Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Краязнаўства Беларусі. Раздзел 1. Уводзіны ў прадмет




Краязнаўства Беларусі

Раздзел 1. Уводзіны ў прадмет

 

Мэты курса: падрыхтаваць асобу для самастойнай краязнаўчый работы (у школе, музеі)

Задачы: навучыць методыцы правядзення краязнаўчай працы

· Пошуку крыніц інфармацыі пра пэўны край

· Навучыць выяўляць помнікі гісторыі і культуры, даваць характарыстыку (вызначаць стыль, час, асаблівасці), арганізаваць ахову падрыхтаваць дакументы ў адпаведныя дзяржаўныя ўстановы.

· Напісаць праграму гісторыка-краязнаўчага, ці літаратурна-краязнаўчага гуртка

· Распрацаваць план экспазіцыі музея

· Падрыхтаваць і правесці вечарыну

· Падрыхтаваць і правесці экскурсію па родным горадзе, вёсцы

· Распрацаваць маршрут турысцкага пахода па пэўнай мясцовасці. Правесці паход. Зрабіць справаздачу

· Правядзенню асветніцкай працы праз падрыхтоўку і публікацыю артыкулаў у СМІ (рэспубліканскі ці мясцовы друку, Інтэрнэце(

 

2. Рэкамендаваная літаратура

 

Падручнікі і дапаможнікі па курсу:

1. Историческое краеведение Белоруссии: учебное пособие для исторических факультетов вузов республики / Э. М. Загорульский [и др. ]; под ред. Э. М. Загорульского. – Минск: Изд. БГУ им. В. И. Ленина, 1980. – 263 с.

2. Каханоўскі, Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. / Г. А. Каханоўскі. – Мінск.: Навука і тэхніка, 1984. – 120 с.

3. Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси XVI веке – 30-е годы XX века. / Л. В. Алексеев. – Минск: Беларуская навука, 1996. – 206 с.

4. Ашурков, В. Н. Историческое краеведение: учебное пособие для исторических факультетов педагогических институтов / В. Н. Ашурков, Б. В. Кацюба, Г. Н. Матюшин; под ред. Г. Н. Матюшина. – М.: Просвещение, 1980. – 192 с.

 

Канцэптуальныя працы і галіновыя выданні::

5. Каспяровіч, М. Краязнаўства / М. Каспяровіч. – Мінск: Белдзяржвыдат, 1929. – 159 с.

6. Иванов, П. В. Основы школьного краеведения / П. В. Иванов. – Петро­заводск: Изд-во ПГУ, 1986. – 106 с.

7. Шмидт, С. О. Краеведение и документальные памятники: учеб. пособие / С. О. Шмидт. – Тверь: Книжное издательство, 1992. – 86 с.

8. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1941–1991 гг. ) / А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2004. – 218 с.

9. Детский туризм и краеведение в Беларуси. / авт. -сост. С. М. Митрахович. – Минск.: РИФТУР, 2003. – 104 с.

10. Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш. ]; уклад. М. В. Півавар. – Мінск: Паркус плюс, 2008. – 328 с.

11. Пивовар, Н. В. Туристско-краеведческие походы и экскурсии в окрестностях Витебска / Н. В. Пивовар. – Витебск, 2002. – 116 с.

12. Півавар, М. В. Даследчыкі Полацка-Віцебскай даўніны XVI ст. – 1944 г.: даведнік / М. В. Півавар. – Віцебск: Віцебск. абл. друк., 2006. – 176 с.

13. Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны 2-й пал. ХХ – пач. ХХІ ст. / М. Півавар. – Мінск: Кнігазбор, 2010. – 372 с.

14. Півавар, М. В. Музеі Віцебска: манаграфія / М. В. Півавар. – Віцебск: выдавецкі цэнтр ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – 186 с.

15. Півавар, М. В. Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961 – 1991 гг.: аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук: 07. 00. 02 / М. В. Півавар; Беларус. дзярж. ун-т. – Віцебск: Выдавецтва УА “ВДУ імя П. М. Машэрава”, 2007. – 21 с.

16. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – 448 с.

17. Жучкевич В. А. Общая топонимика. Мн.: Высшая школа, 1980. – 287 с.

18. Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў Магілёўскай вобласці. – Мн.: Навука і тэхніка, 1983. – 240 с.

19. Иванова, С. Г. Оршанские краеведы (биографический справочник) / С. Г. Иванова. – Орша, 2002. – 32 с.

