Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тэма 8. Дзяржава і права на Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных змен (1917-1920 гг.)




Тэма 8. Дзяржава і права на Беларусі ў перыяд рэвалюцыйных змен (1917-1920 гг. )

План заняткаў:

1. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый.

2. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.

3. Усебеларускі з’езд (кангрэс). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Брэсцкі мірны дагавор.

4. Першы з’езд Кампартыі Беларусі і яго рашэнні. Канстытуцыя ССРБ.

5. Першы з’езд Саветаў ССРБ

6. Утварэнне і дзейнасць ЛітБелССР. Аднаўленне БССР. Рыжскі мірны дагавор Расіі з Польшчай аб падзеле Беларусі.

7. Другі ўсебеларускі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі 1919 г.

Пытанне 1. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый.

23 лютага пачаліся выступленні петраградскіх рабочых. 26-27 лютага іх падтрымала частка салдат, што прывяло да ўзброенага паўстання. У Петраградзе быў утвораны Савет рабочых дэпутатаў. 27 лютага Мікалай ІІ выдаў указ аб прыпыненні дзейнасці Дзяржаўнай Думы. 2 сакавіка Дзяржаўнай Думай быў утвораны часовы ўрад. У ноч з 2 на 3 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прастола. У расіі ўсталявалася двоеўладдзе.

Па тэрыторыі Беларусі, у гэты час, праходзіла лінія фронта, таму ў Беларусі было абвешчана ваеннае становішча. Уся улада знаходзілася ў руках ваеннага камандвання. Летам 1917 года ў войсках Заходняга фронта пачалі стварацца партыйныя арганізацыі РСДРП (бальшавікоў), якія ў верасні правялі Паўночна-заходнюю абласную канферэнцыю РСДРП (б) і абраді Паўночна-заходні абласны камітэт РСДРП(б) на чале з А. Мясніковым.

3 сакавіка ў Мінску даведаліся аб адрачэнні цара ад ўлады і ноччу на 4 сакавіка адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, земскіх дзеячаў і духавенства, на якой быў утвораны Часовы грамадскі камітэт парадку і грамадскі камендант горада Б. Н. Самойленка.

У той жа час у Мінску быў утвораны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і яго выканкам. Актыўна пачалі утварацца Саветы у іншых гарадах і баявых частках заходняга фронту.

Паміж Саветамі і Часовым грамадскім камітэтам парадку ўвесь час ішла барацьба за ўладу. Але фактычна ўлада знаходзілася ў руках галоўнакамандуючага Заходнім фронтам, а пасля Кастрычніцкага перавароту – Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта.

У пачатку ХХ ст. значна актывізаваўся беларускі вызваленчы рух. У гарадах і мястэчках утвараліся грамадскія арганізацыі і працоўныя гурткі. Але пасля Лютаўскай рэвалюцыі і Кастрычніцкага перавароту прадстаўнікі беларускіх нацыянальных арганізацый не былі дапушчаны да ўлады.

Таму 25-27 сакавіка 1917 года яны правялі ў Мінску І з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), як выканаўчы орган з’езду. Галоўнай мэтай з’езду было выяўленне і згуртаванне прадстаўнікоў беларускага вызваленчага руху, утварэнне органаў кіравання і выпрацоўка праграмы дзеянняў. БНК павінен быў патрабаваць надання Беларусі аўтаноміі ў складзе федэратыўнай Расіі.

З’езд даручыў БНК падрыхтаваць выбары ў Беларускую краёвую раду, якая павінна была стаць вышэйшым выканаўчым і заканадаўчым органам Беларусі.

У ліпені 1917 г. адбыўся другі з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый і яе выканаўчы камітэт. У кастрычніку 1017 года Цэнтральная рада беларускіх арганізацый аб’ядналася з утворанай на фронце Цэнтральнай беларускай вайсковай радай і утварылася адзіная Вялікая беларуская рада (ВБР).

ВБР выступіла з ініцыятывай і разам з Беларускім абласным камітэтам склікала ў Мінску ў снежні 1917 года Усебеларускі з’езд.

 

Пытанне 2. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе адбыўся бальшавіцкі пераварот, і ўлада перайшла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта(ВРК). У той жа дзень Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў выдаў загад №1, па якому ўся улада перайшла ў рукі Саветаў. Але 26 кастрычніка быў утвораны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які фактычна і стаў ажыцяць кіраўніцтва ў Беларусі. Такім чынам улада засталася ў ваеннага камандвання Расійскай арміі.

