Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Далучэнне беларускіх земель да Расійскай імперыі. Развіццё мясцовых даследаванняў у канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.




Далучэнне беларускіх земель да Расійскай імперыі. Развіццё мясцовых даследаванняў у канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

Уваход беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі пазітыўна паўплываў на развіццё мясцовых даследаванняў. У краязнаўстве вылучаюцца дзве плыні – прапольская і праруская. Актывізацыя даследчыкаў у межах кожнай плыні мела свае прычыны. Рускія навукоўцы праводзілі даследаванні з мэтай вывучэння рэсурсаў далучаных земель, а таксама як магчымы тэатр ваенных дзеянняў. Для краязнаўцаў, якія знаходзіліся ў сферы польскай культуры, вывучэнне мінулага краю, яго звычаяў, абрадаў, традыцый было адказам на падзел краіны і страты Рэччу Паспалітай незалежнасці. Туга па мінулай велічы зніклай дзяржавы, апісанне слаўных мінулых часоў з’яўляліся адным з шляхоў самаідэнтыфікацыі ва ўмовах новай рэчаіснасці. З гэтым звязаны росквіт рамантызма ў польскай культуры канца ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Вывучэнне традыцый мясцовага насельніцтва прапісвалася ў статутных мэтах таварыства філаматаў. Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, А. Міцкевіч, Т. Зан, М. Борх, Р. Друцкі-Падбярэзскі не толькі займаліся вывучэннем фальклору, але і актыўна выкарыстоўвалі яго пры стварэнні мастацкіх твораў.

Руская плынь

Першыя даследаванні расійскіх даследчыкаў звязаны з вандроўкай па беларускіх землях Екацярыны. З мэтай сустрэчы імператрыцы прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі зазвычай рабілася гістарычная даведка пра горад, край. Разуменне таго, што звесткі будуць дакладацца і прадстаўляцца высокапастаўленай асобе патрабавалі больш сур’ёзнай падрыхтоўкі, дадатковага вывучэння, што прыводзіла да актывізацыі краязнаўчых даследаванняў. Як правіла, пасля мерапрыемства цікавасць да гісторыі не згасала, а наадварот, атрымаўшы такі моцны эмацыянальны і практычны штуршок, даследчыкі працягвалі займацца з падвоеным імпэтам.

Па далучэнні новых зямель да імперыі, узнікла важная задача па даследаванні, уліку атрыманых маёмасцяў. З канца ХVIIІ–першай паловы ХІХ ст. ваеннымі тапографамі сталі праводзіцца гісторыка-статыстычныя (тапаграфічныя) даследаванні Беларусі. Для вывучэння гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі Беларусі і правядзення статыстычных даследаванняў Імператарскі дом спецыяльна адпусціў 10 тыс. золатам.

           Акадэмічнымі ўстановамі Расіі былі арганізаваны э кспедыцыі: І. І. Ляпёхіна, Г. Р. Дзяржавін, В. М. Севяргіна, А. К. Башняка.

У 1768–1772 гг., Акадэміі навук была праведзена экспедыцыя, кіраўніком якой з’яўляўся І. І. Ляпёхін. У 1773 г. даследаваў Беларусь і Прыбалтыку (экспедыцыя апісала прыроду, побыт народа, склала гербарый беларускай флоры). У яго навуковым паведамленні гаворыцца пра дзвінскія камяні з надпісамі. Шмат якія назіранні Ляпёхіна маюць пазнавальную цікавасць. Па выніках была выдадзена праца “Дзённыя запіскі падарожжа …па розных правінцыях Расійскай дзяржавы…” (Ч. 1–3, 1771–1780; ч. 4, 1805).

