Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Развіццё гістарычнага краязнаўства ў Беларусі хvі – 1-я пал. ХІХ ст.




РАЗВІЦЦЁ ГІСТАРЫЧНАГА КРАЯЗНАЎСТВА Ў БЕЛАРУСІ ХVІ – 1-я пал. ХІХ ст.

Вытокі краязнаўства.

Ад ведання свайго краю старажытны чалавек залежаў спрадвеку. Дакладней, ад тых часоў, калі пачынае жыць на адным месцы стала. Дзе лепш вырастае жыта, а дзе лепей пасеяць лён, дзе добра вядуцца ўюны, а сюды па вясне лепей не хадзіць. Такое, так бы мовіць эканамічна-гаспадарчае краязнаўства з’яўляецца ад канца старажытнасці. Аднак не толькі з гаспадаркай была патрэба ведаць свой край. Вытокі краязнаўства і ў сувязях людзей паміж сабою, у вывучэнні і захаванні памяці пра супольнасці, веданні свайго роду, бліжэйшых суседзяў.

Класічнае разуменне краязнаўству было дадзена ў часы антычнасці александрыйскім навукоўцам Клаўдзіем Пталемеем: “сутнасць краязнаўства хараграфіі (грэч. “horos”– мяжа, ці “choros”– мясцовасць) у апісанні вызначанай часткі зямлі і не толькі таго, што можа ахапіць наш позірк і слых.

Адлюстраванне мясцовай гісторыі ў сярэднявечным летапісанні. Значенне летапісаў і хронік для развіцця гістарычнага краязнаўства на беларускіх землях.

Гістарычнае краязнаўства, альбо вывучэнне асобных пытанняў гісторыі пэўнага краю з’яўляецца з пашыраным распаўсюджанні пісьменства на беларускіх землях, пачаткам летапісання. Першыя звесткі пра беларускія землі можна знайсці ў агульнарускіх летапісах (“Аповесці мінулых гадоў”), а таксама мясцовых (Пінск (ХІІІ ст. ), Слуцк (ХV ст. ). Да ліку такіх адносіўся “Полацкі летапіс”, які, на жаль страчаны.

Значна больш інфармацыі пра беларускія землі можна атрымаць з беларуска-літоўскіх летапісаў.

· Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх. Найбольш даўні помнік бел. -літ. Летапісання. Напісаны ў канцы 1420-х гг. у Смаленску, невядомым аўтарам. першая спроба стварэння кароткай гісторыі ВКЛ. Упершыню пераадолены старыя бел. традыцыі – летапісная, пагадовая форма выклання гісторыі.

· Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г. , першы агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ прысвечаны гісторыі усх славян і Літвы. У аснове летапіс, складзены ў 1430 г. у Смаленску, невядомым аўтарам. Звесткі па гісторыі Русі запазычаны з рускіх летапісаў. Уваходзяць мясцовыя творы: Смаленская хроніка, “Пахвала Вітаўту”, смаленскія пагадовыя запісы 1432–1436 гг., “Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”. Адкрыты і апублікаваны І. Даніловічам.

· Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага (створана ў 1520 г., Стала крыніцай для Хронікі Быхаўца, “ХПЛЖіўР М. Стрыйкоўскага, “ХЕС” А. Гваніні), утрымлівае звесткі з гісторыі г. Полацка, Новагарадка, Вільні

· Хронiка Быхаўца (другая чвэрць XVI ст. ), трэці, найбольш поўны звод агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ. напісана на аснове «Хронікі ВКЛ іЖ», Галіцка-Валынскага летапісу, Беларуска-літоўскага летапісу 1446. стала асновай для напісання «ХПЛЖіўР» М. Стрыйкоўскага і апошняй рэдакцыі «ХЕС» А. Гваніні

· Хроніка літоўская і жамойцкая (XVIІ ст. ), напісана на аснове Хронікі Быхаўца і «ХПЛЖіўР» М. Стрыйкоўскага. Утрымлівае (адзіная з бел. -літ. Хронік утрымлівае «Сказанне пра Мамаева пабоішча»). Складзена, верагодна ў паўднёвай Беларусі, чалавекам блізкім да Радзівілаў (праслаўляецца іх род)

З заканчэннем працэсу кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель у ВКЛ жанр беларуска-літоўскіх летапісаў занепадае. Новым этапам летапісання становіцца напісанне агульнанацыянальных хронік. Гэта “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” А. Гваньіні (1578) і “Хроніка польская, літоўская, жамойцская і ўсяе Русі” М. Стрыйкоўскага (1582).

У ХVІІ ст. узнікае новы жанр – мясцовыя летапісы. Прычыны – змены ў гісторыка-культурным і духоўным жыцці беларускіх зямель, ідэйна-мастацкая эвалюцыя і трансфармацыя жанру гісторыка-дакументальнай прозы. Аўтары летапісаў пачынаюць больш цікавіцца жыццём народу, апісваць побыт, звычаі. Падзеі пачынаюць асвятляцца больш разгорнута, дэталёва, праз эмацыянальна-суб’ектыўнае ўспрыяцце аўтараў. Найбольш вядомымі помнікамі мясцовага летапісання з’яўляюцца Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка (Хроніка Сурты), Віцебскі летапіс.