Згодна з Расійскімі прававымі актамі – Дэкрэтам “Аб міры” і Дэкларацыяй правоў народаў Расіі” – Беларусь мела права на самавызначэнне, аддзяленне ад Расіі і ўтварэнне самастойнай дзяржавы. Але бальшавікі не жадалі гэтага. У лістападзе 1917 года ВРК правёў тра з’езды на якіх былі выбраны выканаўчая камітэты і з іх утвораны адзіны выканаўчы камітэт – Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў заходняй вобласці і фронту (Аблвыккамзах). Да ўтварэння ССРБ ён быў асноўным закадаўчым і выканаўчым органам улады. У задачы Аблвыкамзапа уваходзілі: ажыццяўленне пастаноў расійскіх органаў улады, выданне прававых актаў, кіраванне гаспадаркай і фінансамі, забеспячэнне арміі, недапушчэнне дзейнасці беларускіх нацыянальных арганізацый.

 

Пытанне 3. Усебеларускі з’езд (кангрэс). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пасля Кастрычніцкага паравароту і прыняцця расійскім савецкім урадам “Дэкларацыі правоў народаў Расіі” неабходна было вырашаць лёс Беларусі. Рэальная ўлада ў асобе Аблвыкамзаха была супраць незалежнасці Беларусі. У Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў быў утвораны Беларускі абласны камітэт (БАК), які прапанаваў утварыць аўтаномна-вольную Беларусь, як частку Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі. Вялікая Беларуская Рада жадала ўтварэння дэмакратычнай рэспублікі ў федэрацыі з Расіяй.

Для ажыццяўлення свайго намеру ВБР звярнулася з адозвай “Да народу беларускага” з прапановай склакаць усебеларускі з’езд.

5 снежня пачаліся пасяджэнні Усебеларускага з’езда (кангрэса), але БАК выступіў супраць пачатку з’езда, таму што сабраліся не ўсе дэлегаты. Таму афіцыйна першае пасяджэнне з’езда пачалося 14 снежня 1917 года.

17 снежня з’езд прыняў рэзалюцыю аб уладзе, па якой павінен быў быць утвораны краёвы орган улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў. Пасля прыняцца гэтай пастановы, згодна з дэкрэтам “Аб міры”, беларусам павінны былі дазволіць ажыцявіць права нацыі на самавызначэнне, але бальшавікі Заходняга фрону па загаду старшыні Саўнаркома Аблвыкамзаха разагналі Усебеларускі з’езд.

Пасля разгона з’езда 18 снежня дэлегаты сабраліся у дэпо чыгункі. Яны прызналі Раду з’езда выканаўчым органам і утварылі яе выканаўчы камітэт.

Калі нямецкае камандванне пачало наступленне (18 лютага 1918 года) Аблвыкамзах уцёк з Мінска і адзінай законнай уладай засталася Рада БНР, якая 21 лютага выдала першую Ўстаўную грамату. Згодна з ёй выканаўчы камітэт Рады да выбараў ва Ўстаноўчы сход утвараў Нацыянальны сакратарыят Беларусі. 25 лютага немцы захапілі будынак Народнага сакратарыята.

3 сакавіка 1918 года паміж РСФСР і Германіяй быў падпісан Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Згодна з ім тэрыторыя Беларусі падзялялася на 3 часткі. Большая частка пераходзіла да Германіі.

У такіх умовах Беларусь магла знікнуць з карты Еўропа. Таму выканкам Рады 9 сакавіка 1918 года прыняў Другую Устаўную грамату, згодна з якой Беларусь у межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Да выбараў Устаноўчага Сойма Беларусі заканадаўчая ўлада належыла Радзе Усебеларускага з’езда. Утвараўся народны сакратарыят Беларусі як выканаўчы орган. У межах БНР абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: слова, друку, сходаў, забастовак, недатыкальнасці асобы і яе жылля, васьмігаддзінны рабочы дзень. Права прыватнай уласнасці на зямлю скасоўвалася, зямля перадавалася тым, хто на ёй працуе.

25 сакавіка Рада БНР прыняла трэццю Ўстаўную грамату, у якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавайю. Граматай акрэслівалася тэрыторыя БНР. Яна складалася з Віленскай, Віцебскай, Гродненскай, Мінскай, Магілёўскай, Смаленскай, часткі Чарнігаўскай і сумежных з ёй губерняў, дзе большую частку насельніцтва складалі беларусы.

Пасля абвяшчэння БНР былі зацверджаны дзяржаўныя сімвалы (герб, гімн, сцяг) і распрацавана часовая Канстытуцыя.

Фактычна інснаванне БНР прызналі Украінская народная Рэспубліка, Літва, Германія, Латвія, Эстонія, Чэха-Славакія, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя. Але БНР не мела сваіх сіл, каб падтрымаць сваю незалежнасць, таму яна заручылася падтрымкай Германіі. Але пасля паражэння немцаў тэрыторыю Беларусі зноў заняля Чырвоная Армія і польскае войска.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...