У 1802 годзе Севяргін аглядаў вучылішчы Віцебскай і Магілёўскай губерняў, вёў дзённік, дзе занатаваў свае ўражанні. Праз год у Пецярбургу выдаў кнігу “Записки путешествия по западным провинциям Российского государства, или Минералогические, хозяйственные и другие примечания, учиненные во время проезда через оные в 1802 году академиком Василием Севергиным” (СПб., 1803) і “Продолжение записок …” (1804). У кнігах змешчаны звесткі пра беларускія гарады і пасёлкі, заняткі насельніцтва, стан эканомікі і асветы сучасных Сенненшчыны, Дубровеншчыны, Полаччыны, наваколляў Віцебска. Апісваў геалагічную будову Паўночнай Беларусі, яе карысныя выкапні. Пакінуў падрабязнае апісанне мінералаў, на якія багата Полаччына. Прыгадвае пра шматлікія скамянеласці “… усе вапнавыя; яны вымываюцца з берагоў Дзвіны. Тут жа знаходзяцца вапнавы камень і абломкі мармуру – чырвонага, бурага і шэрага…”. Лічыў, што Падзвінне багатае на жалеза (Полацк, Сянно), торф (Полацк). Падрабязна апісваў раслінны і жывёльны свет Полаччыны. У даследаванні прыводзяцца цікавыя звесткі і пра рыб, якія жылі ў рэках Віцебшчыны. Паводле яго запісаў, напрыклад, каля Оршы зрэдку трапляліся “мурэны” вагай 12–20 фунтаў (5–8 кг) і ментузы вагай 3–4 фунты. Апісаў крыніцы ў Сянно і каля Полацка, у езуіцкім фальварку “Спас”. Прыводзіцца апісанне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (цагельняў пад Полацкам, выпальвання вапны пад Оршай). Апісаны прыродныя, гістарычныя і бытавыя з’явы. Памылкова адносіў першае ўпамінанне Оршы да 1116 г., а не 1067 г., як пазней было прынята ў гістарычнай навуцы. Больш таго, аўтар спасылаўся на легенды пра тое, што Орша пабудавана скіфамі. Сціплыя звесткі пакінуў вучоны і пра Віцебск.

Рускі паэт, дзяржаўны дзеяч, сенатарГаўрыла Раманавіч Дзяржавін быў на Беларусі некалькі разоў з афіцыйнымі місіямі (у Віцебску ў 1794 і 1799 гг. ). У 1800 г., калі голад ахапіў Віцебшчыну, Павел І паслаў туды Г. Р. Дзяржавіна з мэтай высвятлення становішча сялян і нястачы хлеба ў Беларускім краі, які параўнальна нядаўна быў далучаны да Расіі. За некалькі месяцаў Дзяржавін дэталёва даследаваў становішча сялян, пабываў ў вёсках, мястэчках і гарадах Віцебскай (Віцебск, Дуброўна, Лë зна) і Магілёўскай губерняў. У сваіх запісках пакінуў апісанне жыцця і стану гаспадаркі сялян наваколляў Віцебска.

Дзейнасць Румянцаўскага гуртка на Беларусі

Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754–1826) з’яўляўся старэйшым сынам графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У гісторыю Расіі ён увайшоў як дзяржаўны канцлер Расійскай імперыі. Аднак добрую вядомасць ён атрымаў і як мецэнат, а таксама як ініцыятар і арганізатар стварэння археаграфічнага гуртка, які праводзіў даследаванні між іншым і на беларускіх землях. У гурток уваходзілі вядомыя археолагі і крыніцазнаўцы (П. М. Строеў, К. Ф. Калайдовіч, А. Х. Вастокаў, мітрапаліт Яўген Балхавіцінаў, П. І. Кеппен, Ф. П. Адэлунг), гісторыкі (Ф. І. Круг, А. Х. Лерберг), Бантыш-Каменскі, Фрэн, М. С. Арцыбашаў, М. С. Карамзін і інш. Румянцаў выладкоўваў значныя сумы на археалагічныя і краязнаўчыя даследаванні. На яго сродкі быў надрукаваны шэраг выданняў (27). Галоўнае з іх “Собрание Государственных Грамот и Договоров”.

На Беларусі М. Румянцаў меў шэраг карэспандэнтаў. Сярод тых, хто ў сваіх даследаваннях вывучаў Віцебшчыну, былі І. І. Грыгаровіч, штатны наглядчык полацкіх народных вучылішчаў А. М. Дарашкевіч, архімандрыт Бельчыцкага манастыра ў Полацку І. Шулакевіч, служачы ўезднага казначэйства ў Полацку І. Сышчанка, а таксама іншыя людзі, якія жылі ці служылі на Беларусі (генерал Я. Ф. Канкрын).

Членамі гуртка ўпершыню было праведзена шырокае даследаванне старажытнасцей, у ходзе якога было адкрыта шмат унікальных помнікаў даўніны. Найбольш распаўсюджанай для гуртка формай пошуку стала суцэльнае абследаванне архіваў і бібліятэк аднаго рэгіёна ў ходзе археаграфічных экспедыцый.

