Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Краязнаўства з сярэдзіны 1980-я гг. – пачатак ХХІ ст.




Другі этап пачынаецца ў 1985 г. з разгортваннем у СССР палітыкі “перабудовы”. У гэты час у краязнаўчым руху адбываюцца кардынальныя змены. Перыяд характарызуецца імклівым ростам яго ўдзельнікаў, павелічэннем грамадскай актыўнасці, пашырэннем тэматыкі даследаванняў, цікавасцю да “белых плямаў” у гісторыі, скарачэннем ідэалагічных абмежаванняў[18]. У другой палове 1980 – 1990-х гг. краязнаўства адыграла значнаю ролю ў нацыянальным адраджэнні Беларусі.

Палітыка перабудовы прывяла да зменаў у адносінах да нацыянальнага Адраджэння. Краязнаўства адыгрывае ў ім важную ролю.

Адраджэнне грамадскага краязнаўства праявілася ў розных формах. У арганізацыйных (утварыліся новыя арганізацыі і аднавілі дзейнасць старыя); росце цікаваці мясцовых уладных структур да краязнаўства, зменах у тэматыцы даследаванняў.

Найбольш актыўнымі прадстаўнікамі грамадства, якія не былі абыякавымі да лёсу помнікаў гісторыі і культуры, стану беларускай мовы, экалагічных праблем у гарадах вобласці ўтвараюцца культурна-асветніцкія таварыствы: “Узгор’е” (Віцебск), “Повязь”, “Рша” (Орша), “Маладзік”, “Вытокі” (Полацк). Больш падрабязна пра дзейнасць таварыстваў распавядаецца ў артыкулах[19]. На пачатку 1990-х гг. утварылася і дзейнічала Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага краязнаўчага таварыства. Пры Віцебскай абласной бібліятэцы ўтварыўся і дзейнічаў Краязнаўчы фонд імя А. П. Сапунова. Да пачатку 1990-х плённа працавала абласное, гарадское і раённыя аддзяленні БДТАПГіК. У шэрагу раёнаў заходняй Віцебшчыны (Браслаў, Германавічы, Глыбокае, Паставы) ўтварыліся краязнаўчыя таварыствы, якія дзейнічалі на аснове энтузіязму мясцовых краязнаўцаў (М. Гіль, В. Бунто, А. і М. Райчонак, І. Пракаповіч, У. Скрабатун, К. Шыдлоўскі).

Аднаўленне краязнаўства як актыўнай грамадскай дзейнасці на Віцебшчыне звязана з працай клуба “Узгор’е”. Асноўнай мэтай на пачатку дзейнасці з'яўлялася «дапамога грамадскасці ў аднаўленні, рэстаўрацыі; абарона помнікаў гісторыі і культуры»[20] і іх рэшткаў у Віцебску, дапамога археолагам, якія праводзілі раскопкі на гэты час у горадзе. Данінай часу ў планах дзейнасці было «вывучэнне і прапаганда ленінскіх ідэй захавання гісторыка-культурнай спадчыны савецкага народа»[21]. Планавалася праводзіць сустрэчы з архітэктарамі, якія распрацоўваюць праекты рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў культуры, ладзіць мастацкія выставы. Такім чынам, асноўнай мэтай дзейнасці была ахова помнікаў гісторыі і культуры, развіццё ў віцяблян беражлівых адносін да архітэктурных і культурных каштоўнасцяў свайго горада, фарміраванне эстэтычнага густу.

Дзейнасць аб’яднання была дастаткова шматпланавай: праводзіліся пасяджэнні з абмеркаваннямі дакладаў па гісторыі і археалогіі Беларусі і Віцебска, па праблемам захавання помнікаў культуры, мовы, экалогіі з удзелам работнікаў абл- і гарвыканкамаў, ладзіліся суботнікі па падрыхтоўцы помнікаў да рэстаўрацыі, чыталіся лекцыі. Члены аб’яднання «Узгор’е» сустракаліся са школьнікамі, студэнтамі, навучэнцамі ПТВ, ладзілі вандроўкі па цікавых, славутых мясцінах Беларусі, багатых на архітэктурную спадчыну (Слонім, Нясвіж, Жыровічы, Мір і іншыя гарады). На свята «Дзяды» практыкаваліся выхады на Старасямёнаўскія могілкі. У розных акцыях таварыства прымалі ўдзел ад дзесяткаў да сотні чалавек. Сярод тых, хто найбольш актыўна ўдзельнічаў у працы клуба, можна адзначыць В. М. Арлова,
Л. У. Вакар, А. В. Куржалава, А. Мемуса, М. Паўлава, С. М. Цярэнцьева,
Р. І. Пушкарову, Л. Хмяльніцкую, Т. Цаль, Ю. А. Якімовіча[22].