20. Мараш, Я. Н. Методические рекомендации учителю-стажеру по сбору краеведческого материала (досоветский период) /Я. Н. Мараш. – Гродно: ГОУТ, 1988. – 23 с.

21. Несцярчук, Л. М. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі: Асноўныя этапы фарміравання, сучасны стан і перспектывы / Л. М. Несцярчук. – Мінск: БЕЛТА, 2003. – 286 с.

22. Цітовіч І. У. Краязнаўчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921–1939 гг. ): аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук: 07. 00. 02 / І. У. Цітовіч; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2005. – 16 с.

 

Крыніцы краязнаўчай інфармацыі:

23. Список населенных мест Могилевской губернии. – Могилев, 1910.

24. Памятные книжки Витебской области за 1864–1914 гг.

25. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье: Репринтное воспроизведение издания 1882 г. (под редакцией Семенова П. П. – Т. 3, СПб., М., 1882. – 490 с. ). – Мн.: БелЭн, 1994. – 550 с.

26. Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. [Брэсцкая, Вiцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская вобл. ] / АН БССР; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд. ) [і інш. ]. – Мінск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984–1989.

27. Кулажанка, Л. Літаратурныя мясціны Беларусі: краязнаўчы даведнік: дапаможнік для настаўнікаў. У 3-х кнігах. Кн. 1. Брэсцкая, Віцебская і Гомельская вобласці / Л. Кулажанка. – Мінск: БелЭн., 2000, – 286 с.

28. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Інфармацыйны навукова-метадычны бюлютэнь Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1969–1988). “Спадчына” (1989–1991).

29. Aftanazi R. Materialy do dziejow rezydencji. – Warszawa 1990. – T. VIIa. – 696 s.

 

 

3. Што такое краязнаўства.

Краязнаўства

міжгаліновая дысцыпліна, якая вывучаючае жыццё і сучасны стан супольнасцяў і тэрыторый,

навукова-папулярызатарская і асветніцкая дзейнасць пэўнай тэматыцы (аб мінулым, сучасным якога-небудзь краю і яго помнікаў),

метад пазнання (які абапіраецца як правіла на міждысцыплінарныя навуковыя сувязі: ад простага да складанага, ад прыватнага да агульнага, які выяўляе агульнае і асаблівае ў мінулым і сучасным),

форма грамадскай дзейнасці , накіраваная на ўсебаковае вывучэнне насельніцтвам гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэраг іншых фактараў пэўнай тэрыторыі (сяла, горада, раёна, вобласці і г. д. ).

Краязнаўства даследуе прыроду, эканоміку, дэмаграфію, гісторыю, мову, культуру гэтай тэрыторыі. Комплекснае краязнаўства разглядае ўсе звесткі ва ўзаемасувязі.

Вылучаюцца асобныя яго кірункі: гістарычнае, геаграфічнае, эканамічнае, прыродазнаўчае, літаратурнае, тапанімічнае і іншыя.

Формы і адгалінаванні гістарычнага краязнаўства: царкоўнае краязнаўства, ахова помнікаў гісторыі і культуры (мемарыяльнае кпаязнаўства), этнаграфія і фальклор, тапаніміка, бібліятэчнае (стварэнне бібліяграфіі), архіўнае краязнаўства, музейнае краязнаўства, літаратурнае краязнаўства і інш.

Аб'ектамі краязнаўства з'яўляюцца прырода, насельніцтва, гаспадарка, гісторыя, культура, мастацтва. Прадмет вывучэння – край ці асобная тэрыторыя.

У залежнасці ад пэўгых акалічнасцяў, асаблівасцяў канкрэтнага рэгіёна пэўны кірунак можа быць прыярытэтным. Так, на Віцебшчына шырока разгарнулася школьнае краязнаўства. На Берасцейшчыне добра развіваецца геаграфічнае, на Гродзеншчыне – гістарычнае, на Магілёўшчыне – археалагічнае. Адметнасць набывае краязнаўства рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Асноўным метадам краязнаўства з’яўляецца збор разнастайнай інфармацыі: архіўных і літаратурных крыніц, прадметаў матэрыяльнай культуры, вынікаў назіранняў за прыроднымі з'явамі, анкетаванне і іншыя.

 

4. Формы арганізацыі краязнаўства.

