Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Пытанне 2. Рыжскі мірны дагавор Расіі і Украіны з Польшчай.




Пытанне 2. Рыжскі мірны дагавор Расіі і Украіны з Польшчай.

12 кастрычніка 1920 года паміж Польшчай і РСФСР у Рызе быў падпісаны прэлімінарны дагавор, па якім арміі павінны былі спыніць ваенныя дзеянні. Канчатковы дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 года. На перамовах з савецкага боку былі прадстаўнікі РСФСР і Украіны. Арт. 1 гэтага дагавора абвяшчаў аб заканчэнні вайны.

У арт. 2 абвяшчалася незалежнасць Украіны і Беларусі і акрэслівалася мяжа гэтых рэспублік. У 3 артыкуле замацоўвалася патрабаванне, каб Расія і Украіна адмовіліся ад усякіх правоў на адлучаныя землі Беларусі. Беларусь жа ад захопленых Польшчай зямель не павінна была адмаўляцца. Згодна з 7 артыкулам Польшча абяцала забяспечыць усім нацыянальнасцям свабоднае развіццё культуры, мовы, рэлігіі.

У Рыжскі мірным дагаворы, як і на працягу ўсёй гісторыі, не ўлічваліся інтарэсы беларускага народа. Народ быў падзелены на дзве часткі. Урад БНР выступіў супраць дагавору, аднак інтарэсаў беларусаў ніхто не падтрымаў. Аддаўшы значную частку беларускіх зямель, бальшавікі ўтрымалі ўладу.

 

Пытанне 3. Дзяржаўна-прававыя адносіны БССР з РСФСР да ўтварэння СССР. Утварэнне СССР.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і да пачатку 20-х гадоў адносіны БССР з РСФСР заставаліся нявызначанымі. Па некаторых дакументах БССР была самастойнай і незалежнай дзяржавай, па іншых – Беларусь разглядалася як аўтаномная частка РСФСР. А ў дырэктывах Наркомнаца РСФСР становішча БССР разглядялася як становішча расійскай вобласці.

Яшчэ Маніфест 1 студзеня 1919 года абвяшчаў незалежнасць ССРБ, але гэта насіла толькі дэкларатыўны характар.

Першым рэальным крокам да становішча саюзнай рэспублікі сталі дапаўненні да Канстытуцыі ССРБ і Саюзны рабоча-сялянскі дагавор паміж РСФСР і БССР.

Саюзны рабоча-сялянскі дагавор паміж РСФСР і БССР быў распрацаваны на аснове дагавораў РСФСР з Украінскай ССР і Азербайджанскай ССР. У прэамбуле прызнавалася незалежнасць і суверэннасць РСФСР і БССР. Дагавор замацоўваў утварэнне ваеннага і гаспадарчага саюза паміж рэспублікамі, для гэтага аб’ядноўваліся адпаведыя народныя камісарыяты.

Аб’яднаныя народныя камісарыяты ўваходзілі ў склад Савета народных камісараў РСФСР, а парадак іх дзейнасці вызначаўся Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам. Такім чынам, рэальнага раўнапраўя ўсё роўна не было замацавана.

У пачатку 20-х гадоў сфармілавалася два падыходы пры вырашэнні пытання аб узаемаадносінах саюзных рэспублік. Адны палітычныя дзеячы лічылі, што паміж рэспублікамі існуюць цесныя эканамічныя ўзаемаадносіны і ўсе яны павінны ўвайсці ў склад Расіі на правах аўтаномій. Іншыя лічылі неабходным захаванне самастойнасці рэспублік і ўтварэння федэрацыі.

У жніўні 1922 года камісія Палітбюро ЦК РКП(б) падрыхтавала праект, згодна з якім Беларуская, Украінская, Грузінская, Армянская і Азербаджанская Савецкія Рэспублікі павінны былі ўвайсці ў склад РСФСР на правах аўтаномных рэспублік. У. Ленін выступіў супраць праекта “аўтанамізацыі” і выказаўся за ўтварэнне федэрацыі раўнапраўных рэспублік.

Быў распрацаваны новы праект дагавора, які аб’ядноўваў усе рэспублікі ў Саюз Сацыялістычных Рэспублік з правам свабоднага выхаду. Чацвёрты з’езд Саветаў БССР згадзіўся з утварэннем ССР.

30 снежня 1922 года ў Маскве адбыўся першы агульнасаюзны з’езд Саветаў, які прыняў пастанову пра зацвержанне Дэкларацыі і Саюзнага Дагавора аб утварэнні СССР і перадачы гэтых дакументаў у ЦВК рэспублік для дадатковага разгляду.

Пастановай другой сесіі ЦВК СССР 6 ліпеня 1923 года была ўведзена Канстытуцыя СССР. Канчатковае яе зацверджанне было 31 студзеня 1924 года.

Але пасля ўтварэння СССР раўнапраўя паміж рэспублікамі не было. Ва ўсіх цэнтральных органах Саюза былі пераважна прадстаўнікі РСФСР. У 30-я гады рэспублікі страцілі большую частку сваіх аўтаномных праў і фактычна сталі абласцямі Расіі, дзе кіравалі маскоўскія чыноўнікі.

 

Пытанне 4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Пасля Першай сусветнай вайны еўрапейскія дзяржавы (Англія, Францыя, Італія) і ЗША падтрымалі Польшчу і далі ёй магчымасць утварыць незалежную дзяржаву. Пасля гэтага Польшча пачала ажыццяўляць свае захопніцкія планы. Згодна з Рыжскім дагаворам 1921 года значная частка Беларусі адыходзіла да Польшчы. Уадпаведнасці з арт. 7 гэтага дагавора Польшча павінна была беларускаму, расійскаму і ўкраінскаму народам даць усе правы і свабоды для развіцця культуры, мовы і рэлігійных абрадаў, але гэты артыкул не выконваўся.

Беларусь разглядадася як сыравінны прыдатак да Польшчы. Эканоміка краю знаходзілася ў заняпадзе. Насельніцтва Беларусі знаходзілася ў бяспраўным становішчы.

На тэрыторыі Беларусі былі ўтвораны 4 ваяводствы: Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае. Ваяводствы падзяляліся на паветы, паветы – на гміны, а гміны – на грамады.

На чале Польшчы быў Прэзідэнт. Заканадаўчая ўлада належыла Сойму і сенату, а выканаўчая – Савету Міністраў.

Мясцовымі органамі кіравання ваяводствам быў ваявода і ваяводскае ўпраўленне. У павеце кіраваў стараста і збіраліся павятовыя Соймікі. Кіраванне ў гміне складалі войт і гміннае праўленне. На чале грамады стаяў солтыс, які абіраўся на грамадскім сходзе.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...