Адным з найбольш паспяховых ва ўсходняй Віцебшчыне была дзейнасць Браслаўскага краязнаўчага таварыства – рэгіянальнай грамадскай арганізацыі, якая была заснавана ў 1989 г. на базе Браслаўскага музея гісторыі і краязнаўства. Асноўнымі відамі дзейнасці таварыства з’яўляліся: правядзенне экспедыцый, удзел у археалагічных раскопках, арганізацыя рэгіянальных канферэнцый, выдавецкая дзейнасць, метадычная дапамога настаўнікам і студэнтам. За перыяд дзейнасці таварыствам былі арганізаваны навуковыя канферэнцыі “Браслаўскія чытанні” (1989, 1991, 1994, 1997), выдадзены матэрыялы канферэнцый. Выдадзены таксама 3 нумары “Браслаўскія запіскі” (1996, 1997, 1999), 14 інфармацыйных бюлетэняў, прысвечаных гісторыі краю. Намаганнямі кіраўніка таварыства К. Шыдлоўскага[23], а таксама аяго актыўных членаў была падрыхтавана кніга “Памяць” Браслаўскага раёна, якая з’яўляецца адной з найлепшых у краіне. Таварыства выдавала рэгіянальны бюлетэнь (газету) “Павет”, праводзіла летнікі, дзе актыўна выкарыстоўваліся метады эксперэментальнай археалогіі, напрыклад, " Raciunki" (1999).

Адным з найбольш значных цэнтраў рэгіянальных даследаванняў у 1990-я гады становіцца Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Тут праводзяцца навуковыя канферэнцыі на рэгіянальную тэматыку (90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, у гонар 150-годдзя А. П. Сапунова), выдаюцца зборнікі матэрыялаў канферэнцый[24] і тэматычныя зборнікі[25]. У Полацку традыцыйнымі становяцца канферэнцыі, прысвечаныя гісторыі і археалогіі Полацкай зямлі (1987, 1992, 1997, 2002, 2006, 2008). У Оршы пры дапамозе рэгіянальнага аддзялення таварыства аховы помнікаў краязнаўцы выдаюць шэраг кніг. Высілкамі супрацоўнікаў Браслаўскага раённага аб’яднання, і ў першую чаргу К. Шыдлоўскага праводзяцца “Браслаўскія чытанні” (1989 – 2007), выдаюцца “Браслаўскія сшыткі” (1996, 1997, 1999), бюлетэнь “Павет” (2001 – 2006).

Аднак у апошнія два дзесяцігоддзі у краязнаўстве маюць месца і негатыўныя тэндэнцыі. Адсутнасць цэнзуры і абавязковага рэцэнзавання рукапісаў, артыкулаў сталі прычынай з’яўлення нізкаякасных, а часам і псеўданавуковых кніг і матэрыялаў. Дылетантызм у краязнаўстве – гэта не асаблівасць, а хутчэй агульнае, што лучыць краязнаўцаў “усіх часоў і народаў”.

У школьным краязнаўстве Усебеларуская турысцка-краязнаўчая экспедыцыя навучэнцаў “Наш край” перарасла ў рэспубліканскую акцыю навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Са зменай назвы не змяніўся сэнс і асноўная мэта: удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў і студэнтаў праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы. З’явіўся новы напрамак у школьным краязнаўстве – стварэнне дапаможнікаў па гісторыі і культуры рэгіёнаў. На гістарычным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава выкладаюцца курсы “Гістарычнае краязнаўства”, “Краязнаўства Беларусі”, “Турыстычнае рэгіёназнаўства”.