Віцебскі летапіс (Dzieje miasta Witebska), помнік гарадскога летапісання Беларусі XVIII ст. Складзены ў 1768 г. на польскай мове на аснове летапісу М. Панцырнага (звесткі датаваны 896 – 1709 гг. ), кароткіх гістарычных запісаў Чарноўскіх (ахопліваюць перыяд 1601–633), Стафана Гаўрылавіча Аверкі і яго бацькі – Гаўрылы Кірылавіча Аверкі (з 1704 па 1757). Твор кампелятыўны, кампазіцыйна рыхлы, яго часткі не аб’яднаны ў цэласны звод. Запісаны ў форме аналаў. Складаецца пераважна з кароткіх сухіх пагадовых запісаў-паведамленняў, месцамі размешчаных не ў строга храналагічнай паслядоўнасці, хаатычна. Найбольш каштоўныя, арыгінальныя звесткі па гісторыі Віцебска, асабліва пра ваенна-палітычныя падзеі канца XVII–пач. XVIII ст. У канцы летапісу змешчаны спісы членаў віцебскага магістрата 1597, віцебскіх ваявод за 1516–1753 гг. і іншыя гісторыка-дакументальныя матэрыялы. Упершыню апублікаваны Сапуновым А. П. у “Віцебскай даўніне” (Т. 1, 1883) у перакладзе на рускую мову. Рукапіс захоўваецца ў Публічнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.

Хранографы з’яўляюцца апошнім этапам у гісторыі традыцыйнага летапісання і пачаткам уласна гістарычнай прозы у беларускай старажытнай літаратуры. Яны прызначаліся для пазнавальнага, павучальнага і займальнага чытання. У такіх творах “Вялікая хроніка”, “Хроніка ўсяго свету” М. Бельскага ў белетрызаванай форме выкладзена сусветная гісторыя, змешчаны міфы, паданні, гістарычныя звесткі і літаратурныя творы.

Каштоўныя звесткі пра гістарычныя і эканамічныя падзеі, як і інфармацыя пра помнікі гісторыі і культуры, побыце, асаблівасцях прыроды, мовы можна адшукаць ва ўспамінах сучаснікаў. У першую чаргу прыгадаем дыярыўшы, С. і Б. Маскевічаў, С. Незабітоўскага, К. Завішы, М. Матушэвіча, “Дзённік” Фёдара Еўлашэўскага.

З’яўляюцца і працы, прысвечаныя асобным пытанням гістарычнай навукі. Так, Я. Ласіцкі даследаваў побыт і духоўную культуру жыхароў ВКЛ “Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў” (1582), “Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян” (1615)”. С. Рысінскі выдаў «Зборнік прыказак і прымавак» (1618).

Шмат матэрыялаў пра беларускія землі можна адшукаць у запісках і мемуарах падарожнікаў, якія праязджалі праз Віцебшчыну: нямецкага дыпламат С. Герберштэйна, (звесткі пра крэпасці на тэрыторыі сучаснай Віцебшчыне), чэха Іа. Танера, рускі стольнік П. А. Талсты, сакратар пасольства “Свяшчэннай Рымскай імперыі” Ё. Корб, папскі нунцый К. Рантоні і іншых.

Багатыя зборы былі пры некаторых манастырах і навучальных установах. Як правіла, навучальнымі ўстановамі на беларускіх землямі апекаваліся езуіты, вядомыя сваёй вучонасцю. Пры калегіумах абавязкова ствараліся бібліятэкі, музейныя калекцыі. Найбольшую вядомасць атрымаў музейны збор полацкага калегіўма, які з 1812 па 1820 гг. з’яўлялся полацкай езуіцкай акадэміяй. Тут мелася вялізная бібліятэка, выдаваўся часопіс “Месячнік полацкі”, які ўтрымліваў значную колькасць матэрыялаў па гісторыі краю.

Зборы кніг, рукапісаў захоўваліся ў бібліятэках манастыроў, храмаў. Свае архівы, бібліятэкі былі ў храмах і манастырах кожнай хрысціянскай канфесіі – каталіцкай, уніяцкай, праваслаўнай.

Асяродкамі краязнаўства (вывучэння роднага краю) з’яўляліся шляхецкія маёнткі. Практычна ў кожным з іх абавязкова меліся архівы, бібліятэкі і музейныя зборы, у якіх захоўваліся не толькі прыватныя дакументы, але і кнігі, акты, гаспадарчыя дакументы, якія мелі дачыненне да гісторыі краю ўвогуле. Прыгадаем найбольш адметныя з тых, якія знаходзіліся на беларускіх землях: Нясвіж – Радзівілаў, Шчорсы – Храптовічаў, Дзярэчын і Ружаны – Сапегаў, Слонім – Агінскіх. Унікальныя зборы мелі Чапскія – Станькава, Паставы – Тызенгаўзы, Прэлі – Плятэры, Замосць (Пухавіцкі раён)– Ельскія, Лагойск – Тышкевічы і іншыя.


 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...