Пытанне 7. Другі ўсебеларускі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі 1919 г.
Пытанне 7. Другі ўсебеларускі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі 1919 г. 13-17 снежня 1920 года у Мінску адбыўся Другі Ўсебеларускі з’езд Саветаў. На ім прысутнічалі 202 дэлегаты з рашаючым правам голаса і 16 – з дарадчым. Палова з іх была беларусамі. Асноўныя пытанні, якія разглядаліся на з’ездзе адносіліся да аднаўлення народнай гаспадаркі, дзяржаўнага аппарата і сацыяльнага забеспячэння, таму што прамысловасць і народная гаспадарка былі поўнасцю знішчаны вайной і акупантамі і ў Беларусі быў голад. З’езд Саветаў афіцыйна аформіў аднаўлене ССРБ унесеннем дапаўненняў у Канстытуцыю. З’езд пацвердзіў, што вышэйшым органам улады з’яўляецца з’езд саветаў Беларусі. А паміж з’ездамі яго ЦВК з 60 чалавек. Прэзідыум ЦВК абіраецца на пасяджэннях сесіі ЦВК у складзе старшыні і 4 членаў. Старшыня ЦВК з’яўляўся адначасова старшыней Савета Народных Камісараў. СНК ажыццяўляе агульнае кіраванне бягучымі справамі. Утвараюцца 15 народных камісарыятаў. Другі з’езд прыняў шэраг іншых рэзалюцый і зваротаў, якія вызначалі накірункі работы органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады.
Дадатковая літаратура па тэме: 1. Архівы БНР. – Мн., 1999. Т. 1. Ч. 1–2. 2. Борьба за Советскую власть в Белоруссии (1918–1920): В 2 т. – Мн., 1968–1971. 3. Васілевіч Р. А., Доўнар Т. І., Юхо Я. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. – Мн., 2001. 4. Вишневский А. Ф., Довнар Т. И. История государства и права Беларуси (1917–1996). – Мн., 1996. 5. Декреты Советской власти. – М., 1957. Т. 1. 6. Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Беларуси (послеоктябрьский период). – Мн., 1997. 7. Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Амалфея, 2007. 8. Ігнатоўскі У. М. Гісторыя Беларусі ў ХIХ і ў пачатку ХХ стагоддзя. – Мн., 1923.
9. История государства и права Белорусской ССР: В 2 т. – Мн., 1970. Т. 1. 10. История Советского государства и права: В 3 кн. – М., 1968–1985. 11. История Советской Конституции (1917–1956). /Под ред. С. С. Студеникина. – М., 1957. 12. Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР. Т. 4. – Мн., 1954. 13. Калубовiч А. Крокi гiсторыi. Беласток; Вiльня. – Мн., 1993. 14. Канчер Е. Белорусский вопрос. – Пг., 1919. 15. Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922). – Мн., 1999. 16. Круталевич В. А. Рождение Белорусской Советской Республики. – М., 1975. 17. Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг. ). – Мн., 2000. 18. Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922 гг. ). – Мн., 1999. 19. Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. І. На пераломе эпох: станаўленне Беларускай дзяржаўнасці (1917–1920). – Мн., 1999. 20. Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: Материалы и док. В 3 ч. – Гомель, 1993. Ч. 2. 21. 1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии: док. и материалы / сост. В. Д. Селеменов и др.; науч. ред. М. Ф. Шумейко. – Мн., 2005. 22. Снапкоўскі У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі. У 2-х т. Т. 2. - Мінск, 2004. 23. Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов. М., 1921; – Мн., 1993. 24. Хоміч С. Асноўныя этапы фарміравання тэрыторыі БССР (1918–1926) // БГА. 2000. Т. 7. Сш. 2 (13). 25. Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. – Киев, 1919; Мн., 1992. 26. Широков А. Т. ЦИК Белорусской ССР в 1919–1936 гг. – Мн., 1979. 27. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 Т. – Мн., 1993–2003. 28. Юхо Я. А. Беларускія ўрады у 1918–1921 гг. і іх паўнамоцтвы // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 4. 29. Юхо Я. А. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў // Спадчына. 1991. №
Пытанні для самакантролю:
1. Якія тры ўлады ўсталяваліся на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі? 2. Дайце характарыстыку Канстытуцыі ССРБ 1919 года і дапаўненняў да яе 1920 года? 3. Якія рашэнні прыняў Усебеларускі з’езд? 4. Калі была ўтворана БНР? 5. Якія пытанні вырашаліся на Першым Ўсебеларускім з’езде Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў? 6. Да якога часу праіснавала ЛітБелССР?
