Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Пытанне 4. Першы з’езд Кампартыі Беларусі і яго рашэнні. Канстытуцыя ССРБ.




Пытанне 4. Першы з’езд Кампартыі Беларусі і яго рашэнні. Канстытуцыя ССРБ.

Пасля капітуляцыі Германіі Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт выдаў пастанову аб скасаванні Брэст-Літоўскага мірнага дагавора і вызваленыя народы атрымалі права самім вырашаць свой лёс. Але пры пераліку краін, вызваленных ад акупацыі не было Беларусі. Таму як толькі немцы пачалі выводзіць свае войскі, на тэрыторыю Беларусі ўступіла Чырвоная армія.

У снежні Чырвоная армія заняла Мінск, дзе адразу быў утвораны Мінскі губернскі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які быў абвешчаны вышэйшым органам улады.

Існаванне БНР прымусіла расійскае кіраўніцтва перагледзіць свае погляды на самастойнасць Беларусі і ЦК партыі згадзілася на ўтварэнна беларускага савецкага ўрада. 27-28 снежня у Маскве прадстаўнікі Беларусі атрымалі Дырэктыву Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў РСФСР аб практычных мерапрыемствах па ўтварэнні БССР.

Першы Часовы Рабоча-Сялянскі ўрад складаўся з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха і беларускіх камуністаў. Для наданнялегетымнасці ўраду 30 снежня 1918 года была праведзена Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Канферэнцыя была абвешчана Першым з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. З’езд пастанавіў прызнацьнеабходным абвяшчэнне ССРБ.

На з’ездзе было выбрана Цэнтральнае Бюро партыі і прынята пастанова аб межах ССРБ. Тэрыторыя ССРБ павінна была складацца з 7 раёнаў і 54 падраёнаў.

1 студзеня 1919 года быў абвешчан “Маніфест Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Ўрада Беларусі”. Гэта быў канстытуцыйны акт, які юрыдычна зацвярджаў утварэнне ССРБ. Маніфест абвяшчаў скасаванне Рады БНР. Уся зямля памешчыкаў, духавенства і буйных землеўладальнікаў, а таксама фабрыкі, заводы, лясы, нетра м воды пераходзіла да працоўнага народа. Абвяшчалася аб уступленні ў сілу ўсіх дэкрэтаў РСФСР. Маніфест узаконьваў уступленне Чырвонай Арміі ў Беларусь.

Часовы ўрад пачаў актыўную працу, якая была парушана дзеяннямі Польшчы, якая прэтэндавала на заходнюю частку Беларусі. У сувязі з гэтым ЦК РКП(б) 16 студзеня вырашыла перадаць у склад РСФСР Віцебскую, Смаленскую і Магілёўскую губерні. А Мінскую і Гродненскую аб’яднаць з Літоўскай ССР.

 

Пытанне 5. Першы з’езд Саветаў ССРБ

2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся Першы Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. На з’ездзе вырашаліся пытанні аб бягучым моманце, аб адносінах да іншых савецкіх рэспублік, прыняцце канстытуцыі і іншыя.

3 лютага 1919 года была прынята Канстытуцыя. Канстытуцыя склададлася з Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа і трох раздзелаў.

У Дэкларацыі ставілася задача устанаўлення сацыялізму. Скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю, лясы, нетра і воды, абвяшчалася агульная працоўная павіннасць і інш.

Канстытуцыя зацвердзіла афіцыйную назву Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі, герб і сцяг рэспублікі.

Галоўнай задачай канстытуцыя ставіла устанаўленне дыктатуры пралетарыяту. Рэспубліка абвяшчалася свабодным сацыялістычным грамадствам працоўных, якім малежыць уся улада у асобе Саветаў. Вышэйшым органам абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, а паміж з’ездамі яго Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). ЦВК утвараў малы і вялікі Прэзідыумы, для агульнага кіравання справамі ССРБ.

Канстытуцыя не змяшчала палажэнняў ні аб выбарчым праве, ні аб мясцовых органах ўлады, ні аб бюджэце.

