Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

«Мы любим. свой язык. и свою Родину…».   Проблема трудная




«Мы любим

свой язык

и свою Родину…»

 

 

 

 

              * * *

 

Жызня зарэ пошла, усякі знае,

Што дзень хужэй, як ні днэ, то другэе.

У магазінах, кругом, ніц німае,

А як шчо дзе е – дорогэе.

 

Був ля, некоторого дня, у суседа.

Баба там его ўсе говорыла:

Завтра, кажэ, думаю, можэ, дзеня поеду.

Можэ, б, думаю, дзе шчо купіла.

 

Бо, як седзецімэш тут удома, на месцы,

То, сюды, ні надто шчо достаўляюць.

От кэб дзе побачыці ў Мінску, чы ў Брэсці.

То там, кажуць, кое-шчо выкідаюць.

 

Хоч і народу, глянеш кругом, шчо кітайцэй,

А, серэўно, ні так усе полкі пустуюць.

Але шчо ты! Ім там попробуй ні дай ніц!

То, шчы дзень, зьмуць там усе забастуюць.

 

І завседы так, хоч собе ўласць хто і маюць,

У рабочых воны сілу, ле того, чуюць.

Завседы іх там, крохі хоч, уважаюць.

Ні так, як калхознікэй гэтых, вечно муштруюць.

 

О ля неяк, казалі, езділа була Насця.

Попостояла, кажэ, там, коло того ЦУМа.

Але купіла, і собе некэ плацце,

І хлопцу некого, мусіць, косцюма.

 

І некого, шчы там, кусок мацер’ялу,

Два каптаны, кажэ, пошыю, як хваціць.

Ну, корочэ, кое-чого накупляла.

Эно шчо, ў очэрэдзі трэба ўсюду стояці.

 

Ды і выпраўляе ўжэ мэне, навэцькі, і мэй Хвэдор,

Шчы казаці стаў, жыто. ў калхозі, як жалі,

Бо подраўся ўжэ ў его і швэдэр,

І нагавіцы, выйсці дзе, дны но зосталі.

 

Смычэцца ля, цэлэ лето, ў чобоцях.

Бо чэрэыікэй, цэлых, тожэ німае.

Як далі, мусіць, пазалетось шчы, на робоці,

То й дагэтуль усе, з нэг ні зпускае.

 

Але пойду но я, послі, шчы договоруся,

Пыдтоплю эно, у грубі як, дрова.

Як шчо, заўтра дома будзе Маруся,

То хай выдоіць, прыдзе, карову.

 

Бо, як дзеці самы застануцца ў хаці,

То воны тут усе ні паўправляюць.

Добрэ, як хоч курам ні забудуць шчонь даці.

Але, як шчо, то, можэ, ні поздыхаюць.

 

Так шчо, кажуць, ні цечэ вода пыд камэнь лежачы.

Трэ дзень ехаці, як ні туды, то туды мо.

От, мусіць, і поеду я з самого ранку, побачу.

А то зноў, мо дзе, з первого, цэны пыдымуць.

 

                                                              1991 г.

 

     МОНОЛОГ

Ой ты! Здраствуйце! Дзе ж вы подзеліся?

Дзе то ўнучка моя, тут, маленькая?

Усе ніяк я до вас ні дойду.

І ў аўтобусі, тым, елі впэрлася,

І, сюды шчы, покуля дотрэмкала,

Вжэ ножыска мое аж гудуць.

 

Ды шчы й гэтая сумка, побач эно.

Дай но дразу прысяду тут я, пока.

Нешто лівая ные нога.

І ні мнэгі, здаецца, накладжано,

А, то сало, то масло, то яблыка,

Ды й попробуй, якая вага.

 

Доставай, можэ, яблыка, пробуйце.

Самых лепшых вам навыбіралі, то ж.

Гэд, бач, гэты такі, шчо ўродзіў.

Само бэльш то, на тэй, кэй колодзезя,

Шчо дламаў вецёр лапу позалетось,

Дзед Міхалко ешчы посадзіў.

 

Вэн і людзям садзіў, як прыходзілі.

Бо прымалосо ўсе, німавесці як.

Нека, гэтака лёгка рука.

Шчы, як товста була я Володзёю,

І була ў нас корова пэрэстая,

І ні стало ў ее молока.

 

Само очэрэдзь пасьвіла я тогды,

І ў ячмень мое статок поўлазіло,

І агроном, само, як на бэду.

Ох, тогды і булі жэж там лямэнты!

Тэе падло мэне попоганіло.