Па формах арганізацыі краязнаўства падзяляецца на дзяржаўнае, грамадскае і школьнае. У дзяржаўным (навуковым) накірунку краязнаўствам (лакальным накірункам ў даследаваннях) займаюцца: інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (Інстытут гісторыі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Інстытут беларускай мовы і літаратуры, Інстытут геалогіі і геафізікі Зямлі), ВНУ, музеі, архівы, бібліятэкі, аддзелы і ўпраўленні культуры, па спорту і турызму раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў.

Мэты вывучэння роднага краю ставяць перад сабой шэраг грамадскіх арганізацый: Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГіК), Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Таварыства беларускай школы, таварыства “Веды”, Беларускае краязнаўчае таварыства, краязнаўцы-аматары. Важнейшую выхаваўчую функцыю адыгрывае краязнаўства ў школе, дзе яно знайшло сваё месца ў працы школьных музеяў, турысцка-краязнаўчых гуртках, пошукавы клубах.

5. Крыніцы краязнаўчай інфармацыі.

У гістарычнай навуцы прынята вылучаць матэрыяльныя гістарычныя крыніцы і нематэрыяльныя. Кажучы пра крыніцы краязнаўчай інфармацыі, трэба сказаць, што яны ў сутнасці сваёй з’яўляюцца гістарычнымі крыніцамі. У іх сістэматызацыі існуе пэўная праблема класіфікацыі. Можна вылучаць крыніцы па характару існавання: матэрыяльныя і нематэрыяльныя. У сістэме матэрыяльных крыніц вылучаюцца рэчавыя, пісьмовыя, графічныя. У структуры пісьмовых крыніц таксама можна вылучаць наступныя віды крыніц: друкаваныя і рукапісныя. Можна вылучаць крыніцы па месцы захоўвання: архіў, бібліятэка, музей, прыватная калекцыя і інш.

Матэрыяльныя (помнікі гісторыі і культуры, рэчы, знойдзеныя ў культурным слоі, артэфакты, усе рэчы, якія абкружаюць нас і могць даць нейкую інфармацыю аб падзеях у пэўным месцы.

Набольш аб’ёмным па змесце інфармацыі, якія яны могуць даць па гісторыі горада, вёскі з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы. У іх структуры вылучаюцца летапісы, хронікі, запісы падарожнікаў, мемуары, дыярыўшы, комплексы юрыдычных дакументаў (указы, статуты, прывілеі), комплексы дакументаў эканамічнай накіраванасці (інвентары, вопісы), даведнікі і энцыклапедыі, эпісталярная літаратура, матэрыялы перыядычнага друку (гарадскія, раённыя, абласныя газеты), неперыядычныя рэгіянальныя выданні (бюлетэні, альманахі, часопісы, зборнікі (“Віцебскія сшыткі” (Віцебск), “Полацкі летапісец” (Полацк), “Загароддзе” (Палессе), “Свіцязь” (Навагрудчына), “Магілёўская даўніна” (Магілёў), “Хронан” (Гродна)), іншыя крыніцы (каталогі, прэйскуранты, лістоўкі, афішы, плакаты, праграмы чытанняў, спектакляў, запрашальныя білеты, візітныя білеты, аб’явы) і іншыя.

Важнае значэнне маюць і графічныя дакументы: гравюры, малюнкі, фотаздымкі, паштоўкі. Яны даюць магчымасць візуалізаваць наша ўяўленне пра вывучаемы аб’ект. Здымкі Віцебска, якія зрабіў імператарскі фатограф В. Пракудзін-Горскі ў 1912 г.

Вусныя крыніцы таксама з’яўляюцца важным сродкам атрымаць каштоўную інфармацыю. Асабліва актуальнымі такія крыніцы з’яўляюцца ў дачыненні да гісторыі сучаснасці, калі пісьмовыя крыніцы яшчэ не створаны, ці да іх ускладнены доступ. Аднак трэба памятаць, што дадзеныя вусных крыніц трэба правяраць і пацвярджаць, асабліва даты, ролю аўтара, месцы падзей. Пасля атрымання тэкста пажадана правесці дадатковае апытанне на папярэдне складзенаму плану. У выпадку, калі ва ўспамінах сустракаюцца прозвішчы асоб, пры магчымасці пажадана з імі сустрэцца і ўзяць інтэрв’ю у іх. Вызначаныя недакладнасці трэба ўдакладніць, аднак самі запісы выпраўляць не можна. Тэкст запісаў павінны быць напісаным разборлівым почаркам, добра чытацца, на лістах пакідаць месца для паметак, даведак, удакладненняў. Абавязкова ўказваецца дата запісу, прозвішча чалавека, які праводзіў апытанне. Па магчымасці для запісу выкарыстоўваецца відэакамера, магнітафон, гуказапсываючая апаратура. Па магчымасці запіс фарта прадубліраваць на паперы. Для пацверджання атрыманай інфармацыі варта выкарыстоўваць іншыя катэгорыі крыніц: архіўныя матэрыялы, артыкулы ў перыядычным друку.