Тэма 9. Дзяржаўны лад і права Беларускай ССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі (1921-1929 гг. )
План заняткаў: 1. Утварэнне дзяржаўнага апарату ў БССР. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. 2. Рыжскі мірны дагавор 1921 года. 3. Дзяржаўна-прававыя адносіны БССР з РСФСР да ўтварэння СССР. Утварэнне СССР. 4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. 5. Вяртанне ў склад БССР усходніх раёнаў Беларусі ў 1924-1926 гг. 6. Канстытуцыя БССР 1927 г. 7. Развіццё заканадаўства ў 1920-я гады. Пытанне 1. Утварэнне дзяржаўнага апарату ў БССР. Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Беларусі быў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Ён праводзіў работу па ўтварэнні валасных, павятовых і гарадскіх Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Утвараліся іх выканаўчыя камітэты. На Другім Усебеларускім з’ездзе Саветаў былі прыняты дапаўненні да Канстытуцыі, згодна з якімі пачалі ўтварацца органы дзяржаўнай уладыі абраны ЦВК. 8 студзеня 1921 года адбылося пасяджэнне ЦВК, на якім быў выбраны яго Прэзідыум з 7 чалавек і зацверджанны склад СНК з 15 чалавек. Пры кожным народным камісарыяце была ўтворана калегія. Старшыня СНК з’яўляўся і старшынёй ЦВК. На гэту пасаду быў абраны Аляксандр Чарвякоў. 9 студзеня была ўтворана Кадыфікацыйная камісія, якая павінна была рыхтаваць праекты заканадаўчых актаў і даваць заключэнне на заканапраекты з іншых устаноў. У 1921 годзе ў Маскве на Х з’ездзе РКП(б) прынялі пастанову аб пераходзе ад палітыкі ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). НЭП пачынаўся ў вельмі складаных умовах. Прамысловасць, гаспадарка, гандаль, грашовая сістэма былі зруйнаваны. 21 сакавіка 1921 года быў выдадзены дэкрэт УЦВК “Аб замене харчовай і сыравіннай развёрсткі натуральным падаткам”, а затым былі выдадзены пастановы СНК БССР, якія дазвалялі сялянам распараджацца сваёй прадукцыяй пасля выканання харчпадатку. Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 верасня 1922 года “Аб працоўным землекарыстанні” сялянам дазвалялася выбіраць формы землекарыстання, сяліцца на хутарах, малазямельным давалася дадатковая зямля.
У гарадах была дазволена прыватная прадпрымальніцкая дзейнасць. Усё гэта прывяло да хуткага росту эканомікі. Правядзенне НЭПа садзейнічала развіццю беларускай культуры. На Другім Усебеларускім з’ездзе Саветаў было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. У 1924 годзе ЦВК БССР выдаў пастанову “Аб практычных мерапрыемствах па правядзені нацыянальнай палітыкі” і аб’явіў аб пераходзе да беларусізацыі. Пад ёй разумелася развіццё беларускай культуры, перавод справаводства дзяржаўна-партыйнага апарату на беларускую мову. Беларуская мова абвяшчалася пераважнай для зносін. Але большая частка партыйнага кіраўніцтва не ведала беларускай мовы, была супраць беларусізацыі і ўвогуле адмаўляла існаванне беларускай мовы. У гады беларусізацыі пачалася барацьба з непісьменнасцю. Утвараліся лікпункты і хаты-чытальні. Адкрываліся школы, тэхнікумы. У 1921 годзе ўтвораны БДУ і іншыя вышэйшыя ўстановы. Задачы аднаўлення гаспадаркі і нацыянальнай культуры патрабавалі правядзення сістэматычных даследаванняў. Таму ў 1921 годзе была ўтворана навукова-тэрміналагічная камісія пры народным камісарыяце асветы БССР. З яе ў 1922 годзе быў утвораны Інбелкульт, які быў рэфармаваны ў АН БССР. З заканчэннем НЭПа вытворчасць у рэспубліцы ўпала, а палітыка беларусізацыі была прыпынена.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|