Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Перадгісторыя пісьма




Пісьмо адыгрывае надзвычай важную ролю ў чалавечым грамадстве. Дзякуючы пісьму, людзі могуць выкарыстоўваць запас ведаў, назапашаны чалавецтвам ва ўсіх галінах яго дзейнасці, развіваць далей спадчыну мінулага і захоўваць вопыт многіх пакаленняў для будучыні.

Пісьмо прайшло доўгі і складаны шлях развіцця, які ахоплівае перыяд у некалькі тысяч гадоў. Яго ўзнікненне было выклікана практычнай патрэбай пашырэння сувязей паміж людзьмі пры іх зносінах на вялікіх адлегласцях і неабходнасцю захавання і перадачы ведаў наступным пакаленням.

Сапраўдная гісторыя пісьма пачынаецца з таго моманту, калі з’яўляецца пісьмо пры дапамозе графічных выяў. Але і да гэтага людзі зносіліся на адлегласці разнастайнымі спосабамі і сродкамі. Адны з іх насілі наўмысны характар, другія – ненаўмысны. Напрыклад, сляды чалавека на пяску ці мяккай зямлі, попел ад вогнішча, рэшткі ежы заўсёды “апавяшчалі” другіх людзей аб тым, што тут ступала нага чалавека. У якасці сігналаў маглі выступаць таксама дым ад вогнішча, пах прыгатаванай ежы. Чалавек, пачуўшы ці ўбачыўшы гэтыя сігналы, разумеў, што дзесьці недалёка знаходзіцца другі чалавек ці група людзей. Такія спосабы “апавяшчэння” насілі ненаўмысны характар. Падобныя сітуацыі маглі неаднаразова паўтарацца. На падставе гэтага з часам складвалася і наўмыснае выкарыстанне такіх сігналаў у якасці сродкаў зносін. Чалавек, напрыклад, пачынаў наўмысна звяртаць увагу іншых людзей на свае сляды з мэтай арыенціроўкі на мясцовасці і арыентаваўся па іх сам.

Навыкі арыенціроўкі па слядах, выпрацаваныя ў чалавека ў выніку пастаяннага палявання на жывёл, прывялі да таго, што ў якасці пуцявых знакаў сталі выкарыстоўвацца камяні, галінкі дрэў і г.д., бо прадметы, пакладзеныя ў пэўным месцы, былі больш надзейным сродкам камунікацыі, чым сляды на пяску ці зямлі, каторыя маглі хутка размывацца.

Да ліку сродкаў зносін народаў першабытнай культуры трэба аднесці таксама розныя сімвалічныя ”пасланні ”. Прыкладам такой сімвалічнай сігналізацыі можа служыць “пісьмо” старажытных скіфаў персам, якое ўпамінаецца грэчаскім гісторыкам Герадотам (V ст. да н.э.). Гэтае “пісьмо” складалася з птушкі, мышы, жабы і стрэл, што было расшыфравана як “ваенны ультыматум”: “Калі вы, персы, не навучыцеся лятаць, як птушкі, скакаць па балотах, як жабы, хавацца ў норы, як мышы, то будзеце асыпаны нашымі стрэламі, як толькі ступіце на нашу зямлю”. Тут кожны прадмет нешта сімвалізуе: мыш – “хавацца”, птушка – “лятаць”, страла – “паражаць” і г.д. Сэнс такога “пісьма” разгадалі жрацы персідскага цара Дарыя, якія зыходзілі з сімвалізацыі і ведання жыцця і побыту скіфаў.

Аналагічная сістэма апавяшчэння была ў народнасці Тыбета лутзу. Вядома, што лутзу паслалі аднойчы кітайцам як знак аб’яўлення вайны дзеравяку з зарубкамі, прымацаваўшы да яе пяро, кавалак абпаленага дрэва і рыбу. Зарубкі абазначалі вялікую колькасць салдат, што прымуць удзел у паходзе; пяро – хуткасць, з якой ажыццявіцца гэты напад; абпаленае дрэва павінна было паказаць, што лутзу спустошаць усё на сваім шляху; рыба – што ўсе ворагі будуць утоплены.

Некаторыя народы Суматры адначасова ўжываюць у якасці сродку зносін самыя прымітыўныя сімвалы разам з графічным пісьмом. У гэтых адносінах арыгінальным з’яўляецца так называемае “пажарнае пісьмо” батакаў (рыс. 1). Выхадзец з гэтага племені ўжывае “пажарнае пісьмо”, калі лічыць сябе кроўна пакрыўджаным. Яно звычайна складаецца з аднаго ці двух бамбукавых цыліндраў, на якіх графічна перадаецца скарга адправіцеля “пісьма”. Да цыліндра прывязваецца пучок-трут з какосавых валокнаў, які ўжываецца пры падпале, крэсіва ці мадэлі мяча, нажа, стрэльбы і г.д. Такое “пасланне” пакрыўджаны прымацоўвае к дому свайго крыўдзіцеля, а затым прыводзіць у выкананне сімвалічна паказаны падпал ці забойства.

 

 

Праверце сябе.

