Афіцыйна-дзелавы стыль. Узоры дзелавых папер
Афіцыйна-дзелавы стыль Сфера выкарыстання: прававая і адміністрацыйная дзейнасць, афіцыйна-дзелавыя адносіны, грамадская, дзяржаўная і вытворчая дзейнасць. Падстылі: заканадаўчы, канцылярскі. Жанры: законы, указы, загады, інструкцыі, дагаворы, узгадненні, распараджэнні, акты, дзелавая перапіска, даведкі юрыдычнага характару, справаздачы, даверанасці і г. д. Асаблівасці: стандартызацыя, афіцыйнасць, імператыўнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, дакументальнасць, канкрэтнасць, лагічнасць. Моўныя сродкі: на лексічным узроўні – ужываннеслоў-канцылярызмаў, устарэлых слоў, тэрмінаў, наменклатурных найменняў, нейтральнай і міжстылёвай лексікі, складанаскарочаных слоў, графічных скарачэнняў і г. д.; абмежаванасць эмацыянальнай лексікі; на марфалагічным узроўні – ужыванне іменных часцін мовы, аддзеяслоўных назоўнікаў з адмоўем не і без яго, дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў, інфінітываў, дзеясловаў цяперашняга часу са значэннем загаду, выклічнікаў, займеннікаў 1–2-й асобы, складаных адыменных прыназоўнікаў; асаблівае афармленне лічэбнікаў; на сінтаксічным узроўні – апавядальны характар мовы, абмежаванасць пытальных і клічных сказаў, строгі і пэўны парадак членаў сказа, выкарыстанне простых і складаных канструкцый, канструкцый з адыменнымі прыназоўнікамі і аддзеяслоўнымі назоўнікамі, высокая частотнасць дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, выкарыстанне складаных злучнікаў у складаназалежных сказах, адсутнасць простай і няўласна-простай мовы.
Узоры дзелавых папер Асабістыя дакументы Заява - дакумент, у якім сцісла выкладаецца пэўная просьба.
заява Дэкану факультэта медыцынскай экалогіі Марозіку М. С. студэнта (ткі) 1 курса ФЭМ, 3 групы Іванова Валянціна Мікалаевіча
Прашу дазволіць датэрмінова здаць зімнюю сесію ў сувязі з працай на прамысловым прадпрыемстве. 12. 01. 12. Іваноў В. М.
Аўтабіяграфія - апісанне свайго жьщцёвага шляху (пішацца ў адвольнай форме з указанием, дзе нарадзіўся, у якой сям'і, дзе вучыўся, працаваў, паказваецца грамадская дзейнасць, сямейнае становішча, звесткі пра бацькоў). Аўтабіяграфія Я, Пякарская Наталля Сяргееўна нарадзілася 21 лютага 1978 года ў Мінску ў сям’і рабочых. Бацъкі мае — Пякарскі Сяргей Лявонавіч і Пякарская Станіслава Францаўна працавалі на Мінскім трактарным заводзе, а цяпер з'яўляюцца пенсіянерамі. У 1984 г. пайшла ў 1 клас Мінскай сярэдняй школы, якую закончыла з сярэбраным медалём у 1995 г. У гэтым жа годзе паступіла вучыцца ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці " Эканоміка будаўніцтва ", якую скончыла ў 2000г. Пасля заканчэння вучобы па сённяшні дзень працую на Мінскім аўтамабільным заводзе ў планава-эканамічным аддзеле, спачатку займала пасаду эканаміста, а з 2002 г. - старшага эканаміста.
Дата Подпіс
Распіска - дакумент, які пацвярджае атрыманне чаго-небудзь. Распіска Я, кіраўнік фотагуртка Паўловіч Іван Адамавіч, атрымаў у бухгалтэрыі універсітэта трыста тысяч (300000)рублеў для набыцця фотаматэрыялаў. 15 лістапада 2012 г. Кіраўнік фотагуртка Паўловіч I. А.
Даручэнне — дакумент, што дае права выконваць даручэнне ад імя асобы, якая выдала яго.
