Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Ідэаграфічнае пісьмо




З’яўленне ідэаграфічнага пісьма на змену піктаграфіі звязана гістарычна з далейшым развіццём чалавечага мыслення і, такім чынам, мовы, з набытай імі здольнасцю да большых абстракцый, з уменнем чалавека раскладаць маўленне на элементы – словы. Сам тэрмін “ ідэаграфія ” (ад грэч. idea – паняцце і grapho – пішу) указвае на здольнасць гэтага пісьма перадаваць адцягненыя паняцці, увасобленыя ў словах.

У адрозненне ад піктаграфіі, ідэаграфічнае пісьмо фіксуе паведамленне даслоўна і перадае таксама словапарадак. Яно мае ўжо строга ўстаноўленыя і ўстойлівыя абрысы графічных знакаў. Тут той, хто піша, не прыдумвае знакі, як гэта было ў піктаграфіі, а бярэ іх з гатовага набору.

Ідэаграфічнае пісьмо ўзнікла на аснове піктаграфіі. Эвалюцыя піктаграфічнага пісьма ішла ў тым напрамку, што кожны выяўленчы знак піктаграмы, усё больш і больш адасабляючыся, стаў звязвацца з пэўным словам. Паступова гэты працэс настолькі развіўся і пашырыўся, што прымітыўныя піктаграмы, страціўшы сваю ранейшую нагляднасць, пачалі выступаць як умоўныя знакі пры абазначэнні не толькі слоў з адцягненым значэннем, але і слоў, якія называюць канкрэтныя прадметы, рэчы. Такім шляхам піктаграфічнае пісьмо пераўтварылася ў больш дасканалае і ўпарадкаванае ідэаграфічнае пісьмо. Працэс гэты адбываўся не адразу, не раптам, а заняў, мабыць, некалькі тысячагоддзяў. Таму цяжка вызначыць мяжу, дзе заканчваецца піктаграфічнае пісьмо і пачынаецца ідэаграфічнае.

 

Праверце сябе.

Дэфект, дэфармацыя, цеплыня, каэфіцыент, дэталь, цыліндр, дзірка, тэхнічны, картатэка, цвёрды, мадыфікацыя, тэрмометр, тэарэма, арыенцір, мультыстабільнасць, метрычны, рэактар, цела, сінтэз, тэрмапара, дыэлектрычны, уніпатэнтны, фрэтынг-карозія, манцёр, гвардзейскі.

Найбольш распаўсюжданымі і старажытнымі разнавіднасцямі ідэаграфіі з’яўляюцца егіпецкае і кітайскае іерагліфічнае пісьмо, а таксама клінапіснае пісьмо.

Іерагліфічнае пісьмо (ад грэч. hieros – свяшчэнны і glyphe – разьба) узнікла ўпершыню ў Егіпце каля ІV тысячагоддзя да н.э. і праіснавала да другой паловы ІІІ стагоддзя н.э. Такое пісьмо часцей за ўсё выкарыстоўвалі для манументальных надпісаў на сценах храмаў і грамадскіх будынкаў, статуях багоў, грабніцах (рыс. 7). Таму егіпецкія іерогліфы ранняга перыяду называюць манументальным пісьмом. Кожны малюнак-іерогліф высякаўся самастойна, без звязвання яго на пісьме з іншымі знакамі. Як правіла, яны пісаліся зверху ўніз слупкамі, справа налева. Зрэдку сустракаліся надпісы слупкамі злева направа (рыс. 8) і справа налева ў гарызантальны радок. Напрамак радка ўказвалі твары, рукі і ногі намаляваных фігур, якія заўсёды глядзелі ў бок пачатку радка. З увядзеннем папірусу гарызантальны напрамак пісьма справа налева замацоўваецца і паступова становіцца паўсюдным.

Рыс. 7. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы

 

Рыс. 8. Узор пісьма старажытных егіпцян

Пазней пісьмо іерогліфамі пераўтварылася ў іератычнае пісьмо (рыс. 9), а затым у дэматычнае. У пачатку нашай эры іх замяніла копцкае пісьмо (рыс. 10), а пасля таго, як Егіпет быў заваяваны арабамі, – арабскае, якое абслугоўвае егіпцян і зараз.

 

Рыс. 9. Іератычнае пісьмо

 

Рыс. 10. Копцкае пісьмо

 

Кітайская іерагліфічная сістэма існуе ўжо больш за тры з паловай тысячы гадоў. У цяперашні час у Кітаі вядома некалькі разнавіднасцей каліграфічных почыркаў, сярод якіх найбольш распаўсюджанае пісьмо “кайшу”, распрацаванае каля 350 г. н.э. каліграфам Ван Сіджы (рыс. 11). На яго аснове пабудаваны сучасныя друкарскія шрыфты.

 

Рыс. 11. Некаторыя ўзоры почыркаў кітайскага

іерагліфічнага пісьма розных гістарычных эпох

 

Сучасныя кітайскія іерогліфы падзяляюцца на шэсць катэгорый: выяўленчыя, указальныя, састаўныя, відазмененыя, мнагазначныя і фанетычныя. Такі від пісьма вельмі складаны для засваення, што абумоўлена многімі прычынамі. Па-першае, неабходнасцю запамінання вялікай колькасці іерогліфаў. Напрыклад, каб чытаць газеты і часопісы, папулярную грамадска-палітычную і мастацкую літаратуру, неабходна ведаць каля 5-6 тысяч іерогліфаў, а веданне 8-10 тысяч іерогліфаў сведчыць аб высокай падрыхтоўцы кітайца. Па-другое, складанасцю напісання многіх знакаў (напрыклад, большасць найбольш ужывальных іерогліфаў мае ў сярэднім па 11 штрыхоў кожны, а некаторыя налічваюць да 50 і больш рысачак). Па-трэцяе, неабходнасцю засваення пры вывучэнні іерогліфаў не толькі іх напісання, але і гучання і значэння слоў.

На аснове кітайскага пісьма ўзнікла і пісьмо суседніх з кітайцамі народаў (в’етнамскага, японскага, карэйскага).

Не менш старажытным за егіпецкія і кітайскія іерогліфы з’яўляецца клінапіс. Гэта сістэма пісьма, якая ўжывалася ў рабаўладальніцкі перыяд старажытнымі жыхарамі Месапатаміі, а пазней распаўсюдзілася па ўсёй Пярэдняй Азіі. Клінапіс часам называюць пісьмом на гліне, таму што матэрыялам для яго служылі гліняныя пліткі, на якіх пры дапамозе драўлянага ці трысняговага разца выціскаліся патрэбныя графічныя знакі (рыс.12).

 

Рыс. 12. Асіра-вавілонскі клінапіс

 

Пры націсканні разцом на мяккай гліне заставалася характэрнае паглыбленне, патоўшчанае зверху, у месцы націскання, і ўсё больш завостранае і менш глыбокае ўнізе, па меры адцягвання разца. Паглыбленні такога роду па сваім знешнім выглядзе нагадвалі клін. Таму і назва такой сістэмы пісьма – клінапіс.

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...