Розвэрнула тут, кажэ, манду!

 

Горло там, як розявіць, мо ж знаеш ты?

Трэ такому паганому й вдаціса!

Настояшчэе тэе кіно!

Але некі, то ж, крохі був грамотны.

Зарэз, можэ ўжэ дзе, прыседацелем.

Бо, ўжэ ж, выбраўся недзі даўно.

 

А ўчора, як дома обедалі,

Нешчо здумалі вас, як зобраліся.

Шчо даўно ні шлеце ўжэ й пісьма.

Ой! Кажу на Семэна, поеду я.

Ты ўжэ сам тут, дзён два, як управішся.

Шчы, як мнэгі роботы німа.

 

І тобе мо куплю чэрэвікі я,

І на ўнучку свою подзіўлюса я.

Бо колі ее шчы прывэзуць?

О-о-о! Якая ўжэ дзеўка вэлікая!

Як насюсяла, бач, то насюсяла!

От жэ ж, пэўне, як дзеці ростуць!

 

А якая вона, ў вас, хорошая!

З гэтым зубом, ты бачыш, сьмэецца як!

Вжэ шчонь можна жоваці самэй.

На кого ж вона будзе похожая?

Нэс то, гэбыто, ў бабы спорэвское,

А от вочы, то рыхтык Семэн.

 

У козлякі, вэн жэ ж, ехаці маўса ўсе.

Я то й зарэ, шчы, ні ўспокоюса.

Шчонь там, думаю, спорцілос зноў.

Чы підало ў ёго одламалосо,

Чы ні хочэ круціціса колесо,

Чы вэн камеру дзе пропороў.

 

Як там зарэ ў ёго получаецца?

Ранкі, некія, сталі холодные.

Хай бы, хоч там дожджу ні було.

Можэ, з ровэром тым, колупаецца.

А ні здумкі, шчо сьвінне голодные,

І квічаць, мо дзе, на ўсе село.

 

Мусіць, зарэз у вас, як побуду я,

То на заўтра ўжэ ні зостануса.

Бо, ўжэ думаю, гэтак, сама.

Трэба ўрано іці на попутную,

То хучэй, можэ, крохі, достануся.

Бо спокою мне, тута, німа.

 

                                    2002 г.

 

 

                                                                                                      С любовью встретиться –

                                                                                                      Проблема трудная

                                                                                                                                  (из песни) 

                                      

 

          * * *

 

От насватаў, неяк, мне був,

Той Панас, шчо ўзяў Хвэдору.

Добра баба, кажэ, справна,

І машына ў гаражэ.

Так то, ніц собе, як трэба,

Але, крохі, нэс у гору.

А от, хто, як нэс угору,

Нешчо, мне, ніхорошэ.

 

І ходзіў до ее ў хату.

Выпілі віна Кагору.

Акуратно там, прыбрано,

Ні розувшыс, ні ступай.

Добрэ, думаю, насватаў,

А, як гляну – нэс у гору,

От ты, думаю, попався!

Хоч ты, дзе, згэтуль вцекай.

 

Ні ўгадаю, што й робіці.

Ні худую, і ні хвору,

І, здаецца, ні пагана,

Бо, то ж, знало б, мо, село.

І ўмее наварыці.

От, кэб нэс був ні ўгору!

То тогды б, ужэ, напэўно,

Дзело б з ею, ў нас, пошло.

 

Маці зліцца, як вэрэсне:

То ж, на ўсе трэ знаці пору!

Од такого пэрэбору,

Бобылем пробудзеш век!

Сватайса, покуль ні пэзно!

Шчо тобе, шчо нэс у гору?

Ды, воно ж, як нэс угору,

То хорэшчэй, чым убэк.

 

Як тут будзеш говорыці?

Я то, надто, і ні спору.

Знаю я, бэз розговору,

Ні мэкіна ў голове.

Мусіць, буду ей дзвоніці.

Хай собе, той нэс, угору!

Людзі кажуць, трэба дзьвіціс,

Був бы добры чоловек.

                              2003г.

             Д И А Л О Г

 

                 — ­Мусіць, Ганна, собраласа недзі ты?

                Бо дзіўлюса, шчо чысто одзетая,

                У зелёным своім каптане.

           От ля, думаю, мусіць у Вацэвіча едзеш ты.

           І споніца з хвальбонамі гэтая,

           Шчо купіла тогды ў цыганэй.

 

           — Ой але, хтоб то, думаю, зарэ пыдвез мэне?

           Хочу к доктару, нешчо, бач, так получаецца.