Даручэнне Я, Круталевіч Марыя Міхайлаўна, студэнтка 1 курса факультэта медыцынскай экалогіі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава давяраю Клімовічу Аляксею Фёдаравічу атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя. 19 лютага 2012 г. Подпіс Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы Дамова - пагадненне пра ўзаемныя абавязацельствы (дамова пра выкананне работ і грашовай аплаце, пра куплю і продаж будынкаў, пра здачу ў арэнду кватэраў і інш. ). Дамова Вёска Малінаўка, дзве тысячы дванаццаты год, 3 лютага. Мы, хто падпісаўся ніжэй, студэнты будаўнічага атрада “Зорка”, у асобе камандзіра атрада Зуёнка Васіля Іванавіча, з адного боку, і старшыні Малінаўскага сельсовета Міхайлаўскага раёна Хвашчынскага Станіслава Барысавіча, з другога боку, заключылі гэты дагавор пра наступнае: 1. Будаўнічы атрад абавязуецца выканаць наступныя будаўнічыя работы: 1) Перавезці транспартам сельсавета будынак школы з вёскі Дубкі ў вёску Малінаўку. 2) Зрабіць цагляны падмурак. 3) Замяніць у сценах зруба 5 падвалінаў. 4) Зрабіць капітальныя сцены паміж класнымі пакоямі. 2. Малінаўскі сельскі Савет абавязуецца: даставіць на будаўнічую пляцоўку транспартам калгаса ўвесь матэрыял, прадугледжаны каштарысам, у наступныя тэрміны: цэмент, пясок, дзелавая драўніна, піламатэрыялы - да 1 мая 2012г., шыфер, фарбы - да 1 ліпеня 2012 г. 3. За выкананне работы Малінаўскі сельсавет абавязуецца аплаціць атраду пяць мільёнаў рублёў. 4. Будоўлю распачаць 5 лютага 2012 г. і скончыць да 20 жніўня 2012 г. Юрыдычныя адрасы бакоў: Малінаўскі сельскі Савет Міхайлаўскага раёна. Студэнцкі будаўнічы атрад “Зорка”.
Дата Подпісы бакоў Кантракт Мінскі трактарны завод ў асобе дырэктара Саланца Р. В. і грамадзянкі Пятровай Н. В. У адпаведнасці з ст. 33 Закона Рэспублікі Беларусь заключылі дадзены кантракт пра наступнае: 1. Гр. Пятрова Н. В. Назначаецца на пасаду інжынера тэрмінам з 12. 01. 12 г. па 12. 01. 13 г. 2. Адміністрацыя завода гарантуе забяспечыць матэрыяльна- тэхнічныя ўмовы для забеспячэння кантракту.
3. Гр. Пятровай Н. В. устанаўліваецца аклад, прадугледжаны на дзень назначэння на пасаду ў адпаведнасці з гэтым кантрактам. 4. Кантракт уступае ў сілу з моманту назначэння гр. Пятровай Н. В. на ўказаную ў ім пасаду загадам па заводзе. 5. Кантракт складзены ў 2-х экз., па адным для кожнага боку кантракта.
Наймальнік Дырэктар завода Саланец Р. В. Дата Наёмны гр. Пятрова Н. В. Пратакол - дакумент, які фіксуе ход абмеркавання пытанняў і прыняцце пастаноў на сходах, нарадах, канферэнцыях, пасяджэннях калегіяльных органаў. Датай пратакола з'яўляецца дзень пасяджэння, а нумарам пратакола - парадкавы нумар пасяджэння калегіяльнага органа. У пратаколе абавязкова пералічваецца склад прысутных. Прозвішчы падаюцца ў алфавітным парадку. Указваецца, хто старшыня і сакратар. У парадку дня падаюцца пытанні, што прапаноўваюцца на абмеркаванне. У асноўнай частцы запісваюцца ўсе выступленні. Пратакол №3 пасяджэння педагагічнага савета Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава ад 18 сакавіка 2012 г. Прысутнічала 17 чалавек Парадак дня: 1. Арганізацыя студэнцкай навуковай працы на факультэце медыцынскай экалогіі. 2. Пра падрыхтоўку навуковых даследаванняў на рэспубліканскі конкурс. I. Слухалі: Справаздачу сшаршыні педагагічнага савета Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава Іванова А. А. пра арганізацыю студэнцкай навуковай працы ў 2011-2012 навучальным годзе (Тэкст справаздачы прыкладаецца. ) ІІ. Выступілі: Гапановіч Д. Т. адзначыла, што цікавілася, як на факультэце медыцынскай экалогіі працуюць навуковыя гурткі, вядуцца даследаванні пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. У апошні час студэнты працуюць у навуковых групах, якія створаны пры кафедрах факультэта. Першакурснікі атрымліваюць тэмы даследаванняў і маюць магчымасць выступаць на пасяджэннях гурткоў, на студэнцкіх канферэнцыях.
