1. Прачытайце сказы. Знайдзіце і выпраўце памылку у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце выпраўленыя варыянты сказаў.
Заданні 1. Прачытайце сказы. Знайдзіце і выпраўце памылку у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце выпраўленыя варыянты сказаў. 1. Адной з важнейшых задач маніторынгу з’яўляюцца своечасовая ацэнка вынікаў антрапагенных уздзеянняў на жывыя арганізмы, экасістэмы і здароўе чалавека, а таксама эфектыўнасці прыродаахоўных мерапрыемстваў. 2. Ртуць і яе злучэнні пападае ў навакольнае асяроддзе з адходамі хрола-шчолачнай вытворчасці, з няспраўнымі ртутнымі лямпамі і вымяральнымі прыборамі, з ртуцьзмяшчальнымі пестыцыдамі. 3. У біясферы існуюць каля пяці мільёнаў розных відаў жывых арганізмаў. 4. Большасць жывёл хутка перамяшчаюцца ў пошуках ежы. 5. Мноства водных водарасцей выклікаюць інтэнсіўнае размнажэнне бактэрый, якія разбураюць іх целы. 6. У свеце існуюць каля 80 тыс. відаў ядомых раслін, але пакуль толькі 20 з іх вырошчваюцца ў значных маштабах. 7. Па віне чалавека больш чым 70 відаў раслін зніклі з расліннага покрыву Беларусі, іншыя сталі рэдкімі. 8. Мікрабіёлагі з універсітэта штата Джорджыя (ЗША) лічаць, што на Зямлі жывуць 5 мільёнаў бактэрый – па 718 г. на кожнага жыкара планеты. 9. Большасць відаў бактэрый здольныя існаваць пры тэмпературы ад 0 да + 95, а аптымальная тэмпература для развіцця бактэрый знаходзяцца ў дыяпазоне ад +3 да +45. 2. Прачытайце тэксты. Раскрыйце дужкі, ужываючы выказнік у адпаведнай форме. Раслінны свет багаты і разнастайны. У цяперашні час (налічвацца) каля 500 тысяч відаў раслін, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара. Нават суровыя Артактыка і Антарктыда не (пазбавіцца) раслін. Сярод іх ёсць і гіганты вышынёй 120-150 м (секвоя, эўкаліпт, баабаб, якія (мець) мікраскапічныя размеры (многія водарасці). Расліны разнастайны і па знешняму выгляду (“Агульная біялогія”).
Плод – гэта орган кветкавай расліны. Ён (складацца) з каляплодніка і насення. У прыродзе (існаваць) вялікая разнастайнасць пладоў. Іх (адрозніваць) па будове і развіццю каляплодніка, колькасці насення, асаблівасцях раскрывання, наяўнасці прыстасаванняў для распаўсюджвання і іншых прыметах. Плады (мець) вялікае біялагічнае і гаспадарчае значэнне: для раслін – як орган распаўсюджвання насення, для чалавека і жывёл – як крыніца пажыўных, лекавых раслін (“Агульная біялогія”). З ўсёй Сонечнай сістэмы Зямля – адзіная населеная планета. Чалавецтва (жыць) на Зямлі ўсяго каля мільёна гадоў, аднак ужо (магчы) прыдумаць сродкі ўласнага знішчэння. Нам выпала шчасце жыць, мысліць і вызначаць нашу будучыню. Якой яна будзе на Зямлі пасля нас? Каб захаваць і ўмацаваць жыццё, якое ўпрыгожвае нашу планету, мы павінны змагацца супраць варварства і бескультур'я, супраць пагрозы ядзернай вайны (“Глабальныя праблемы”). 7. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ На працягу гістарычнага развіцця кожная нацыянальная мова ўзбагачаецца сінанімічнымі рэсурсамі. Для таго каб з усяго багацця сінонімаў выкарыстаць тыя, якія будуць найбольш адпавядаць камунікатыўнай сітуацыі і мэце выказвання, трэба ўсвядомлена і мэтанакіравана адбіраць моўныя сродкі. Такі адбор, спалучэнне і арганізацыя моўных сродкаў у залежнасці ад задач камунікацыі фарміруюць стыль. Такім чынам, функцыянальны стыль – гэта гістарычна абумоўленая і ўсвядомленая грамадствам разнавіднасць літаратурнай мовы, якая функцыянуе ў розных умовах маўленчай практыкі. На фарміраванне функцыянальных стыляў уплываюць такія знешнія экстралінгвістычныя (пазамоўныя) фактары, як форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, афіцыйна-дзелавая і інш. ), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта зносін (просьба, загад, паведамленне), умовы зносін (характар узаемаадносін паміж удзельнікамі камунікатыўнага акта).
