Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці.




3. Растлумачце, чаму камунікатыўная і пазнавальная функцыі з’яўляюцца самымі галоўнымі.

4. Сярод наступных слоў выберыце тыя, што маюць празрыстую матывацыю.

Серада, ноч, жнівень, дэталь, сакавік, вада, лістапад, вясёлка, стан, неруш, парэчкі, зямля, чарніла, гаўкаць, яканне, розум, рух.

5. Прывядзіце прыклады з вашага жыцця, калі словы, мова, мастацкі твор, пачутыя ці прачытаныя, напоўнілі вас радасцю ці смуткам, вызвалі асалоду, смех або слёзы, перажыванні, паўздзейнічалі на думкі і пачуцці.

6. Прачытайце наступныя выказванні знакамітых беларускіх літаратараў пра мову. Абапіраючыся на іх, адзначце асноўныя функцыі роднай мовы, якія яна

 

Запішыце па-беларуску.

Аммиак, пропорциональный, метеориты, гравитационный, биология, диапазон, биогеосфера, ориентация, потенциал, радиоантенна, диаметр, инициатива, радиационный, реакция, иероглиф, теория, ионизация, район, гениальный, периодический, вариант, гигиена, стадион, экспоненциальный, позиционирование, фойе, материальный, стационарный.

выконвае ў грамадстве. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца вельмі важнай для беларусаў?

1. Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають...

Прото ж я, Францишек, Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаюче сее, иже ест найвышшая мудрость, розмышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути книгу святого Иова рускым языком богу ко чти и людем посполитым к научению (Ф.Скарына).

2. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы сваёй, каб не ўмёрлі… Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую нясе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы (Ф.Багушэвіч).

3. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі.

Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказваў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен зберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе яго цытадэлі,» – сказаў ён (Я.Скрыган).

4. Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае: «Не трэба!» --

Адрачэцца ад мовы народ, --

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі...

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю

(П.Панчанка, «Родная мова»)

 

5. Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі.

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. (У.Караткевіч).

Поделиться:





Читайте также:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...