Больш паспяхова гэта было зроблена генералам Я. Ф. Канкрыным, у будучымміністрам фінансаў Расійскай імперыі. Ён даслаў графу М. Румянцаву ў 1818 г. запіску “О Рогволодовом камне”, дзе даў яго навуковае гістарычнае, геалагічнае апісанне з характарыстыкай мясцовасці, у якой той знаходзіўся. Пазней гэтае апісанне было надрукавана ў газеце “Северная почта”. Канкрын абвергнуў версію аб тым, што камень з’яўляецца надмагільным помнікам рускаму князю. Прыйшоў да правільнага тлумачэння надпісу на камені аб тым, што валун не столькі помнік свецкай гісторыі, а адзін са старажытнейшых помнікаў увядзення хрысціянства ў краі. Я. Ф. Канкрын вёў перапіску з графам М. Румянцавым і адносна іншых “Барысавых камянёў” (тры камяні з надпісамі на берагах Дзвіны і адзін на рэчцы Дзіснянцы). На сродкі Румянцава была выдадзена праца Івана Іванавіча Грыгаровіча “Беларускі архіў старажытных грамат” (1824), першы ў беларускай навуцы археаграфічны зборнік. Асновай яго сталі дакументы, сабраныя ў Куцеінскім і Магілёўскім брацкіх манастырах.

Вынікам працы румянцаўскага гуртка і яго сяброў на Беларусі была выданне шэрага прац (27), у тым ліку і І. Грыгаровіч “Беларускі архіў старажытных грамат”; праведзена даследаванне архіваў, выяўлена і адкапіравана шмат каштоўных дакументаў; праведзена даследаванне старажытнасцяў краю (агледжаны калекцыі мясцовых аматараў, адшукалі Рагвалодаў камень (Я. Канкрын); археаграфічная знойдзена адзін з самых старажытных славянскіх рукапісаў – Дабрылава Евангелле 1164 г., якое Р. набыў за грашовы ўклад у манастыр; зроблены штуршок для заняткаў мясцовых даследчыкаў (як матэрыяльны – набыццё паперы, чарніла, капіраванне і пераклад дакументаў і шмат што іншае рабілася на асабістыя сродкі графа М. Румянцава, так і эмацыянальны).

Па сваіх маштабах і выніках дзейнасць гуртка перасягнула ўсё, што было зроблена ў Беларусі да гэтага часу.

Дзейнасць таварыстваў

Краязнаўчымі даследаваннямі займаліся і таварыствы, якія па стваім статуце былі далёкімі ад вывучэння гісторыі краю. Так, Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, якое дзейнічала ў губерні з 1826 па 1843 гг., як і Вольнае эканамічнае таварыства ў Пецярбургу ставіла мэтамі даследаванне глебаў, ураджайнасці сельскагаспадарчых культур, выувчэннем рамёстваў, паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Таварыствы праводзілі конкурсы, якія мелі на мэце садзейнічаць развіццю гаспадаркі ў краі. Некаторыя вынікі працы Таварыства асвятляюцца ў «Летапісу Беларускага таварыства сель­скіх гаспадароў» (1841).

Атрымаўшы землі раздзеленай Рэчы Паспалітай трэба было правесці іх “інентарызанцыю”, статыстычнае вывучэнне з мэтай дапейшага выкарытання. Статыстычныя даследаванні Беларусі ў першую чаргу праводзіліся для войска афіцэрамі Генеральнага штабу Расійскай імперыі. Але справа гэта была складаная, вымагала шмат часу, фінансавых затрат, кепска ішла ў цэнтральнарасійскіх губернях з прычыны пэўный адсталасці Расіі ў параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі. Але была такая галіна, якая патрабавала неадкладнага вырашэння і праводзілася дакладана і ў тэрмін. Гэта тапаграфія. Складанне карт для верагоднага тэатра ваенных дзеянняў, апісанне мясцовасці ў ваенна-статыстычным аспекце (наяўнасць, якасць, прапускная здольнасць дарог, наяўнасць калодзежаў, месцаў для вадапою, магчымасць забеспячэння прадуктамі і фуражом) была важнай патрэбай для імперыі, якая разглядала беларускія землі як патэнцыйны тэатр ваенных дзеянняў.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...