Хутка расце колькасць і якасць Інтэрнэт-сайтаў краязнаўчага характару, якія прысвечаны гарадам, раёнам і нават вёскам Віцебшчыны. Шмат матэрыялаў выдаецца беларусамі, палякамі, якія нарадзіліся на Віцебшчыне, але па воле лёсу жывуць у Польшчы, Латвіі, Расіі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць ураджэнцы Браслаўскага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў.

На мяжы стагоддзяў у нашым імклівым жыцці шмат што хутка мяняецца. Адбываецца змена пакаленняў. Сыходзяць старыя краязнаўцы, якія нарадзіліся ў мінулым стагоддзі. На змену ім прыходзіць моладзь, якая нарадзілася ўжо ў незалежнай Беларусі. Мяняецца і само краязнаўства – яго формы, метады, але не мяняецца яго сутнасць – вывучэнне і любоў да свайго краю. Пакуль будзе край, будуць і людзі, якія яго любяць, шануюць і вывучаюць. Таму ў краязнаўства вялікая і доўгая будучыня.


[1] Bień czyk, Grzegorz Krajoznawstwo i jego zwią zki z turystyką Warszawa: Wyż sza Szkoł a Ekonomiczna, 2003. – С. 3, 45.

[2] Midura F., Ochrona krajobrazu przyrodniczego i kulturowego domeną krajoznawstwa. Ziemia’99. Opole, 1990, 9 wrześ nia. – С. 34

[3] Шмидт С. О. “Золотое десятилетие” советского краеведения // Отечество. Краеведческий альманах. – М., 1990. Вып. 1. – С. 56–66.

[4] Козлов В. Ф., Святославский А. В. Москва в экскурсиях: Книга для учителей, учащихся, родителей. – М.: АНО ИЦ «Москвоведение»; АО «Московские учебники», 2003. – 256 с.

[5] Арсеньев, В. С. Личный состав Витебской учёной архивной комиссии 31 мая 1910 года. — Витебск, 1910.

[6] Мельникова, М. (сост. ) Каталог архива Витебской учёной архивной комиссии. — Витебск, 1912.

[7] Глыбовский, В. И. 1812-й год в Витебской губернии. — Витебск, 1910.

[8] Змигродский, К. А. (сост. ) Каталог монет и медалей музея Витебской учёной архивной комиссии. — Витебск, 1911.

[9] Верхнее Поднепровье и Белоруссия. Полное географическое описание нашего Отечества / Сост.: В. П. Семенов (Тянь-Шаньский), И. В, Довнар-Запольский, Д. З. Шендрик и др. – Мн.: БелЭн, 2006. – 456 с.

[10] Slownik geograficzny Kró lewstwa Polskiego i innych krajó w slowjañ skich / T. 1–15. Warczava, 1880–1900

[11] Витебская губерния. Историко-географический и статистический обзор. Вып. 1. История. Природа. Население. Просвещение. Составлен по программе и редакцией кн. В. М. Долгоруково. Витебск: губ. типография, 1890. – 387 с.

[12] Левко, О. Н. Витебские изразцы XIV—XVIII вв. / О. Н. Левко. – Мн.: Полымя, 1981 – 46 с.; Левко, О. Н. Витебск XIV—XVIII вв. / О. Н. Левко. – Мн.: Наука и техника, 1984. – 120 с.; Экскурсия по древнему Витебску. / О. Н. Левко. – Мн.: Полымя, 1984. – 32 с.; Левко, О. Н. Торговые связи Витебска в X–XVIII вв. / О. Н. Левко. Мн.: Наука и техника, 1989. – 88 с.

[13] Штыхов, Г. В. Древний Полоцк IX-XIII вв. / Г. В. Штыхов. – Мн.; Наука и техника, 1975. – 135 с.; Штыхов, Г. В. Города Полоцкой земли (IX-XIII вв. ). / Г. В. Штыхов. – Мн.: Наука и техника, 1978. – 159 с.; Штыхаў, Г. В. Ажываюць сівыя стагоддзі. / Г. В. Штыхаў. – Мн.: Народная асвета, 1982. – 175 с.

[14] ДАВВ. Ф. 487. – Воп. 1. – Спр. 31. Арк. 32–33. Постановления и распоряжения президиума ЦС БДООПиК за 1970 г.

