Гіпотэзы паходжання мовы
Пытанне аб паходжанні мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства, якое матэрыяльна фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці, існуе адносна нядоўгі час, усяго каля 5000 гадоў. А дзесяткі тысяч гадоў, пераважную большасць існавання чалавека як істоты моўнай, мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма. У сувязі з гэтым вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным. У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падыходы да рашэння гэтай праблемы: 1) мова з’явілася натуральным шляхам; 2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай. На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя (ад грэч. Logos – слова, паняцце, розум) паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднасцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай -- і пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога (багоў). У адпаведнасці з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак (Бог, Логас, Дух, Слова, Дао), які ўздзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавека. Па Бібліі носьбітам Слова з’яўляецца Бог: “У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць” (Евангелле ад Іаана, 1 ст.) Ствараючы свет, Бог ажыццяўляе акт гаварэння: “І сказаў Бог: да будзе святло. І стала святло…” Затым ён дае імёны створаным сутнасцям: “І назваў Бог святло днём, а цьму ноччу…” Такіх імёнаў Бог устанаўлівае няшмат: дзень, ноч, неба, зямля, мора, даручаючы называць усё астатняе Адаму. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям здольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.
Падобныя тлумачэнні, зразумела, у іншых тэрмінах, ёсць у індыйскіх Ведах і ў канфуцыянстве, у старажытнагрэчаскага філосафа Платона (ІУ ст. да н.э.) і ў класіка нямецкай філасофіі Г.Э. Лесінга (ХУІІІ ст.)… У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццём структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету (гл.: Гируцкий А.А. Общее языкознание. Мн.: ТетраСистемс, 2003). З часоў Старажытнай Грэцыі (ад стоікаў) бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХУІІІ – ХІХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары Е, Ё, Я. Ф…рмент, эл…ктрод, ап..рацыя, г…ктар, сув…зь, вугл…кіслы, эн…ргія, м…мбрана, н…ўстойлівыя, прым…ненне, сп…ктральны. с…лекцыя, с…мнаццаць, тыс…ча, св…ткаваць, дз…вяты, пап…рэднік, выдадз..ны, элем…нтарны, праф…сійны, электрасп…канне, в…рчальны, ін'…ктыўны, інтэрф…рэнцыя, н…яўны, дзес…тковы, ап…ратар, м…ханік, зав…ршыць, …містасць, дас…гальны, вы…віць, ген…ратар, высв…тляць, н…аднародны, раздз…ляльны, сум …сь, паверхн…вая, рады…завод. перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў, птушынага шчэбету, журчання вады, шапацення лісця і г.д. Сапраўды, у кожнай мове ёсць пэўная колькасць гукаперайманняў і вытворных ад іх слоў: кі-гік – кігікаць, кур-няў – курняўкаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Так, па-французску певень “спявае” кіріко-ко, па-англійску – кок-э-дудль-ду, а па-армянску кук-лі-ку. Але такіх слоў у мовах няшмат. Таксама з антычнай філасофіі (ад эпікурэйцаў) дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (крыкі, кашаль, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццямі болю, радасці, абурэння, гневу і г. д.) тыпу ах, ой, мм, о–ё-ёй, гэй і інш. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.
У ХУІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамадскай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХУІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Русо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізаванага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для зносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні. У ХІХ ст. французскім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў. У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) тэорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ёй, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Праца, мова, мысленне фарміраваліся адначасова, у адзінстве і ўзаемадзеянні. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіццё пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццём грамадства, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення. Як бачна, паходжанне мовы аказваецца цесна звязаным з праблемай паходжання чалавека і жыцця. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|