Вашкевіч Р. С. звярнула ўвагу на тое, што педагагічны савет Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава мае план, які ў асноўным выконваецца. Савет дапамагае старастам гурткоў, асабліва ў час правядзення канферэнцый, студэнцкіх алімпіяд, якія некалькі гадоў запар адбываліся на базе нашага ўніверсітэта. Аднак трэба сказаць, што апошні час некаторыя гурткі працуюць неактыўна. Пастанавілі: 1. Ухваліць працу педагагічнага савета савета Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава. 2. Рэкамендаваць савету ў канцы года правесці выніковую канферэнцыю. Старшыня савета Подпіс Сакратар Подпіс Дакладная запіска - дакумент, якім карыстаюцца ў службовых мэтах, калі трэба паведаміць або растлумачыць што-небудзь адказнай асобе ці кіраўніку ўстановы. Рэктару МДЭУ імя А. Д. Сахарава выкладчыка фізкультуры Ігнатоўскага В. I.
Дакладная запіска Паведамляю Вам, што са студэнтаў 1-3 курсаў створаны фізкультурны калектыў, у якім налічваецца 40 чалавек. Для сістэматычнай працы фізкультурнага калектыву неабходна: 1) замяніць вароты на футбольным полі, абсталяваць пляцоўку для правядзення заняткаў па лёгкай атлетыцы; 2) закупіць 20 (дваццаць) камплектаў летняй спартыўнай формы, 5 мячоў. На правядзенне гэтых мерапрыемстваў патрабуецца прыкладна 250 ООО (дзвесце пяцьдзясят тысяч) рублёў.
Дата Подпіс Акт – дакумент, які складаецца ў сувязі з прыёмам і здачай матэрыяльных каштоўнасцей пры правядзенні рэвізіі, пры спісанні ці інш. Акт прыёму-здачы маёмасці і абсталявання хімічнай лабараторыі ўніверсітэта Акт складзены 25 лютага 2012 г. загадчыкам лабараторыі Чарняўскім I. М. і ст. лаборантам Дашкоўскай А. В. у прысутнасці сведак Кавалевіча С. К. і Раманюка 3. Т. 1. Прынята: а) лабараторныя сталы —15, крэслы - 30; б) хімічны посуд колькасцю 40 адзінак; в) камплект плакатаў па тэхніцы бяспекі. Здаў: Чарняўскі І. М. Прыняла: Дашкоўская А. В. Сведкі: Кавалевіч С. К., Раманюк З. Т.
Даведка - дакумент з пэўнымі звесткамі аб чым-небудзь.
Даведка Штамп установы Дадзена Буракову Леаніду Сямёнавічу аб тым, што ён скончыў 1 курс Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава. Даведка дадзена для прадстаўлення ў Вілейскі райваенкамат.
Начальнік адзела кадраў МДЭУ ім. А. Д. Сахарава Подпіс Распарадчыя дакументы Загад -дакумент, абавязковы для выканання пэўнымі асобамі і падраздзяленнямі ўстановы. Загад: па Міжнародном дзяржаўным экалагічным ўніверсітэце імя А. Д. Сахарава г. Мінск ад 12 сакавіка 2012 г. Назначыць з 1 красавіка па 31 мая 2012 г. на 0, 5 стаўкі для працы ў навукова-даследчай лабараторыі студэнта 4 курса факультэта медыцынскай экалогіі Сіўца С. Ю. Падстава: прадстаўленне заг. лабараторыі.
Гарантыйнае пісьмо Завод “Гомсельмаш” просіць Вас аказаць тэхнічнае садзеянне па распрацоўцы рабочых чарцяжоў помпавай станцыі. У сувязі з тым, што зараз вядзецца мантаж, просім выканаць гэтую працу непасрэдна на пляцоўцы.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|