[15] Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1941–1991 гг. ) / А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2004. – 218 с.

[16] ДАВВ. Ф. 289. – Воп. 1-к. – Спр. 90. Личное дело К. М. Колосова

[17] Аркадий Михайлович Подлипский. Библиография основных публикаций 1968-2005 гг. / составит. А. М. Подлипский, В. Рогач. – Витебск: ГУ “ВОБ им. В. И. Ленина”, 2006. – 78 с.

[18] Историческое краеведение Беларуси в 1961–1991 гг. / Н. В. Пивовар // Первые Всероссийские краеведческие чтения. Итоги и перспективы развития краеведения и Москвоведения (Москва, 15–17 апреля 2007 г. ). – М.: ИЦ “Москвоведения”, ОАО “Московские учебники”, 2009. – С. 366–371; Историческое краеведение в вузах Беларуси во второй половине ХХ – начале ХХI века // Краєзнавство. – 2011. – № 3. – С. 80–85

[19] Півавар, М. В. Краязнаўчая дзейнасць клуба “Узгор’е” ў Віцебску ў канцы 1980 – пачатку 90-х гадоў / М. В. Півавар // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2004. – № 4. – С. 10–13; Гісторыка-культурныя грамадскія аб’яднанні Віцебшчыны канца ХХ ст. // “Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст. ): матэрыялы Рэсп. навук. Канферэнцыі (Гродна, 23–24 кастрычніка 2008 г. ) / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: І. І. Коўкель (адк. рэд. ) [і інш. ]. – Гродна: ГрДУ, 2009. – С. 402–406; Общественные краеведческие объединения Витебщины конца ХХ – начала ХХІ в. // Третьи всероссийские краеведческие чтения (Москва – Коломна, 22–23 июня 2009 г. ). / Отв. Ред. В. Ф. Козлов. – М.: АНО ИЦ «Москвоведение»; ОАО «Московские учебники», 2009. – С. 20–24; Белорусское краеведение в начале ХХI в. (на примере Витебской области) // Пятые всероссийские краеведческие чтения (Москва–Владимир, 27–28 мая 2011 г. ) / Отв. Ред. В. Ф. Козлов, сост. А. Г. Смирнова. – М.: Изд. центр «Краеведение», 2012. – С. 132–137.

[20] Статут клуба «Узгор’е» // Бягучы архіў Віцебскага аддзела БДТАПГіК. – С. 1.

[21] Паўлаў М. Клуб аматараў старажытнасці // Віцебскі рабочы, 1987, 17 студзеня. – С. 2.

[22] Навумчык С. «Закрытых паседжанняў не робім» // Чырвоная змена, 1989,
7 студзеня. – С. 3.

[23] Півавар, М. Краязнаўцы Віцебшчыны 2-й пал. ХХ – пач. ХХІ ст. / М. Півавар. – Мінск: Кнігазбор, 2010. – С. 320–324

[24] 90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Матэрыялы навуковай канферэнцыі 24 лістапада 1999 г., Віцебск. – Мн.: БелНДІДАС, 2000. – 92 с.; Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6-7 чэрвеня 2001 г. – Віцебск. – Мн.: БелНДІДАС, 2002. – 232 с.

[25] Витебщина архивная: история, фонды, персоналии (сер. ХІХ – ХХ вв. ). – Мн.: БЕЛНІІДАД, 2002. – 213 с.; Витебск. Классика и авангард. История Витебского художественного училища в документах Государственного архива Витебской области (1918–1923) /Составит.: М. В. Пищуленок. – Витебск: УПП “Витебская областная типография”, 2004. – 336 с.; Выстояли и победили: свидетельствуют архивы. Витебск: ГУ ГАВО, 2005. – 91 с.; Православная церковь на Витебщине (1918–1991): док. и материалы / ред-кол.: М. В. Пищуленок (гл. ред) [гл. ред]; сост. В. П. Коханко (отв. сост. ) [и др. ]. – Мн.: НАРБ, 2006. – 365 с.; Витебщина освобожденная: октябрь 1943 – декабрь 1945: док. и материалы / сост.: Н. В. Воронова и др. – Витебск: Витеб. обл. тип., 2009. – 584 с.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...