           А робота то, думаю, тая, нігдзе ні ўцечэ.

           Нешчо зубы, той раз, вэн поставіў нірэвно мне.

           Да за гострэ там, недзі, язык обдзіраецца.

           А як, кіслэ, есі, то пэчэ.

 

           — О-о-о! Я думаю, некая ты, гэбы, крохі замучана!

           Ні есі, мусіць, кіслого? Праўда, шчо трэба, ўжэ, к доктару.

           Вэн, жэ ж, знае, поправіці шчо, чы тобе, чы другэй.

           Доктар, жэ ж, по зубах гэтых, недзі навучаны.

           Можэ, там, тобе, ў році, напільніком крохі пошорхае.

           То, ўжэ ж, пэўно, шчо будзе ні гэ.

           

           — Добрэ, кэб то так хутко, то шчы б, мо, купіла шчонь дзеўчыні!

           Але ўспею, чы не, то, ешчы, нівэдомо жэ ж.

           Бо далёко ж то, гэто ні сьмех.

           Мэй, жэ ж, ўчора, з роботы, прышоў серэд вэчора.

           То сёгоня, казаў, цэлы дзень, будзе дома ўжэ.

           А, ўжэ ж, выпіці недзі добег!

 

           Одышоў мо на час, мо хіба, дзе, на новую вуліцу?

           Я то, само, пыдметала крохі, за грубою.

           Попытаці хоцеў, жэ ж, коня.

           А ўжэ ходзіць по хаці, ўжэ, нешчо там, сам собе, жмурыцца.

           Кажэ: ,, Дай но, ўжэ, крохі, цебэ я пошчупаю.

           Дзе там, тэе, твое ціпэня? ”

 

                  Одчэпіс, кажу, кручаны! Йдзі, ні чэпай мэне!

            Як поладзіці шчо, выйці ў хлеў, то цебэ ні касаецца.

            А скажу шчо, то ўсе на потом.

            У сьвіней то, даўно ужэ, плэт, у засечцы, поламаны.

            А ў коровы то, тыжджэнь ужэ, дзьвэрца ні закрываюцца.

            Да прыв'язваю, ўсе, мотузком!

 

     — Гэтак Ганна! То ж зарэ, бач, стаў некі сьвет такі.

     Дзе ні глянеш, то ўсюду, ўжэ, гэтые п’яніцы!

     І ніхто ўжэ іх, зарэ, нігдзе ні бэрэ.

     Мэй Кірыло, то вэн жэ ж, ты знаеш, ні гэтакі.

     Там то дзьвэрца, кругом, у мэне закрываюцца.

     Але шчо мне з тых, Маня, дзьвэрэц?

 

 

     Як то, думаю, шчы недзі, людзі з такімі мужчынамі?

            Вэн, жэ ж, дома, то, кэб ты побачыла!

            Як прыходзіць, то ўпору заўседы, ўжэ ж, дзе вэн ні е.

            А прышоў, то, гледзіш ужэ, тут жэ вэн, недзі, з машыною.

            Як купіў, жэ ж, собе вэн, тогды, тую неку, ломачыну,

            Трэйці месяц, ужэ, кэй ее!

 

            Мне то млэсьць, лепш бы, думаю, ўжэ вэн лежаў, дзень, напіўшыса!

            Але ж, гэтак ні скажэш, ніхай ужэ, лепш, вэн ні знацімэ.

            То ж, ні трэба, кэб думкі, одразу, да до языка.

            Ты, кажу на ёго, можэ, зарэ ўжэ, з ею роспішэсса?

            Можэ мне, тогды, бэльш, ужэ, грошэй давацімуць?

            Гэбы тым, шчо німа мужыка.

 

            — О-о-о! Кірыло хазяйскі! Тобе ж, гэто, трэба прыдраціса!

            Мнэгі ты, мусіць, хочэш, скажу тобе, Маня, я!

            Колі ўжэ твэй Кірыло, тобе, ні такі.

            То ж, машына ў ёго, тая, можэ, колінь там наладзіцца.

            Будзеш ездзіці ўжэ ты, тогды, гэбы панія.

            Хоч на бульбу, хоч на буракі!

 

            Чы колі на базар, можэ б, после з ім выбраліс.

            То ж купіці, як шчо, то, з машыною, лепш получаецца.

            Мо б колі, і мэне, дзе, ўзялі пыдвэзці.

            А у тую нідзелю, то, гэто ўжэ, зноў, мусіць, выборы?