Востравугольнік, вуглярод, водапранікальнасць, вогнетрывалы, радыеактыўнасць, раўнамерны, высокачастотны, сярэднеарыфметычны, рознакаляровы, тэлеграф, электралямпа, шклокрышталічны, зносастойкі, газатэрмічны, рэзальваметрыя, рэзольваметрычны, палітэхнікум, політэхнічны, вуглякіслы, стагоддзе, фатаграфія, матацыкл, азотнатукавы, фосфарнакіслы, прыродазнаўства, восемсот, малочнакіслы, коксагазавы, землекарыстанне, стоградусны, фотасінтэз, штодзень, мотагонкі, своеасаблівы.

 

Рыс. 1. “Пажарнае пісьмо” батакаў

З цягам часу такі від зносін перастаў задавальняць людзей, бо ў ходзе развіцця і ўдасканалення чалавека, па меры назапашвання ім вялікай колькасці звестак і фактаў аб рэчаіснасці не заўсёды было магчыма знайсці знак для абазначэння менавіта таго, што чалавек хацеў перадаць. Выхад быў знойдзены ў выкарыстанні ўмоўнай сігналізацыі.

Ва ўмоўнай сігналізацыі прадметы, рэчы самі па сабе нічога не выражаюць, яны выкарыстоўваюцца толькі як умоўныя знакі. “Пісьмо” ўмоўнымі знакамі прадугледжвае папярэднюю дамоўленасць людзей аб тым, што той ці іншы прадмет павінен абазначаць.

З напісання ўмоўнымі сігналамі найбольш вядомы “пісьмо” кіпу, вампум, зарубкі на бірках і інш. Напрыклад, перуанскае “пісьмо” старажытных інкаў кіпу ўяўляла сабой сістэму шнуроў з шэрсці рознага колеру з завязанымі на іх простымі і складанымі вузламі, кожны з якіх меў пэўнае значэнне. Напрыклад, просты абазначаў 10, двайны – 100, трайны – 1000, два простыя побач – 20, два двайныя вузлы – 200 і г.д. Жоўты колер шнура абазначаў золата, белы – срэбра, зялёны – хлеб, чырвоны – салдат і г.д. Часта шнуры навязваліся на палачку (рыс. 2), якая пасылалася з ганцом як “пісьмо”.

Рыс. 2. Перуанскае “пісьмо” кіпу

Іракезскае “пісьмо” вампум уяўляе сабой ніці з нанізанымі на іх кружочкамі з ракавін рознага колеру і памераў. Белы колер ракавін звычайна звязваўся са шчасцем, здароўем, дабрабытам; цёмны – з няшчасцем, барацьбой, смерцю і г.д. Выкарыстоўваючы ніці з пэўна размешчанымі ракавінамі розных колераў, можна было выразіць адносна складаную думку. Звычайна асобныя ніці з ракушкамі звязвалі разам, утвараючы шырокія паясы вампум (рыс. 3).

Рыс. 3. “Пісьмо” вампум

Прадметныя спосабы зносін захавалі сваё прымяненне і ў наш час: хлеб і соль як знак гасціннасці ў славян; знакі адрознення ў вайскоўцаў, якія ўказваюць на званне і род войск; рознага колеру сцягі, якія сімвалізуюць тую або іншую дзяржаву; чорная вопратка, якая сведчыць аб жалобе; кальцо на руцэ – замужам ці жанаты і г.д. Часта прадметныя спосабы зносін досыць зручныя і пры перадачы паведамленняў на вялікія адлегласці (сістэма сігналізацыі сцяжкамі ці ліхтарамі, светлафорамі і семафорамі, бакены на рэках і г.д.).

Спосабы зносін людзей пры дапамозе прадметаў з’явіліся задоўга да ўзнікнення пісьма. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў камунікацыі чалавека на адлегласці і ў часе. Аднак яны яшчэ не былі пісьмом ў сапраўдным сэнсе гэтага слова. Гэта была толькі падрыхтоўчая прыступка, першы крок да сапраўднага пісьма. Але за ім значна лягчэй было зрабіць наступныя крокі, якія складалі ўжо якасна новы этап у зносінах людзей – выкарыстанне з гэтай мэтай розных графічных знакаў.

 

2. Асноўныя этапы развіцця пісьма

Уласна пісьмо, г.зн. начартальнае пісьмо, – гэта пісьмо, звязанае з выкарыстаннем графічных (ад грэч. graphikos – пісьмовы, начартальны) знакаў (малюнкаў, літар, лічбаў) для фіксацыі і перадачы пісьмовай мовы.

У развіцці начартальнага пісьма гістарычна змянілася некалькі тыпаў: піктаграфічнае, ідэаграфічнае, складовае і літарна-гукавое (фанемаграфічнае). Кожны з гэтых тыпаў вызначаўся тым, якія элементы гукавой мовы (цэлыя паведамленні, асобныя словы, склады ці фанемы) служылі адзінкай пісьмовага абазначэння.

Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, замест кропак прапушчаныя літары.

На…уковы, …окіс, на…огул, атам ….угляроду, мой …опыт, …оптыка, …астравы, за…ржавець, …угал, па…уцінне, шмат …абласцей, …участак, …олава, многа …льну, дрот …ржавы, па…мкнуцца, адно …мгненне.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...