 

Пытанне 6. Утварэнне і дзейнасць ЛітБелССР. Аднаўленне БССР. Рыжскі мірны дагавор Расіі з Польшчай аб падзеле Беларусі.

На першым з’ездзе Саветаў былі прыняты 2 дэкларацыі. У першай гаворылася аб неабходнасці цесных эканамічных і палітычных сувязей са сваім старэйшым братам – РСФСР. У другой дэкларацыі прапанавалася вырашаць пытанне аб аб’яднанні БССР і ЛітССР.

Гэта абгрунтоўвалася 2 прычынамі. Па-першае, гістарычнай сукупнасць працоўных Беларусі і Літвы, агульнасцю іх інтарэсаў. Па-другое, неабходнасцю хутчэйшага разгрому белагвардзейскага беларуска- літоўскага урада. На самой справе ЛітБел ССР утваралася як буфер паміж савецкім РСФСР і буржуазным Захадам.

Рашэнне аб аб’яднанні ў адзіную рэспубліку было прынята на сумесным пасяджэнні ЦВК абедзвух дзяржаў 27 лютага 1919 года. У склад ЛітБел ССР увайшлі Мінская, Гродненская, Віленская, Ковенская і частка Сувалкаўскай губерні, з насельніцтвам больш 4 млн. чалавек.

Новая рэспубліка праіснавала нядоўга 13 ліпеня 1919 на нарадзе кіруючых работнікаў ЛітБелССР у Мінску І. Сталін прапанаваў ліквідаваць яе. У жніуні 1919 года яе тэрыторыя была цалкам акупіравана Польскімі войскамі. Фармальна ЛітБелССР праіснавала да ліпеня 1920 года, калі было 2-е абвяшчэнне БССР.

Летам 1920 года пачалося вызваленне Беларусі ад польскай акупацыі. 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і буржуазнай Літвой. Урад РСФСР уключаў у склад Літвы землі з гарадамі Шчучын, Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, а таксама Віленскі край. Такім чынам ЛітБелССР перастала існаваць. Аднак гэты дагавор для Беларусі не меў юрыдычнай сілы, таму што ён супярэчыў існуючым нормам міжнароднага права. Урад РСФСР не лічыўся з меркаваннямі беларусаў у вырашэнні нацыянальнага пытання.

Пасля вызвалення Беларусі ад акупацыі вышэйшым органам улады ў Мінску стаў Мінскі Губернскі рэвалюцыйны камітэт.

31 ліпеня 1920 года на сумесным пасяджэнні Мінскага Губернскага рэвалюцыйнага камітэта, прадстаўнікоў ЦК КП(б) ЛітБелССР, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай Арганізацыі і БУНДа была зацверджанна дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ. Дэкларацыя гаварыла аб скасаванні законаў акупацыйных улад, аб адмене прыватнай уласнасці, падцвяржаліся палажэнні Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада ад 1 студзеня 1919 года.

Устанаўлівалася “хлебная манаполія”, гэта значыць сяляне не мелі права прадаваць прадукцыю сваіх гаспадарак, яны павінны былі здаваць іх дзяржаве.

Дэкларацыя абвяшчала пазбаўленне улады БНР і ўсіх яе органаў. У дэкларацыі абвяшчалася дыктатура пралетарыяту. Адносіны з Расіяй строіліся як адносіны дзвюх роўных рэспублік. ССРБ з РСФСР павінны былі устанавіць адзіны гаспадарчы план і перадаць усе узброеныя сілы адзінаму камандванню.

Устанаўлівалася поўнае раўнапраўе беларускай, польскай яўрэйскай і русскай моў. Уся паўната улады была ў Ваенна-Рэвалюцыйнага Камітэта.

Таксама дэкларацыя гаворыла аб мяжы Беларусі, якая павінна была праходзіць па тэрыторыі на якой большасць насельніцтва складаюць беларусы. Але гэтые палажэнне не было выканана і мяжа прайшла надалека ад Мінска.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...