Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Публічная прамова і яе асаблівасці




Публічная прамова і яе асаблівасці

Выступленне перад аўдыторыяй, ці гэта будзе невялікая група, ці нават натоўп, заўсёды можа быць паспяховым, калі прамоўца выкарыстоўвае адпаведныя правілы. Менавіта яны, а не асаблівы талент красамоўства ці знешнія даныя  пракладаюць выступоўцу шлях да поспеху:

1. Вусны даклад павінен быць падрыхтаваны і папярэдне прадуманы.

2. Калі Вы абмежаваны рэгламентам, скараціце змест даклада;

3. У кожнай прамове павінны быць пачатак, сярэдзіна і фінал, пры гэтым фінал прамовы мае выключна важнае значэнне.

4. План выступлення павінен размяшчацца на адным баку паперы, яго не варта пісаць на некалькіх лістах.

5. Вы павінны быць фізічна сабранымі, бадзёрымі, аптымістычнымі, спакойнымі, упэўненымі ў сабе.

6. Жэстыкуляцыя павінна быць умеранай, трымайце рукі вольна. Прамоўніцкі жэст адпавядае тэмпу і зместу прамовы, ён павінен быць плаўным і упэўненым, але не занадта шырокім.

7. Рэгулюйце гучнасць голасу ў залежнасці ад аб’ёму памяшкання і велічыні аўдыторыі.

8. Зрабіце невялікую пачатковую паўзу. Плаўна ўступайце ў прамову. Не пачынайце занадта энергічна, інакш Вам не хопіць сіл завяршыць прамову, а слухачам – вытрываць яе да канца.

9. Гаварыце гучна, выразна, захоўваючы мерны тэмп. Не спрабуйце змясціць максімум інфармацыі ў мінімум часу.

10.  Падчас выступлення глядзіце на аўдыторыю, паслядоўна фіксуючы позіркам групы людзей. Не звяртайцеся ўвесь час да аднаго і таго ж. Кожны павінен быць перакананы, што Вы звяртаецеся асабіста да яго.

11.  Прамова – гэта чаргаванне слоў і паўз. Паўза вылучае найбольш значныя словы і фармулёўкі.

12. Калі ў аўдыторыі пачаўся шум, не павышайце, а паніжайце голас або зрабіце паўзу і ўважліва паглядзіце на аўдыторыю.

13.  Заключэнне павінна быць энергічным і аптымістычным. Пакажыце ўздымам голасу і інтанацыяй, што вы сказалі ўсё патрэбнае, і не забудзьце падзякаваць аўдыторыі за ўвагу.

14. Выхад прамоўцы з трыбуны не павінен нагадваць уцёкі.

Заданні

1. Падрыхтуйце публічнае выступленне паводле адной з прапанаваных тэм, выкарыстоўваючы наступныя прыёмы актывізацыі ўвагі слухачоў:

 

Уступ:

· зварот да аўдыторыі;

· вызначэнне мэтаў і планаў выказвання;

· прыём суперажывання;

· зварот да нестандартнай сітуацыі;

Асноўная частка:

· спасылка на аўтарытэты або агульнавядомыя факты;

· выкарыстанне прыкладаў з уласнага вопыту;

Заключэнне:

· падсумаванне прамовы;

· заклікі да непасрэдных дзеянняў;

· узаемадзеянне з аўдыторыяй.

Тэматыка:

1. Экалагічныя праблемы. Маніторынг

2. Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова біясферы

3. Чалавек і асяроддзе. Уплыў навакольнага асяроддзя на работу органаў і сістэм чалавека

4. Пранікненне радыенуклідаў у арганізм чалавека. Спосабы змяншэння паступлення радыенуклідаў у арганізм

5. Міжнародныя праграмы па вывучэнні біясферы. Роля экалагічнай адукацыі і фарміраванне экалагічнага мыслення ў захаванні біяразнастайнасці

6. Адмоўны ўплыў чалавека на біясферу

7. Шляхі зніжэння знешняга і ўнутранага апрамянення. Шляхі вывядзення радыенуклідаў з арганізма чалавека

8. Павышэнне прадукцыйнасці прыродных і штучных экасістэм

9. Хімічнае забруджванне асяроддзя

10.  Асноўныя напрамкі біятэхналогіі

2. Прааналізуйце публічнае выступленне сваіх таварышаў па наступным плане.

1. Ці ўдалымі былі пачатак і завяршэнне выступлення?