            Зноў, у клубі тым, стэлькі людзей назбіраецца!

            Трэба ж то будзе, мусіць, нам, Маня, з тобою, пойці?

 

            — О-о-о! Бэз нас, да кэб выборы?! Шчо то, Ганна, ты, некая, гэбы маленькая?

            То ж, мусово трэ йці, шчы, покуль, тут у нас, государство е!

            Як управімос, зранку, то, дразу, і йдзем, чым раней.

     Але, Ганна, то ж там, мусіць, зноў буду за Лукашэнка я!

     Вэн то, хоч, хорошэ шчонь росказвае!

     Як послухаеш, то спокойней.

         

     — О-о-о! Вэн, Маня, і ў шайбу, то ўмее, як граці трэ!

     З кочэргою тоею, ты бачыш, як бегае?

     Аж, той лед, чуці, як хрумкоціць!

     Я то думаю, мусіць, шчо, тожэ, ёго пыддзержаці трэ!

     Е, бач, людзі такіе, спосэбные!

     Хай ужэ там, над намі, поруководзіць!

 

     Трэба, кэб нехто старшы буў, можэ ўжэ, шчонь там, рэшацімэ!

     Кэб порадок які буў, да кэб, гэбы шчо, ні творылосо!

     Можэ б там, дзе колі шчо направіў, кэб змэг.

     Але, Маня, пойду я, бо трэба хучэй выежджаці мне.

     Нешчо, бачыш, з тобою я, тута, ўжэ заговорыласа.

     А дорога ж, то, гэто ні сьмех.

 

                                                                  2012 г.

.

 

Старшему поколению…

 

                   Дела.         

Той Гаврыло, мэй напарнік,

Трэба був мне по робоці.

Ды поехаў до ёго я

Зранку ўчора, по росе.

Думаў, мо хучэй достанус,

Напрамую, по болоці.

По колена мокры ногі,

І ўсёй ровэр у гразе.

 

Дзядзько йшоў з конем кэй воза.

Мне, кажу, тут по робоці.

До Гаврыла, дзе ж то вэн тут,

Кэб хучэй ёго найці.

Кажэ, там росце бэроза,

Ш трусы вісяць на плоці,

І собачка ў іх рабэнькі,

То туды тобе трэ іці.

 

Еду далей, выгледаю.

О-о-о! Бэроза коло хаты.

Мне ж то, кэб ні промінуў.

Пэвно, думаю, шчо тая,

І на плоці некі латы,

Я туды і повэрнуў.

 

Нека баба выбэгае.

Шчо там з ею, нівэдомо.

Гэтакая господыня,

Зкуль такую і ўзялі

Я тут, кажэ, ніц ні знаю,

І німа нікого ўдома,

А забегла даці сьвінням,

І німа мне ўжэ колі.

 

Трэ, кажу, мне ж по робоці,

Той Гаврыло трыбухаты.

Вжэ, бач, цэлая покута.

Чы, хіба мо, пыдмануў?

Кажэ, там трусы на плоці,

І бэроза коло хаты.

Я то, думаў, можэ тута,

Ды сюды і завэрнуў.

 

-- О-о-о! То не-е-е! То ж, нідалёко.

Там бэроза ў іх высока.

Вышэйшы тут ні ростуць.

Лавка нова там пыд плотом,

І покрашаны ворота.

То то там воны жывуць.

 

Шчо мне, думаю, за кара?

Дзе воны, ворота тые?

Чы, хоч, мімо ні пройшоў?

О-о-о! Гаврылова Варвара.

Нешчо ў ночвах, мусіць, мые.

Ну ўжэ, думаю, знайшоў.

 

Мне, кажу, то ж, по робоці.

До Гаврыла, попытаці,

Хто робіцімэ колі.

Як я ехаў! Цырк на дроці!

Дзе ж вэн е? Хіба мо ў хаці?

То пойдзі, можэ, покліч.

 

-- Ой, ну шчо ты там прыдумаў?

Вэн кэб дома? Шчо б за горэ!

Як наесьціс, то сюды!

Дзе вэн е? Хіба мо ў кума.

Той прыходзіў, ешчы ўчора.

То пошоў вэн, мо ж туды.

 

Нешчо, мусіць, помагаці.

То ж казаў, да я і забула.

Лезці, недзі, трэ навэрх.

Доскі некі прыбіваці.

Подрывала, мусіць, бура,

Шчо була у той чэцьвэр.

 

Думаю, шчо зарэз там вэн.

Мо, як трэ, то едзь поціху.