Роля краязнаўства ў патрыятычным выхаванні, справе аховы помнікаў гісторыі і культуры, экалогіі.

Краязнаўства заўжды садзейнічала выхаванню патрыятызму, інтэрнацыяналізму, грамадзянскіх якасцяў, узбагачала яго духоўную культуру. Аналіз краязнаўчага руху паказвае, што людзі, якія бяруць актыўны ўдзел у лакальных даследаваннях, мерапрыемствах па ахове помнікаў, стварэнні музеяў, больш глыбока пазнаюць мінулае і сучаснае сваёй краіны. Пашыраецца іх культурны кругагляд, фарміруецца светапогляд, паглыбляецца пачуццё любові да сваёй Радзімы, павага да традыцый, гісторыі свайго народа. Развіццё гістарычнай навукі краіны складаецца з шэрагу лакальных даследаванняў пэўных мясцовасцяў.

У прадмове да “Кнігі Юдзіф”Ф. Скарына выказаў стаўленне да роднага краю: «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птицы, летающие по возьдуху, ведають гнезды своя; рибы, плывающие по море и в реках, чують виры своя; пчелы и тымъ подобная боронять ульев своих, - тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, и к тому месту великую ласку имають... ». З гэтага вынікае, што любоў да роднага краю натуральная з’ява. Краязнаўства, г. зн. яго вывучэнне богапатрэбная рэч. А адсюль і асновы патрыятызма, каб людзі «…всякого тружения и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали».

Рускі паэт А. П. Пушкін у сваім вершы вызначыў ролю роднага краю ў жыцці чалавека:

«Два чувства дивно близки нам

в них обретает сердце пищу

Любовь к отеческим гробам

Любовь к родному пепелищу»

Да іх цяжка нешта дадаць. Цяжка патлумачыць прычына любові чалавека да роднага краю.

У Расійскай Федэрацыі краязнаўства разглядаецца як аснова рэгіёналізму, тэорыі “областничества”, узнікшай яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя. Гісторыя Расіі складаецца і пішацца з гісторый тых абласцей, краёў, рэспублік, якія ўваходзяць у федэрацыю. Такая палітыка зразумела ў такой шматнацыянальнай краіне.

У Польшчы краязнаўства заўсёды было сродкам выхавання моладзі ў духе патрыятызма, любові да роднага краю ва ўмавах забароны ўжывання роднай мовы і палітыкі русіфікацыі. Гэта был сродак развіцця Айчыннай гісторыі і шэрага навук гуманітарнага цыкла. Менавіта вывучэнне асобных рэгіёнаў Польшы стала магчымасцю для сур’ёзнай навукі назапашваць факты, веды, каб потым перайсці ад лакальнага да агульнанацыянальнага характара[1].

З аднаўленнем дзяржаўнасці краязнаўства адыграла важную ролю яднанні падзеленага на працягу больш як 120 гадоў польскага народа. На працягу 1918–1939 гадоў краязнаўства (больш дакладна методыка рэгіяналізма[2] стала сродкам яднання былых абасобленых тэрыторый і фарміравання і развіцця нацыі. Менавіта ў гэты час у Польшы асабліва ўжываюцца краязнаўчы вандроўкі па краіне, лакальных мясцовасцях. Фарміруецца рэгіянальная і лакальная інфраструктура турысцкая бізнеса. Яна абапіраецца на школу і вышэйшыя навучальныя установы як у сэнсе распрацоўкі падобных маршрутаў, так і карыстання імі.