2. Наколькі ўцікавымі былі прыклады?

3. Ці адэкватныя гучнасць і тэмп маўлення?

4. Ці ўдалавыбраў прамоўца стыль выступлення і адпаведныя моўныя сродкі?

5. Ці не заўважылі Вы парушэнняў лагічных і літаратурных норм час выступлення?

6. Ці ўклаўся аратар у адведзены яму час?

7. Ці добра трымаўся перад аўдыторыяй?

8. Ці было цікава яго слухаць?

9. Ці вылучалася выступленне арыгінальнасцю? Калі так, то ў чым яна выяўлялася?

3. Запішыце наступныя выказванні па-беларуску.

1. Умение спорить трудно представить без способности освобождаться от власти эмоциональных помех, при которых стремление отстаивать свою провоту, искать истину или переубеждать партнера замещается темпераментными восклицаниями, желанием язвить противника (К. Павлова).

2. В спорах нет не высших, не низших, ни званий, ни имен: важна одна лишь истина, перед которой равны все (Р. Роллан).

3. Без горячих споров, желание понять друг друга, без стремления не только навязать свою позицию, но и принять чужой, раздражающий тебя взгляд, мы не в состоянии проникать в глубь вопроса, разбирать его всесторонне, быстро и логично (С. Долецкий)

Маўленчы этыкет і культура зносін

Маўленчы этыкет – сістэма ўстойлівых формул зносін, якія прыняты ў грамадстве і выкарыстоўваюцца ў тыповых камунікатыўных сітуацыях знаёмства, звароту, прывітання, развітання, пры выражэнні падзякі, пажадання, прабачэння, просьбы, запрашэння, парады і г. д.

Маўленчы этыкет – з'ява ўніверсальная, аднак у той жа час кожны народ склаў сваю, адмысловую сістэму правілаў маўленчых паводзін.

У залежнасці ад часу сутак беларусы ўжываюць наступныя прывітанні і развітанні: Дзень добры! Добры вечар! Дабранач! Прывітанне! Вітаю Вас! Як жывяце? Як маецеся? Як Ваша здароўе? Як сябе адчуваеце?

Просьбы: Калі ласка! Зрабіце ласку! Будзьце ласкавы!

Словы падзякі : Дзякую вам! Вельмі (Шчыра) удзячны вам!

Запрашэнні: Сардэчна запрашаем! Калі ласка (Заходзьце, сядайце, частуйцеся і інш)! Дазвольце вас запрасіць на свята! Не забывайце нас! Не забывайцеся на нас! Наведвайце нас часцей! Наведвайцеся часцей!

Пажаданні: Заставайцеся здаровы! Будзьце (Бывайце здаровы)! Добрага вам здароўя! Усяго добрага (Найлепшага)! Шчасліва! Шчаслівай дарогі! Ідзіце здаровы! Да скорай (хуткай) сустрэчы! Да спаткання! Да пабачэння! Шчасліва вярнуцца! Хлеб-соль! Смачна есці! Смачна снедаць (вячэраць)! Памагай Бог! Спору ў працы! Скорай папраўкі! Скарэй папраўляцца! На здароўе! Вялікі расці!

Прабачэнні: Даруйце (прабачце, выбачайце), калі ласка! Не крыўдуйце! Няма за што! Прабачце, калі што не так!

Віншаванні складаюцца з некалькіх абавязковых частак: 1) прывітальная формула, 2) віншавальная частка, 3) пажадальная частка, 4) подпіс. Віншавальная частка, як правіла, утрымлівае тры кампаненты: адрасант – адрасат – нагода (матыў віншавання). Кожны з кампанентаў мадэлі можа прапускацца ў канкрэтнай сітуацыі маўленчых зносін: Віншую Вас (цябе) з Новым годам! (Са святам (і), з блізкімі святамі); Віншую Вас (цябе)! Віншую са святам! Мае віншаванні! Дасылаю (шлю) Вам свае шчырыя віншаванні з нагоды прыемных і чаканых свят! Са святам Вас (цябе)! Са святам!

Найбольш прадуктыўныя ў сучаснай маўленчай практыцы наступныя пажадальныя формулы: Найлепшыя святочныя пажаданні! Самыя лепшыя пажаданні здароўя, настрою, плёну! Шчаслівага свята! Вясёлых, здаровых і шчаслівых свят і ўсяго новага года!

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...