Змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Заданні 1. Складзіце міні-слоўнік беларускага моўнага этыкету. Адлюструйце ў ім наступныя формулы: вітанні, звязаныя з пазначэннем часу сутак; вітанні з пажаданнем здароўя; вітанні да таго, хто прыехаў; вітанні да таго, каго даўно не бачылі; працоўныя вітанні; вітанні, адрасаваныя людзям у час ежы; вітанні на свята; знаёмства, прадстаўленне; афіцыйныя і сяброўскія запрашэнні: вусныя (па тэлефоне), пісьмовыя; просьба (загад або пажаданне; афіцыйная, сяброўская, да незнаёмых і інш. ); формы згоды і адмовы; парады, прапановы; прабачэнне; камплімент, ухваленне; пажаданне, віншаванне; удзячнасць. 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце асноўную думку тэксту. Выпішыце ключавыя словы, якія адлюстроўваюць тэму тэксту. Як вы разумееце выраз вучыцца інтэлігентнаму маўленню? Наш язык – это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как человек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уровновешенности... Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимательно – прислушиваясь, запоминая, замечая и изучая. Но хоть и трудно – это надо, надо. Наша речь – важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума (Д. Лихачев).
3. Зрабіце камплімент у адной з наступных сітуацый зносін. Пахваліце: 1) выгляд суразмоўцы; 2) густ суразмоўцы ў адзенні; 3) ацаніце чалавечыя якасці суразмоўцы (тактоўнасць, спагадлівасць і інш. ). Арфаграфічныя нормы рэгулююць правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме. Правілы арфаграфіі ўключаюць правапіс галосных, правапіс мяккага знака і апострафа, правапіс абрэвіятур, правапіс некаторых марфем, правапіс вялікай літары, правапіс слоў разам, асобна, праз злучок, правілы пераносу.
УВАГА! Змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. § Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Прапануецца, напрыклад, пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа (замест адажыо, трыо, сальфеджыо). § У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль у адпаведнасці з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп'ютар, пэйджар (замест прынтэр, камп'ютэр, пэйджэр). § Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (замест дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць). § У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складанаскарочаных слоў. Прапануецца пісаць прафкам, гаркам, абкам, селькар, газпрам і г. д. (замест прафком, гарком, абком, селькор, Газпром). § Уніфікуецца напісанне прыметнікаў на -ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапануецца пісаць чаньчунскі, цяньшанскі як і любанскі, астраханскі (замест любанскі, астраханскі, але чань чуньскі, цяньшаньскі). § Пашыраецца напісанне «ў» (у нескладовага) у словах іншамоўнага паходжання: пішацца для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыі і г. д. (замест для універсітэта, пасля унікальнай аперацыі). § Спрошчаны правілы пераносу слоў. § У адпаведнасці з сучаснымі рэаліямі ўпарадкавана напісанне вялікай і малой літары ў назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д. (напрыклад, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і г. д., але Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).
§ Уведзены новы параграф «Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў». Напрыклад: «3 вялікай літары пішуцца асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Яхве, Усявышні, Уладыка Нябесны, Святая Троіца... ». § У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Ёфе, Ёжэф, Нью-Ёрк. § Са зводу правіл выключены раздзелы «Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў», «Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў», «Галосныя ў некаторых канчатках лічэбнікаў», «Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў». Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення. § Уведзены новы раздзел «Правапіс некаторых марфем», у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў. У «Правілах» 1959 г. гэтыя звесткі змяшчаліся ў параграфах аб правапісе часцін мовы і былі раскінуты па ўсім зводзе правіл. § Рэгламентавана ўжыванне суфіксаў -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-). Напрыклад, ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г. д.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|