Звычайна вылучаюць афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, гутарковы (размоўны) стылі, стыль мастацкай літаратуры (мастацкі стыль). У залежнасці ад разнастайных дадатковых фактараў, спецыфічных для кожнага стылю, вылучаюцца пэўныя падстылі. Так, у афіцыйным маўленні гэта заканадаўчы, канцылярскі падстылі; у навуковым – уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны; у публіцыстычным – газетна-публіцыстычны, прамоўніцкі, радыё- і тэлежурналісцкі падстылі; у гутарковым – размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны; у стылі мастацкай літаратуры – празаічны, паэтычны і драматургічны падстылі. Кожны падстыль выяўляецца ў акрэсленых тыпах тэкстаў, якія прынята называць жанрам. Напрыклад, у газетна-публіцыстычным падстылі вылучаюць наступныя жанры: хроніку, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс, фельетон, артыкул; ва ўласна навуковым – манаграфію, рэферат, даклад, тэзісы і г. д.; у навукова-вучэбным–падручнік, вучэбны дапаможнік, дыпломную ці курсавую працу і г. д.; у канцылярскім падстылі – заяву, аб’яву, акт, даверанасць, распіску, характарыстыку і інш.
Навуковы стыль
Сфера выкарыстання: разнастайныя галіны навукі (дакладныя, прыродазнаўчыя, гуманітарныя і інш. ), галіна тэхнікі і вытворчасці. Падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны. Жанры: навуковыя працы, даклады, лекцыі, падручнікі, дапаможнікі, дысертацыі, рэфераты, анатацыі, рэзюмэ, рэцэнзіі і інш. Асаблівасці: сэнсавая дакладнасць (адназначнасць выражэння думкі), інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу, бязвобразнасць, лагічнасць, доказнасць, яснасць, паслядоўнасць выкладу інфармацыі, абмежаванасць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. Моўныя сродкі: на лексічным узроўні – шырокае ўжыванне абстрактнай лексікі; адцягненасць і абагуленасць лексікі; абмежаванасць слоў, якія выражаюць адзінкавыя паняцці; выкарыстанне нейтральных слоў і выразаў з прамым (намінатыўным) значэннем і спецыяльных тэрмінаў, міжгаліновай лексікі; агульнанавуковы і інтэрнацыянальны характар лексікі; выкарыстанне фразеалогіі тэрміналагічнага характару; абмежаванасць тэрмінаў-сінонімаў і шырокае выкарыстанне антаніміі; наяўнасць моўных клішэ, адсутнасць устойлівых спалучэнняў з эмацыянальна-экспрэсіўнай і размоўнай афарбоўкай, адсутнасць слоў абмежаванага ўжывання (архаізмаў, жарганізмаў, дыялектызмаў);
на марфалагічным узроўні – перавага іменных часцін мовы (шырокае ўжыванне адцягненых назоўнікаў для абазначэння абстрактных паняццяў), формаў адзіночнага ліку назоўнікаў у значэнні множнага, адцягненых і рэчыўных назоўнікаў у форме множнага ліку; перавага роднага склону назоўнікаў у субстантыўных спалучэннях; выкарыстанне аналітычных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў у састаўных тэрмінах; ужыванне ў ролі прыназоўнікаў і злучнікаў поўназнамянальных слоў; ужыванне пераважнай большасці дзеясловаў у формах цяперашняга часу, незакончанага трывання; распаўсюджанасць формаў 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, формы 1-й асобы множнага ліку (разам з займеннікам мы), безасабовых формаў і інфінітываў; неўжывальнасць формы 1-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў і займенніка я, а таксама формы 2-й асобы адзіночнага на сінтаксічным узроўні – шырокае ўжыванне пасіўных канструкцый; перавага кампактных сінтаксічных канструкцый (простыя развітыя і складаназалежныя сказы); ужыванне сінтаксічных сінонімаў; абмежаванасць намінатыўных сказаў (ужыванне пераважна ў загалоўках і фармулёўках пунктаў плана); частае ўжыванне двухсастаўных сказаў з састаўным іменным выказнікам (у цяперашнім часе характэрна наяўнасць звязкі ёсць), складаных сказаў (складаназлучаных і складаназалежных); распаўсюджанасць такога віду сувязі сказаў, як паўтор назоўнікаў, часта ў спалучэнні з указальнымі займеннікамі; выкарыстанне прыслоўяў, іншых часцін мовы і спалучэнняў слоў; наяўнасць пабочных слоў і словазлучэнняў, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў, устаўных канструкцый, удакладняльных членаў сказа; характэрная для навуковага тэксту пабудова з трох частак (уступ, галоўная частка, заключэнне).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|