінныя+бяседныя); 6) ў адрозненні ад раннетрадыцыйных, маючых формульны напеў, песні познетрадыцыйныя адзін сюжэт нярэдка ўвасабляюць ў розных меладычных варыянтах.

Палессе (паводле Мажэйкі ) вызначаецца: 1) няроўная распаўсюджанасць КЗЦ: паўсюдна - калядкі, шчадроўкі, вяснянкі, траецкія, купальскія, жніўныя, крагоды і гульнёвыя з “казой”; мясцова – сенакосныя, восеньскія, праполачныя; астраўны арэал – веснавыя ранцавальныя, куставыя, русальныя, летнія талочныя і дажыначныя. У САЦ пераважаюць вясельныя (каравайны вясельны абрад), калыханкі і галашэнні, мясцова – радзінныя. 2) Віды палесскага шматгалосся: гетэрафонія – адхіленні ад унісона, не ўтвараючыя самастойных меладычных ліній, у якой выконваюцца КЗЦ і САЦ; шматгалоссе “з падводкай”, “гуртавыя спевы”. 3) Меладычнаму стылю Палесся ўласцівы песні распеўнага характару, з багата арнаментаванай мелодыкай.

Цэнтральная Беларусь (Міншчына), для якой тыпова спалучэнне паўднёва-ўсходніх і паўночна- заходніх традыцый.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...