Краязнаўства адыграла важную ролю ў навуковым вывучэнні Беларусі на працягу ХVIII–ХХ ст. Ва ўмовах адсутнасці дзяржаўнасці, забароны нават ужываць назву народа, прагнае імкненне разумець сваю гісторыю, аднаўляць гістарычную спадчыну і нацыянальную самасвядомасць часта праяўлялася ў форме вывучэння свайго краю. Сапраўдным росквітам для развіцця краязнаўства, калі яно рабіла добрую справу дзеля аднаўлення Бацькаўшчыны быў перыяд беларусізацыі 1920-я гады. У выніку рэпрэсій 30-х гадоў і аж да 60-х гадоў ХХ стагоддзя, арганізаваны краязнаўчы рух быў спынены, а большасць дзеячаў рэпрэсіравана. Краязнаўства становіцца справай «піянераў і пенсіянераў». Але ў 1960–1980-я гады назіраецца. яго ўздым, хаця трэба зазначыць, што ва ўмовах аўтарытарнай улады ў СССР, краязнаўчы рух меў пэўныя асаблівасці[3]. Заідэлагізаваны (пад кіраўніцтвам камсамола, прафсаюзаў), прыняўшы новыя формы (пошукавая дзейнасць, турысцка-краязнаўчыя вандроўкі ў рамках школьнага краязнаўства) ён рабіў сваю справу ў выхаванні грамадзянскіх якасцяў, патрыятызму, інтэрнацыяналізму, вывучэнню свайго краю.

Краязнаўства выхоўвае павагу да роднай зямлі, да яе гісторыі, прыродных асаблівасцяў яшчэ ў сярэднявечча ўзнікае разуменне аб асаблівасцях сваёй, «краёвай» гісторыі і ўзаемасувязі з гісторыяй ўсёй краіны, усяго народа. Гэта выразілася ў афармленні традыцый мясцовага летапісання – складанні і перапісу летапісаў асобных зямель (княстваў), гарадоў, манастыроў, у запісах мясцовых асаблівых падзеяў, мясцовых святых, цудатворцаў.

 

Сувязь з турызмам і экскурсазнаўствам. Турызм як форма актыўнага адпачынку прадугледжвае вандроўку. У першую чаргу па мясцовасці пражывання. Любая экскурсія ці паход прадугледжвае ўважлівае вывучэнне тэрыторыі з пазнавальнымі мэтамі, што і з’яўляецца краязнаўствам. Без ведання краю не можна па ім прайсці. Без ведання інфармацыі пра славутасці экскурсія будзе не цікавай, не прынясе асаблівай асалоды. Такім чынам, каб прыцягнуць турыста, трэба прапанаваць яму акрамя добрых умоваў пражывання і сілкавання цікавую пазнавальную экскурсійную праграму. Тут турызм і краязнаўства настолькі злучаюцца, што ў Польшчы нават утварылася асобная дысцыпліна – турыстыка.

Не ўсякі эрудыт-знаўца горада можа правесцці якасную экскурсію па роднаму гораду. Экскурсійная справа ўяўляе сабойсамастойную галіну, а экскурсазнаўства – самастойная дысцыпліна.

Адна з важных мэтаў экскурсіі – прышчапіць любоў да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды. Прафесійна праведзеная экскурсія выхоўвае цікаўнасць, імкненне да творчасці, пачуццё асабіснай адказнасці за ўсё, што адбываецца ў горадзе ці раёне пражыванне.

Некаторыя настаўнікі выкарыстоўваюць урок-экскурсію як форму навучання, экскурсія-прагулка стала неад’емнай часткай гуртковай краязнаўчай працы. Трэба аднак мець на ўвазе, што экскурсавод-аматар акрамя інтуіцыі і здольнасцяў, якія маюць ад нараджэння павінны добрай краязнаўчай і агульнакультурнай эрудыцыяй. Аснова для любой экскурсіі – факты, якія падае краязнаўства.

Сувязь краязнаўства і экскурсазнаўства – дапамагчы студэнту авалодаць мінімальна неабходным арсеналам сродкаў, якія ператвараюць звычайную прагулку па цікавых месцах у дабротна складзеную і эфектна праведзеную экскурсію[4].

Веданне фактаў, асабліва малавядомых можа зрабіць экскурсію эфектнай, пазнавальнай, павышае адукацыйны патэнцыял мерапрыемства. Напрыклад, мала вядомая вёска Лужасна абавязкова запомніцца любому наведвальніку тым, што гэта самае халоднае месца ў Беларусі – 44 С°, што тут знаходзіцца адзіная царква, якая захавалася ў Віцебскім раёне з 1917 г, ці пра тое, што тут знаходзіцца дэндрапарк, у якім вырастае больш 200 відаў вышэйшых сасудістых раслін, сярод якіх пробкавае дрэва, піхта сібірская, яблыня кітайская і іншыя.


 

 

Развіццё краязнаўства ў Беларусі ў XVI – пач. ХХ ст.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...