Гразь, жэ ж, там, после дожджу.

Трэйця хата од канавы,

Як іці ў той бэк, дзе выгон,

Бо ні хутко тут дождус.

 

Еду далей. Трэйцю хату,

Можэ як, там, посчытаю?

Дзе вона ўжэ там стоіць.

О-о-о! Гаврыло трыбухаты!

Вжэ рукою мне махае,

Кэб ішоў хучэй до іх.

 

Вжэ ж іду до іх, ні спору.

Кум там той. Пры господарцы.

Усе як трэ, як ні подзьвіс.

Ты тут, кажэ, само ў пору,

Мы ўжэ, крохі, тут по чарцы,

То, давай, хучэй садзіс.

 

Налівай, но! То ж, стараліс!

Лазілі там, побдзіраліс.

Стрэха стала, як була.

Кэб устрэчаліс, обрашчаліс,

І чашчэй кэб собіраліс,

Кэй накрытого стола!

 

І, кэб доскі ні дрываліс!

І, кэб оглоблі ні ламаліс!

І, кэб коні ні брыкаліс!

І, кэб пчолы ні кусаліс!

І, кэб грошы начысляліс!

І, кэб бульба наросла!

 

Як я зтуля добіраўса?

Кажуць, сьмех і ні до сьмеху.

Чэрэз ўсе, почці, село.

Спаці лег, ні роздзеваўса.

Ужэ ж, зцёмнело, як прыехаў.

Мусіць, сілы ні було.

 

Сьнілос унэчы шчо попало.

Дзядзько едзе недзі ў возі.

То собачка на дорозі,

Хлеба даў, то ні бэрэ.

Баба тая выбэгала.

То Варвара ў ночвы ўпала.

То трусы на тэй бэрозі,

Шчо ў Гаврыла на дворэ.

 

Устаў, то, некі, ніздоровы.

Сонцэ ўжэ ў вокно сьвэціло.

Дрова думаў поколоці.

За хлевом ні доколоў.

Мусіць, ну іх, тые дрова.

Але, от жэ ж, той Гаврыло!

Трэ було з ім по робоці.

Хоч ты едзь до ёго зноў!

 

                                          2016 г.

 

           

 

           

 

                                   Поговорим.

О-о-о. Алё-ё-ё-ё! Чы то Парася?

Як ты там? Чы хоч здорова?

Некі голос ніпохожы.

Можэ, думаю, ні ты.

Чы там курыца знайшласа?

Чы доіла вжэ корову?

Чы ддалі тобе вжэ грошы,

Шчо позычылі тогды?

 

Я ж хоцела ешчы врано.

Подзвоню, думаю, Парасі.

Чы гледзела ты кіно там?

Можэ час у цебэ був.

Як там, думаю, Мар’яна?

Чы з своім тым розвэласа?

Чы ешчы ёго ўсе любіць?

Зноў жэж гад той пыдманув.

 

Я то ўчора, бач, ні ўспела.

У Таклюсі як прысела.

А зайшла ешчы к Хвэдоры.

Як жэ ж ты ее мінеш?

Новосці потом гледзела,

Шчо там робіцца в Росеі.

Мусіць, ні зусем там добрэ.

Гэтак думаецца мне.

 

Мэй рэмзав нешчо з-за грубы.

О-о-о. Волочысса до ночы!

А вэчэраці німа мне.

Той вчарашні крупнік ев…

Некі ж там проводзяць трубы.

А Амэрыка ні хочэ.

А вона ж такая вправна.

Хочэ все кэб по ее.

 

Як там на такэй робоці?

Мы ж то вжэ ні розбэрэмос.

А той жэ ж Пуўін ні здаецца.

Мусіць, там ні до того.

Мы, кажэ, будземо бороціс.

Дзе то нашы інцерэсы?

Я вам тутака ні Ельцын!

Шчы побачым, хто кого.

 

А, то ж, бороціс ні ігрушкі.

Трэ кэб нехто постаравса.

Ні получыцца іначэй.

То ж вэдомо вжэ тобе.

А, казалі, той французкі

З некою там домагавса.

А нехто ж нешчо, мусіць, бачыв.

От жэ ж, справны до бабэй!

 

Бач, Парася, шчо творыцца.

Некіе кругом обманы.

Ўчора ўстала як з дзівана,

Да завесіла вокно…

І спаці вжэ легла – ні спіцца.

У голове гэбы туманы.

Як там, думаю, Мар’яна?

Кэб хучэй тэе кіно!

 

                              2022 г.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...